Luke 8 (BNTABOOT)

1 1. І сталася пасьля, праходзіў Ён праз гарады і мястэчкі, абвяшчаючы і дабравесьцячы Валадарства Божае, і з Ім Дванаццаць, 2 2. і некаторыя жанчыны, якія былі аздароўленыя ад злых духаў і нядужасьцяў: Марыя, называная Магдалена, з якое выйшлі сем дэманаў, 3 3. і Ёанна, жонка Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія іншыя, якія служылі Яму з маёмасьці сваёй. 4 4. А калі сабралася мноства народу, і з гарадоў зыходзіліся да Яго, Ён пачаў гаварыць прыповесьць: 5 5. «Выйшаў сейбіт сеяць насеньне сваё; і, калі ён сеяў, адно ўпала пры дарозе і было патаптана, і птушкі нябесныя падзяўблі яго; 6 6. а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мела вільгаці; 7 7. а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна, і заглушыла яго; 8 8. а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прынесла плод стакротны». Сказаўшы гэтае, Ён усклікнуў: «Хто мае вушы слухаць, няхай слухае». 9 9. А вучні Ягоныя пыталіся ў Яго, кажучы: «Што значыць прыповесьць гэтая?» 10 10. Ён жа сказаў: «Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Божага, а для рэшты яны ў прыповесьцях, так што яны, бачачы, ня бачаць і, чуючы, не разумеюць. 11 11. Вось жа прыповесьць гэтая: насеньне ёсьць слова Божае. 12 12. А што пры дарозе — гэта тыя, якія слухаюць, а пасьля прыходзіць д’ябал, і забірае слова з сэрца іхняга, каб не паверылі і не былі збаўленыя. 13 13. А што на камені — гэта тыя, якія, калі пачуюць, з радасьцю прыймаюць слова, ды ня маюць кораня і часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць. 14 14. А што ўпала ў цярніну — гэта тыя, якія слухаюць, але, адыходзячы, заглушаюцца клопатамі, багацьцем і асалодамі жыцьцёвымі, і не даюць плоду. 15 15. А што ўпала на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы, і даюць плод у цярплівасьці. 16 16. Ніхто, запаліўшы сьвечку, не прыкрывае яе пасудзінаю, або не ставіць пад ложак, але ставіць на сьвечнік, каб тыя, якія ўваходзяць, бачылі сьвятло. 17 17. Бо няма нічога таемнага, што б ня выявілася, ані схаванага, што ня сталася б вядомым і ня выйшла на сьвятло. 18 18. Дык глядзіце, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго будзе забрана і тое, што ён думае мець». 19 19. І прыйшлі да Яго маці і браты Ягоныя, і не маглі падыйсьці да Яго з прычыны натоўпу. 20 20. І паведамілі Яму, кажучы: «Маці Твая і браты Твае стаяць вонкі, хочучы бачыць Цябе». 21 21. Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, якія слухаюць слова Божае і выконваюць яго». 22 22. І сталася аднаго дня, Ён увайшоў з вучнямі Сваімі ў човен і сказаў ім: «Пераплывем на той бок возера». І паплылі. 23 23. Калі ж яны плылі, Ён заснуў. І падняўся на возеры бурны вецер, і іх залівала хвалямі, і яны былі ў небясьпецы. 24 24. І, падыйшоўшы, яны пабудзілі Яго, кажучы: «Настаўнік! Настаўнік! Мы гінем». А Ён, устаўшы, забараніў ветру і хваляваньню вады; і яны спыніліся, і сталася ціша. 25 25. Ён жа сказаў ім: «Дзе вера вашая?» А яны, спалохаўшыся, у зьдзіўленьні гаварылі адзін аднаму: «Хто Ён ёсьць, што вятрам загадвае і вадзе, і яны падпарадкоўваюцца Яму?» 26 26. І прыплылі ў краіну Гадарэнскую, якая насупраць Галілеі. 27 27. Калі ж выйшаў Ён на бераг, пераняў Яго нейкі чалавек з гораду, які меў дэманаў з даўных часоў, і не апранаў адзеньня, і жыў ня ў доме, але ў магілах. 28 28. Ён, убачыўшы Ісуса, упаў перад Ім, закрычаўшы, і моцным голасам сказаў: «Што мне і Табе, Ісус, Сын Бога Найвышэйшага? Малю Цябе, ня мучай мяне». 29 29. Бо Ён загадаў духу нячыстаму выйсьці з гэтага чалавека; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі і сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі, і дэман гнаў яго ў пустыні. 30 30. А Ісус спытаўся ў яго, кажучы: «Якое тваё імя?» Ён жа сказаў: «Легіён», бо шмат дэманаў увайшло ў яго. 31 31. І прасілі Яго, каб не казаў ім ісьці ў бездань. 32 32. А там на гары пасьвіўся вялікі гурт сьвіняў; і прасілі Яго [дэманы], каб дазволіў ім увайсьці ў іх, і Ён дазволіў ім. 33 33. Дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіняў, і рынуўся гурт са стромы ў возера, і згінуў. 34 34. А тыя, якія пасьвілі іх, убачыўшы, што сталася, уцяклі і, пайшоўшы, паведамілі ў горадзе і вёсках. 35 35. І выйшлі ўбачыць, што сталася; і прыйшлі да Ісуса, і знайшлі чалавека, з якога выйшлі дэманы, што сядзіць ля ног Ісуса, адзеты і пры розуме; і спалохаліся. 36 36. А тыя, якія бачылі, распавялі ім, як збаўлены быў апанаваны дэманамі. 37 37. І прасіла Яго ўсё мноства ваколіцы Гадарэнскае пайсьці ад іх, бо іх ахапіў вялікі страх. Ён жа, увайшоўшы ў човен, вярнуўся. 38 38. А чалавек, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць з Ім, але Ісус адпусьціў яго, кажучы: 39 39. «Вярніся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табе Бог». І ён пайшоў, абвяшчаючы па ўсім горадзе, што ўчыніў яму Ісус. 40 40. І сталася, калі Ісус вярнуўся, натоўп прыняў Яго, бо ўсе чакалі Яго. 41 41. І вось прыйшоў чалавек на імя Яір, а быў ён начальнік сынагогі; і, упаўшы да ног Ісуса, прасіў Яго ўвайсьці ў дом ягоны, 42 42. бо ў яго была адзінародная дачка, гадоў дванаццаці, і яна памірала. А калі Ён ішоў, натоўпы ціснуліся да Яго. 43 43. І жанчына, якая мела крывацечу дванаццаць гадоў і аддала на лекараў усё ўтрыманьне сваё, і ніводзін ня здолеў вылечыць яе, 44 44. падыйшоўшы ззаду, дакранулася да крыса шаты Ягонай; і адразу спынілася ў яе крывацеча. 45 45. І сказаў Ісус: «Хто дакрануўся да Мяне?» А як усе адмаўляліся, сказаў Пётар і тыя, што з Ім былі: «Настаўнік! Натоўпы акружаюць Цябе і націскаюць, і Ты кажаш: “Хто дакрануўся да Мяне?”» 46 46. Але Ісус сказаў: «Нехта дакрануўся да Мяне, бо Я адчуў сілу, якая выйшла з Мяне». 47 47. А жанчына, бачачы, што яна ня ўтоілася, дрыжучы, падыйшла і, упаўшы перад Ім, расказала Яму перад усім народам, з якое прычыны яна дакранулася да Яго, і як адразу была аздароўлена. 48 48. Ён жа сказаў ёй: «Будзь пэўная, дачка! Вера твая збавіла цябе; ідзі ў супакоі». 49 49. Калі Ён яшчэ гаварыў гэтае, прыходзіць нехта ад начальніка сынагогі, кажучы яму: «Дачка твая памерла; не турбуй Настаўніка». 50 50. А Ісус, пачуўшы, адказаў яму, кажучы: «Ня бойся, толькі вер, і будзе збаўлена». 51 51. Прыйшоўшы ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому апрача Пятра, Яна і Якуба, і бацькі дзяўчынкі, і маці. 52 52. А ўсе плакалі і галасілі па ёй. Ён жа сказаў: «Ня плачце; яна не памерла, але сьпіць». 53 53. І сьмяяліся з Яго, ведаючы, што яна памерла. 54 54. Ён жа, выслаўшы ўсіх вонкі і ўзяўшы яе за руку, усклікнуў, кажучы: «Дзяўчынка, устань!» 55 55. І вярнуўся дух ейны, і яна адразу ўстала, і Ён загадаў даць ёй есьці. 56 56. І зьдзівіліся бацькі ейныя, а Ён загадаў ім не гаварыць нікому пра тое, што сталася.

In Other Versions

Luke 8 in the ANGEFD

Luke 8 in the ANTPNG2D

Luke 8 in the AS21

Luke 8 in the BAGH

Luke 8 in the BBPNG

Luke 8 in the BBT1E

Luke 8 in the BDS

Luke 8 in the BEV

Luke 8 in the BHAD

Luke 8 in the BIB

Luke 8 in the BLPT

Luke 8 in the BNT

Luke 8 in the BNTLV

Luke 8 in the BOATCB

Luke 8 in the BOATCB2

Luke 8 in the BOBCV

Luke 8 in the BOCNT

Luke 8 in the BOECS

Luke 8 in the BOGWICC

Luke 8 in the BOHCB

Luke 8 in the BOHCV

Luke 8 in the BOHLNT

Luke 8 in the BOHNTLTAL

Luke 8 in the BOICB

Luke 8 in the BOILNTAP

Luke 8 in the BOITCV

Luke 8 in the BOKCV

Luke 8 in the BOKCV2

Luke 8 in the BOKHWOG

Luke 8 in the BOKSSV

Luke 8 in the BOLCB

Luke 8 in the BOLCB2

Luke 8 in the BOMCV

Luke 8 in the BONAV

Luke 8 in the BONCB

Luke 8 in the BONLT

Luke 8 in the BONUT2

Luke 8 in the BOPLNT

Luke 8 in the BOSCB

Luke 8 in the BOSNC

Luke 8 in the BOTLNT

Luke 8 in the BOVCB

Luke 8 in the BOYCB

Luke 8 in the BPBB

Luke 8 in the BPH

Luke 8 in the BSB

Luke 8 in the CCB

Luke 8 in the CUV

Luke 8 in the CUVS

Luke 8 in the DBT

Luke 8 in the DGDNT

Luke 8 in the DHNT

Luke 8 in the DNT

Luke 8 in the ELBE

Luke 8 in the EMTV

Luke 8 in the ESV

Luke 8 in the FBV

Luke 8 in the FEB

Luke 8 in the GGMNT

Luke 8 in the GNT

Luke 8 in the HARY

Luke 8 in the HNT

Luke 8 in the IRVA

Luke 8 in the IRVB

Luke 8 in the IRVG

Luke 8 in the IRVH

Luke 8 in the IRVK

Luke 8 in the IRVM

Luke 8 in the IRVM2

Luke 8 in the IRVO

Luke 8 in the IRVP

Luke 8 in the IRVT

Luke 8 in the IRVT2

Luke 8 in the IRVU

Luke 8 in the ISVN

Luke 8 in the JSNT

Luke 8 in the KAPI

Luke 8 in the KBT1ETNIK

Luke 8 in the KBV

Luke 8 in the KJV

Luke 8 in the KNFD

Luke 8 in the LBA

Luke 8 in the LBLA

Luke 8 in the LNT

Luke 8 in the LSV

Luke 8 in the MAAL

Luke 8 in the MBV

Luke 8 in the MBV2

Luke 8 in the MHNT

Luke 8 in the MKNFD

Luke 8 in the MNG

Luke 8 in the MNT

Luke 8 in the MNT2

Luke 8 in the MRS1T

Luke 8 in the NAA

Luke 8 in the NASB

Luke 8 in the NBLA

Luke 8 in the NBS

Luke 8 in the NBVTP

Luke 8 in the NET2

Luke 8 in the NIV11

Luke 8 in the NNT

Luke 8 in the NNT2

Luke 8 in the NNT3

Luke 8 in the PDDPT

Luke 8 in the PFNT

Luke 8 in the RMNT

Luke 8 in the SBIAS

Luke 8 in the SBIBS

Luke 8 in the SBIBS2

Luke 8 in the SBICS

Luke 8 in the SBIDS

Luke 8 in the SBIGS

Luke 8 in the SBIHS

Luke 8 in the SBIIS

Luke 8 in the SBIIS2

Luke 8 in the SBIIS3

Luke 8 in the SBIKS

Luke 8 in the SBIKS2

Luke 8 in the SBIMS

Luke 8 in the SBIOS

Luke 8 in the SBIPS

Luke 8 in the SBISS

Luke 8 in the SBITS

Luke 8 in the SBITS2

Luke 8 in the SBITS3

Luke 8 in the SBITS4

Luke 8 in the SBIUS

Luke 8 in the SBIVS

Luke 8 in the SBT

Luke 8 in the SBT1E

Luke 8 in the SCHL

Luke 8 in the SNT

Luke 8 in the SUSU

Luke 8 in the SUSU2

Luke 8 in the SYNO

Luke 8 in the TBIAOTANT

Luke 8 in the TBT1E

Luke 8 in the TBT1E2

Luke 8 in the TFTIP

Luke 8 in the TFTU

Luke 8 in the TGNTATF3T

Luke 8 in the THAI

Luke 8 in the TNFD

Luke 8 in the TNT

Luke 8 in the TNTIK

Luke 8 in the TNTIL

Luke 8 in the TNTIN

Luke 8 in the TNTIP

Luke 8 in the TNTIZ

Luke 8 in the TOMA

Luke 8 in the TTENT

Luke 8 in the UBG

Luke 8 in the UGV

Luke 8 in the UGV2

Luke 8 in the UGV3

Luke 8 in the VBL

Luke 8 in the VDCC

Luke 8 in the YALU

Luke 8 in the YAPE

Luke 8 in the YBVTP

Luke 8 in the ZBP