Mark 9 (BNTABOOT)

1 1. І сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Валадарства Божае, што прыходзіць у моцы». 2 2. І праз шэсьць дзён бярэ Ісус Пятра, і Якуба, і Яна, і вядзе іх асобна адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі. 3 3. І адзеньне Яго сталася бліскучым і такім белым, як сьнег, такім, што на зямлі бялільшчык выбеліць ня зможа. 4 4. І зьявіўся ім Ільля з Майсеем, і вялі гутарку з Ісусам. 5 5. І, адказваючы, Пётар гаворыць Ісусу: «Раббі, добра нам тут быць, зробім тры намёты: Табе адзін, і Майсею адзін, і Ільлі адзін». 6 6. Бо ня ведаў, што гаворыць, бо яны былі напалоханыя. 7 7. І сталася воблака, ахінуўшае іх, і голас выйшаў з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце!» 8 8. І раптам, разгледзеўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса. 9 9. Калі ж яны зыходзілі з гары, Ён загадаў ім, каб нікому не расказвалі пра тое, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне з мёртвых. 10 10. І яны затрымалі гэтае слова, пытаючыся адзін аднаго: «Што гэта значыць: уваскрэснуць з мёртвых?». 11 11. І спыталіся ў Яго, кажучы: «Чаму кніжнікі кажуць, што спачатку павінен прыйсьці Ільля?» 12 12. А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Ільля, прыйшоўшы спачатку, направіць усё; і як напісана пра Сына Чалавечага, што шмат перацерпіць і будзе лічыцца за нішто. 13 13. Але кажу вам: і Ільля прыйшоў, і ўчынілі з ім, што хацелі, як напісана пра яго». 14 14. І, прыйшоўшы да вучняў, убачыў вакол іх вялікі натоўп і кніжнікаў, што спрачаліся з імі. 15 15. І адразу ўвесь натоўп, убачыўшы Яго, здумеўся, і, падбягаючы, вітаў Яго. 16 16. І Ён спытаўся ў кніжнікаў: «Пра што спрачаецеся з імі?» 17 17. І, адказваючы, адзін з натоўпу сказаў: «Настаўнік, я прывёў да Цябе сына майго, які мае духа нямога. 18 18. І ён, дзе схопіць яго, кідае яго на зямлю, і ён пеніцца, і скрыгоча зубамі ды пруцянее. І я казаў вучням Тваім, каб выгналі яго, і яны ня здолелі». 19 19. Ён жа, адказваючы яму, гаворыць: «О, пакаленьне бязьвернае! Як доўга буду з вамі? Як доўга буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне». 20 20. І прывялі яго да Яго. І, убачыўшы Яго, адразу дух тузануў яго, і ён упаў на зямлю і качаўся, выпускаючы пену. 21 21. І спытаўся Ён у бацькі ягонага: «Як даўно гэта зрабілася з ім?» А ён сказаў: «Ад дзяцінства; 22 22. і шмат разоў кідаў яго ў агонь і ў ваду, каб яго загубіць. Але, калі што можаш, дапамажы нам, зьлітаваўшыся над намі». 23 23. Ісус жа сказаў яму: «Калі можаш верыць, усё магчыма таму, хто верыць». 24 24. І адразу, загаласіўшы, бацька хлопца сказаў праз сьлёзы: «Веру, Госпадзе! Дапамажы майму недаверству». 25 25. Ісус, убачыўшы, што зьбіраецца натоўп, забараніў духу нячыстаму, кажучы яму: «Духу нямы і глухі! Я загадваю табе: выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго!» 26 26. І той, закрычаўшы і моцна тузануўшы ім, выйшаў; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія гаварылі, што ён памёр. 27 27. Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў. 28 28. І калі ўвайшоў у дом, вучні Ягоныя ўжо адны пыталіся ў Яго: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?» 29 29. І Ён сказаў ім: «Гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі праз малітву і пост». 30 30. І, выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею, і Ён не хацеў, каб хто даведаўся. 31 31. Бо навучаў вучняў Сваіх і гаварыў ім, што Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей і заб’юць Яго, але забіты праз тры дні ўваскрэсьне. 32 32. Але яны слова гэтага не разумелі, а спытацца ў Яго баяліся. 33 33. І прыйшоў у Капэрнаум, і як былі ў доме, спытаўся ў іх: «Пра што ў дарозе вы між сабою разважалі?» 34 34. Але яны маўчалі, бо дарогаю вялі гутарку між сабою, хто большы. 35 35. І, сеўшы, паклікаў Дванаццаць, і кажа ім: «Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і служыцелем для ўсіх». 36 36. І, узяўшы дзіця, паставіў яго пасярод іх, і, прытуліўшы яго, сказаў ім: 37 37. «Хто прыйме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прыймае, а хто Мяне прыйме, той не Мяне прыймае, але Таго, Хто Мяне паслаў». 38 38. І адказаў Яму Ян, кажучы: «Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяе дэманаў, але ня ходзіць за намі, і мы забаранілі яму, бо ён ня ходзіць за намі». 39 39. А Ісус сказаў: «Не забараняйце яму, бо няма нікога, хто, учыніўшы цуд у імя Маё, мог бы хутка праклінаць Мяне. 40 40. Бо хто ня супраць вас, той за вас. 41 41. Бо хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй. 42 42. А хто згоршыць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, такому лепш было б, каб прычапілі млынавы камень на шыю ягоную і кінулі яго ў мора. 43 43. І калі рука твая горшыць цябе, адсячы яе; лепш табе калекаю ўвайсьці ў жыцьцё, чым, маючы абедзьве рукі, ісьці ў геенну, у агонь нязгасны, 44 44. дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае. 45 45. І калі нага твая горшыць цябе, адсячы яе; лепш табе кульгавым увайсьці ў жыцьцё, чым, маючы абедзьве нагі, быць укінутым у геенну, у агонь нязгасны, 46 46. дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае. 47 47. І калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, лепш табе з адным вокам увайсьці ў Валадарства Божае, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у геенну вогненную, 48 48. дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае. 49 49. Бо кожны агнём будзе пасолены, і ўсякая ахвяра сольлю будзе пасоленая. 50 50. Соль добрая, але калі соль станецца несалонай, чым яе прыправіце? Мейце ў сабе соль і супакой мейце між сабою».

In Other Versions

Mark 9 in the ANGEFD

Mark 9 in the ANTPNG2D

Mark 9 in the AS21

Mark 9 in the BAGH

Mark 9 in the BBPNG

Mark 9 in the BBT1E

Mark 9 in the BDS

Mark 9 in the BEV

Mark 9 in the BHAD

Mark 9 in the BIB

Mark 9 in the BLPT

Mark 9 in the BNT

Mark 9 in the BNTLV

Mark 9 in the BOATCB

Mark 9 in the BOATCB2

Mark 9 in the BOBCV

Mark 9 in the BOCNT

Mark 9 in the BOECS

Mark 9 in the BOGWICC

Mark 9 in the BOHCB

Mark 9 in the BOHCV

Mark 9 in the BOHLNT

Mark 9 in the BOHNTLTAL

Mark 9 in the BOICB

Mark 9 in the BOILNTAP

Mark 9 in the BOITCV

Mark 9 in the BOKCV

Mark 9 in the BOKCV2

Mark 9 in the BOKHWOG

Mark 9 in the BOKSSV

Mark 9 in the BOLCB

Mark 9 in the BOLCB2

Mark 9 in the BOMCV

Mark 9 in the BONAV

Mark 9 in the BONCB

Mark 9 in the BONLT

Mark 9 in the BONUT2

Mark 9 in the BOPLNT

Mark 9 in the BOSCB

Mark 9 in the BOSNC

Mark 9 in the BOTLNT

Mark 9 in the BOVCB

Mark 9 in the BOYCB

Mark 9 in the BPBB

Mark 9 in the BPH

Mark 9 in the BSB

Mark 9 in the CCB

Mark 9 in the CUV

Mark 9 in the CUVS

Mark 9 in the DBT

Mark 9 in the DGDNT

Mark 9 in the DHNT

Mark 9 in the DNT

Mark 9 in the ELBE

Mark 9 in the EMTV

Mark 9 in the ESV

Mark 9 in the FBV

Mark 9 in the FEB

Mark 9 in the GGMNT

Mark 9 in the GNT

Mark 9 in the HARY

Mark 9 in the HNT

Mark 9 in the IRVA

Mark 9 in the IRVB

Mark 9 in the IRVG

Mark 9 in the IRVH

Mark 9 in the IRVK

Mark 9 in the IRVM

Mark 9 in the IRVM2

Mark 9 in the IRVO

Mark 9 in the IRVP

Mark 9 in the IRVT

Mark 9 in the IRVT2

Mark 9 in the IRVU

Mark 9 in the ISVN

Mark 9 in the JSNT

Mark 9 in the KAPI

Mark 9 in the KBT1ETNIK

Mark 9 in the KBV

Mark 9 in the KJV

Mark 9 in the KNFD

Mark 9 in the LBA

Mark 9 in the LBLA

Mark 9 in the LNT

Mark 9 in the LSV

Mark 9 in the MAAL

Mark 9 in the MBV

Mark 9 in the MBV2

Mark 9 in the MHNT

Mark 9 in the MKNFD

Mark 9 in the MNG

Mark 9 in the MNT

Mark 9 in the MNT2

Mark 9 in the MRS1T

Mark 9 in the NAA

Mark 9 in the NASB

Mark 9 in the NBLA

Mark 9 in the NBS

Mark 9 in the NBVTP

Mark 9 in the NET2

Mark 9 in the NIV11

Mark 9 in the NNT

Mark 9 in the NNT2

Mark 9 in the NNT3

Mark 9 in the PDDPT

Mark 9 in the PFNT

Mark 9 in the RMNT

Mark 9 in the SBIAS

Mark 9 in the SBIBS

Mark 9 in the SBIBS2

Mark 9 in the SBICS

Mark 9 in the SBIDS

Mark 9 in the SBIGS

Mark 9 in the SBIHS

Mark 9 in the SBIIS

Mark 9 in the SBIIS2

Mark 9 in the SBIIS3

Mark 9 in the SBIKS

Mark 9 in the SBIKS2

Mark 9 in the SBIMS

Mark 9 in the SBIOS

Mark 9 in the SBIPS

Mark 9 in the SBISS

Mark 9 in the SBITS

Mark 9 in the SBITS2

Mark 9 in the SBITS3

Mark 9 in the SBITS4

Mark 9 in the SBIUS

Mark 9 in the SBIVS

Mark 9 in the SBT

Mark 9 in the SBT1E

Mark 9 in the SCHL

Mark 9 in the SNT

Mark 9 in the SUSU

Mark 9 in the SUSU2

Mark 9 in the SYNO

Mark 9 in the TBIAOTANT

Mark 9 in the TBT1E

Mark 9 in the TBT1E2

Mark 9 in the TFTIP

Mark 9 in the TFTU

Mark 9 in the TGNTATF3T

Mark 9 in the THAI

Mark 9 in the TNFD

Mark 9 in the TNT

Mark 9 in the TNTIK

Mark 9 in the TNTIL

Mark 9 in the TNTIN

Mark 9 in the TNTIP

Mark 9 in the TNTIZ

Mark 9 in the TOMA

Mark 9 in the TTENT

Mark 9 in the UBG

Mark 9 in the UGV

Mark 9 in the UGV2

Mark 9 in the UGV3

Mark 9 in the VBL

Mark 9 in the VDCC

Mark 9 in the YALU

Mark 9 in the YAPE

Mark 9 in the YBVTP

Mark 9 in the ZBP