John 9 (BIB)

1 І праходзячы, угледзеў чалавека, сьляпога ад роду. 2 Вучні Ягоныя спыталіся ў Яго: Равьві! хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ўрадзіўся сьляпы? 3 Ісус адказваў: не зграшыў ні ён, ні бацькі ягоныя, але гэта на тое, каб на ім выявіліся дзеі Божыя; 4 Мне належыць чыніць дзеі Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль ёсьць дзень; прыйдзе ноч, калі ніхто ня можа чыніць; 5 пакуль Я ў сьвеце, Я - сьвятло сьвету. 6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў гразь са сьліны і памазаў гразёю вочы сьляпому, 7 і сказаў яму: ідзі, умыйся ў купальні Сілоам, што азначае: пасланы. Той пайшоў і ўмыўся, і вярнуўся відушчы. 8 Тут суседзі і тыя, што раней бачылі яго сьляпога, казалі: ці ня той гэта, які сядзеў і прасіў міласьціны? 9 Некаторыя казалі: гэта ён. А некаторыя: падобны на яго. Ён казаў: гэта я. 10 Тады пыталіся ў яго: як адкрыліся ў цябе вочы? 11 Ён сказаў у адказ: чалавек, Якога завуць Ісус, зрабіў гразь, памазаў вочы мае і сказаў мне: «ідзі ў купальню Сілоам і ўмыйся». Я пайшоў, умыўся і зрабіўся відушчы. 12 Тады сказалі яму: дзе Ён? Ён адказаў: ня ведаю. 13 Павялі гэтага былога сьляпца да фарысэяў. 14 А была субота, калі Ісус зрабіў гразь і адамкнуў яму вочы. 15 Спыталіся ў яго і фарысэі таксама, як ён відушчы зрабіўся. Ён ім сказаў: гразь паклаў Ён на мае вочы, і я ўмыўся, і бачу. 16 Тады некаторыя фарысэі казалі: не ад Бога Гэты Чалавек, бо не шануе суботы. Іншыя казалі: як можа чалавек грэшны тварыць такія цуды? і паўстала між імі нязгода. 17 Зноў кажуць сьляпому: ты што скажаш пра Яго, бо Ён адамкнуў табе вочы? Ён сказаў: гэта прарок. 18 Тады Юдэі не паверылі, што быў ён сьляпы і зрабіўся відушчы, пакуль не паклікалі бацькоў гэтага ўжо відушчага 19 і спыталіся ў іх: ці гэта сын ваш, пра якога вы кажаце, што нарадзіўся сьляпы? Як жа ён цяпер бачыць? 20 Бацькі ягоныя сказалі ім у адказ: мы ведаем, што гэта сын наш і што ён нарадзіўся сьляпы; 21 а чаму цяпер бачыць, ня ведаем, ці хто адамкнуў яму вочы, мы ня ведаем: сам у сталых гадах, у самога спытайце, хай сам пра сябе скажа. 22 Так адказвалі бацькі ягоныя, таму што баяліся Юдэяў; бо Юдэі змовіліся ўжо, каб, хто прызнае Яго за Хрыста, таго адлучаць ад сынагогі; 23 вось таму бацькі ягоныя і сказалі: ён у сталых гадах, у самога спытайце. 24 І вось, другі раз паклікалі чалавека, які быў сьляпы, і сказалі яму: узьнясі хвалу Богу; мы ведаем, што Чалавек Той - грэшнік. 25 Ён сказаў ім у адказ: ці грэшнік Ён, ня ведаю; адно ведаю, што быў я сьляпы, а цяпер бачу. 26 Зноў спыталіся ў яго: што зрабіў Ён з табою? як адамкнуў твае вочы? 27 адказваў ім: я ўжо сказаў вам, і вы ня слухалі; што яшчэ хочаце пачуць? альбо і вы хочаце зрабіцца Ягонымі вучнямі? 28 А яны дакаралі яго і сказалі: ты вучань Ягоны, а мы Майсеевыя вучні; 29 мы ведаем, што з Майсеем гаварыў Бог, а Гэтага ня ведаем, адкуль Ён. 30 Чалавек відушчы сказаў ім у адказ: гэта якраз і дзіўна, што вы ня ведаеце, адкуль Ён, а Ён адамкнуў мне вочы. 31 Але мы ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае, а хто шануе Бога і выконвае волю Ягоную, таго слухае: 32 спрадвеку ня чулі, каб хто адамкнуў вочы таму, хто ўрадзіўся сьляпы; 33 калі б Ён ня быў ад Бога, ня мог бы тварыць нічога. 34 Сказалі яму ў адказ: у грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты нас яшчэ вучыш? І выгналі яго прэч. 35 Ісус, пачуўшы, што выгналі яго прэч, і знайшоўшы яго, сказаў яму: ці верыш ты ў Сына Божага? 36 Ён адказваў і сказаў: а хто Ён, Госпадзе, каб мне верыць у Яго? 37 Ісус сказаў яму: і бачыў ты Яго, і Ён гаворыць з табою. 38 А ён сказаў: веру, Госпадзе! І пакланіўся Яму. 39 І сказаў Ісус: на суд прыйшоў Я ў сьвет гэты, каб нявідушчыя бачылі, а відушчыя асьлеплі. 40 Пачуўшы гэта, некаторыя фарысэі, што былі зь Ім, сказалі Яму: няўжо і мы сьляпыя? 41 Ісус сказаў ім: калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б на сабе грэху; але як што вы кажаце, што бачыце, дык грэх застаецца на вас.

In Other Versions

John 9 in the ANGEFD

John 9 in the ANTPNG2D

John 9 in the AS21

John 9 in the BAGH

John 9 in the BBPNG

John 9 in the BBT1E

John 9 in the BDS

John 9 in the BEV

John 9 in the BHAD

John 9 in the BLPT

John 9 in the BNT

John 9 in the BNTABOOT

John 9 in the BNTLV

John 9 in the BOATCB

John 9 in the BOATCB2

John 9 in the BOBCV

John 9 in the BOCNT

John 9 in the BOECS

John 9 in the BOGWICC

John 9 in the BOHCB

John 9 in the BOHCV

John 9 in the BOHLNT

John 9 in the BOHNTLTAL

John 9 in the BOICB

John 9 in the BOILNTAP

John 9 in the BOITCV

John 9 in the BOKCV

John 9 in the BOKCV2

John 9 in the BOKHWOG

John 9 in the BOKSSV

John 9 in the BOLCB

John 9 in the BOLCB2

John 9 in the BOMCV

John 9 in the BONAV

John 9 in the BONCB

John 9 in the BONLT

John 9 in the BONUT2

John 9 in the BOPLNT

John 9 in the BOSCB

John 9 in the BOSNC

John 9 in the BOTLNT

John 9 in the BOVCB

John 9 in the BOYCB

John 9 in the BPBB

John 9 in the BPH

John 9 in the BSB

John 9 in the CCB

John 9 in the CUV

John 9 in the CUVS

John 9 in the DBT

John 9 in the DGDNT

John 9 in the DHNT

John 9 in the DNT

John 9 in the ELBE

John 9 in the EMTV

John 9 in the ESV

John 9 in the FBV

John 9 in the FEB

John 9 in the GGMNT

John 9 in the GNT

John 9 in the HARY

John 9 in the HNT

John 9 in the IRVA

John 9 in the IRVB

John 9 in the IRVG

John 9 in the IRVH

John 9 in the IRVK

John 9 in the IRVM

John 9 in the IRVM2

John 9 in the IRVO

John 9 in the IRVP

John 9 in the IRVT

John 9 in the IRVT2

John 9 in the IRVU

John 9 in the ISVN

John 9 in the JSNT

John 9 in the KAPI

John 9 in the KBT1ETNIK

John 9 in the KBV

John 9 in the KJV

John 9 in the KNFD

John 9 in the LBA

John 9 in the LBLA

John 9 in the LNT

John 9 in the LSV

John 9 in the MAAL

John 9 in the MBV

John 9 in the MBV2

John 9 in the MHNT

John 9 in the MKNFD

John 9 in the MNG

John 9 in the MNT

John 9 in the MNT2

John 9 in the MRS1T

John 9 in the NAA

John 9 in the NASB

John 9 in the NBLA

John 9 in the NBS

John 9 in the NBVTP

John 9 in the NET2

John 9 in the NIV11

John 9 in the NNT

John 9 in the NNT2

John 9 in the NNT3

John 9 in the PDDPT

John 9 in the PFNT

John 9 in the RMNT

John 9 in the SBIAS

John 9 in the SBIBS

John 9 in the SBIBS2

John 9 in the SBICS

John 9 in the SBIDS

John 9 in the SBIGS

John 9 in the SBIHS

John 9 in the SBIIS

John 9 in the SBIIS2

John 9 in the SBIIS3

John 9 in the SBIKS

John 9 in the SBIKS2

John 9 in the SBIMS

John 9 in the SBIOS

John 9 in the SBIPS

John 9 in the SBISS

John 9 in the SBITS

John 9 in the SBITS2

John 9 in the SBITS3

John 9 in the SBITS4

John 9 in the SBIUS

John 9 in the SBIVS

John 9 in the SBT

John 9 in the SBT1E

John 9 in the SCHL

John 9 in the SNT

John 9 in the SUSU

John 9 in the SUSU2

John 9 in the SYNO

John 9 in the TBIAOTANT

John 9 in the TBT1E

John 9 in the TBT1E2

John 9 in the TFTIP

John 9 in the TFTU

John 9 in the TGNTATF3T

John 9 in the THAI

John 9 in the TNFD

John 9 in the TNT

John 9 in the TNTIK

John 9 in the TNTIL

John 9 in the TNTIN

John 9 in the TNTIP

John 9 in the TNTIZ

John 9 in the TOMA

John 9 in the TTENT

John 9 in the UBG

John 9 in the UGV

John 9 in the UGV2

John 9 in the UGV3

John 9 in the VBL

John 9 in the VDCC

John 9 in the YALU

John 9 in the YAPE

John 9 in the YBVTP

John 9 in the ZBP