Mark 7 (BNTABOOT)

1 1. І сабраліся да Яго фарысэі і некаторыя кніжнікі, што прыйшлі з Ерусаліму. 2 2. І, убачыўшы некаторых з вучняў Ягоных, што елі хлеб нячыстымі, гэта значыць нямытымі, рукамі, вінавацілі іх. 3 3. Бо самі фарысэі і ўсе Юдэі не ядуць, не абмыўшы чыста рук, трымаючыся традыцыяў старэйшых. 4 4. І пасьля рынку, пакуль не абмыюцца, не ядуць; і ёсьць шмат іншага, чаго яны прытрымліваюцца: абмываньня келіхаў і конавак, мядніцаў і сталоў. 5 5. Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі і кніжнікі: «Чаму вучні Твае ня ходзяць паводле традыцыяў старэйшых, але нячыстымі рукамі ядуць хлеб?» 6 6. Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Добра пра вас, крывадушнікаў, прарочыў Ісая, як напісана: “Народ гэты губамі шануе Мяне, а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне. 7 7. але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньняў і пастановаў чалавечых”. 8 8. Бо вы, пакінуўшы прыказаньне Божае, трымаецеся традыцыі чалавечай, абмываньня конавак і келіхаў, і шмат іншага, да гэтага падобнага, чыніце». 9 9. І сказаў ім: «Ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае, каб захаваць вашую традыцыю? 10 10. Бо Майсей сказаў: “Шануй бацьку твайго і маці тваю”, і: “Хто праклінае бацьку або маці, няхай сьмерцю памрэ”. 11 11. А вы гаворыце: “Калі скажа чалавек бацьку або маці: ‘Карбан’, гэта значыць дар [Богу] тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся”, 12 12. і ўжо дазваляеце яму нічога не рабіць для бацькі свайго або маці сваёй, 13 13. пазбаўляючы сілы слова Божае праз традыцыю вашую, якую вы перадаеце, і шмат да гэтага падобнага чыніце». 14 14. І, паклікаўшы ўвесь натоўп, гаварыў ім: «Слухайце Мяне ўсе і разумейце. 15 15. Няма нічога, што звонку чалавека, што ўваходзячы ў яго, можа яго апаганіць, але тое, што з чалавека выходзіць, апаганьвае яго. 16 16. Калі хто мае вушы слухаць, няхай слухае». 17 17. І калі Ён увайшоў у дом ад натоўпу, пыталіся Яго вучні Ягоныя пра прыповесьць. 18 18. І кажа ім: «Няўжо і вы такія няцямкія? Няўжо не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа яго апаганіць, 19 19. бо ўваходзіць ня ў сэрца ягонае, але ў жывот, і выкідаецца прэч, ачышчаючы ўсякую ежу». 20 20. І сказаў: «Тое, што выходзіць з чалавека, тое апаганьвае яго, 21 21. бо з нутра, з сэрца чалавечага выходзяць благія думкі, чужалоства, распуснасьць, забойствы, 22 22. крадзяжы, хцівасьць, зласьлівасьць, подступ, бессаромнасьць, злое вока, блюзьнерствы, пыха, глупота. 23 23. Уся гэтая ліхота знутры выходзіць і апаганьвае чалавека». 24 24. І, устаўшы адтуль, Ён адыйшоў у межы Тыру і Сідону. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто не даведаўся, але ўтоіцца ня змог. 25 25. Бо пачула пра Яго жанчына, у якой дачка мела ў сабе нячыстага духа, і, прыйшоўшы, упала да ног Ягоных. 26 26. А жанчына гэтая была Грэчанка, родам Сірафінікіянка; і прасіла яна Яго, каб выгнаў дэмана з дачкі ейнай. 27 27. Але Ісус сказаў ёй: «Дазволь перш насыціцца дзецям, бо ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам». 28 28. Яна ж адказала і кажа Яму: «Так, Госпадзе, але ж і сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяцей». 29 29. І сказаў ёй: «Дзеля такога слова ідзі; дэман выйшаў з дачку тваёй». 30 30. І адыйшоўшы ў дом свой, яна знайшла, што дэман выйшаў і дачка ляжыць на ложку. 31 31. І зноў, выйшаўшы з межаў Тыру і Сідону, пайшоў Ён да мора Галілейскага пасярод межаў Дэкаполя. 32 32. І прыводзяць да Яго глухога, які з цяжкасьцю гаварыў, і просяць Яго ўскласьці на яго руку. 33 33. І, узяўшы яго ад натоўпу на бок, уклаў пальцы Свае ў ягоныя вушы, і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага. 34 34. І, глянуўшы ў неба, уздыхнуў, і гаворыць яму: «Эффата», што значыць: «Адчыніся». 35 35. І адразу адчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і ён пачаў добра гаварыць. 36 36. І Ён перасьцерагаў іх, каб нікому не расказвалі, але колькі ні забараняў, яны яшчэ шырэй абвяшчалі. 37 37. І надзвычай дзівіліся, кажучы: «Усё добра зрабіў, і глухім робіць, каб чулі, і нямым, каб гаварылі».

In Other Versions

Mark 7 in the ANGEFD

Mark 7 in the ANTPNG2D

Mark 7 in the AS21

Mark 7 in the BAGH

Mark 7 in the BBPNG

Mark 7 in the BBT1E

Mark 7 in the BDS

Mark 7 in the BEV

Mark 7 in the BHAD

Mark 7 in the BIB

Mark 7 in the BLPT

Mark 7 in the BNT

Mark 7 in the BNTLV

Mark 7 in the BOATCB

Mark 7 in the BOATCB2

Mark 7 in the BOBCV

Mark 7 in the BOCNT

Mark 7 in the BOECS

Mark 7 in the BOGWICC

Mark 7 in the BOHCB

Mark 7 in the BOHCV

Mark 7 in the BOHLNT

Mark 7 in the BOHNTLTAL

Mark 7 in the BOICB

Mark 7 in the BOILNTAP

Mark 7 in the BOITCV

Mark 7 in the BOKCV

Mark 7 in the BOKCV2

Mark 7 in the BOKHWOG

Mark 7 in the BOKSSV

Mark 7 in the BOLCB

Mark 7 in the BOLCB2

Mark 7 in the BOMCV

Mark 7 in the BONAV

Mark 7 in the BONCB

Mark 7 in the BONLT

Mark 7 in the BONUT2

Mark 7 in the BOPLNT

Mark 7 in the BOSCB

Mark 7 in the BOSNC

Mark 7 in the BOTLNT

Mark 7 in the BOVCB

Mark 7 in the BOYCB

Mark 7 in the BPBB

Mark 7 in the BPH

Mark 7 in the BSB

Mark 7 in the CCB

Mark 7 in the CUV

Mark 7 in the CUVS

Mark 7 in the DBT

Mark 7 in the DGDNT

Mark 7 in the DHNT

Mark 7 in the DNT

Mark 7 in the ELBE

Mark 7 in the EMTV

Mark 7 in the ESV

Mark 7 in the FBV

Mark 7 in the FEB

Mark 7 in the GGMNT

Mark 7 in the GNT

Mark 7 in the HARY

Mark 7 in the HNT

Mark 7 in the IRVA

Mark 7 in the IRVB

Mark 7 in the IRVG

Mark 7 in the IRVH

Mark 7 in the IRVK

Mark 7 in the IRVM

Mark 7 in the IRVM2

Mark 7 in the IRVO

Mark 7 in the IRVP

Mark 7 in the IRVT

Mark 7 in the IRVT2

Mark 7 in the IRVU

Mark 7 in the ISVN

Mark 7 in the JSNT

Mark 7 in the KAPI

Mark 7 in the KBT1ETNIK

Mark 7 in the KBV

Mark 7 in the KJV

Mark 7 in the KNFD

Mark 7 in the LBA

Mark 7 in the LBLA

Mark 7 in the LNT

Mark 7 in the LSV

Mark 7 in the MAAL

Mark 7 in the MBV

Mark 7 in the MBV2

Mark 7 in the MHNT

Mark 7 in the MKNFD

Mark 7 in the MNG

Mark 7 in the MNT

Mark 7 in the MNT2

Mark 7 in the MRS1T

Mark 7 in the NAA

Mark 7 in the NASB

Mark 7 in the NBLA

Mark 7 in the NBS

Mark 7 in the NBVTP

Mark 7 in the NET2

Mark 7 in the NIV11

Mark 7 in the NNT

Mark 7 in the NNT2

Mark 7 in the NNT3

Mark 7 in the PDDPT

Mark 7 in the PFNT

Mark 7 in the RMNT

Mark 7 in the SBIAS

Mark 7 in the SBIBS

Mark 7 in the SBIBS2

Mark 7 in the SBICS

Mark 7 in the SBIDS

Mark 7 in the SBIGS

Mark 7 in the SBIHS

Mark 7 in the SBIIS

Mark 7 in the SBIIS2

Mark 7 in the SBIIS3

Mark 7 in the SBIKS

Mark 7 in the SBIKS2

Mark 7 in the SBIMS

Mark 7 in the SBIOS

Mark 7 in the SBIPS

Mark 7 in the SBISS

Mark 7 in the SBITS

Mark 7 in the SBITS2

Mark 7 in the SBITS3

Mark 7 in the SBITS4

Mark 7 in the SBIUS

Mark 7 in the SBIVS

Mark 7 in the SBT

Mark 7 in the SBT1E

Mark 7 in the SCHL

Mark 7 in the SNT

Mark 7 in the SUSU

Mark 7 in the SUSU2

Mark 7 in the SYNO

Mark 7 in the TBIAOTANT

Mark 7 in the TBT1E

Mark 7 in the TBT1E2

Mark 7 in the TFTIP

Mark 7 in the TFTU

Mark 7 in the TGNTATF3T

Mark 7 in the THAI

Mark 7 in the TNFD

Mark 7 in the TNT

Mark 7 in the TNTIK

Mark 7 in the TNTIL

Mark 7 in the TNTIN

Mark 7 in the TNTIP

Mark 7 in the TNTIZ

Mark 7 in the TOMA

Mark 7 in the TTENT

Mark 7 in the UBG

Mark 7 in the UGV

Mark 7 in the UGV2

Mark 7 in the UGV3

Mark 7 in the VBL

Mark 7 in the VDCC

Mark 7 in the YALU

Mark 7 in the YAPE

Mark 7 in the YBVTP

Mark 7 in the ZBP