Job 34 (BIB)
1 І гаварыў далей Эліуй і сказаў: 2 выслухайце, мудрыя, слова маё, і прыхілеце да мяне вуха, разважлівыя! 3 Бо вуха разьбірае словы, як гартань адрозьнівае смак у ежы. 4 Пастановім паміж сабою развагу і распазнаем, што добра. 5 Вось, Ёў сказаў: «праўда мая, але Бог пазбавіў мяне суду. 6 Ці павінен я маніць на праўду маю? Мая рана нявылечная бязь віны». 7 Ці ёсьць такі чалавек, як Ёў, які п'е глум, як ваду, 8 уступае ў супольнасьць з тымі, якія чыняць беззаконьне, і ходзіць зь людзьмі бязбожнымі? 9 Бо ён сказаў: няма карысьці чалавеку ў добрым дагодніцтве Богу. 10 Дык вось паслухайце мяне, мужы мудрыя. Ня можа быць у Бога няпраўды, альбо ва Ўсеўладнага неправасуддзя, 11 бо Ён паводле ўчынкаў чалавека робіць зь ім і паводле шляхоў мужа адплачвае яму. 12 Праўда, Бог ня робіць няпраўды, і Ўсеўладны не перакручвае суд. 13 Хто апрача Яго думае пра зямлю? І хто кіруе ўсім сусьветам? 14 Калі б Ён павярнуў сэрца Сваё да Сябе і ўзяў да Сябе дух яе і дыханьне яе, - 15 раптам загінула б усякая плоць, і чалавек вярнуўся б у пыл. 16 Дык вось, калі ты маеш розум, дык слухай гэта і ўважай словам маім. 17 Той, хто ненавідзіць праўду, ці можа валадарыць? І ці можаш ты зьвінаваціць Найсправядлівейшага? 18 Ці можна сказаць цару: ты - бязбожнік, і князям: вы - беззаконьнікі? 19 Але ён не зважае на асобы князёў і не выдзяляе багатага ад беднага, бо ўсе яны дзея рук Ягоных. 20 Нечакана яны паміраюць; сярод ночы народ узбурыцца, і яны зьнікаюць; і моцных выганяюць ня сілаю. 21 Бо вочы Ягоныя над шляхамі чалавека, і Ён бачыць увесь поступ яго. 22 Няма цемры, ні ценю сьмяротнага, дзе маглі б схавацца беззаконьнікі. 23 Таму Ён ужо не патрабуе ад чалавека, каб ішоў на суд з Богам. 24 Ён ламае дужых не разьбіраючы, і пастаўляе іншых на іх месцы, 25 бо ён робіць вядомымі дзеі іхнія і скідае іх уначы, і яны зьнішчаюцца. 26 Ён пабівае іх, як беззаконных людзей, на вачах у іншых, 27 за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не зразумелі ўсіх шляхоў Ягоных, 28 так што дайшоў да Яго лямант бедных, і Ён пачуў стогны прыгнечаных. 29 Ці даруе ён цішыню, хто можа парушыць? ці хавае Ён аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Ці будзе гэта для народу, альбо для аднаго чалавека, 30 каб не цараваў крывадушнік на спакусу народу. 31 Богу трэба гаварыць: «я пацярпеў, больш ня буду грашыць. 32 А чаго я ня ведаю, Ты навучыш мяне; і калі я ўчыніў беззаконьне, больш ня буду». 33 Ці паводле тваёй развагі Ён павінен даваць? І што ты адкідаеш, тое табе належыць выбіраць, а ня мне; кажы, што ведаеш. 34 Людзі разумныя скажуць мне, і муж мудры, які слухае мяне: 35 Ёў неразумна гаворыць, і словы ягоныя бяз сэнсу. 36 Я хацеў бы, каб Ёў быў выпрабаваны, паводле адказаў ягоных, уласьцівых людзям бязбожным. 37 Інакш ён да грэху свайго дадасьць адступленьне, будзе пляскаць у ладкі сярод нас і яшчэ болей нагаворыць супроць Бога.
In Other Versions
Job 34 in the ANGEFD
Job 34 in the ANTPNG2D
Job 34 in the AS21
Job 34 in the BAGH
Job 34 in the BBPNG
Job 34 in the BBT1E
Job 34 in the BDS
Job 34 in the BEV
Job 34 in the BHAD
Job 34 in the BLPT
Job 34 in the BNT
Job 34 in the BNTABOOT
Job 34 in the BNTLV
Job 34 in the BOATCB
Job 34 in the BOATCB2
Job 34 in the BOBCV
Job 34 in the BOCNT
Job 34 in the BOECS
Job 34 in the BOGWICC
Job 34 in the BOHCB
Job 34 in the BOHCV
Job 34 in the BOHLNT
Job 34 in the BOHNTLTAL
Job 34 in the BOICB
Job 34 in the BOILNTAP
Job 34 in the BOITCV
Job 34 in the BOKCV
Job 34 in the BOKCV2
Job 34 in the BOKHWOG
Job 34 in the BOKSSV
Job 34 in the BOLCB
Job 34 in the BOLCB2
Job 34 in the BOMCV
Job 34 in the BONAV
Job 34 in the BONCB
Job 34 in the BONLT
Job 34 in the BONUT2
Job 34 in the BOPLNT
Job 34 in the BOSCB
Job 34 in the BOSNC
Job 34 in the BOTLNT
Job 34 in the BOVCB
Job 34 in the BOYCB
Job 34 in the BPBB
Job 34 in the BPH
Job 34 in the BSB
Job 34 in the CCB
Job 34 in the CUV
Job 34 in the CUVS
Job 34 in the DBT
Job 34 in the DGDNT
Job 34 in the DHNT
Job 34 in the DNT
Job 34 in the ELBE
Job 34 in the EMTV
Job 34 in the ESV
Job 34 in the FBV
Job 34 in the FEB
Job 34 in the GGMNT
Job 34 in the GNT
Job 34 in the HARY
Job 34 in the HNT
Job 34 in the IRVA
Job 34 in the IRVB
Job 34 in the IRVG
Job 34 in the IRVH
Job 34 in the IRVK
Job 34 in the IRVM
Job 34 in the IRVM2
Job 34 in the IRVO
Job 34 in the IRVP
Job 34 in the IRVT
Job 34 in the IRVT2
Job 34 in the IRVU
Job 34 in the ISVN
Job 34 in the JSNT
Job 34 in the KAPI
Job 34 in the KBT1ETNIK
Job 34 in the KBV
Job 34 in the KJV
Job 34 in the KNFD
Job 34 in the LBA
Job 34 in the LBLA
Job 34 in the LNT
Job 34 in the LSV
Job 34 in the MAAL
Job 34 in the MBV
Job 34 in the MBV2
Job 34 in the MHNT
Job 34 in the MKNFD
Job 34 in the MNG
Job 34 in the MNT
Job 34 in the MNT2
Job 34 in the MRS1T
Job 34 in the NAA
Job 34 in the NASB
Job 34 in the NBLA
Job 34 in the NBS
Job 34 in the NBVTP
Job 34 in the NET2
Job 34 in the NIV11
Job 34 in the NNT
Job 34 in the NNT2
Job 34 in the NNT3
Job 34 in the PDDPT
Job 34 in the PFNT
Job 34 in the RMNT
Job 34 in the SBIAS
Job 34 in the SBIBS
Job 34 in the SBIBS2
Job 34 in the SBICS
Job 34 in the SBIDS
Job 34 in the SBIGS
Job 34 in the SBIHS
Job 34 in the SBIIS
Job 34 in the SBIIS2
Job 34 in the SBIIS3
Job 34 in the SBIKS
Job 34 in the SBIKS2
Job 34 in the SBIMS
Job 34 in the SBIOS
Job 34 in the SBIPS
Job 34 in the SBISS
Job 34 in the SBITS
Job 34 in the SBITS2
Job 34 in the SBITS3
Job 34 in the SBITS4
Job 34 in the SBIUS
Job 34 in the SBIVS
Job 34 in the SBT
Job 34 in the SBT1E
Job 34 in the SCHL
Job 34 in the SNT
Job 34 in the SUSU
Job 34 in the SUSU2
Job 34 in the SYNO
Job 34 in the TBIAOTANT
Job 34 in the TBT1E
Job 34 in the TBT1E2
Job 34 in the TFTIP
Job 34 in the TFTU
Job 34 in the TGNTATF3T
Job 34 in the THAI
Job 34 in the TNFD
Job 34 in the TNT
Job 34 in the TNTIK
Job 34 in the TNTIL
Job 34 in the TNTIN
Job 34 in the TNTIP
Job 34 in the TNTIZ
Job 34 in the TOMA
Job 34 in the TTENT
Job 34 in the UBG
Job 34 in the UGV
Job 34 in the UGV2
Job 34 in the UGV3
Job 34 in the VBL
Job 34 in the VDCC
Job 34 in the YALU
Job 34 in the YAPE
Job 34 in the YBVTP
Job 34 in the ZBP