Deuteronomy 29 (BIB)
1 Вось словы запавету, які Гасподзь загадаў Майсею пастанавіць з сынамі Ізраілевымі ў зямлі Маавіцкай, акрамя запавету, які Гасподзь пастанавіў зь імі на Харыве. 2 І склікаў Майсей усіх сыноў Ізраілевых і сказаў ім: мы бачылі ўсё, што зрабіў Гасподзь перад вачыма вашымі ў зямлі Егіпецкай з фараонам і ўсімі рабамі ягонымі і ўсёю зямлёю ягонаю: 3 тыя вялікія сьмяротныя кары, якія бачылі вочы твае, і тыя вялікія азнакі і цуды; 4 але да гэтага дня ня даў вам Гасподзь сэрца, каб разумець, вачэй, каб бачыць, і вушэй, каб чуць. 5 Сорак гадоў вадзіў вас па пустыні і вопратка ваша на вас не знасілася, і абутак твой не стаптаўся на назе тваёй; 6 хлеба вы ня елі і віна і сікеру ня пілі, каб вы ведалі, што Я Гасподзь, Бог ваш. 7 І калі вы прыйшлі на месца гэта, выступіў супроць нас Сігон, цар Эсэвонскі, і Ог, цар Васанскі, каб ваяваць з намі, і мы пабілі іх; 8 і ўзялі зямлю іхнюю і аддалі яе ў дзялянку роду Рувімаваму і Гадаваму і палавіне роду Манасіінага. 9 Трымайце ж словы запавета гэтага і выконвайце іх, каб мелі вы посьпех ва ўсім, што толькі будзеце рабіць. 10 Усе вы сёньня стаіце прад абліччам Госпада, Бога вашага, правадыры плямёнаў вашых, старэйшыны вашыя, наглядчыкі вашыя, усе Ізраільцяне, 11 дзеці вашыя, жонкі вашыя, і прыхадні твае, якія ў табары тваім, ад таго, хто сячэ дровы твае, да таго, хто ваду тваю чэрпае, 12 каб уступіць табе ў запавет Госпада, Бога твайго, і ў прысяжны дагавор зь Ім, які Гасподзь, Бог твой, сёньня пастанаўляе табе, 13 каб зрабіць цябе сёньня Ягоным народам, і Яму быць табе Богам, як Ён казаў табе, і як запрысягаўся бацькам тваім Абрагаму, Ісааку і Якаву. 14 Ня з вамі толькі аднымі я пастанаўляю гэты запавет і гэты прысяжны дагавор, 15 а як з тымі, якія сёньня тут з намі стаяць прад абліччам Госпада, Бога нашага, так і з тымі, якіх няма тут з намі сёньня. 16 Бо вы ведаеце, як мы жылі ў зямлі Егіпецкай і як мы праходзілі сярод народаў, праз якія вы прайшлі, 17 і бачылі гідоты іхнія і балваноў іхніх, драўляных і каменных, срэбраных і залатых, якія ў іх. 18 Хай ня будзе сярод вас мужчыны альбо жанчыны, альбо роду, альбо племя, сэрца якіх ухілілася б сёньня ад Госпада, Бога нашага, каб хадзіць служыць багам тых народаў; хай ня будзе сярод вас кораня, што гадуе атруту і палын, 19 такога чалавека, які, пачуўшы словы праклёну гэтага, хваліўся б у сэрцы сваім, кажучы: «я буду шчасьлівы нягледзячы на тое, што буду хадзіць паводле волі сэрца майго»; і прападзе такім чынам сыты з галодным; 20 не даруе Гасподзь такому, а адразу запаліцца гнеў Госпада і лютасьць Ягоная на такога чалавека, і ўпадзе на яго ўсё пракляцьце, і сатрэ Гасподзь імя ягонае з-пад неба; 21 і аддзеліць яго Гасподзь на пагібель ад усіх плямёнаў Ізраілевых, адпаведна з усімі праклёнамі запавету, напісанымі ў гэтай кнізе закона. 22 І скажа наступны род, дзеці вашыя, якія будуць пасьля вас, і чужаземец, які прыйдзе зь зямлі далёкай, убачыўшы паразу зямлі гэтай і хваробы, якімі зьнясіліць яе Гасподзь: 23 серка і соль, пажарышча - уся зямля; не засяваецца і ня родзіць яна, і ня ўзыходзіць на ёй ніякай травы, як пасьля зьнішчэньня Садомы, Гаморы, Адмы і Сэваіма, якія скінуў Гасподзь у гневе Сваім і ў лютасьці Сваёй. 24 І скажуць усе народы: за што Гасподзь так зрабіў з гэтаю зямлёю якая вялікая лютасьць гневу Ягонага! 25 І скажуць: за тое, што яны пакінулі запавет Госпада, Бога бацькоў сваіх, які Ён пастанавіў зь імі, калі вывеў зь зямлі Егіпецкай, 26 і пайшлі і пачалі служыць іншым багам і пакланяцца ім, багам, якіх яны ня ведалі, і якіх Ён не назначаў ім: 27 за тое запаліўся гнеў Госпада на зямлю гэтую, і навёў Ён на яе ўсе пракляцьці, запісаныя ў гэтай кнізе, 28 і выкінуў іх Гасподзь зь зямлі іхнай у гневе, лютасьці і вялікім абурэньні, і кінуў іх на другую зямлю, як сёньня бачым. 29 Схаванае належыць Госпаду, Богу нашаму, а адкрытае нам і сынам нашым давеку, каб мы выконвалі ўсе словы закона гэтага.
In Other Versions
Deuteronomy 29 in the ANGEFD
Deuteronomy 29 in the ANTPNG2D
Deuteronomy 29 in the AS21
Deuteronomy 29 in the BAGH
Deuteronomy 29 in the BBPNG
Deuteronomy 29 in the BBT1E
Deuteronomy 29 in the BDS
Deuteronomy 29 in the BEV
Deuteronomy 29 in the BHAD
Deuteronomy 29 in the BLPT
Deuteronomy 29 in the BNT
Deuteronomy 29 in the BNTABOOT
Deuteronomy 29 in the BNTLV
Deuteronomy 29 in the BOATCB
Deuteronomy 29 in the BOATCB2
Deuteronomy 29 in the BOBCV
Deuteronomy 29 in the BOCNT
Deuteronomy 29 in the BOECS
Deuteronomy 29 in the BOGWICC
Deuteronomy 29 in the BOHCB
Deuteronomy 29 in the BOHCV
Deuteronomy 29 in the BOHLNT
Deuteronomy 29 in the BOHNTLTAL
Deuteronomy 29 in the BOICB
Deuteronomy 29 in the BOILNTAP
Deuteronomy 29 in the BOITCV
Deuteronomy 29 in the BOKCV
Deuteronomy 29 in the BOKCV2
Deuteronomy 29 in the BOKHWOG
Deuteronomy 29 in the BOKSSV
Deuteronomy 29 in the BOLCB
Deuteronomy 29 in the BOLCB2
Deuteronomy 29 in the BOMCV
Deuteronomy 29 in the BONAV
Deuteronomy 29 in the BONCB
Deuteronomy 29 in the BONLT
Deuteronomy 29 in the BONUT2
Deuteronomy 29 in the BOPLNT
Deuteronomy 29 in the BOSCB
Deuteronomy 29 in the BOSNC
Deuteronomy 29 in the BOTLNT
Deuteronomy 29 in the BOVCB
Deuteronomy 29 in the BOYCB
Deuteronomy 29 in the BPBB
Deuteronomy 29 in the BPH
Deuteronomy 29 in the BSB
Deuteronomy 29 in the CCB
Deuteronomy 29 in the CUV
Deuteronomy 29 in the CUVS
Deuteronomy 29 in the DBT
Deuteronomy 29 in the DGDNT
Deuteronomy 29 in the DHNT
Deuteronomy 29 in the DNT
Deuteronomy 29 in the ELBE
Deuteronomy 29 in the EMTV
Deuteronomy 29 in the ESV
Deuteronomy 29 in the FBV
Deuteronomy 29 in the FEB
Deuteronomy 29 in the GGMNT
Deuteronomy 29 in the GNT
Deuteronomy 29 in the HARY
Deuteronomy 29 in the HNT
Deuteronomy 29 in the IRVA
Deuteronomy 29 in the IRVB
Deuteronomy 29 in the IRVG
Deuteronomy 29 in the IRVH
Deuteronomy 29 in the IRVK
Deuteronomy 29 in the IRVM
Deuteronomy 29 in the IRVM2
Deuteronomy 29 in the IRVO
Deuteronomy 29 in the IRVP
Deuteronomy 29 in the IRVT
Deuteronomy 29 in the IRVT2
Deuteronomy 29 in the IRVU
Deuteronomy 29 in the ISVN
Deuteronomy 29 in the JSNT
Deuteronomy 29 in the KAPI
Deuteronomy 29 in the KBT1ETNIK
Deuteronomy 29 in the KBV
Deuteronomy 29 in the KJV
Deuteronomy 29 in the KNFD
Deuteronomy 29 in the LBA
Deuteronomy 29 in the LBLA
Deuteronomy 29 in the LNT
Deuteronomy 29 in the LSV
Deuteronomy 29 in the MAAL
Deuteronomy 29 in the MBV
Deuteronomy 29 in the MBV2
Deuteronomy 29 in the MHNT
Deuteronomy 29 in the MKNFD
Deuteronomy 29 in the MNG
Deuteronomy 29 in the MNT
Deuteronomy 29 in the MNT2
Deuteronomy 29 in the MRS1T
Deuteronomy 29 in the NAA
Deuteronomy 29 in the NASB
Deuteronomy 29 in the NBLA
Deuteronomy 29 in the NBS
Deuteronomy 29 in the NBVTP
Deuteronomy 29 in the NET2
Deuteronomy 29 in the NIV11
Deuteronomy 29 in the NNT
Deuteronomy 29 in the NNT2
Deuteronomy 29 in the NNT3
Deuteronomy 29 in the PDDPT
Deuteronomy 29 in the PFNT
Deuteronomy 29 in the RMNT
Deuteronomy 29 in the SBIAS
Deuteronomy 29 in the SBIBS
Deuteronomy 29 in the SBIBS2
Deuteronomy 29 in the SBICS
Deuteronomy 29 in the SBIDS
Deuteronomy 29 in the SBIGS
Deuteronomy 29 in the SBIHS
Deuteronomy 29 in the SBIIS
Deuteronomy 29 in the SBIIS2
Deuteronomy 29 in the SBIIS3
Deuteronomy 29 in the SBIKS
Deuteronomy 29 in the SBIKS2
Deuteronomy 29 in the SBIMS
Deuteronomy 29 in the SBIOS
Deuteronomy 29 in the SBIPS
Deuteronomy 29 in the SBISS
Deuteronomy 29 in the SBITS
Deuteronomy 29 in the SBITS2
Deuteronomy 29 in the SBITS3
Deuteronomy 29 in the SBITS4
Deuteronomy 29 in the SBIUS
Deuteronomy 29 in the SBIVS
Deuteronomy 29 in the SBT
Deuteronomy 29 in the SBT1E
Deuteronomy 29 in the SCHL
Deuteronomy 29 in the SNT
Deuteronomy 29 in the SUSU
Deuteronomy 29 in the SUSU2
Deuteronomy 29 in the SYNO
Deuteronomy 29 in the TBIAOTANT
Deuteronomy 29 in the TBT1E
Deuteronomy 29 in the TBT1E2
Deuteronomy 29 in the TFTIP
Deuteronomy 29 in the TFTU
Deuteronomy 29 in the TGNTATF3T
Deuteronomy 29 in the THAI
Deuteronomy 29 in the TNFD
Deuteronomy 29 in the TNT
Deuteronomy 29 in the TNTIK
Deuteronomy 29 in the TNTIL
Deuteronomy 29 in the TNTIN
Deuteronomy 29 in the TNTIP
Deuteronomy 29 in the TNTIZ
Deuteronomy 29 in the TOMA
Deuteronomy 29 in the TTENT
Deuteronomy 29 in the UBG
Deuteronomy 29 in the UGV
Deuteronomy 29 in the UGV2
Deuteronomy 29 in the UGV3
Deuteronomy 29 in the VBL
Deuteronomy 29 in the VDCC
Deuteronomy 29 in the YALU
Deuteronomy 29 in the YAPE
Deuteronomy 29 in the YBVTP
Deuteronomy 29 in the ZBP