Numbers 20 (BIB)

1 І прыйшлі сыны Ізраілевыя, усё супольства, у пустыню Сін у першы месяц, і спыніўся народ у Кадэсе, і памерла там Марыям і пахавана там. 2 І ня было вады ў супольства, і сабраліся яны супроць Майсея і Аарона; 3 і абурыўся народ на Майсея і сказаў: о, калі б памерлі тады і мы, калі памерлі браты нашыя перад Госпадам! 4 навошта вы прывялі супольства Гасподняе ў гэтую пустыню, каб памерці тут нам і быдлу нашаму? 5 і навошта вывелі вы нас зь Егіпта, каб прывесьці нас у гэта нягоднае месца, дзе нельга сеяць, няма ні смакоўніц, ні вінаграду, ні гранатавых яблыкаў, ні нават вады пітной? 6 І пайшоў Майсей і Аарон ад народу да ўваходу ў скінію сходу, і ўпалі на абліччы свае, і зьявілася ім слава Гасподняя. 7 І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 8 вазьмі посах і зьбяры супольства, ты і Аарон, брат твой, і скажэце на вачах у іх скале, і яна дасьць зь сябе ваду: і так ты выведзеш ім ваду са скалы і напоіш супольства і быдла ягонае. 9 І ўзяў Майсей посах перад абліччам Госпада, як Ён загадаў яму. 10 І сабралі Майсей і Аарон народ да скалы, і сказаў ён ім: паслухайце, непакорныя, хіба нам з гэтае скалы вывесьці вам ваду? 11 І падняў Майсей руку сваю і ўдарыў у скалу посахам сваім двойчы, і пацякло многа вады, і піло супольства і быдла ягонае. 12 І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: за тое, што вы не паверылі Мне, каб зьявіць сьвятасьць Маю на вачах у сыноў Ізраілевых, не ўведзяце вы народу свайго ў зямлю, якую Я даю яму. 13 Гэта вада Мэрывы, у якой увайшлі ў раздор сыны Ізраілевыя з Госпадам, і Ён зьявіў ім сьвятасьць Сваю. 14 І паслаў Майсей з Кадэса паслоў да цара Эдомскага: так кажа брат твой, Ізраіль: ты ведаеш усе цяжкасьці, якія спасьціглі нас; 15 бацькі нашыя перайшлі ў Егіпет, і мы жылі ў Егіпце многа часу, і дрэнна абыходзіліся Егіпцяне з намі і бацькамі нашымі; 16 і паклікалі мы Госпада, і пачуў Ён голас наш, і паслаў анёла, і вывеў нас зь Егіпта; і вось, мы ў Кадэсе, горадзе каля самай мяжы тваёй; 17 дазволь нам прайсьці зямлёю тваёю; мы ня пойдзем па палях і па вінаградніках і ня будзем піць ваду з калодзежаў; а пойдзем дарогаю царскаю, ня збочым ні направа, ні налева, пакуль не пяройдзем межаў тваіх. 18 Але Эдом сказаў яму: не праходзь празь мяне, інакш я зь мечам выступлю супроць цябе. 19 І сказалі яму сыны Ізраілевыя: мы пойдзем вялікаю дарогаю, і калі будзем піць тваю ваду, я і быдла маё, дык будзем плаціць за яе; толькі нагамі маімі прайду, што нічога не каштуе. 20 Але ён сказаў: не праходзь. І выступіў супроць яго Эдом з шматлікім народам і з моцнаю рукою. 21 І вось не згадзіўся Эдом дазволіць Ізраілю прайсьці праз ягоныя межы, і Ізраіль пайшоў убок ад яго. 22 І выправіліся сыны Ізраіля з Кадэса, і пайшло ўсё супольства да гары Ор. 23 І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону на гары Ор, каля межаў зямлі Эдомскай, кажучы: 24 няхай прыкладзецца Аарон да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, якую Я даю сынам Ізраілевым, за тое, што вы непакорныя былі загаду Майму каля водаў Мэрывы; 25 і вазьмі Аарона і Элеазара, сына ягонага, і ўзьвядзі іх на гару Ор; 26 і здымі з Аарона вопратку ягоную і апрані ў яе Элеазара, сына ягонага, і няхай Аарон адыдзе і памрэ там. 27 І зрабіў Майсей так, як загадаў Гасподзь. Пайшлі яны на гару Ор на вачах ва ўсяго супольства, 28 і зьняў Майсей з Аарона вопратку ягоную і апрануў у яе Элеазара, сына ягонага; і памёр там Аарон на вяршыні гары. А Майсей і Элеазар сышлі з гары. 29 І ўбачыла ўсё супольства, што Аарон памёр, і аплакваў Аарона ўвесь дом Ізраілеў трыццаць дзён.

In Other Versions

Numbers 20 in the ANGEFD

Numbers 20 in the ANTPNG2D

Numbers 20 in the AS21

Numbers 20 in the BAGH

Numbers 20 in the BBPNG

Numbers 20 in the BBT1E

Numbers 20 in the BDS

Numbers 20 in the BEV

Numbers 20 in the BHAD

Numbers 20 in the BLPT

Numbers 20 in the BNT

Numbers 20 in the BNTABOOT

Numbers 20 in the BNTLV

Numbers 20 in the BOATCB

Numbers 20 in the BOATCB2

Numbers 20 in the BOBCV

Numbers 20 in the BOCNT

Numbers 20 in the BOECS

Numbers 20 in the BOGWICC

Numbers 20 in the BOHCB

Numbers 20 in the BOHCV

Numbers 20 in the BOHLNT

Numbers 20 in the BOHNTLTAL

Numbers 20 in the BOICB

Numbers 20 in the BOILNTAP

Numbers 20 in the BOITCV

Numbers 20 in the BOKCV

Numbers 20 in the BOKCV2

Numbers 20 in the BOKHWOG

Numbers 20 in the BOKSSV

Numbers 20 in the BOLCB

Numbers 20 in the BOLCB2

Numbers 20 in the BOMCV

Numbers 20 in the BONAV

Numbers 20 in the BONCB

Numbers 20 in the BONLT

Numbers 20 in the BONUT2

Numbers 20 in the BOPLNT

Numbers 20 in the BOSCB

Numbers 20 in the BOSNC

Numbers 20 in the BOTLNT

Numbers 20 in the BOVCB

Numbers 20 in the BOYCB

Numbers 20 in the BPBB

Numbers 20 in the BPH

Numbers 20 in the BSB

Numbers 20 in the CCB

Numbers 20 in the CUV

Numbers 20 in the CUVS

Numbers 20 in the DBT

Numbers 20 in the DGDNT

Numbers 20 in the DHNT

Numbers 20 in the DNT

Numbers 20 in the ELBE

Numbers 20 in the EMTV

Numbers 20 in the ESV

Numbers 20 in the FBV

Numbers 20 in the FEB

Numbers 20 in the GGMNT

Numbers 20 in the GNT

Numbers 20 in the HARY

Numbers 20 in the HNT

Numbers 20 in the IRVA

Numbers 20 in the IRVB

Numbers 20 in the IRVG

Numbers 20 in the IRVH

Numbers 20 in the IRVK

Numbers 20 in the IRVM

Numbers 20 in the IRVM2

Numbers 20 in the IRVO

Numbers 20 in the IRVP

Numbers 20 in the IRVT

Numbers 20 in the IRVT2

Numbers 20 in the IRVU

Numbers 20 in the ISVN

Numbers 20 in the JSNT

Numbers 20 in the KAPI

Numbers 20 in the KBT1ETNIK

Numbers 20 in the KBV

Numbers 20 in the KJV

Numbers 20 in the KNFD

Numbers 20 in the LBA

Numbers 20 in the LBLA

Numbers 20 in the LNT

Numbers 20 in the LSV

Numbers 20 in the MAAL

Numbers 20 in the MBV

Numbers 20 in the MBV2

Numbers 20 in the MHNT

Numbers 20 in the MKNFD

Numbers 20 in the MNG

Numbers 20 in the MNT

Numbers 20 in the MNT2

Numbers 20 in the MRS1T

Numbers 20 in the NAA

Numbers 20 in the NASB

Numbers 20 in the NBLA

Numbers 20 in the NBS

Numbers 20 in the NBVTP

Numbers 20 in the NET2

Numbers 20 in the NIV11

Numbers 20 in the NNT

Numbers 20 in the NNT2

Numbers 20 in the NNT3

Numbers 20 in the PDDPT

Numbers 20 in the PFNT

Numbers 20 in the RMNT

Numbers 20 in the SBIAS

Numbers 20 in the SBIBS

Numbers 20 in the SBIBS2

Numbers 20 in the SBICS

Numbers 20 in the SBIDS

Numbers 20 in the SBIGS

Numbers 20 in the SBIHS

Numbers 20 in the SBIIS

Numbers 20 in the SBIIS2

Numbers 20 in the SBIIS3

Numbers 20 in the SBIKS

Numbers 20 in the SBIKS2

Numbers 20 in the SBIMS

Numbers 20 in the SBIOS

Numbers 20 in the SBIPS

Numbers 20 in the SBISS

Numbers 20 in the SBITS

Numbers 20 in the SBITS2

Numbers 20 in the SBITS3

Numbers 20 in the SBITS4

Numbers 20 in the SBIUS

Numbers 20 in the SBIVS

Numbers 20 in the SBT

Numbers 20 in the SBT1E

Numbers 20 in the SCHL

Numbers 20 in the SNT

Numbers 20 in the SUSU

Numbers 20 in the SUSU2

Numbers 20 in the SYNO

Numbers 20 in the TBIAOTANT

Numbers 20 in the TBT1E

Numbers 20 in the TBT1E2

Numbers 20 in the TFTIP

Numbers 20 in the TFTU

Numbers 20 in the TGNTATF3T

Numbers 20 in the THAI

Numbers 20 in the TNFD

Numbers 20 in the TNT

Numbers 20 in the TNTIK

Numbers 20 in the TNTIL

Numbers 20 in the TNTIN

Numbers 20 in the TNTIP

Numbers 20 in the TNTIZ

Numbers 20 in the TOMA

Numbers 20 in the TTENT

Numbers 20 in the UBG

Numbers 20 in the UGV

Numbers 20 in the UGV2

Numbers 20 in the UGV3

Numbers 20 in the VBL

Numbers 20 in the VDCC

Numbers 20 in the YALU

Numbers 20 in the YAPE

Numbers 20 in the YBVTP

Numbers 20 in the ZBP