John 9 (BNTABOOT)

1 1. І, праходзячы, убачыў чалавека, сьляпога ад нараджэньня. 2 2. І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Раббі! Хто саграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сьляпы?» 3 3. Адказаў Ісус: «Не саграшыў ані ён, ані бацькі ягоныя, але каб былі выяўленыя праз яго справы Божыя. 4 4. Мне трэба рабіць справу Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль дзень; прыходзіць ноч, калі ніхто ня можа рабіць. 5 5. Пакуль Я ў сьвеце, Я — сьвятло сьвету». 6 6. Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сьліны балота і памазаў балотам вочы сьляпому, 7 7. і сказаў яму: «Ідзі, абмыйся ў сажалцы Сілаам, — што перакладаецца Пасланы». Тады той пайшоў, і абмыўся, і прыйшоў відушчы. 8 8. Суседзі ж і тыя, што бачылі яго раней, як быў сьляпы, казалі: «Ці ж ня той гэта, які сядзеў і жабраваў?» 9 9. Адны казалі: «Гэта ён», а іншыя: «Падобны да яго». Ён жа сказаў: «Гэта я». 10 10. Тады сказалі яму: «Як адчыніліся вочы твае?» 11 11. Адказаў ён і сказаў: «Чалавек, называны Ісус, зрабіў балота, памазаў вочы мае і сказаў мне: “Ідзі да сажалкі Сілаам і абмыйся”. Я пайшоў, абмыўся і стаў бачыць». 12 12. Тады сказалі яму: «Дзе Ён?» Ён кажа: «Ня ведаю». 13 13. Вядуць гэтага былога сьляпога да фарысэяў. 14 14. А была субота, калі Ісус зрабіў балота і адчыніў яму вочы. 15 15. Тады ізноў спыталіся ў яго фарысэі, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: «Балота палажыў Ён на вочы мае, і я абмыўся, і бачу». 16 16. Сказалі тады некаторыя з фарысэяў: «Не ад Бога Гэты Чалавек, бо Ён не захоўвае суботы». Іншыя казалі: «Як можа чалавек грэшны рабіць гэткія знакі?» І быў падзел між імі. 17 17. Зноў кажуць сьляпому: «Што ты скажаш пра Яго, бо Ён адчыніў табе вочы?» Той гаворыць: «Гэта прарок». 18 18. Юдэі тады не паверылі, што ён быў сьляпы і стаў бачыць, пакуль не паклікалі бацькоў гэтага [чалавека], які стаў бачыць, 19 19. і спыталіся ў іх, кажучы: «Ці гэта сын ваш, пра якога вы кажаце, што ён нарадзіўся сьляпы? Як жа ён цяпер бачыць?» 20 20. Бацькі ягоныя адказалі ім і сказалі: «Мы ведаем, што ён — наш сын, і што ён нарадзіўся сьляпы. 21 21. А як цяпер бачыць, ня ведаем, таксама, хто адчыніў яму вочы, мы ня ведаем. Ён дарослы, яго спытайцеся; няхай сам пра сябе скажа». 22 22. Так казалі бацькі ягоныя, таму што баяліся Юдэяў, бо Юдэі ўжо дамовіліся, каб калі хто прызнае Яго за Хрыста, адлучыць ад сынагогі. 23 23. Дзеля гэтага бацькі ягоныя сказалі: «Ён дарослы, яго спытайцеся». 24 24. Тады другі раз паклікалі таго чалавека, які быў сьляпы, і сказалі яму: «Аддай славу Богу. Мы ведаем, што Чалавек Той — грэшнік». 25 25. Ён жа адказаў і сказаў: «Ці Ён — грэшнік, ня ведаю. Адно ведаю, што я быў сьляпы, а цяпер бачу». 26 26. Дык ізноў сказалі яму: «Што Ён зрабіў табе? Як Ён адчыніў твае вочы?» 27 27. Адказаў ім: «Я ўжо казаў вам, і вы ня слухалі. Што яшчэ хочаце пачуць? Няўжо і вы хочаце стацца вучнямі Ягонымі?» 28 28. Тады насварыліся на яго і сказалі: «Гэта ты — Ягоны вучань, а мы — вучні Майсея. 29 29. Мы ведаем, што з Майсеем гаварыў Бог, а Гэтага ня ведаем, адкуль Ён». 30 30. Адказаў чалавек той і сказаў ім: «Гэта і дзіўна, што вы ня ведаеце, адкуль Ён, а Ён адчыніў мае вочы. 31 31. Мы ж ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае; але хто пакланяецца Богу і волю Ягоную выконвае, таго слухае. 32 32. Ад веку не чуваць было, каб хто адчыніў вочы народжанаму сьляпым. 33 33. Калі б Ён ня быў ад Бога, ня мог бы нічога ўчыніць». 34 34. Адказалі і сказалі яму: «У грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты нас вучыш?» І выгналі яго прэч. 35 35. Пачуў Ісус, што выгналі яго прэч, і, знайшоўшы яго, сказаў яму: «Ці верыш ты ў Сына Божага?» 36 36. Той адказаў і сказаў: «А хто Ён, Пане, каб мне верыць у Яго?» 37 37. Ісус жа сказаў яму: «І ты бачыў Яго, і Той, Які гаворыць з табою, — гэта Ён». 38 38. Ён жа сказаў: «Веру, Госпадзе!» І пакланіўся Яму. 39 39. І сказаў Ісус: «На суд прыйшоў Я ў сьвет гэты, каб тыя, што ня бачаць, бачылі, а тыя, што бачаць, зрабіліся сьляпыя». 40 40. І пачулі гэта тыя з фарысэяў, якія былі з Ім, і сказалі Яму: «Няўжо і мы сьляпыя?» 41 41. Ісус сказаў ім: «Калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б грэху. Але цяпер вы кажаце, што бачыце, таму грэх ваш застаецца.

In Other Versions

John 9 in the ANGEFD

John 9 in the ANTPNG2D

John 9 in the AS21

John 9 in the BAGH

John 9 in the BBPNG

John 9 in the BBT1E

John 9 in the BDS

John 9 in the BEV

John 9 in the BHAD

John 9 in the BIB

John 9 in the BLPT

John 9 in the BNT

John 9 in the BNTLV

John 9 in the BOATCB

John 9 in the BOATCB2

John 9 in the BOBCV

John 9 in the BOCNT

John 9 in the BOECS

John 9 in the BOGWICC

John 9 in the BOHCB

John 9 in the BOHCV

John 9 in the BOHLNT

John 9 in the BOHNTLTAL

John 9 in the BOICB

John 9 in the BOILNTAP

John 9 in the BOITCV

John 9 in the BOKCV

John 9 in the BOKCV2

John 9 in the BOKHWOG

John 9 in the BOKSSV

John 9 in the BOLCB

John 9 in the BOLCB2

John 9 in the BOMCV

John 9 in the BONAV

John 9 in the BONCB

John 9 in the BONLT

John 9 in the BONUT2

John 9 in the BOPLNT

John 9 in the BOSCB

John 9 in the BOSNC

John 9 in the BOTLNT

John 9 in the BOVCB

John 9 in the BOYCB

John 9 in the BPBB

John 9 in the BPH

John 9 in the BSB

John 9 in the CCB

John 9 in the CUV

John 9 in the CUVS

John 9 in the DBT

John 9 in the DGDNT

John 9 in the DHNT

John 9 in the DNT

John 9 in the ELBE

John 9 in the EMTV

John 9 in the ESV

John 9 in the FBV

John 9 in the FEB

John 9 in the GGMNT

John 9 in the GNT

John 9 in the HARY

John 9 in the HNT

John 9 in the IRVA

John 9 in the IRVB

John 9 in the IRVG

John 9 in the IRVH

John 9 in the IRVK

John 9 in the IRVM

John 9 in the IRVM2

John 9 in the IRVO

John 9 in the IRVP

John 9 in the IRVT

John 9 in the IRVT2

John 9 in the IRVU

John 9 in the ISVN

John 9 in the JSNT

John 9 in the KAPI

John 9 in the KBT1ETNIK

John 9 in the KBV

John 9 in the KJV

John 9 in the KNFD

John 9 in the LBA

John 9 in the LBLA

John 9 in the LNT

John 9 in the LSV

John 9 in the MAAL

John 9 in the MBV

John 9 in the MBV2

John 9 in the MHNT

John 9 in the MKNFD

John 9 in the MNG

John 9 in the MNT

John 9 in the MNT2

John 9 in the MRS1T

John 9 in the NAA

John 9 in the NASB

John 9 in the NBLA

John 9 in the NBS

John 9 in the NBVTP

John 9 in the NET2

John 9 in the NIV11

John 9 in the NNT

John 9 in the NNT2

John 9 in the NNT3

John 9 in the PDDPT

John 9 in the PFNT

John 9 in the RMNT

John 9 in the SBIAS

John 9 in the SBIBS

John 9 in the SBIBS2

John 9 in the SBICS

John 9 in the SBIDS

John 9 in the SBIGS

John 9 in the SBIHS

John 9 in the SBIIS

John 9 in the SBIIS2

John 9 in the SBIIS3

John 9 in the SBIKS

John 9 in the SBIKS2

John 9 in the SBIMS

John 9 in the SBIOS

John 9 in the SBIPS

John 9 in the SBISS

John 9 in the SBITS

John 9 in the SBITS2

John 9 in the SBITS3

John 9 in the SBITS4

John 9 in the SBIUS

John 9 in the SBIVS

John 9 in the SBT

John 9 in the SBT1E

John 9 in the SCHL

John 9 in the SNT

John 9 in the SUSU

John 9 in the SUSU2

John 9 in the SYNO

John 9 in the TBIAOTANT

John 9 in the TBT1E

John 9 in the TBT1E2

John 9 in the TFTIP

John 9 in the TFTU

John 9 in the TGNTATF3T

John 9 in the THAI

John 9 in the TNFD

John 9 in the TNT

John 9 in the TNTIK

John 9 in the TNTIL

John 9 in the TNTIN

John 9 in the TNTIP

John 9 in the TNTIZ

John 9 in the TOMA

John 9 in the TTENT

John 9 in the UBG

John 9 in the UGV

John 9 in the UGV2

John 9 in the UGV3

John 9 in the VBL

John 9 in the VDCC

John 9 in the YALU

John 9 in the YAPE

John 9 in the YBVTP

John 9 in the ZBP