Psalms 125 (BIB)
1 Песьня ўзыходжаньня.Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне. 2 Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!». 3 Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся. 4 Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень. 5 Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю. 6 Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.