Mark 11 (BIB)
1 Калі наблізіліся да Ерусаліма, да Віфагіі і Віфаніі, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх 2 і кажа ім: ідзеце ў селішча, што проста перад вамі; уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце маладога асла, на якога ніхто зь людзей не садзіўся; адвяжэце яго, прывядзеце; 3 і калі вам хто скажа: «Што гэта вы робіце?», адказвайце, што ён патрэбен Госпаду; і адразу пашле яго сюды. 4 Яны пайшлі, і знайшлі маладога асла, прывязанага каля варот пры дарозе, і адвязалі яго. 5 І некаторыя, што стаялі там, казалі ім: што робіце? навошта адвязваеце асьляня? 6 Яны адказвалі ім, як наказаў Ісус; і тыя адпусьцілі іх. 7 І прывялі да Ісуса асьляня, і ўсклалі на яго адзеньне сваё; Ісус сеў на яго. 8 А многія пасьцілалі адзеньне сваё на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэваў і пасьцілалі на дарозе. 9 І тыя, што ішлі паперадзе і сьледам, усклікалі: асанна! дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! 10 дабраславёнае царства айца нашага Давіда, што ідзе ў імя Гасподняе! асанна ў вышынях! 11 І ўвайшоў Ісус у Ерусалім і ў храм; і агледзеўшы ўсё, як што час ужо быў позьні, выйшаў у Віфанію з дванаццацьцю. 12 На другі дзень, калі яны выйшлі зь Віфаніі, Ён схацеў есьці; 13 і, угледзеўшы здалёку смакоўніцу, пакрытую лісьцем, пайшоў, ці ня знойдзе чаго на ёй; але, падышоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо яшчэ ня час быў зьбіраць смоквы. 14 І сказаў ёй Ісус: ад сёньня хай ніхто зь цябе ня есьць плоду вавек. І чулі гэта вучні Ягоныя. 15 Прыйшлі ў Ерусалім. Ісус, увайшоўшы ў храм, пачаў выганяць прадаўцоў і пакупцоў у храме; і сталы мяняйлаў і ўслоны прадаўцоў галубоў абярнуў; 16 і не дазваляў, каб хто пранёс праз храм якую-небудзь рэч. 17 І вучыў іх, кажучы: ці ж не напісана: ёдом Мой домам малітвы назавецца для ўсіх народаўё? - а вы зрабілі зь яго логва разбойнікаў. 18 Пачулі гэта кніжнікі і першасьвятары і шукалі, як бы загубіць Яго; бо баяліся Яго, таму што ўвесь люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага. 19 А калі настаў вечар, Ён выйшаў з горада. 20 Раніцай, праходзячы міма, убачылі, што смакоўніца засохла да кораня. 21 І, прыгадаўшы, Пётр кажа Яму: Равьві! паглядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, усохла. 22 Ісус, адказваючы, кажа ім: 23 майце веру Божую. Бо праўду кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: ёпадыміся і кінься ў мораё, і не засумняваецца ў сэрцы сваім, а паверыць, што збудзецца паводле словаў ягоных, - будзе яму, што ні скажа. 24 Таму кажу вам: усё, чаго ні будзеце прасіць у малітве, верце, што атрымаеце, - і будзе вам. 25 І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце на каго, каб і Айцец ваш нябесны дараваў вам грахі вашыя; 26 калі ж не даруеце, дык і Айцец ваш нябесны не даруе вам грахоў вашых. 27 Прыйшлі зноў у Ерусалім. І калі Ён хадзіў у храме, падышлі да Яго першасьвятары і старэйшыны 28 і казалі Яму: якою ўладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў уладу рабіць гэта? 29 Ісус сказаў ім у адказ: папытаюся і Я ў вас адно, адказвайце Мне, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэта раблю: 30 хрышчэньне Янава зь нябёсаў было, ці ад людзей? адказвайце Мне. 31 Яны ж разважалі паміж сабою: калі скажам «зь нябёсаў» - дык Ён скажа: «чаму ж вы не паверылі яму?» 32 а сказаць: «ад людзей», - баяліся народу; бо ўсе лічылі, што Ян сапраўды быў прарок. 33 І сказалі ў адказ Ісусу: ня ведаем. Тады Ісус сказаў ім у адказ: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
In Other Versions
Mark 11 in the ANGEFD
Mark 11 in the ANTPNG2D
Mark 11 in the AS21
Mark 11 in the BAGH
Mark 11 in the BBPNG
Mark 11 in the BBT1E
Mark 11 in the BDS
Mark 11 in the BEV
Mark 11 in the BHAD
Mark 11 in the BLPT
Mark 11 in the BNT
Mark 11 in the BNTABOOT
Mark 11 in the BNTLV
Mark 11 in the BOATCB
Mark 11 in the BOATCB2
Mark 11 in the BOBCV
Mark 11 in the BOCNT
Mark 11 in the BOECS
Mark 11 in the BOGWICC
Mark 11 in the BOHCB
Mark 11 in the BOHCV
Mark 11 in the BOHLNT
Mark 11 in the BOHNTLTAL
Mark 11 in the BOICB
Mark 11 in the BOILNTAP
Mark 11 in the BOITCV
Mark 11 in the BOKCV
Mark 11 in the BOKCV2
Mark 11 in the BOKHWOG
Mark 11 in the BOKSSV
Mark 11 in the BOLCB
Mark 11 in the BOLCB2
Mark 11 in the BOMCV
Mark 11 in the BONAV
Mark 11 in the BONCB
Mark 11 in the BONLT
Mark 11 in the BONUT2
Mark 11 in the BOPLNT
Mark 11 in the BOSCB
Mark 11 in the BOSNC
Mark 11 in the BOTLNT
Mark 11 in the BOVCB
Mark 11 in the BOYCB
Mark 11 in the BPBB
Mark 11 in the BPH
Mark 11 in the BSB
Mark 11 in the CCB
Mark 11 in the CUV
Mark 11 in the CUVS
Mark 11 in the DBT
Mark 11 in the DGDNT
Mark 11 in the DHNT
Mark 11 in the DNT
Mark 11 in the ELBE
Mark 11 in the EMTV
Mark 11 in the ESV
Mark 11 in the FBV
Mark 11 in the FEB
Mark 11 in the GGMNT
Mark 11 in the GNT
Mark 11 in the HARY
Mark 11 in the HNT
Mark 11 in the IRVA
Mark 11 in the IRVB
Mark 11 in the IRVG
Mark 11 in the IRVH
Mark 11 in the IRVK
Mark 11 in the IRVM
Mark 11 in the IRVM2
Mark 11 in the IRVO
Mark 11 in the IRVP
Mark 11 in the IRVT
Mark 11 in the IRVT2
Mark 11 in the IRVU
Mark 11 in the ISVN
Mark 11 in the JSNT
Mark 11 in the KAPI
Mark 11 in the KBT1ETNIK
Mark 11 in the KBV
Mark 11 in the KJV
Mark 11 in the KNFD
Mark 11 in the LBA
Mark 11 in the LBLA
Mark 11 in the LNT
Mark 11 in the LSV
Mark 11 in the MAAL
Mark 11 in the MBV
Mark 11 in the MBV2
Mark 11 in the MHNT
Mark 11 in the MKNFD
Mark 11 in the MNG
Mark 11 in the MNT
Mark 11 in the MNT2
Mark 11 in the MRS1T
Mark 11 in the NAA
Mark 11 in the NASB
Mark 11 in the NBLA
Mark 11 in the NBS
Mark 11 in the NBVTP
Mark 11 in the NET2
Mark 11 in the NIV11
Mark 11 in the NNT
Mark 11 in the NNT2
Mark 11 in the NNT3
Mark 11 in the PDDPT
Mark 11 in the PFNT
Mark 11 in the RMNT
Mark 11 in the SBIAS
Mark 11 in the SBIBS
Mark 11 in the SBIBS2
Mark 11 in the SBICS
Mark 11 in the SBIDS
Mark 11 in the SBIGS
Mark 11 in the SBIHS
Mark 11 in the SBIIS
Mark 11 in the SBIIS2
Mark 11 in the SBIIS3
Mark 11 in the SBIKS
Mark 11 in the SBIKS2
Mark 11 in the SBIMS
Mark 11 in the SBIOS
Mark 11 in the SBIPS
Mark 11 in the SBISS
Mark 11 in the SBITS
Mark 11 in the SBITS2
Mark 11 in the SBITS3
Mark 11 in the SBITS4
Mark 11 in the SBIUS
Mark 11 in the SBIVS
Mark 11 in the SBT
Mark 11 in the SBT1E
Mark 11 in the SCHL
Mark 11 in the SNT
Mark 11 in the SUSU
Mark 11 in the SUSU2
Mark 11 in the SYNO
Mark 11 in the TBIAOTANT
Mark 11 in the TBT1E
Mark 11 in the TBT1E2
Mark 11 in the TFTIP
Mark 11 in the TFTU
Mark 11 in the TGNTATF3T
Mark 11 in the THAI
Mark 11 in the TNFD
Mark 11 in the TNT
Mark 11 in the TNTIK
Mark 11 in the TNTIL
Mark 11 in the TNTIN
Mark 11 in the TNTIP
Mark 11 in the TNTIZ
Mark 11 in the TOMA
Mark 11 in the TTENT
Mark 11 in the UBG
Mark 11 in the UGV
Mark 11 in the UGV2
Mark 11 in the UGV3
Mark 11 in the VBL
Mark 11 in the VDCC
Mark 11 in the YALU
Mark 11 in the YAPE
Mark 11 in the YBVTP
Mark 11 in the ZBP