Luke 18 (BIB)

1 Сказаў ім таксама прытчу пра тое, што трэба заўсёды маліцца і ня падаць духам, 2 кажучы: у адным горадзе быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. 3 У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне ад супраціўніка майго. 4 Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: хоць і Бога не баюся і людзей не саромеюся, 5 але як што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна ня прыходзіла больш дакучаць мне. 6 І сказаў Гасподзь: чуеце, што кажа судзьдзя няправедны? 7 Ці ж Бог не абароніць выбраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? 8 кажу вам, што падасьць ім абарону неўзабаве. А Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі? 9 Сказаў таксама да некаторых, якія былі ўпэўненыя ў сабе, што яны праведныя, і прыніжалі іншых, наступную прытчу: 10 два чалавекі ўвайшлі ў храм памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік. 11 Фарысэй, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, крыўдзіцелі, блудадзеі, альбо як гэты мытнік: 12 пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю. 13 А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вочы да неба; але, б'ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа! будзь міласэрны да мяне, грэшніка! 14 Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой апраўданы болей, чым той: бо кожны, хто ўзьвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца. 15 Прыносілі да Яго і дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх; а вучні, бачачы тое, забаранялі ім. 16 Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: пусьцеце дзяцей прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо такіх ёсьць Царства Божае; 17 праўду кажу вам: хто ня прыме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго. 18 І спытаўся ў Яго нехта з начальнікаў: Настаўнік добры! што мне рабіць, каб успадкаваць жыцьцё вечнае? 19 Ісус сказаў яму: што ты называеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, як толькі адзін Бог. 20 Ведаеш запаведзі: ня чыні пералюбу; не забівай; ня крадзь; ня сьведчы ілжыва; шануй бацьку твайго і маці тваю. 21 А той сказаў: усё гэта захаваў я зь юнацтва майго. 22 Пачуўшы гэта, Ісус сказаў яму: яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай і раздай убогім, і мець будзеш скарб на нябёсах, і прыходзь, і ідзі сьледам за Мною. 23 А ён, пачуўшы гэта, засмуціўся, бо быў вельмі багаты. 24 Ісус, бачачы, як ён засмуціўся, сказаў: як цяжка багатым маетнікам увайсьці ў Царства Божае! 25 бо лягчэй вярблюду прайсьці празь ігольныя вушкі, чым багатаму ўвайсьці ў Царства Божае! 26 Тыя, што чулі гэта, сказалі: хто ж можа ўратавацца? 27 Але Ён сказаў: немагчымае людзям магчымае Богу. 28 А Пётр сказаў: вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі сьледам за Табою. 29 Ён сказаў ім: праўду кажу вам: няма нікога, хто пакінуў бы дом, альбо бацькоў, альбо братоў, альбо сёстраў, альбо жонку, альбо дзяцей дзеля Царства Божага, 30 і не атрымаў бы намнога больш у гэты час, і ў век будучага жыцьця вечнага. 31 І адклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, сказаў ім: вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і зьдзейсьніцца ўсё напісанае праз прарокаў пра Сына Чалавечага: 32 бо выдадуць Яго язычнікам і паглумляцца зь Яго, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго, 33 і будуць біць і заб'юць Яго; і на трэйці дзень уваскрэсьне. 34 Але яны нічога з гэтага не зразумелі; словы гэтыя былі ім неспасьцігальныя, і яны не разумелі сказанага. 35 А калі падыходзіў Ён да Ерыхона, адзін сьляпы сядзеў пры дарозе, просячы міласьціны; 36 і пачуўшы, што міма яго праходзяць людзі, спытаўся: што гэта такое? 37 Яму сказалі, што Ісус Назарэй ідзе. 38 Тады ён закрычаў: Ісусе, Сыне Давідаў! памілуй мяне. 39 Тыя, што ішлі наперадзе, прымушалі яго маўчаць; але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давідаў! памілуй мяне. 40 Ісус, спыніўшыся, загадаў прывесьці яго да Сябе. І калі той падышоў да Яго, спытаўся ў яго: 41 чаго ты хочаш ад Мяне? Ён сказаў: Госпадзе! каб мне бачыць. 42 Ісус сказаў яму: Бач! вера твая ўратавала цябе. 43 І ён адразу пачаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь люд, бачачы гэта, узьнёс хвалу Богу.

In Other Versions

Luke 18 in the ANGEFD

Luke 18 in the ANTPNG2D

Luke 18 in the AS21

Luke 18 in the BAGH

Luke 18 in the BBPNG

Luke 18 in the BBT1E

Luke 18 in the BDS

Luke 18 in the BEV

Luke 18 in the BHAD

Luke 18 in the BLPT

Luke 18 in the BNT

Luke 18 in the BNTABOOT

Luke 18 in the BNTLV

Luke 18 in the BOATCB

Luke 18 in the BOATCB2

Luke 18 in the BOBCV

Luke 18 in the BOCNT

Luke 18 in the BOECS

Luke 18 in the BOGWICC

Luke 18 in the BOHCB

Luke 18 in the BOHCV

Luke 18 in the BOHLNT

Luke 18 in the BOHNTLTAL

Luke 18 in the BOICB

Luke 18 in the BOILNTAP

Luke 18 in the BOITCV

Luke 18 in the BOKCV

Luke 18 in the BOKCV2

Luke 18 in the BOKHWOG

Luke 18 in the BOKSSV

Luke 18 in the BOLCB

Luke 18 in the BOLCB2

Luke 18 in the BOMCV

Luke 18 in the BONAV

Luke 18 in the BONCB

Luke 18 in the BONLT

Luke 18 in the BONUT2

Luke 18 in the BOPLNT

Luke 18 in the BOSCB

Luke 18 in the BOSNC

Luke 18 in the BOTLNT

Luke 18 in the BOVCB

Luke 18 in the BOYCB

Luke 18 in the BPBB

Luke 18 in the BPH

Luke 18 in the BSB

Luke 18 in the CCB

Luke 18 in the CUV

Luke 18 in the CUVS

Luke 18 in the DBT

Luke 18 in the DGDNT

Luke 18 in the DHNT

Luke 18 in the DNT

Luke 18 in the ELBE

Luke 18 in the EMTV

Luke 18 in the ESV

Luke 18 in the FBV

Luke 18 in the FEB

Luke 18 in the GGMNT

Luke 18 in the GNT

Luke 18 in the HARY

Luke 18 in the HNT

Luke 18 in the IRVA

Luke 18 in the IRVB

Luke 18 in the IRVG

Luke 18 in the IRVH

Luke 18 in the IRVK

Luke 18 in the IRVM

Luke 18 in the IRVM2

Luke 18 in the IRVO

Luke 18 in the IRVP

Luke 18 in the IRVT

Luke 18 in the IRVT2

Luke 18 in the IRVU

Luke 18 in the ISVN

Luke 18 in the JSNT

Luke 18 in the KAPI

Luke 18 in the KBT1ETNIK

Luke 18 in the KBV

Luke 18 in the KJV

Luke 18 in the KNFD

Luke 18 in the LBA

Luke 18 in the LBLA

Luke 18 in the LNT

Luke 18 in the LSV

Luke 18 in the MAAL

Luke 18 in the MBV

Luke 18 in the MBV2

Luke 18 in the MHNT

Luke 18 in the MKNFD

Luke 18 in the MNG

Luke 18 in the MNT

Luke 18 in the MNT2

Luke 18 in the MRS1T

Luke 18 in the NAA

Luke 18 in the NASB

Luke 18 in the NBLA

Luke 18 in the NBS

Luke 18 in the NBVTP

Luke 18 in the NET2

Luke 18 in the NIV11

Luke 18 in the NNT

Luke 18 in the NNT2

Luke 18 in the NNT3

Luke 18 in the PDDPT

Luke 18 in the PFNT

Luke 18 in the RMNT

Luke 18 in the SBIAS

Luke 18 in the SBIBS

Luke 18 in the SBIBS2

Luke 18 in the SBICS

Luke 18 in the SBIDS

Luke 18 in the SBIGS

Luke 18 in the SBIHS

Luke 18 in the SBIIS

Luke 18 in the SBIIS2

Luke 18 in the SBIIS3

Luke 18 in the SBIKS

Luke 18 in the SBIKS2

Luke 18 in the SBIMS

Luke 18 in the SBIOS

Luke 18 in the SBIPS

Luke 18 in the SBISS

Luke 18 in the SBITS

Luke 18 in the SBITS2

Luke 18 in the SBITS3

Luke 18 in the SBITS4

Luke 18 in the SBIUS

Luke 18 in the SBIVS

Luke 18 in the SBT

Luke 18 in the SBT1E

Luke 18 in the SCHL

Luke 18 in the SNT

Luke 18 in the SUSU

Luke 18 in the SUSU2

Luke 18 in the SYNO

Luke 18 in the TBIAOTANT

Luke 18 in the TBT1E

Luke 18 in the TBT1E2

Luke 18 in the TFTIP

Luke 18 in the TFTU

Luke 18 in the TGNTATF3T

Luke 18 in the THAI

Luke 18 in the TNFD

Luke 18 in the TNT

Luke 18 in the TNTIK

Luke 18 in the TNTIL

Luke 18 in the TNTIN

Luke 18 in the TNTIP

Luke 18 in the TNTIZ

Luke 18 in the TOMA

Luke 18 in the TTENT

Luke 18 in the UBG

Luke 18 in the UGV

Luke 18 in the UGV2

Luke 18 in the UGV3

Luke 18 in the VBL

Luke 18 in the VDCC

Luke 18 in the YALU

Luke 18 in the YAPE

Luke 18 in the YBVTP

Luke 18 in the ZBP