Nehemiah 8 (BIB)
1 Калі настаў сёмы месяц, і сыны Ізраілевыя жылі ў гарадах сваіх, тады сабраўся ўвесь народ, як адзін чалавек, на пляц, які перад Вадзяною брамаю, і сказалі кніжніку Эздру, каб ён прынёс кнігу закона Майсеевага, які запавядаў Гасподзь Ізраілю. 2 І прынёс сьвятар Эздра закон на сход мужчын і жанчын і ўсіх, якія маглі разумець, у першы дзень сёмага месяца; 3 і чытаў зь яго на пляцы, які перад Вадзяною брамай, ад сьвітаньня да полудня, перад мужчынамі і жанчынамі і ўсімі, якія маглі разумець; і вушы ўсяго народу былі прыхілены да кнігі закона. 4 Кніжнік Эздра стаяў на драўляным узвышэньні, якое яму зрабілі, а каля яго, праваруч ад яго, стаялі Мататыя і Шэма, і Аная і Урыя, і Хэлкія і Маасэя, а леваруч ад яго Фэдая і Місаіл, і Малхія і Хашум, і Хашбадана, і Захар і Мэшулам. 5 І адкрыў Эздра кнігу перад вачыма ўсяго народу, бо ён стаяў вышэй за народ. І калі ён адкрыў яе, увесь народ устаў. 6 І дабраславіў Эздра Госпада Бога вялікага. І ўвесь народ адказаў: амін, амін, падымаючы рукі свае, - і пакланяліся і падалі прад Госпадам тварам да зямлі. 7 Ісус, Ваная, Шэрэвія, Ямін, Акуў, Шаўтай, Гадыя, Маасэя, Кліта, Азарыя, Ёзавад, Ханан, Фэлая і лявіты тлумачылі народу закон, тым часам як народ стаяў на сваім месцы. 8 І чыталі з кнігі, з закона Божага, выразна, і далучалі тлумачэньне, і народ разумеў прачытанае. 9 Тады Нээмія, ён жа Тыршата, і кніжнік Эздра, сьвятар, і лявіты, якія вучылі народ, сказалі ўсяму народу: дзень гэты сьвяты Госпаду Богу нашаму; ня смуткуйце і ня плачце, - бо ўвесь народ плакаў, слухаючы словы закона. 10 І сказаў ім: ідзеце, ежце тлустае і пеце салодкае, і пасылайце частку тым, у каго нічога не прыгатавана, таму што дзень гэты сьвяты Госпаду нашаму. І ня смуткуйце, бо радасьць прад Госпадам - падмацаваньне вам. 11 І лявіты супакойвалі ўвесь народ, кажучы: перастаньце, бо дзень гэты сьвяты, ня смуткуйце. 12 І пайшоў увесь народ есьці, і піць, і пасылаць часткі, і сьвяткаваць зь вялікай весялосьцю, бо зразумелі словы, якія сказалі ім. 13 На другі дзень сабраліся ўзначальцы пакаленьняў ад усяго народу, сьвятары і лявіты да кніжніка Эздры, каб ён тлумачыў ім словы закона. 14 І знайшлі напісанае ў законе, які Гасподзь даў праз Майсея, каб сыны Ізраілевыя ў сёмым месяцы, у сьвята, жылі ў кучках. 15 І таму абвясьцілі і агаласілі па ўсіх гарадах сваіх і ў Ерусаліме, кажучы: ідзеце на гару і нясеце галінкі масьліны садовай і галінкі масьліны дзікай, і галінкі міртавыя і галінкі пальмавыя, і галінкі іншых шырокалістных дрэў, каб зрабіць кучкі паводле напісанага. 16 І пайшоў народ, і прынесьлі і зрабілі сабе кучкі, кожны на сваім даху і на дварах сваіх, і на дварах дома Божага, і на пляцы каля Вадзяное брамы і на пляцы каля Яфрэмавай брамы. 17 Усё супольства павяртанцаў з палону зрабіла кучкі-буданы і жыло ў кучках. Ад дзён Ісуса, сына Нававага, да гэтага дня, не рабілі так сыны Ізраілевыя. Радасьць была вельмі вялікая. 18 І чыталі з кнігі закона Божага кожны дзень, ад першага дня да апошняга дня. І сьвяткавалі сьвята сем дзён, а на восьмы дзень пасьля сьвята паводле статуту.
In Other Versions
Nehemiah 8 in the ANGEFD
Nehemiah 8 in the ANTPNG2D
Nehemiah 8 in the AS21
Nehemiah 8 in the BAGH
Nehemiah 8 in the BBPNG
Nehemiah 8 in the BBT1E
Nehemiah 8 in the BDS
Nehemiah 8 in the BEV
Nehemiah 8 in the BHAD
Nehemiah 8 in the BLPT
Nehemiah 8 in the BNT
Nehemiah 8 in the BNTABOOT
Nehemiah 8 in the BNTLV
Nehemiah 8 in the BOATCB
Nehemiah 8 in the BOATCB2
Nehemiah 8 in the BOBCV
Nehemiah 8 in the BOCNT
Nehemiah 8 in the BOECS
Nehemiah 8 in the BOGWICC
Nehemiah 8 in the BOHCB
Nehemiah 8 in the BOHCV
Nehemiah 8 in the BOHLNT
Nehemiah 8 in the BOHNTLTAL
Nehemiah 8 in the BOICB
Nehemiah 8 in the BOILNTAP
Nehemiah 8 in the BOITCV
Nehemiah 8 in the BOKCV
Nehemiah 8 in the BOKCV2
Nehemiah 8 in the BOKHWOG
Nehemiah 8 in the BOKSSV
Nehemiah 8 in the BOLCB
Nehemiah 8 in the BOLCB2
Nehemiah 8 in the BOMCV
Nehemiah 8 in the BONAV
Nehemiah 8 in the BONCB
Nehemiah 8 in the BONLT
Nehemiah 8 in the BONUT2
Nehemiah 8 in the BOPLNT
Nehemiah 8 in the BOSCB
Nehemiah 8 in the BOSNC
Nehemiah 8 in the BOTLNT
Nehemiah 8 in the BOVCB
Nehemiah 8 in the BOYCB
Nehemiah 8 in the BPBB
Nehemiah 8 in the BPH
Nehemiah 8 in the BSB
Nehemiah 8 in the CCB
Nehemiah 8 in the CUV
Nehemiah 8 in the CUVS
Nehemiah 8 in the DBT
Nehemiah 8 in the DGDNT
Nehemiah 8 in the DHNT
Nehemiah 8 in the DNT
Nehemiah 8 in the ELBE
Nehemiah 8 in the EMTV
Nehemiah 8 in the ESV
Nehemiah 8 in the FBV
Nehemiah 8 in the FEB
Nehemiah 8 in the GGMNT
Nehemiah 8 in the GNT
Nehemiah 8 in the HARY
Nehemiah 8 in the HNT
Nehemiah 8 in the IRVA
Nehemiah 8 in the IRVB
Nehemiah 8 in the IRVG
Nehemiah 8 in the IRVH
Nehemiah 8 in the IRVK
Nehemiah 8 in the IRVM
Nehemiah 8 in the IRVM2
Nehemiah 8 in the IRVO
Nehemiah 8 in the IRVP
Nehemiah 8 in the IRVT
Nehemiah 8 in the IRVT2
Nehemiah 8 in the IRVU
Nehemiah 8 in the ISVN
Nehemiah 8 in the JSNT
Nehemiah 8 in the KAPI
Nehemiah 8 in the KBT1ETNIK
Nehemiah 8 in the KBV
Nehemiah 8 in the KJV
Nehemiah 8 in the KNFD
Nehemiah 8 in the LBA
Nehemiah 8 in the LBLA
Nehemiah 8 in the LNT
Nehemiah 8 in the LSV
Nehemiah 8 in the MAAL
Nehemiah 8 in the MBV
Nehemiah 8 in the MBV2
Nehemiah 8 in the MHNT
Nehemiah 8 in the MKNFD
Nehemiah 8 in the MNG
Nehemiah 8 in the MNT
Nehemiah 8 in the MNT2
Nehemiah 8 in the MRS1T
Nehemiah 8 in the NAA
Nehemiah 8 in the NASB
Nehemiah 8 in the NBLA
Nehemiah 8 in the NBS
Nehemiah 8 in the NBVTP
Nehemiah 8 in the NET2
Nehemiah 8 in the NIV11
Nehemiah 8 in the NNT
Nehemiah 8 in the NNT2
Nehemiah 8 in the NNT3
Nehemiah 8 in the PDDPT
Nehemiah 8 in the PFNT
Nehemiah 8 in the RMNT
Nehemiah 8 in the SBIAS
Nehemiah 8 in the SBIBS
Nehemiah 8 in the SBIBS2
Nehemiah 8 in the SBICS
Nehemiah 8 in the SBIDS
Nehemiah 8 in the SBIGS
Nehemiah 8 in the SBIHS
Nehemiah 8 in the SBIIS
Nehemiah 8 in the SBIIS2
Nehemiah 8 in the SBIIS3
Nehemiah 8 in the SBIKS
Nehemiah 8 in the SBIKS2
Nehemiah 8 in the SBIMS
Nehemiah 8 in the SBIOS
Nehemiah 8 in the SBIPS
Nehemiah 8 in the SBISS
Nehemiah 8 in the SBITS
Nehemiah 8 in the SBITS2
Nehemiah 8 in the SBITS3
Nehemiah 8 in the SBITS4
Nehemiah 8 in the SBIUS
Nehemiah 8 in the SBIVS
Nehemiah 8 in the SBT
Nehemiah 8 in the SBT1E
Nehemiah 8 in the SCHL
Nehemiah 8 in the SNT
Nehemiah 8 in the SUSU
Nehemiah 8 in the SUSU2
Nehemiah 8 in the SYNO
Nehemiah 8 in the TBIAOTANT
Nehemiah 8 in the TBT1E
Nehemiah 8 in the TBT1E2
Nehemiah 8 in the TFTIP
Nehemiah 8 in the TFTU
Nehemiah 8 in the TGNTATF3T
Nehemiah 8 in the THAI
Nehemiah 8 in the TNFD
Nehemiah 8 in the TNT
Nehemiah 8 in the TNTIK
Nehemiah 8 in the TNTIL
Nehemiah 8 in the TNTIN
Nehemiah 8 in the TNTIP
Nehemiah 8 in the TNTIZ
Nehemiah 8 in the TOMA
Nehemiah 8 in the TTENT
Nehemiah 8 in the UBG
Nehemiah 8 in the UGV
Nehemiah 8 in the UGV2
Nehemiah 8 in the UGV3
Nehemiah 8 in the VBL
Nehemiah 8 in the VDCC
Nehemiah 8 in the YALU
Nehemiah 8 in the YAPE
Nehemiah 8 in the YBVTP
Nehemiah 8 in the ZBP