Deuteronomy 32 (BIB)

1 Слухай, неба, я прамаўляцьму; і слухай, зямля, словы вуснаў маіх. 2 Пральецца як дождж вучэньне маё, як раса мова мая, як дробны дождж на зяленіва, як зьліва на траву. 3 Імя Госпада праслаўлю; узьнясеце славу Госпаду нашаму. 4 Ён цьвярдыня; дасканалыя дзеі Ягоныя, і ўсе шляхі Яго праведныя; Бог правільны і няма няпраўды ў Ім; Ён праведны і ісьціны; 5 але яны разбэсьціліся прад Ім, яны ня дзеці Ягоныя ў сваіх заганах, род упарцісты і разбэшчаны. 6 Ці гэта аддаяце вы Госпаду, народ неразумны і няцямны? ці ж ня Ён Айцец твой, Які засвоіў цябе, стварыў цябе і ўладзіў цябе? 7 Згадай пра дні старадаўнія, падумай пра гады ранейшых родаў; спытайся ў бацькі тайго, і абвесьціць табе, у старцаў тваіх, і яны скажуць табе. 8 Калі Ўсявышні даваў надзелы народам і расьсяляў сыноў чалавечых, тады паставіў межы народаў па ліку сыноў Ізраілевых; 9 бо доля Госпада народ Ягоны; Якаў спадчынны надзел Ягоны. 10 Ён знайшоў яго ў пустыні, у стэпе панылым і дзікім, асланяў яго, даглядаў яго, ахоўваў яго, як вока Сваё; 11 як арол будзіць гняздо сваё, носіцца над птушанятамі сваімі, распасьцірае крылы свае, бярэ іх і носіць іх на перэі сваім, 12 так Гасподзь адзін вадзіў яго, і ня было зь ім чужога бога. 13 Ён узьнёс яго на вышыні зямлі і карміў пладамі палёў, і паіў яго мёдам з каменя і алеем зь цьвёрдай скалы, 14 маслам каровіным і малаком авечым, і тлушчам ягнятаў і бараноў Васанскіх і казлоў, і тлустаю пшаніцаю, і ты піў віно, кроў вінаградных ягад. 15 І атлусьцеў Ізраіль, і зрабіўся зацяты; атлусьцеў, патаўсьцеў і распасьвіўся; і пакінуў ён Бога, які стварыў яго, і пагардзіў цьвярдыняю выратаваньня свайго. 16 Багамі чужымі яны раздражнілі Яго, і мярзотамі Яго ўгневілі: 17 прыносілі ахвяры дэманам, а ня Богу, божышчам, якіх яны ня ведалі, новым, якія прыйшлі ад суседзяў і пра якіх ня думалі бацькі вашыя. 18 А Скала, Якая спарадзіла цябе, ты забыў, і не памятаў Бога, Які стварыў цябе. 19 Гасподзь убачыў, і ў абурэньні пагардзіў сынамі Сваімі і дочкамі Сваімі, 20 і сказаў: схаваю аблічча Маё ад іх і ўбачу, які будзе іхні канец; бо яны род разбэшчаны, дзеці, у якіх няма вернасьці; 21 ня богам яны раздражнілі Мяне, марнасьцю сваёю Мяне засмуцілі: і Я раздражню іх не народам, народам бязглуздым іх засмучу; 22 бо агонь запаліўся ў гневе Маім, паліць да пекла апраметнага, і паядае зямлю і плады яе, і спальвае падваліны гор; 23 зьбяру на іх бядоты і патрачу на іх стрэлы Мае: 24 будуць зьнясілены голадам, зьнішчаны гарачкаю і заразаю лютай; і пашлю на іх іклы зьвярыныя і яд паўзуноў зямных; 25 звонку будзе губіць іх меч, а ў дамах - вусьцішнасьць - і хлапца і дзяўчыну, і немаўля і пакрытага сівізнаю старца. 26 Я сказаў бы: «расьсею іх і згладжу з асяродзьдзя людзей памяць пра іх»; 27 але адклаў гэта дзеля азлабленьня ворагаў, каб ворагі ягоныя не заносіліся і не сказалі: нашая рука высокая, і не Гасподзь зрабіў усё гэта. 28 Бо яны народ, які страціў розум, і няма ў іх сэнсу. 29 О, калі б яны памеркавалі, падумалі пра гэта, уразумелі, што зь імі будзе! 30 як бы мог адзін перасьледаваць тысячу і двое прагнаць цемру, калі б Скала іхняя ня выдаў іх, і Гасподзь не аддаў іх! 31 бо скала іхняя не такая, як нашая Скала; самі ворагі нашыя судзьдзі ў тым. 32 Бо вінаград іхні ад вінаграднай лазы Садомскай і з палёў Гаморскіх; ягады іхнія ядавітыя, гронкі іх горкія; 33 віно іхняе яд драконаў і пагібельная труцізна асьпідаў. 34 Ці не схавана гэта ў Мяне? ці не запячатана ў сховах Маіх? 35 У Мяне помста і аддача, калі пахісьнецца нага іхняя; бо блізкі дзень пагібелі іх, неўзабаве настане ўгатаванае ім. 36 Але Гасподь судзіцьме народ Свой і з рабоў Сваіх умілажаліцца, калі Ён угледзіць, што рука іхняя аслабла, і не засталося ні заключаных, ні тых, што засталіся звонку. 37 Тады скажа Гасподзь; дзе багі іхнія, цьвярдыня, на якую яны спадзяваліся, 38 якія елі тлушч ад ахвяраў іхніх і пілі віно паліваньняў іхніх? няхай яны паўстануць і дапамогуць вам, няхай будуць ім покрывам! 39 Бачыце сёньня, што гэта Я, Я - і няма Бога, апрача Мяне; Я ўсьмерчваю і ажыўляю, Я бэю і ацаляю, і ніхто ня выбавіць ад рукі Маёй. 40 Я падымаю да нябёсаў руку Маю і кажу: Я жыву вечна! 41 Калі навастру бліскучы Мой меч, і рука Мая прыме суд, дык адпомшчу ворагам Маім і ненавісьнікам Маім аддам; 42 напаю стрэлы Маёю крывёю, і меч Мой насыціцца целам, крывёю забітых і палонных, галовамі правадыроў ворага. 43 Радуйцеся, язычнікі, з народам Ягоным! бо Ён адпомсьціць за кроў рабоў Сваіх, і аддасьць помсту ворагам Сваім, і ачысьціць зямлю Сваю і народ Свой! 44 І прыйшоў Майсей і прамовіў усе словы песьні гэтай у слых народу, ён і Ісус, сын Наваў. 45 Калі Майсей прамовіў усе словы гэтыя ўсяму Ізраілю, 46 тады сказаў ім: пакладзеце на сэрца ваша ўсе словы, якія я абвясьціў вам сёньня, і накажэце іх дзецям сваім, каб яны стараліся выконваць усе словы закона гэтага; 47 бо гэта ня пустое для вас, а гэта жыцьцё вашае, і праз гэта вы доўгі час прабудзеце на той зямлі, у якую вы ідзяце церазь Ярдан, каб авалодаць ёю. 48 І казаў Гасподзь Майсею ў той самы дзень і сказаў: 49 узыдзі на гэтую гару Аварым, на гару Нэво, якая ў зямлі Маавіцкай, насупраць Ерыхона, і паглядзі на зямлю Ханаанскую, якую Я даю вам у валоданьне сынам Ізраілевым; 50 і памры на гары, на якую ты ўзыдзеш, і прыкладзіся да народу твайго, як памёр Аарон, брат твой, на гары Ор, і прыклаўся да народу свайго, 51 за тое, што вы зграшылі супроць Мяне сярод сыноў Ізраілевых каля водаў Мэрывы ў Кадэсе, у пустыні Сін, за тое, што не паказалі сьвятасьці Маёй сярод сыноў Ізраілевых; 52 перад сабою ты ўбачыш зямлю, а ня ўвойдзеш туды, у зямлю, якую Я даю сынам Ізраілевым.

In Other Versions

Deuteronomy 32 in the ANGEFD

Deuteronomy 32 in the ANTPNG2D

Deuteronomy 32 in the AS21

Deuteronomy 32 in the BAGH

Deuteronomy 32 in the BBPNG

Deuteronomy 32 in the BBT1E

Deuteronomy 32 in the BDS

Deuteronomy 32 in the BEV

Deuteronomy 32 in the BHAD

Deuteronomy 32 in the BLPT

Deuteronomy 32 in the BNT

Deuteronomy 32 in the BNTABOOT

Deuteronomy 32 in the BNTLV

Deuteronomy 32 in the BOATCB

Deuteronomy 32 in the BOATCB2

Deuteronomy 32 in the BOBCV

Deuteronomy 32 in the BOCNT

Deuteronomy 32 in the BOECS

Deuteronomy 32 in the BOGWICC

Deuteronomy 32 in the BOHCB

Deuteronomy 32 in the BOHCV

Deuteronomy 32 in the BOHLNT

Deuteronomy 32 in the BOHNTLTAL

Deuteronomy 32 in the BOICB

Deuteronomy 32 in the BOILNTAP

Deuteronomy 32 in the BOITCV

Deuteronomy 32 in the BOKCV

Deuteronomy 32 in the BOKCV2

Deuteronomy 32 in the BOKHWOG

Deuteronomy 32 in the BOKSSV

Deuteronomy 32 in the BOLCB

Deuteronomy 32 in the BOLCB2

Deuteronomy 32 in the BOMCV

Deuteronomy 32 in the BONAV

Deuteronomy 32 in the BONCB

Deuteronomy 32 in the BONLT

Deuteronomy 32 in the BONUT2

Deuteronomy 32 in the BOPLNT

Deuteronomy 32 in the BOSCB

Deuteronomy 32 in the BOSNC

Deuteronomy 32 in the BOTLNT

Deuteronomy 32 in the BOVCB

Deuteronomy 32 in the BOYCB

Deuteronomy 32 in the BPBB

Deuteronomy 32 in the BPH

Deuteronomy 32 in the BSB

Deuteronomy 32 in the CCB

Deuteronomy 32 in the CUV

Deuteronomy 32 in the CUVS

Deuteronomy 32 in the DBT

Deuteronomy 32 in the DGDNT

Deuteronomy 32 in the DHNT

Deuteronomy 32 in the DNT

Deuteronomy 32 in the ELBE

Deuteronomy 32 in the EMTV

Deuteronomy 32 in the ESV

Deuteronomy 32 in the FBV

Deuteronomy 32 in the FEB

Deuteronomy 32 in the GGMNT

Deuteronomy 32 in the GNT

Deuteronomy 32 in the HARY

Deuteronomy 32 in the HNT

Deuteronomy 32 in the IRVA

Deuteronomy 32 in the IRVB

Deuteronomy 32 in the IRVG

Deuteronomy 32 in the IRVH

Deuteronomy 32 in the IRVK

Deuteronomy 32 in the IRVM

Deuteronomy 32 in the IRVM2

Deuteronomy 32 in the IRVO

Deuteronomy 32 in the IRVP

Deuteronomy 32 in the IRVT

Deuteronomy 32 in the IRVT2

Deuteronomy 32 in the IRVU

Deuteronomy 32 in the ISVN

Deuteronomy 32 in the JSNT

Deuteronomy 32 in the KAPI

Deuteronomy 32 in the KBT1ETNIK

Deuteronomy 32 in the KBV

Deuteronomy 32 in the KJV

Deuteronomy 32 in the KNFD

Deuteronomy 32 in the LBA

Deuteronomy 32 in the LBLA

Deuteronomy 32 in the LNT

Deuteronomy 32 in the LSV

Deuteronomy 32 in the MAAL

Deuteronomy 32 in the MBV

Deuteronomy 32 in the MBV2

Deuteronomy 32 in the MHNT

Deuteronomy 32 in the MKNFD

Deuteronomy 32 in the MNG

Deuteronomy 32 in the MNT

Deuteronomy 32 in the MNT2

Deuteronomy 32 in the MRS1T

Deuteronomy 32 in the NAA

Deuteronomy 32 in the NASB

Deuteronomy 32 in the NBLA

Deuteronomy 32 in the NBS

Deuteronomy 32 in the NBVTP

Deuteronomy 32 in the NET2

Deuteronomy 32 in the NIV11

Deuteronomy 32 in the NNT

Deuteronomy 32 in the NNT2

Deuteronomy 32 in the NNT3

Deuteronomy 32 in the PDDPT

Deuteronomy 32 in the PFNT

Deuteronomy 32 in the RMNT

Deuteronomy 32 in the SBIAS

Deuteronomy 32 in the SBIBS

Deuteronomy 32 in the SBIBS2

Deuteronomy 32 in the SBICS

Deuteronomy 32 in the SBIDS

Deuteronomy 32 in the SBIGS

Deuteronomy 32 in the SBIHS

Deuteronomy 32 in the SBIIS

Deuteronomy 32 in the SBIIS2

Deuteronomy 32 in the SBIIS3

Deuteronomy 32 in the SBIKS

Deuteronomy 32 in the SBIKS2

Deuteronomy 32 in the SBIMS

Deuteronomy 32 in the SBIOS

Deuteronomy 32 in the SBIPS

Deuteronomy 32 in the SBISS

Deuteronomy 32 in the SBITS

Deuteronomy 32 in the SBITS2

Deuteronomy 32 in the SBITS3

Deuteronomy 32 in the SBITS4

Deuteronomy 32 in the SBIUS

Deuteronomy 32 in the SBIVS

Deuteronomy 32 in the SBT

Deuteronomy 32 in the SBT1E

Deuteronomy 32 in the SCHL

Deuteronomy 32 in the SNT

Deuteronomy 32 in the SUSU

Deuteronomy 32 in the SUSU2

Deuteronomy 32 in the SYNO

Deuteronomy 32 in the TBIAOTANT

Deuteronomy 32 in the TBT1E

Deuteronomy 32 in the TBT1E2

Deuteronomy 32 in the TFTIP

Deuteronomy 32 in the TFTU

Deuteronomy 32 in the TGNTATF3T

Deuteronomy 32 in the THAI

Deuteronomy 32 in the TNFD

Deuteronomy 32 in the TNT

Deuteronomy 32 in the TNTIK

Deuteronomy 32 in the TNTIL

Deuteronomy 32 in the TNTIN

Deuteronomy 32 in the TNTIP

Deuteronomy 32 in the TNTIZ

Deuteronomy 32 in the TOMA

Deuteronomy 32 in the TTENT

Deuteronomy 32 in the UBG

Deuteronomy 32 in the UGV

Deuteronomy 32 in the UGV2

Deuteronomy 32 in the UGV3

Deuteronomy 32 in the VBL

Deuteronomy 32 in the VDCC

Deuteronomy 32 in the YALU

Deuteronomy 32 in the YAPE

Deuteronomy 32 in the YBVTP

Deuteronomy 32 in the ZBP