Luke 24 (BIB)

1 А ў першы дзень тыдня, вельмі рана, нясучы прыгатаваныя пахошчы, прыйшлі яны да магілы, і разам зь імі некаторыя іншыя; 2 але знайшлі камень адвалены ад магілы, 3 і ўвайшоўшы, не знайшлі Цела Госпада Ісуса. 4 Калі ж яны зьнедаўмяваліся з гэтага, раптам паўсталі перад імі два мужы ў строях бліскучых. 5 І калі яны былі ў страху і схілілі абліччы свае да зямлі, - сказалі ім: што вы шукаеце жывога сярод мёртвых? 6 Яго няма тут: Ён уваскрэс; успомніце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі, 7 кажучы, што Сын Чалавечы мае быць аддадзены ў рукі людзям грэшным, і быць укрыжаваным, і на трэйці дзень уваскрэснуць. 8 І ўзгадалі яны словы Ягоныя 9 і, вярнуўшыся ад магілы, абвясьцілі ўсё гэта адзінаццацём і ўсім астатнім. 10 То была Магдаліна Марыя, і Яна, і Марыя, маці Якава, і іншыя зь імі, якія сказалі пра гэта Апосталам. 11 І здаліся ім словы іхнія пустымі, і не паверылі ім. 12 Але Пётр, устаўшы, пабег да магілы і, нахіліўшыся, убачыў толькі, што ляжаць палатніны, і пайшоў назад, сам сабе дзівуючы з таго, што сталася. 13 У той самы дзень двое зь іх ішлі ў селішча, што адлягала стадый на шэсьцьдзясят ад Ерусаліма, называнае Эмаус. 14 і размаўлялі паміж сабою пра ўсе гэтыя падзеі. 15 І калі яны размаўлялі і разважалі паміж сабою, Сам Ісус, наблізіўшыся, пайшоў зь імі; 16 але вочы ў іх былі заслоненыя, так што яны не пазналі Яго. 17 І Ён сказаў ім: пра што гэта вы, ідучы, разважаеце паміж сабою, і чаго вы засмучаныя? 18 Адзін зь іх, на імя Клеопа, сказаў Яму ў адказ: няўжо ты адзін з тых, што прыйшлі ў Ерусалім, ня ведаеш, што адбылося ў ім гэтымі днямі? 19 І сказаў ім: штоо Яны сказалі Яму: што было зь Ісусам Назаранінам, Які быў прарок, моцны ў дзеі і ў слове перад Богам і ўсім народам; 20 як выдалі яго першасьвятары і начальнікі нашыя на засуджэньне на сьмерць і ўкрыжавалі Яго; 21 а мы спадзяваліся былі, што Ён ёсьць Той, Хто павінен уратаваць Ізраіля; але разам з усім тым, ужо трэйці дзень сёньня, як гэта сталася; 22 але і некаторыя жанчыны з нашых падзівілі нас: яны былі раніцай каля магілы 23 і не знайшлі Цела Ягонага, і прыйшоўшы, маўлялі, што бачылі зьяўленьне анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы; 24 і пайшлі некаторыя з нашых да магілы і засталі ўсё так, як і жанчыны казалі; але Яго ня бачылі. 25 Тады Ён сказаў ім: о, няцямныя і марудныя сэрцам, каб верыць ва ўсё, што прадказвалі прарокі! 26 Ці ж ня так і належала пацярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю? 27 І пачаўшы ад Майсея, з усіх прарокаў тлумачыў ім сказанае пра Яго ва ўсім Пісаньні. 28 І наблізіліся яны да таго селішча, у якое ішлі; і Ён паказаў ім выглядам, што хоча ісьці далей; 29 але яны стрымлівалі яго, кажучы: застанься з намі, бо дзень ужо схіліўся на вечар. І Ён увайшоў і застаўся зь імі. 30 І калі Ён узьляжаў зь імі, дык, узяўшы хлеб, дабраславіў, пераламаў і падаў ім, 31 тады разамкнуліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго; але Ён зрабіўся нябачны ім. 32 І яны сказалі адзін аднаму: ці ж не палала ў нас сэрца наша, калі Ён казаў нам на дарозе і калі тлумачыў нам Пісаньне? 33 І ўстаўшы ў тую самую хвіліну, вярнуліся ў Ерусалім, і знайшлі разам адзінаццаць апосталаў і тых, што былі зь імі, 34 якія казалі, што Гасподзь сапраўды ўваскрэс і зьявіўся Сымону. 35 І яны расказвалі пра здарэньне на дарозе, і як Ён быў пазнаны імі пры ламаньні хлеба. 36 Калі яны казалі пра гэта, Сам Ісус стаў сярод іх і сказаў ім: мір вам. 37 Яны, сумеўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што бачаць духа; 38 але Ён сказаў ім: што бянтэжыцеся, і навошта такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя? 39 Паглядзеце на рукі Мае і на ногі Мае; гэта - Я сам; дакранецеся да Мяне і разгледзьце; бо дух ня мае плоці і касьцей, як бачыце ў Мяне. 40 І сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і ногі. 41 А калі яны ад радасьці яшчэ ня верылі і дзіваваліся, Ён сказаў ім: ці ёсць у вас тут якая ежа? 42 Яны падалі Яму частку печанай рыбы і сотавага мёду. 43 І ўзяўшы, еў перад імі. 44 І сказаў ім: вось тое, пра што Я вам казаў, яшчэ калі быў з вамі, што належыць спраўдзіцца ўсяму, напісанаму пра Мяне ў законе Майсеевым і ў прароках і ў псальмах. 45 Тады адчыніў ім розум на ўразуменьне Пісаньняў 46 і сказаў ім: так напісана, і так належала адпакутаваць Хрысту і ўваскрэснуць зь мёртвых на трэйці дзень, 47 і абвешчаным быць у імя Ягонае пакаяньню і дараваньню грахоў ува ўсіх народах, пачынаючы зь Ерусаліма; 48 а вы сьведкі гэтага; 49 і я пашлю абяцанае Айцом Маім на вас; вы ж заставайцеся ў горадзе Ерусаліме, пакуль не прасякнецеся сілаю згары. 50 І вывеў іх вонкі з горада да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх. 51 І калі дабраславіў іх, пачаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба. 52 Яны пакланіліся яму і вярнуліся ў Ерусалім зь вялікаю радасьцю, 53 і былі заўсёды ў храме, славячы і дабраслаўляючы Бога. Амін.

In Other Versions

Luke 24 in the ANGEFD

Luke 24 in the ANTPNG2D

Luke 24 in the AS21

Luke 24 in the BAGH

Luke 24 in the BBPNG

Luke 24 in the BBT1E

Luke 24 in the BDS

Luke 24 in the BEV

Luke 24 in the BHAD

Luke 24 in the BLPT

Luke 24 in the BNT

Luke 24 in the BNTABOOT

Luke 24 in the BNTLV

Luke 24 in the BOATCB

Luke 24 in the BOATCB2

Luke 24 in the BOBCV

Luke 24 in the BOCNT

Luke 24 in the BOECS

Luke 24 in the BOGWICC

Luke 24 in the BOHCB

Luke 24 in the BOHCV

Luke 24 in the BOHLNT

Luke 24 in the BOHNTLTAL

Luke 24 in the BOICB

Luke 24 in the BOILNTAP

Luke 24 in the BOITCV

Luke 24 in the BOKCV

Luke 24 in the BOKCV2

Luke 24 in the BOKHWOG

Luke 24 in the BOKSSV

Luke 24 in the BOLCB

Luke 24 in the BOLCB2

Luke 24 in the BOMCV

Luke 24 in the BONAV

Luke 24 in the BONCB

Luke 24 in the BONLT

Luke 24 in the BONUT2

Luke 24 in the BOPLNT

Luke 24 in the BOSCB

Luke 24 in the BOSNC

Luke 24 in the BOTLNT

Luke 24 in the BOVCB

Luke 24 in the BOYCB

Luke 24 in the BPBB

Luke 24 in the BPH

Luke 24 in the BSB

Luke 24 in the CCB

Luke 24 in the CUV

Luke 24 in the CUVS

Luke 24 in the DBT

Luke 24 in the DGDNT

Luke 24 in the DHNT

Luke 24 in the DNT

Luke 24 in the ELBE

Luke 24 in the EMTV

Luke 24 in the ESV

Luke 24 in the FBV

Luke 24 in the FEB

Luke 24 in the GGMNT

Luke 24 in the GNT

Luke 24 in the HARY

Luke 24 in the HNT

Luke 24 in the IRVA

Luke 24 in the IRVB

Luke 24 in the IRVG

Luke 24 in the IRVH

Luke 24 in the IRVK

Luke 24 in the IRVM

Luke 24 in the IRVM2

Luke 24 in the IRVO

Luke 24 in the IRVP

Luke 24 in the IRVT

Luke 24 in the IRVT2

Luke 24 in the IRVU

Luke 24 in the ISVN

Luke 24 in the JSNT

Luke 24 in the KAPI

Luke 24 in the KBT1ETNIK

Luke 24 in the KBV

Luke 24 in the KJV

Luke 24 in the KNFD

Luke 24 in the LBA

Luke 24 in the LBLA

Luke 24 in the LNT

Luke 24 in the LSV

Luke 24 in the MAAL

Luke 24 in the MBV

Luke 24 in the MBV2

Luke 24 in the MHNT

Luke 24 in the MKNFD

Luke 24 in the MNG

Luke 24 in the MNT

Luke 24 in the MNT2

Luke 24 in the MRS1T

Luke 24 in the NAA

Luke 24 in the NASB

Luke 24 in the NBLA

Luke 24 in the NBS

Luke 24 in the NBVTP

Luke 24 in the NET2

Luke 24 in the NIV11

Luke 24 in the NNT

Luke 24 in the NNT2

Luke 24 in the NNT3

Luke 24 in the PDDPT

Luke 24 in the PFNT

Luke 24 in the RMNT

Luke 24 in the SBIAS

Luke 24 in the SBIBS

Luke 24 in the SBIBS2

Luke 24 in the SBICS

Luke 24 in the SBIDS

Luke 24 in the SBIGS

Luke 24 in the SBIHS

Luke 24 in the SBIIS

Luke 24 in the SBIIS2

Luke 24 in the SBIIS3

Luke 24 in the SBIKS

Luke 24 in the SBIKS2

Luke 24 in the SBIMS

Luke 24 in the SBIOS

Luke 24 in the SBIPS

Luke 24 in the SBISS

Luke 24 in the SBITS

Luke 24 in the SBITS2

Luke 24 in the SBITS3

Luke 24 in the SBITS4

Luke 24 in the SBIUS

Luke 24 in the SBIVS

Luke 24 in the SBT

Luke 24 in the SBT1E

Luke 24 in the SCHL

Luke 24 in the SNT

Luke 24 in the SUSU

Luke 24 in the SUSU2

Luke 24 in the SYNO

Luke 24 in the TBIAOTANT

Luke 24 in the TBT1E

Luke 24 in the TBT1E2

Luke 24 in the TFTIP

Luke 24 in the TFTU

Luke 24 in the TGNTATF3T

Luke 24 in the THAI

Luke 24 in the TNFD

Luke 24 in the TNT

Luke 24 in the TNTIK

Luke 24 in the TNTIL

Luke 24 in the TNTIN

Luke 24 in the TNTIP

Luke 24 in the TNTIZ

Luke 24 in the TOMA

Luke 24 in the TTENT

Luke 24 in the UBG

Luke 24 in the UGV

Luke 24 in the UGV2

Luke 24 in the UGV3

Luke 24 in the VBL

Luke 24 in the VDCC

Luke 24 in the YALU

Luke 24 in the YAPE

Luke 24 in the YBVTP

Luke 24 in the ZBP