Acts 22 (BIB)
        
        
          1 Мужы браты і бацькі! выслухайце цяпер маё апраўданьне перад вамі.  2 Пачуўшы, што ён загаварыў зь імі па-Габрэйску, яны яшчэ больш аціхлі. Ён сказаў:  3 я Юдэй, нарадзіўся ў Тарсе Кілікійскім, выгадаваны ў гэтым горадзе ў нагах у Гамалііла, рупліва настаўлены ў бацькоўскім законе, шчыры слуга Божы, як і ўсе вы сёньня.  4 Я нават да сьмерці гнаў пасьлядоўнікаў гэтага вучэньня, вяжучы і аддаючы ў цямніцу і мужчын і жанчын,  5 як засьведчаць пра мяне першасьвятар і ўсе старэйшыны, ад якіх і пісьмы ўзяў да братоў у Дамаску, я ішоў, каб тамтэйшых прывесьці ў аковах у Ерусалім на катаваньне.  6 І калі я быў у дарозе і падыходзіў да Дамаска, пад полудзень раптам азарыла мяне вялікае сьвятло зь неба.  7 Я ўпаў на зямлю і пачуў голас, які казаў мне: Саўле! Саўле! чаго ты гоніш Мяне?  8 Я адказваў: хто Ты, Госпадзе? Ён сказаў мне: Я Ісус Назарэй, Якога ты гоніш.  9 Тыя, што былі са мною, бачылі сьвятло і перапалохаліся, але голасу Таго, Хто гаварыў да мяне, ня чулі.  10 Тады я сказаў: Госпадзе! што мне рабіць? А Гасподзь сказаў мне: устань і ідзі ў Дамаск, і там табе сказана будзе ўсё, што назначана табе рабіць.  11 А як што я ад славы сьвятла таго асьлеп, дык тыя, хто быў са мною, за руку прывялі мяне ў Дамаск.  12 Нехта Ананія, муж пабожны паводле закона, пахвалёны ўсімі Юдэямі, што жывуць у Дамаску,  13 прыйшоў да мяне і, падышоўшы, сказаў мне: браце Саўле! будзь зноў відушчы! І я адразу ўбачыў яго.  14 А ён сказаў мне: Бог бацькоў нашых наперад выбраў цябе, каб ты ўведаў волю Ягоную, убачыў Праведніка і пачуў голас з вуснаў Ягоных,  15 бо ты будзеш Яму за сьведку перад усімі людзьмі ў тым, што ты бачыў і чуў;  16 дык вось, чаго ж ты марудзіш? устань, ахрысьціся і змый грахі твае, заклікаўшы імя Госпада Ісуса.  17 Калі ж я вярнуўся ў Ерусалім і маліўся ў храме, упаў я ў жарсьць,  18 і ўгледзеў Яго, і Ён сказаў мне: пасьпяшайся і выйдзі хутчэй зь Ерусаліма, бо ня прымуць тут твайго сьведчаньня пра Мяне.  19 Я сказаў: Госпадзе! ім вядома, што я веруючых у Цябе кідаў у цямніцы і пабіваў у сынагогах,  20 і, калі пралівалася кроў Сьцяпана, сьведкі Твайго, я там стаяў, ухваляў забойства яго і вартаваў адзеньне забойцаў ягоных.  21 І Ён сказаў мне: ідзі; Я пашлю цябе далёка да язычнікаў.  22 Да гэтага слова слухалі яго; а пасьля гэтага паднялі крык, кажучы: зьнішчы зь зямлі такога! бо ня варта яму жыць.  23 Тым часам як яны крычалі, шпурлялі вопратку і кідалі пясок у паветра,  24 тысячнік загадаў увесьці яго ў крэпасьць, загадаўшы бічаваць яго, каб выведаць, зь якое прычыны так крычалі супроць яго.  25 Але калі расьцягнулі яго рэмнямі, Павал сказаў сотніку: хіба вам дазволена бічаваць рымскага грамадзяніна, ды і бяз суду?  26 Пачуўшы гэта, сотнік падышоў і данёс тысячніку, кажучы: глядзі, што ты хочаш рабіць? гэты чалавек - рымскі грамадзянін.  27 Тады тысячнік, падышоўшы да яго, сказаў: скажы мне, ты рымскі грамадзянін? Ён сказаў: так.  28 Тысячнік адказваў: я за вялікія грошы набыў гэта грамадзянства, А Павал сказаў: а я і нарадзіўся ў ім.  29 Тады адразу адступіліся ад яго тыя, што хацелі яго катаваць; а тысячнік, даведаўшыся, што ён рымскі грамадзянін, перапалохаўся, што зьвязаў яго.  30 На другі дзень, хочучы ўпэўніцца ў праўдзе, за што вінавацяць яго Юдэі, вызваліў яго з ланцугоў і загадаў сабрацца першасьвятарам і ўсяму сынедрыёну і, вывеўшы Паўла, паставіў яго перад імі.
        
        
          In Other Versions
        
        
  
    Acts 22 in the ANGEFD
  
  
    Acts 22 in the ANTPNG2D
  
  
    Acts 22 in the AS21
  
  
    Acts 22 in the BAGH
  
  
    Acts 22 in the BBPNG
  
  
    Acts 22 in the BBT1E
  
  
    Acts 22 in the BDS
  
  
    Acts 22 in the BEV
  
  
    Acts 22 in the BHAD
  
  
    Acts 22 in the BLPT
  
  
    Acts 22 in the BNT
  
  
    Acts 22 in the BNTABOOT
  
  
    Acts 22 in the BNTLV
  
  
    Acts 22 in the BOATCB
  
  
    Acts 22 in the BOATCB2
  
  
    Acts 22 in the BOBCV
  
  
    Acts 22 in the BOCNT
  
  
    Acts 22 in the BOECS
  
  
    Acts 22 in the BOGWICC
  
  
    Acts 22 in the BOHCB
  
  
    Acts 22 in the BOHCV
  
  
    Acts 22 in the BOHLNT
  
  
    Acts 22 in the BOHNTLTAL
  
  
    Acts 22 in the BOICB
  
  
    Acts 22 in the BOILNTAP
  
  
    Acts 22 in the BOITCV
  
  
    Acts 22 in the BOKCV
  
  
    Acts 22 in the BOKCV2
  
  
    Acts 22 in the BOKHWOG
  
  
    Acts 22 in the BOKSSV
  
  
    Acts 22 in the BOLCB
  
  
    Acts 22 in the BOLCB2
  
  
    Acts 22 in the BOMCV
  
  
    Acts 22 in the BONAV
  
  
    Acts 22 in the BONCB
  
  
    Acts 22 in the BONLT
  
  
    Acts 22 in the BONUT2
  
  
    Acts 22 in the BOPLNT
  
  
    Acts 22 in the BOSCB
  
  
    Acts 22 in the BOSNC
  
  
    Acts 22 in the BOTLNT
  
  
    Acts 22 in the BOVCB
  
  
    Acts 22 in the BOYCB
  
  
    Acts 22 in the BPBB
  
  
    Acts 22 in the BPH
  
  
    Acts 22 in the BSB
  
  
    Acts 22 in the CCB
  
  
    Acts 22 in the CUV
  
  
    Acts 22 in the CUVS
  
  
    Acts 22 in the DBT
  
  
    Acts 22 in the DGDNT
  
  
    Acts 22 in the DHNT
  
  
    Acts 22 in the DNT
  
  
    Acts 22 in the ELBE
  
  
    Acts 22 in the EMTV
  
  
    Acts 22 in the ESV
  
  
    Acts 22 in the FBV
  
  
    Acts 22 in the FEB
  
  
    Acts 22 in the GGMNT
  
  
    Acts 22 in the GNT
  
  
    Acts 22 in the HARY
  
  
    Acts 22 in the HNT
  
  
    Acts 22 in the IRVA
  
  
    Acts 22 in the IRVB
  
  
    Acts 22 in the IRVG
  
  
    Acts 22 in the IRVH
  
  
    Acts 22 in the IRVK
  
  
    Acts 22 in the IRVM
  
  
    Acts 22 in the IRVM2
  
  
    Acts 22 in the IRVO
  
  
    Acts 22 in the IRVP
  
  
    Acts 22 in the IRVT
  
  
    Acts 22 in the IRVT2
  
  
    Acts 22 in the IRVU
  
  
    Acts 22 in the ISVN
  
  
    Acts 22 in the JSNT
  
  
    Acts 22 in the KAPI
  
  
    Acts 22 in the KBT1ETNIK
  
  
    Acts 22 in the KBV
  
  
    Acts 22 in the KJV
  
  
    Acts 22 in the KNFD
  
  
    Acts 22 in the LBA
  
  
    Acts 22 in the LBLA
  
  
    Acts 22 in the LNT
  
  
    Acts 22 in the LSV
  
  
    Acts 22 in the MAAL
  
  
    Acts 22 in the MBV
  
  
    Acts 22 in the MBV2
  
  
    Acts 22 in the MHNT
  
  
    Acts 22 in the MKNFD
  
  
    Acts 22 in the MNG
  
  
    Acts 22 in the MNT
  
  
    Acts 22 in the MNT2
  
  
    Acts 22 in the MRS1T
  
  
    Acts 22 in the NAA
  
  
    Acts 22 in the NASB
  
  
    Acts 22 in the NBLA
  
  
    Acts 22 in the NBS
  
  
    Acts 22 in the NBVTP
  
  
    Acts 22 in the NET2
  
  
    Acts 22 in the NIV11
  
  
    Acts 22 in the NNT
  
  
    Acts 22 in the NNT2
  
  
    Acts 22 in the NNT3
  
  
    Acts 22 in the PDDPT
  
  
    Acts 22 in the PFNT
  
  
    Acts 22 in the RMNT
  
  
    Acts 22 in the SBIAS
  
  
    Acts 22 in the SBIBS
  
  
    Acts 22 in the SBIBS2
  
  
    Acts 22 in the SBICS
  
  
    Acts 22 in the SBIDS
  
  
    Acts 22 in the SBIGS
  
  
    Acts 22 in the SBIHS
  
  
    Acts 22 in the SBIIS
  
  
    Acts 22 in the SBIIS2
  
  
    Acts 22 in the SBIIS3
  
  
    Acts 22 in the SBIKS
  
  
    Acts 22 in the SBIKS2
  
  
    Acts 22 in the SBIMS
  
  
    Acts 22 in the SBIOS
  
  
    Acts 22 in the SBIPS
  
  
    Acts 22 in the SBISS
  
  
    Acts 22 in the SBITS
  
  
    Acts 22 in the SBITS2
  
  
    Acts 22 in the SBITS3
  
  
    Acts 22 in the SBITS4
  
  
    Acts 22 in the SBIUS
  
  
    Acts 22 in the SBIVS
  
  
    Acts 22 in the SBT
  
  
    Acts 22 in the SBT1E
  
  
    Acts 22 in the SCHL
  
  
    Acts 22 in the SNT
  
  
    Acts 22 in the SUSU
  
  
    Acts 22 in the SUSU2
  
  
    Acts 22 in the SYNO
  
  
    Acts 22 in the TBIAOTANT
  
  
    Acts 22 in the TBT1E
  
  
    Acts 22 in the TBT1E2
  
  
    Acts 22 in the TFTIP
  
  
    Acts 22 in the TFTU
  
  
    Acts 22 in the TGNTATF3T
  
  
    Acts 22 in the THAI
  
  
    Acts 22 in the TNFD
  
  
    Acts 22 in the TNT
  
  
    Acts 22 in the TNTIK
  
  
    Acts 22 in the TNTIL
  
  
    Acts 22 in the TNTIN
  
  
    Acts 22 in the TNTIP
  
  
    Acts 22 in the TNTIZ
  
  
    Acts 22 in the TOMA
  
  
    Acts 22 in the TTENT
  
  
    Acts 22 in the UBG
  
  
    Acts 22 in the UGV
  
  
    Acts 22 in the UGV2
  
  
    Acts 22 in the UGV3
  
  
    Acts 22 in the VBL
  
  
    Acts 22 in the VDCC
  
  
    Acts 22 in the YALU
  
  
    Acts 22 in the YAPE
  
  
    Acts 22 in the YBVTP
  
  
    Acts 22 in the ZBP