Psalms 109 (BIB)
1 Псальма Давідава.Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх. 2 Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна: валадары сярод ворагаў Тваіх. 3 У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; з улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне. 4 Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага. 5 Гасподзь праваруч Цябе. Ён у дзень гневу Свайго пакарае цароў; 6 учыніць суд над народамі, напоўніць зямлю трупамі, раструшчыць галаву ў зямлі шырокай. 7 З патока на дарозе будзе піць, і таму падыме галаву.