Mark 14 (BIB)

1 Праз два дні мелася быць сьвята Пасхі і праснакоў; і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы ўзяць Яго хітрасьцю і забіць; 2 але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня сталася абурэньня ў народзе. 3 І калі быў Ён у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага, і ўзьляжаў, - прыйшла жанчына з алавастравай пасудзінай міра з нарду чыстага, каштоўнага, і, разьбіўшы пасудзіну, паліла Яму на галаву. 4 А некаторыя абурыліся і казалі паміж сабою: навошта гэтае марнатраўства міра? 5 бо можна было прадаць яго больш, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім. І дакаралі яе. 6 Але Ісус сказаў: пакіньце яе; што яе бянтэжыце? яна добры ўчынак зрабіла дзеля Мяне. 7 Бо заўсёды ўбогіх маеце пры сабе, і калі захочаце, можаце ім дабрачыніць; а Мяне не заўсёды маеце. 8 Яна зрабіла, што магла: загадзя памазала Цела Маё на пахаваньне. 9 Праўду кажу вам: дзе ні будзе абвешчана Дабравесьце гэтае ў цэлым сьвеце, сказана будзе ў памяць пра яе, і пра тое, што зрабіла яна. 10 І пайшоў Юда Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, да першасьвятароў, каб выдаць Яго ім. 11 А яны, пачуўшы, узрадаваліся і абяцаліся даць яму срэбранікі. І ён намышляў, як бы ў зручны час выдаць Яго. 12 У першы дзень праснакоў, калі калолі пасхальнае ягня, кажуць Яму вучні Ягоныя: дзе хочаш есьці пасху? мы пойдзем і прыгатуем. 13 І пасылае двух вучняў Сваіх і кажа ім: ідзеце ў горад: і сустрэнецца вам чалавек, які нясьціме збанок вады: пойдзеце сьледам за ім, 14 і куды ён увойдзе, скажэце гаспадару дома таго: «Настаўнік кажа: дзе пакой, у якім бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі?». 15 І ён пакажа вам сьвятліцу вялікую, засланую, гатовую; там прыгатуеце нам. 16 І пайшлі вучні ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху. 17 Калі зьвечарэла, Ён прыходзіць з дванаццацьцю. 18 І калі яны ўзьляжалі і елі, Ісус сказаў: праўду кажу вам, адзін з вас, які есьць са Мною, выдасьць Мяне. 19 Яны засмуціліся і пачалі казаць Яму, адзін за адным: ці ня я? І другі: ці ня я? 20 А Ён сказаў ім у адказ: адзін з дванаццацёх, што мачае са Мною ў місцы. 21 Бо Сын Чалавечы ідзе, як пісана пра Яго; але гора таму чалавеку, якім Сын Чалавечы выдаецца: лепей было б таму чалавеку не радзіцца. 22 І калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў, даў ім і сказаў: прымеце, ежце; гэта Цела Маё. 23 І ўзяўшы чару, падзякаваўшы, падаў ім; і пілі зь яе ўсе. 24 І сказаў ім: гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная. 25 Праўду кажу вам: Я ўжо ня буду піць ад плоду лазы вінаграднае да таго дня, калі буду піць новае віно ў Царстве Божым. 26 І засьпяваўшы пайшлі на гару Аліўную. 27 І кажа ім Ісус: усе вы запаняверыцеся ўва Мне ў гэтую ноч: бо напісана: «паражу пастыра, і расьсеюцца авечкі», 28 а пасьля ўваскрэсеньня Майго Я запабягу вас у Галілеі. 29 Пётр сказаў Яму: калі і ўсе запаняверацца, дык ня я. 30 І кажа яму Ісус: праўду кажу табе, што ты сёньня, гэтае ночы, перш чым двойчы засьпявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. 31 Але ён яшчэ больш настойліва казаў: хоць бы прыпала мне і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе. Тое самае і ўсе казалі. 32 Прыйшлі ў селішча, якое называлася Гефсіманія: і Ён сказаў вучням Сваім: пасядзеце тут, пакуль Я памалюся. 33 І ўзяў з Сабою Пятра, Якава і Яна; і пачаў смуткаваць і журыцца. 34 І сказаў ім: душа Мая смуткуе да сьмерці; пабудзьце тут, і чувайце. 35 І, адышоўшы крыху, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі можна, мінула Яго гадзіна гэтая; 36 і казаў: Авва Войча! усё магчыма Табе; пранясі чару гэтую міма Мяне; але не чаго Я хачу, а чаго Ты. 37 Вяртаецца і знаходзіць, што яны сьпяць; кажа Пятру: Сымоне! ты сьпіш? ня мог ты чуваць аднае гадзіны? 38 чувайце і малецеся, каб не паддацца спакусе: дух бадзёры, а плоць нядужая. 39 І зноў адышоўшы маліўся, сказаўшы тое самае слова. 40 І вярнуўшыся, зноў знайшоў, што яны сьпяць: бо ў іх вочы ацяжэлі; і яны ня ведалі, што яму адказаць. 41 І прыходзіць трэйці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіце і спачываеце? годзе; настала гадзіна; вось, аддаецца Сын Чалавечы ў рукі грэшнікам; 42 устаньце, хадзем: вось наблізіўся той, хто выдае Мяне. 43 І адразу, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, і зь ім мноства людзей зь мечамі і каламі, ад першасьвятароў і кніжнікаў і старэйшын. 44 А хто выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: каго я пацалую, Той і ёсьць; вазьмеце Яго, і вядзеце пільна. 45 І прыйшоўшы, адразу падышоў да Яго і кажа: Равьві, Равьві! І пацалаваў Яго. 46 А яны ўсклалі на Яго рукі свае і ўзялі Яго. 47 А адзін з тых, што стаялі тут, дастаў меч, ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму вуха. 48 Тады Ісус сказаў ім: як на грабежніка выйшлі вы зь мечамі і каламі, каб узяць Мяне; 49 кожны дзень бываў Я з вамі ў храме і вучыў, і вы не ўзялі мяне; але хай збудуцца Пісаньні. 50 Тады, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі. 51 Адзін хлопец, захінуўшыся па голым целе пакрывалам, ішоў сьледам за Ім; і воіны схапілі яго. 52 Але ён, пакінуўшы пакрывала, голы ўцёк ад іх. 53 І прывялі Ісуса да першасьвятара; і сабраліся да яго ўсе першасьвятары і старэйшыны і кніжнікі. 54 Пётр зводдаль ішоў сьледам за Ім, нават усярэдзіну двара першасьвятаровага; і сядзеў са службітамі, і грэўся каля вагню. 55 А першасьвятары і ўвесь сінэдрыён шукалі сьведчаньня на Ісуса, каб аддаць Яго сьмерці, і не знаходзілі, 56 Бо многія ілжываа сьведчылі на Яго, але сьведчаньні гэтыя ня былі дастатковыя. 57 І некаторыя, устаўшы, сьведчылі ілжыва супроць яго; казалі: 58 мы чулі, як Ён казаў: «Я разбуру храм гэты рукатворны і праз тры дні ўзьвяду другі, нерукатворны». 59 Але і такое сьведчаньне іхняе ня было дастатковае. 60 Тады першасьвятар стаў пасярэдзіне і спытаўся ў Ісуса: што Ты нічога не адказваеш? што яны супроць Цябе сьведчаць? 61 Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і сказаў Яму: ці Ты Хрыстос, Сын Дабраславёнага? 62 Ісус сказаў: Я; і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч сілы і ідзе на аблоках нябесных. 63 Тады першасьвятар, разадраўшы адзеньне сваё, сказаў: навошта нам яшчэ сьведкі? 64 вы чулі блюзьнерства; як вам здаецца? А яны ўсе прызналі Яго вінаватым да сьмерці. 65 І некаторыя пачалі пляваць на Яго і, закрываючы твар Яму, біць Яго і казаць Яму: прароч. І слугі білі Яго па шчоках. 66 Калі Пётр быў на дварэ ўнізе, прыйшла адна служанка першасьвятаровая 67 і, убачыўшы Пятра, што ён грэецца, і ўгледзеўшы яго, сказала: і ты быў зь Ісусам Назаранінам. 68 Але ён адрокся, сказаўшы: ня ведаю і не разумею, што ты кажаш. І выйшаў на пярэдні двор; і засьпяваў певень. 69 Служанка, убачыўшы яго зноў, пачала казаць тым, што стаялі тут: гэты зь іх. 70 Ён зноў адрокся. Крыху пазьней тыя, што стаялі тут, зноў пачалі гаварыць Пятру: і праўда, ты зь іх; бо ты Галілеянін, і гаворка твая падобная. 71 А ён пачаў прысягаць і бажыцца: ня ведаю Чалавека гэтага, пра Якога кажаце. 72 Тады певень засьпяваў другі раз. І ўспомніў Пётр слова, сказанае яму Ісусам: «перш чым певень засьпявае двойчы, тройчы адрачэшся ад Мяне». І заплакаў.

In Other Versions

Mark 14 in the ANGEFD

Mark 14 in the ANTPNG2D

Mark 14 in the AS21

Mark 14 in the BAGH

Mark 14 in the BBPNG

Mark 14 in the BBT1E

Mark 14 in the BDS

Mark 14 in the BEV

Mark 14 in the BHAD

Mark 14 in the BLPT

Mark 14 in the BNT

Mark 14 in the BNTABOOT

Mark 14 in the BNTLV

Mark 14 in the BOATCB

Mark 14 in the BOATCB2

Mark 14 in the BOBCV

Mark 14 in the BOCNT

Mark 14 in the BOECS

Mark 14 in the BOGWICC

Mark 14 in the BOHCB

Mark 14 in the BOHCV

Mark 14 in the BOHLNT

Mark 14 in the BOHNTLTAL

Mark 14 in the BOICB

Mark 14 in the BOILNTAP

Mark 14 in the BOITCV

Mark 14 in the BOKCV

Mark 14 in the BOKCV2

Mark 14 in the BOKHWOG

Mark 14 in the BOKSSV

Mark 14 in the BOLCB

Mark 14 in the BOLCB2

Mark 14 in the BOMCV

Mark 14 in the BONAV

Mark 14 in the BONCB

Mark 14 in the BONLT

Mark 14 in the BONUT2

Mark 14 in the BOPLNT

Mark 14 in the BOSCB

Mark 14 in the BOSNC

Mark 14 in the BOTLNT

Mark 14 in the BOVCB

Mark 14 in the BOYCB

Mark 14 in the BPBB

Mark 14 in the BPH

Mark 14 in the BSB

Mark 14 in the CCB

Mark 14 in the CUV

Mark 14 in the CUVS

Mark 14 in the DBT

Mark 14 in the DGDNT

Mark 14 in the DHNT

Mark 14 in the DNT

Mark 14 in the ELBE

Mark 14 in the EMTV

Mark 14 in the ESV

Mark 14 in the FBV

Mark 14 in the FEB

Mark 14 in the GGMNT

Mark 14 in the GNT

Mark 14 in the HARY

Mark 14 in the HNT

Mark 14 in the IRVA

Mark 14 in the IRVB

Mark 14 in the IRVG

Mark 14 in the IRVH

Mark 14 in the IRVK

Mark 14 in the IRVM

Mark 14 in the IRVM2

Mark 14 in the IRVO

Mark 14 in the IRVP

Mark 14 in the IRVT

Mark 14 in the IRVT2

Mark 14 in the IRVU

Mark 14 in the ISVN

Mark 14 in the JSNT

Mark 14 in the KAPI

Mark 14 in the KBT1ETNIK

Mark 14 in the KBV

Mark 14 in the KJV

Mark 14 in the KNFD

Mark 14 in the LBA

Mark 14 in the LBLA

Mark 14 in the LNT

Mark 14 in the LSV

Mark 14 in the MAAL

Mark 14 in the MBV

Mark 14 in the MBV2

Mark 14 in the MHNT

Mark 14 in the MKNFD

Mark 14 in the MNG

Mark 14 in the MNT

Mark 14 in the MNT2

Mark 14 in the MRS1T

Mark 14 in the NAA

Mark 14 in the NASB

Mark 14 in the NBLA

Mark 14 in the NBS

Mark 14 in the NBVTP

Mark 14 in the NET2

Mark 14 in the NIV11

Mark 14 in the NNT

Mark 14 in the NNT2

Mark 14 in the NNT3

Mark 14 in the PDDPT

Mark 14 in the PFNT

Mark 14 in the RMNT

Mark 14 in the SBIAS

Mark 14 in the SBIBS

Mark 14 in the SBIBS2

Mark 14 in the SBICS

Mark 14 in the SBIDS

Mark 14 in the SBIGS

Mark 14 in the SBIHS

Mark 14 in the SBIIS

Mark 14 in the SBIIS2

Mark 14 in the SBIIS3

Mark 14 in the SBIKS

Mark 14 in the SBIKS2

Mark 14 in the SBIMS

Mark 14 in the SBIOS

Mark 14 in the SBIPS

Mark 14 in the SBISS

Mark 14 in the SBITS

Mark 14 in the SBITS2

Mark 14 in the SBITS3

Mark 14 in the SBITS4

Mark 14 in the SBIUS

Mark 14 in the SBIVS

Mark 14 in the SBT

Mark 14 in the SBT1E

Mark 14 in the SCHL

Mark 14 in the SNT

Mark 14 in the SUSU

Mark 14 in the SUSU2

Mark 14 in the SYNO

Mark 14 in the TBIAOTANT

Mark 14 in the TBT1E

Mark 14 in the TBT1E2

Mark 14 in the TFTIP

Mark 14 in the TFTU

Mark 14 in the TGNTATF3T

Mark 14 in the THAI

Mark 14 in the TNFD

Mark 14 in the TNT

Mark 14 in the TNTIK

Mark 14 in the TNTIL

Mark 14 in the TNTIN

Mark 14 in the TNTIP

Mark 14 in the TNTIZ

Mark 14 in the TOMA

Mark 14 in the TTENT

Mark 14 in the UBG

Mark 14 in the UGV

Mark 14 in the UGV2

Mark 14 in the UGV3

Mark 14 in the VBL

Mark 14 in the VDCC

Mark 14 in the YALU

Mark 14 in the YAPE

Mark 14 in the YBVTP

Mark 14 in the ZBP