Acts 16 (BNTABOOT)

1 1. І прыйшоў ён у Дэрбу і Лістру. І вось, быў там адзін вучань, на імя Цімафей, сын аднае жанчыны Юдэйскае вернае і бацькі Грэка. 2 2. Пра яго сьведчылі браты ў Лістры і Іконіі. 3 3. Павал захацеў, каб ён пайшоў з ім, і, узяўшы яго, абрэзаў дзеля Юдэяў, якія былі ў тых месцах, бо ўсе ведалі бацьку ягонага, што быў Грэк. 4 4. Калі ж яны праходзілі праз гарады, перадавалі [цэрквам] захоўваць пастановы, вызначаныя апосталамі і старостамі ў Ерусаліме. 5 5. А цэрквы ўмацоўваліся ў веры і ўзрасталі штодня лікам. 6 6. Прайшоўшы ж праз Фрыгію і Галятыйскую краіну, забараніў ім Сьвяты Дух гаварыць слова ў Азіі. 7 7. Прыйшоўшы ў Мізію, спрабавалі ісьці ў Бітынію; і не дазволіў ім Дух. 8 8. Дык абмінуўшы Мізію, яны зыйшлі ў Трааду. 9 9. І ўгледзеў Павал уначы відзеж: нейкі муж, Македонец, стаяў, просячы яго і кажучы: «Перайшоўшы ў Македонію, дапамажы нам». 10 10. Калі ж убачыў ён відзеж, мы адразу шукалі, каб ісьці ў Македонію, разумеючы, што Госпад паклікаў нас дабравесьціць ім. 11 11. Дык паплыўшы з Траады, мы наўпрост прыйшлі ў Саматракію, а на заўтра — у Нэапаль, 12 12. і адтуль — у Філіпы, што ёсьць першы горад тае часткі Македоніі, калёнія. І былі мы ў гэтым горадзе некалькі дзён. 13 13. І ў дзень суботы выйшлі мы за горад да рэчкі, дзе звычайна адбывалася малітва, і, пасеўшы, гаварылі да сабраных жанчынаў. 14 14. І слухала адна жанчына, на імя Лідзія, гандлярка пурпурам, з гораду Тыятыра, якая пакланялася Богу, і Госпад адчыніў сэрца ейнае, каб зважала на прамову Паўла. 15 15. А калі ахрысьцілася яна і дом ейны, яна прасіла, кажучы: «Калі вы лічыце мяне вернай Госпаду, увайшоўшы ў дом мой, жывіце». І затрымала нас. 16 16. Сталася ж, як ішлі мы на малітву, сустрэла нас нейкая служка, якая мела духа вешчага і, варожачы, вялікі заробак давала гаспадарам сваім. 17 17. Яна, ідучы за Паўлам і намі, крычала, кажучы: «Людзі гэтыя — слугі Бога Найвышэйшага, якія прапаведуюць нам шлях збаўленьня!» 18 18. А рабіла яна гэта шмат дзён. Павал жа, узлаваўшыся, павярнуўся і сказаў духу: «Загадваю табе ў імя Ісуса Хрыста выйсьці з яе!» І ён выйшаў у той жа час. 19 19. А гаспадары ейныя, бачачы, што прапала надзея заробку іхняга, схапіўшы Паўла і Сілу, пацягнулі на рынак да начальнікаў. 20 20. І прывёўшы іх да войтаў, сказалі: «Гэтыя людзі трывожаць наш горад, а яны — Юдэі, 21 21. і прапаведуюць звычаі, якіх нам, Рымлянам, ня сьлед ані прыймаць, ані рабіць». 22 22. І паўстаў натоўп супраць іх, і войты, сарваўшы з іх адзеньне, загадалі біць іх кіямі. 23 23. І зрабіўшы ім шмат ранаў, кінулі іх у вязьніцу, загадаўшы ахоўніку старанна пільнаваць іх. 24 24. Ён, атрымаўшы гэткі загад, кінуў іх ва ўнутраную вязьніцу і ногі іхнія паўшчамляў у калоду. 25 25. Каля паўночы Павал і Сіла, молячыся, сьпявалі Богу, а вязьні чулі іх. 26 26. Раптам стаўся вялікі землятрус, так што захісталіся падмуркі вязьніцы; і адразу адчыніліся ўсе дзьверы, і ў-ва ўсіх паслаблі путы. 27 27. Ахоўнік жа, прачнуўшыся і бачачы адчыненыя дзьверы вязьніцы, дастаўшы меч, меўся забіць сябе, думаючы, што вязьні паўцякалі. 28 28. А Павал закрычаў моцным голасам, кажучы: «Не рабі сабе ніякага ліха, бо ўсе мы тут!» 29 29. Ён жа, папрасіўшы сьвятла, убег і, трасучыся, упаў перад Паўлам і Сілаю, 30 30. і, выводзячы іх вонкі, сказаў: «Панове, што я мушу рабіць, каб быць збаўленым?» 31 31. А яны сказалі: «Вер у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і дом твой». 32 32. І гаварылі слова Госпадава яму і ўсім, хто ў доме ягоным. 33 33. І ў тую ж гадзіну ўначы ён, узяўшы іх, памыў ім раны, і адразу быў ахрышчаны сам і ўсе ягоныя. 34 34. І завёўшы іх у дом свой, паставіў стол і радаваўся з усім домам, што паверыў у Бога. 35 35. А як настаў дзень, паслалі войты жандараў, кажучы: «Вызваль людзей гэтых». 36 36. Ахоўнік жа паведаміў словы гэтыя Паўлу: «Войты паслалі, каб цяпер вызваліць вас. Дык, выйшаўшы, ідзіце ў супакоі». 37 37. А Павал прамовіў да іх: «Нас, людзей Рымскіх, без суду зьбіўшы прынародна, кінулі ў вязьніцу, і цяпер цішком выганяюць нас? О, не! Але няхай самі, прыйшоўшы, вывядуць нас». 38 38. Жандары абвясьцілі словы гэтыя войтам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што яны —Рымляне. 39 39. І, прыйшоўшы, перапрашалі іх, і, вывеўшы, прасілі пайсьці з гораду. 40 40. Выйшаўшы ж з вязьніцы, яны прыйшлі да Лідзіі, і, убачыўшы братоў, суцяшалі іх, і пайшлі.

In Other Versions

Acts 16 in the ANGEFD

Acts 16 in the ANTPNG2D

Acts 16 in the AS21

Acts 16 in the BAGH

Acts 16 in the BBPNG

Acts 16 in the BBT1E

Acts 16 in the BDS

Acts 16 in the BEV

Acts 16 in the BHAD

Acts 16 in the BIB

Acts 16 in the BLPT

Acts 16 in the BNT

Acts 16 in the BNTLV

Acts 16 in the BOATCB

Acts 16 in the BOATCB2

Acts 16 in the BOBCV

Acts 16 in the BOCNT

Acts 16 in the BOECS

Acts 16 in the BOGWICC

Acts 16 in the BOHCB

Acts 16 in the BOHCV

Acts 16 in the BOHLNT

Acts 16 in the BOHNTLTAL

Acts 16 in the BOICB

Acts 16 in the BOILNTAP

Acts 16 in the BOITCV

Acts 16 in the BOKCV

Acts 16 in the BOKCV2

Acts 16 in the BOKHWOG

Acts 16 in the BOKSSV

Acts 16 in the BOLCB

Acts 16 in the BOLCB2

Acts 16 in the BOMCV

Acts 16 in the BONAV

Acts 16 in the BONCB

Acts 16 in the BONLT

Acts 16 in the BONUT2

Acts 16 in the BOPLNT

Acts 16 in the BOSCB

Acts 16 in the BOSNC

Acts 16 in the BOTLNT

Acts 16 in the BOVCB

Acts 16 in the BOYCB

Acts 16 in the BPBB

Acts 16 in the BPH

Acts 16 in the BSB

Acts 16 in the CCB

Acts 16 in the CUV

Acts 16 in the CUVS

Acts 16 in the DBT

Acts 16 in the DGDNT

Acts 16 in the DHNT

Acts 16 in the DNT

Acts 16 in the ELBE

Acts 16 in the EMTV

Acts 16 in the ESV

Acts 16 in the FBV

Acts 16 in the FEB

Acts 16 in the GGMNT

Acts 16 in the GNT

Acts 16 in the HARY

Acts 16 in the HNT

Acts 16 in the IRVA

Acts 16 in the IRVB

Acts 16 in the IRVG

Acts 16 in the IRVH

Acts 16 in the IRVK

Acts 16 in the IRVM

Acts 16 in the IRVM2

Acts 16 in the IRVO

Acts 16 in the IRVP

Acts 16 in the IRVT

Acts 16 in the IRVT2

Acts 16 in the IRVU

Acts 16 in the ISVN

Acts 16 in the JSNT

Acts 16 in the KAPI

Acts 16 in the KBT1ETNIK

Acts 16 in the KBV

Acts 16 in the KJV

Acts 16 in the KNFD

Acts 16 in the LBA

Acts 16 in the LBLA

Acts 16 in the LNT

Acts 16 in the LSV

Acts 16 in the MAAL

Acts 16 in the MBV

Acts 16 in the MBV2

Acts 16 in the MHNT

Acts 16 in the MKNFD

Acts 16 in the MNG

Acts 16 in the MNT

Acts 16 in the MNT2

Acts 16 in the MRS1T

Acts 16 in the NAA

Acts 16 in the NASB

Acts 16 in the NBLA

Acts 16 in the NBS

Acts 16 in the NBVTP

Acts 16 in the NET2

Acts 16 in the NIV11

Acts 16 in the NNT

Acts 16 in the NNT2

Acts 16 in the NNT3

Acts 16 in the PDDPT

Acts 16 in the PFNT

Acts 16 in the RMNT

Acts 16 in the SBIAS

Acts 16 in the SBIBS

Acts 16 in the SBIBS2

Acts 16 in the SBICS

Acts 16 in the SBIDS

Acts 16 in the SBIGS

Acts 16 in the SBIHS

Acts 16 in the SBIIS

Acts 16 in the SBIIS2

Acts 16 in the SBIIS3

Acts 16 in the SBIKS

Acts 16 in the SBIKS2

Acts 16 in the SBIMS

Acts 16 in the SBIOS

Acts 16 in the SBIPS

Acts 16 in the SBISS

Acts 16 in the SBITS

Acts 16 in the SBITS2

Acts 16 in the SBITS3

Acts 16 in the SBITS4

Acts 16 in the SBIUS

Acts 16 in the SBIVS

Acts 16 in the SBT

Acts 16 in the SBT1E

Acts 16 in the SCHL

Acts 16 in the SNT

Acts 16 in the SUSU

Acts 16 in the SUSU2

Acts 16 in the SYNO

Acts 16 in the TBIAOTANT

Acts 16 in the TBT1E

Acts 16 in the TBT1E2

Acts 16 in the TFTIP

Acts 16 in the TFTU

Acts 16 in the TGNTATF3T

Acts 16 in the THAI

Acts 16 in the TNFD

Acts 16 in the TNT

Acts 16 in the TNTIK

Acts 16 in the TNTIL

Acts 16 in the TNTIN

Acts 16 in the TNTIP

Acts 16 in the TNTIZ

Acts 16 in the TOMA

Acts 16 in the TTENT

Acts 16 in the UBG

Acts 16 in the UGV

Acts 16 in the UGV2

Acts 16 in the UGV3

Acts 16 in the VBL

Acts 16 in the VDCC

Acts 16 in the YALU

Acts 16 in the YAPE

Acts 16 in the YBVTP

Acts 16 in the ZBP