Luke 8 (BIB)

1 Пасьля гэтага Ён праходзіў па гарадах і селішчах, прапаведуючы і зьвястуючы Царства Божае, і зь Ім дванаццаць, 2 і некаторыя жанчыны, якіх Ён ацаліў ад злых духаў і хваробаў: Марыя, называная Магдалінаю, зь якое выйшлі сем дэманаў, 3 і Яна, жонка Хузы, домаўпраўцы Ірадавага, і Сусана, і многія іншыя, якія служылі Яму маёмасьцю сваёю. 4 А як сабралася многа людзей, і з усіх гарадоў жыхары сыходзіліся да Яго, Ён пачаў гаварыць прытчаю: 5 Выйшаў сейбіт сеяць насеньне сваё; і калі ён сеяў, іншае ўпала пры дарозе і было патаптана, і птушкі нябесныя падзяўблі яго; 6 а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мела вільгаці; 7 а іншае ўпала паміж цернямі, і вырасла церне і заглушыла яго; 8 а іншае ўпала на добрую зямлю і, узышоўшы, урадзіла плод стакротны. Сказаўшы гэта, абвясьціў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! 9 А вучні Ягоныя спыталіся ў Яго: што азначала прытча гэтая? 10 Ён сказаў: вам дадзена ведаць таямніцы Божага Царства, а астатнім у прытчах, так што яны бачачы - ня бачаць і чуючы - не разумеюць. 11 Вось што азначае прытча гэтая: насеньне ёсьць слова Божае; 12 а што ўпала пры дарозе, гэта ёсьць слухачы, да якіх пасьля прыходзіць д'ябал і забірае слова з сэрца іхняга, каб яны ня ўверавалі і не ўратаваліся, 13 а што ўпала на камень, гэта тыя, якія, пачуўшы слова, прымаюць з радасьцю, але якія ня маюць кораня і часова веруюць, а ў час спакушэньня адпадаюцца; 14 а што ўпала ў церне, гэта тыя, якія слухаюць слова, але, адыходзячы, турботамі, багацьцем і асалодамі жыцьцёвымі заглушаюцца і плоду ня родзяць: 15 а што ўпала на добрую зямлю, гэта тыя, якія, пачуўшы слова, асяляюць яго ў добрым і чыстым сэрцы і родзяць плод у цярплівасьці. Сказаўшы гэта, Ён абвясьціў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! 16 Ніхто, запаліўшы сьвечку, не накрывае яе пасудзінаю, альбо ня ставіць пад ложак, а ставіць на сьвечнік, каб уваходзячы, бачылі сьвятло. 17 Бо няма нічога таемнага, што ня выйшла б на яву, ні схаванага, што не зрабілася б вядомым і ня выкрылася б. 18 Дык вось, уважайце, як вы слухаеце: бо хто мае, таму дадзена будзе; а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што ён думае мець. 19 І прыйшлі да Яго Маці і браты Ягоныя, і не маглі падысьці да Яго з прычыны люднасьці. 20 І далі знак Яму: Маці і браты Твае стаяць звонку, хочучы бачыць Цябе. 21 Ён сказаў ім у адказ: маці Мая і браты Мае - гэта слухачы слова Божага і выканаўцы яго. 22 Аднаго дня Ён увайшоў з вучнямі Сваімі ў лодку і сказаў ім: пераправімся на той бок возера. І выправіліся. 23 У час плаваньня іхняга Ён заснуў. На возеры падняўся бурны вецер, і залівала іх хвалямі, і яны былі ў небясьпецы. 24 І падышоўшы, разбудзілі Яго і сказалі: Настаўнік! Настаўнік! гінем. Але Ён, устаўшы, загразіў ветру і хваляваньню вады: і перасталі, і зрабілася цішыня. 25 Тады Ён сказаў ім: дзе вера ваша? А яны ў страху і зьдзіўленьні казалі адзін аднаму: хто ж гэта, што і вятрам загадвае і вадзе, і слухаюцца Яго? 26 І прыплылі ў краіну Гадарынскую, якая насупраць Галілеі. 27 Калі ж выйшаў Ён на бераг, сустрэў Яго адзін чалавек з горада, апанаваны дэманамі з даўняга часу, і ў вопратку не апранаўся, і жыў ня ў доме, а ў магілах. 28 Ён, убачыўшы Ісуса, закрычаў, упаў перад Ім і моцным голасам сказаў: што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Бога Ўсявышняга? прашу Цябе, ня муч мяне. 29 Бо Ісус загадаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі і путамі, аберагаючы яго: але ён разрываў путы, і быў гнаны дэманам у пустыні. 30 Ісус спытаўся ў яго: як тваё імя? Той сказаў: «легіён», бо шмат дэманаў увайшло ў яго. 31 І яны прасілі Ісуса, каб не загадаў ім ісьці ў бездань. 32 А тут на гары пасьвіўся вялікі гурт сьвіней: і дэманы прасілі ў Яго, каб дазволіў ім увайсьці ў іх. Ён дазволіў ім. 33 Дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіней: і кінуўся гурт з урвішча ў возера, і патануў. 34 Пастухі, убачыўшы, што сталася, пабеглі і расказалі ў горадзе і ў селішчах. 35 І выйшлі пабачыць, што сталася; і прыйшоўшы да Ісуса, знайшлі чалавека, зь якога выйшлі дэманы; ён сядзеў каля ног Ісуса, апрануты і ў здаровым розуме: і жахнуліся. 36 А тыя, што бачылі, расказалі ім, як выздаравеў шаленец. 37 І прасіў у Яго ўвесь люд Гадарынскага навакольля сысьці ад іх, бо яны агорнутыя былі вялікім страхам. Ён увайшоў у лодку і вярнуўся. 38 А чалавек, зь якога выйшлі дэманы, прасіўся ў Яго, каб быць зь Ім. Але Ісус адпусьціў яго, сказаўшы: 39 вярніся ў дом твой і раскажы, што ўтварыў табе Бог. Ён пайшоў і абвяшчаў па ўсім горадзе, што ўтварыў яму Ісус. 40 А калі вярнуўся Ісус, люд прыняў Яго, бо ўсе чакалі Яго. 41 І вось, прыйшоў чалавек, якога звалі Яір, які быў начальнікам сынагогі: і ўпаўшы да ног Ісуса, прасіў Яго ўвайсьці да яго ў дом, 42 бо ў яго была адна дачка, гадоў дванаццаці, і тая была пры сьмерці. А калі Ён ішоў, люд націскаў на Яго. 43 І жанчына, якая пакутавала ад крывацечы дванаццаць гадоў, якая, патраціўшы на лекараў усю маёмасьць, ніводным не магла быць вылечана, - 44 падышоўшы ззаду, кранулася краю вопраткі Ягонай: і адразу цеча крыві ў яе перастала. 45 І сказаў Ісус: хто дакрануўся да Мяне? Калі ж усе адмовіліся, Пётр і ўсе, хто быў зь Ім, сказалі: Настаўнік! людзі атачаюць Цябе і націскаюць, - і Ты кажаш: «хто дакрануўся да Мяне»? 46 Але Ісус сказаў: дакрануўся да Мяне нехта: бо Я адчуваў сілу, якая выйшла зь Мяне. 47 Жанчына, бачачы, што яна ня ўтоілася, з трымценьнем падыйшла і, упаўшы перад Ім, абвясьціла Яму перад усімі людзьмі, зь якой прычыны дакранулася да Яго, і як адразу ацалілася. 48 Ён сказаў ёй: дзей, дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі зь мірам. 49 Калі Ён яшчэ гаварыў гэта, прыходзіць нехта з дому начальніка сынагогі і кажа яму: дачка твая памерла: не дакучай Настаўніку. 50 Але Ісус, пачуўшы гэта, сказаў яму: ня бойся, толькі веруй, і ўратаваная будзе. 51 А прыйшоўшы ў дом, не дазволіў увайсьці нікому, апрача Пятра, Яна і Якава, і бацькі дзяўчыны, і маці. 52 Усе плакалі і галасілі па ёй. Але Ён сказаў: ня плачце; яна не памерла, а сьпіць. 53 І сьмяяліся зь Яго, ведаючы, што яна памерла. 54 А Ён, выслаўшы ўсіх прэч і ўзяўшы яе за руку, усклікнуў: дзяўчына! устань! 55 І вярнуўся дух ейны; яна адразу ўстала; і Ён загадаў даць ёй есьці. 56 І зьдзівіліся бацькі ейныя. А Ён загадаў ім не расказваць нікому пра тое, што сталася.

In Other Versions

Luke 8 in the ANGEFD

Luke 8 in the ANTPNG2D

Luke 8 in the AS21

Luke 8 in the BAGH

Luke 8 in the BBPNG

Luke 8 in the BBT1E

Luke 8 in the BDS

Luke 8 in the BEV

Luke 8 in the BHAD

Luke 8 in the BLPT

Luke 8 in the BNT

Luke 8 in the BNTABOOT

Luke 8 in the BNTLV

Luke 8 in the BOATCB

Luke 8 in the BOATCB2

Luke 8 in the BOBCV

Luke 8 in the BOCNT

Luke 8 in the BOECS

Luke 8 in the BOGWICC

Luke 8 in the BOHCB

Luke 8 in the BOHCV

Luke 8 in the BOHLNT

Luke 8 in the BOHNTLTAL

Luke 8 in the BOICB

Luke 8 in the BOILNTAP

Luke 8 in the BOITCV

Luke 8 in the BOKCV

Luke 8 in the BOKCV2

Luke 8 in the BOKHWOG

Luke 8 in the BOKSSV

Luke 8 in the BOLCB

Luke 8 in the BOLCB2

Luke 8 in the BOMCV

Luke 8 in the BONAV

Luke 8 in the BONCB

Luke 8 in the BONLT

Luke 8 in the BONUT2

Luke 8 in the BOPLNT

Luke 8 in the BOSCB

Luke 8 in the BOSNC

Luke 8 in the BOTLNT

Luke 8 in the BOVCB

Luke 8 in the BOYCB

Luke 8 in the BPBB

Luke 8 in the BPH

Luke 8 in the BSB

Luke 8 in the CCB

Luke 8 in the CUV

Luke 8 in the CUVS

Luke 8 in the DBT

Luke 8 in the DGDNT

Luke 8 in the DHNT

Luke 8 in the DNT

Luke 8 in the ELBE

Luke 8 in the EMTV

Luke 8 in the ESV

Luke 8 in the FBV

Luke 8 in the FEB

Luke 8 in the GGMNT

Luke 8 in the GNT

Luke 8 in the HARY

Luke 8 in the HNT

Luke 8 in the IRVA

Luke 8 in the IRVB

Luke 8 in the IRVG

Luke 8 in the IRVH

Luke 8 in the IRVK

Luke 8 in the IRVM

Luke 8 in the IRVM2

Luke 8 in the IRVO

Luke 8 in the IRVP

Luke 8 in the IRVT

Luke 8 in the IRVT2

Luke 8 in the IRVU

Luke 8 in the ISVN

Luke 8 in the JSNT

Luke 8 in the KAPI

Luke 8 in the KBT1ETNIK

Luke 8 in the KBV

Luke 8 in the KJV

Luke 8 in the KNFD

Luke 8 in the LBA

Luke 8 in the LBLA

Luke 8 in the LNT

Luke 8 in the LSV

Luke 8 in the MAAL

Luke 8 in the MBV

Luke 8 in the MBV2

Luke 8 in the MHNT

Luke 8 in the MKNFD

Luke 8 in the MNG

Luke 8 in the MNT

Luke 8 in the MNT2

Luke 8 in the MRS1T

Luke 8 in the NAA

Luke 8 in the NASB

Luke 8 in the NBLA

Luke 8 in the NBS

Luke 8 in the NBVTP

Luke 8 in the NET2

Luke 8 in the NIV11

Luke 8 in the NNT

Luke 8 in the NNT2

Luke 8 in the NNT3

Luke 8 in the PDDPT

Luke 8 in the PFNT

Luke 8 in the RMNT

Luke 8 in the SBIAS

Luke 8 in the SBIBS

Luke 8 in the SBIBS2

Luke 8 in the SBICS

Luke 8 in the SBIDS

Luke 8 in the SBIGS

Luke 8 in the SBIHS

Luke 8 in the SBIIS

Luke 8 in the SBIIS2

Luke 8 in the SBIIS3

Luke 8 in the SBIKS

Luke 8 in the SBIKS2

Luke 8 in the SBIMS

Luke 8 in the SBIOS

Luke 8 in the SBIPS

Luke 8 in the SBISS

Luke 8 in the SBITS

Luke 8 in the SBITS2

Luke 8 in the SBITS3

Luke 8 in the SBITS4

Luke 8 in the SBIUS

Luke 8 in the SBIVS

Luke 8 in the SBT

Luke 8 in the SBT1E

Luke 8 in the SCHL

Luke 8 in the SNT

Luke 8 in the SUSU

Luke 8 in the SUSU2

Luke 8 in the SYNO

Luke 8 in the TBIAOTANT

Luke 8 in the TBT1E

Luke 8 in the TBT1E2

Luke 8 in the TFTIP

Luke 8 in the TFTU

Luke 8 in the TGNTATF3T

Luke 8 in the THAI

Luke 8 in the TNFD

Luke 8 in the TNT

Luke 8 in the TNTIK

Luke 8 in the TNTIL

Luke 8 in the TNTIN

Luke 8 in the TNTIP

Luke 8 in the TNTIZ

Luke 8 in the TOMA

Luke 8 in the TTENT

Luke 8 in the UBG

Luke 8 in the UGV

Luke 8 in the UGV2

Luke 8 in the UGV3

Luke 8 in the VBL

Luke 8 in the VDCC

Luke 8 in the YALU

Luke 8 in the YAPE

Luke 8 in the YBVTP

Luke 8 in the ZBP