Ezekiel 12 (BIB)
1 І было мне слова Гасподняе: 2 сыне чалавечы! ты жывеш сярод дому мяцежнага; у іх ёсьць вочы, каб бачыць, а ня бачаць; у іх ёсьць вушы, каб слухаць, а ня чуюць; бо яны - мяцежны дом. 3 А ты, сыне чалавечы, падрыхтуй сабе патрэбнае для перасяленьня, і сярод дня перасяляйся на вачах у іх, і перасяляйся зь месца твайго ў іншае месца на вачах у іх; магчыма, яны ўразумеюць, хоць яны - дом мяцежны; 4 і рэчы твае вынесі, як рэчы, патрэбныя пры перасяленьні, удзень, на вачах у іх, і сам выйдзі ўвечары на вачах у іх, як выходзяць для перасяленьня. 5 На вачах у іх праламі сабе дзіру ў сьцяне, і вынесі празь яе. 6 На вачах у іх вазьмі ношку на плечы, упоцемках вынесі яе, твар твой захіні, каб ня бачыць зямлі; бо Я паставіў цябе азнакаю дому Ізраілеваму. 7 І зрабіў я, як было мне загадана; рэчы мае, як рэчы, патрэбныя пры перасяленьні, вынес удзень, а ўвечары праламаў сабе рукою дзірку ў сьцяне, упоцемках вынес ношку і падняў на плечы на вачах у іх. 8 І было мне слова Гасподняе раніцай: 9 сыне чалавечы! ці не казаў табе дом Ізраілеў, дом мяцежны: што ты робіш? 10 Скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: гэта - прадвесьце таму, хто ўзначальвае ў Ерусаліме, і ўсяму дому Ізраілеваму, які там. 11 Скажы: я азнака вам; што раблю я, тое будзе зь імі, - на перасяленьне, у палон пойдуць яны. 12 І той, хто ўзначальвае, які сярод іх, упоцемках падыме ношку на плечы і выйдзе. Сьцяну праломяць, каб выправіць яго празь яе; ён захіне твар свой, так што ня ўбачыць вачыма зямлі гэтай. 13 І раскіну на яго сетку Маю, і будзе злоўлены ў цянёты Мае, і завяду яго ў Вавілон, у зямлю Халдэйскую, але ён ня ўбачыць яе, і там памрэ. 14 А ўсіх, што вакол яго, спаборнікаў ягоных і ўсё войска ягонае разьвею па ўсіх вятрах, і агалю ўсьлед ім меч. 15 І ўведаюць, што Я - Гасподзь, калі расьсею іх па народах і разьвею іх па землях. 16 Але невялікую лічбу іх Я захаваю ад меча, голаду і пошасьці, каб яны расказалі народам, да якіх пойдуць, пра ўсе свае гідоты: і ўведаюць, што Я - Гасподзь. 17 І было мне слова Гасподняе: 18 сыне чалавечы! хлеб твой еж з трапятаньнем, і ваду тваю пі з дрыжаньнем і смуткам. 19 І скажы народу зямлі: так кажа Гасподзь Бог пра жыхароў Ерусаліма, пра зямлю Ізраілевую: яны хлеб свой будуць есьці і ваду сваю будуць піць у маркоце, бо зямля яго будзе пазбаўлена шчадротаў за няпраўды ўсіх, хто жыве на ёй. 20 І будуць спустошаны населеныя гарады, і зямля зробіцца пустою, і ўведаеце, што Я - Гасподзь. 21 І было мне слова Гасподняе: 22 сыне чалавечы! якая прымаўка ў вас, у зямлі Ізраілевай: «шмат дзён пройдзе, і ўсякая прарочая ўява зьнікне»? 23 Таму скажы ім; так кажа Гасподзь Бог: зьнішчу гэтую прымаўку, і ня будуць ужо ўжываць такой прымаўкі ў Ізраіля; але скажы ім: блізкія дні, калі збудзецца кожная ўява прарочая. 24 Бо ўжо не застанецца марнай ніякая ўява прарочая, і ніводнае прадвесьце ня будзе ілжывым у доме Ізраілевым. 25 Бо Я Гасподзь кажу, збудзецца і ня будзе адкладзена; у вашыя дні, мяцежны дом, Я прамовіў слова, і выканаю яго, кажа Гасподзь Бог. 26 І было мне слова Гасподняе: 27 сыне чалавечы! вось, дом Ізраілеў кажа: «прарочая ўява, якую бачыў ён, збудзецца пасьля многіх дзён, і ён прарочыць пра далёкія часіны». 28 Таму скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: ніводнае з слоў Маіх ужо ня будзе адкладзена, але слова, якое Я скажу, збудзецца, кажа Гасподзь Бог.
In Other Versions
Ezekiel 12 in the ANGEFD
Ezekiel 12 in the ANTPNG2D
Ezekiel 12 in the AS21
Ezekiel 12 in the BAGH
Ezekiel 12 in the BBPNG
Ezekiel 12 in the BBT1E
Ezekiel 12 in the BDS
Ezekiel 12 in the BEV
Ezekiel 12 in the BHAD
Ezekiel 12 in the BLPT
Ezekiel 12 in the BNT
Ezekiel 12 in the BNTABOOT
Ezekiel 12 in the BNTLV
Ezekiel 12 in the BOATCB
Ezekiel 12 in the BOATCB2
Ezekiel 12 in the BOBCV
Ezekiel 12 in the BOCNT
Ezekiel 12 in the BOECS
Ezekiel 12 in the BOGWICC
Ezekiel 12 in the BOHCB
Ezekiel 12 in the BOHCV
Ezekiel 12 in the BOHLNT
Ezekiel 12 in the BOHNTLTAL
Ezekiel 12 in the BOICB
Ezekiel 12 in the BOILNTAP
Ezekiel 12 in the BOITCV
Ezekiel 12 in the BOKCV
Ezekiel 12 in the BOKCV2
Ezekiel 12 in the BOKHWOG
Ezekiel 12 in the BOKSSV
Ezekiel 12 in the BOLCB
Ezekiel 12 in the BOLCB2
Ezekiel 12 in the BOMCV
Ezekiel 12 in the BONAV
Ezekiel 12 in the BONCB
Ezekiel 12 in the BONLT
Ezekiel 12 in the BONUT2
Ezekiel 12 in the BOPLNT
Ezekiel 12 in the BOSCB
Ezekiel 12 in the BOSNC
Ezekiel 12 in the BOTLNT
Ezekiel 12 in the BOVCB
Ezekiel 12 in the BOYCB
Ezekiel 12 in the BPBB
Ezekiel 12 in the BPH
Ezekiel 12 in the BSB
Ezekiel 12 in the CCB
Ezekiel 12 in the CUV
Ezekiel 12 in the CUVS
Ezekiel 12 in the DBT
Ezekiel 12 in the DGDNT
Ezekiel 12 in the DHNT
Ezekiel 12 in the DNT
Ezekiel 12 in the ELBE
Ezekiel 12 in the EMTV
Ezekiel 12 in the ESV
Ezekiel 12 in the FBV
Ezekiel 12 in the FEB
Ezekiel 12 in the GGMNT
Ezekiel 12 in the GNT
Ezekiel 12 in the HARY
Ezekiel 12 in the HNT
Ezekiel 12 in the IRVA
Ezekiel 12 in the IRVB
Ezekiel 12 in the IRVG
Ezekiel 12 in the IRVH
Ezekiel 12 in the IRVK
Ezekiel 12 in the IRVM
Ezekiel 12 in the IRVM2
Ezekiel 12 in the IRVO
Ezekiel 12 in the IRVP
Ezekiel 12 in the IRVT
Ezekiel 12 in the IRVT2
Ezekiel 12 in the IRVU
Ezekiel 12 in the ISVN
Ezekiel 12 in the JSNT
Ezekiel 12 in the KAPI
Ezekiel 12 in the KBT1ETNIK
Ezekiel 12 in the KBV
Ezekiel 12 in the KJV
Ezekiel 12 in the KNFD
Ezekiel 12 in the LBA
Ezekiel 12 in the LBLA
Ezekiel 12 in the LNT
Ezekiel 12 in the LSV
Ezekiel 12 in the MAAL
Ezekiel 12 in the MBV
Ezekiel 12 in the MBV2
Ezekiel 12 in the MHNT
Ezekiel 12 in the MKNFD
Ezekiel 12 in the MNG
Ezekiel 12 in the MNT
Ezekiel 12 in the MNT2
Ezekiel 12 in the MRS1T
Ezekiel 12 in the NAA
Ezekiel 12 in the NASB
Ezekiel 12 in the NBLA
Ezekiel 12 in the NBS
Ezekiel 12 in the NBVTP
Ezekiel 12 in the NET2
Ezekiel 12 in the NIV11
Ezekiel 12 in the NNT
Ezekiel 12 in the NNT2
Ezekiel 12 in the NNT3
Ezekiel 12 in the PDDPT
Ezekiel 12 in the PFNT
Ezekiel 12 in the RMNT
Ezekiel 12 in the SBIAS
Ezekiel 12 in the SBIBS
Ezekiel 12 in the SBIBS2
Ezekiel 12 in the SBICS
Ezekiel 12 in the SBIDS
Ezekiel 12 in the SBIGS
Ezekiel 12 in the SBIHS
Ezekiel 12 in the SBIIS
Ezekiel 12 in the SBIIS2
Ezekiel 12 in the SBIIS3
Ezekiel 12 in the SBIKS
Ezekiel 12 in the SBIKS2
Ezekiel 12 in the SBIMS
Ezekiel 12 in the SBIOS
Ezekiel 12 in the SBIPS
Ezekiel 12 in the SBISS
Ezekiel 12 in the SBITS
Ezekiel 12 in the SBITS2
Ezekiel 12 in the SBITS3
Ezekiel 12 in the SBITS4
Ezekiel 12 in the SBIUS
Ezekiel 12 in the SBIVS
Ezekiel 12 in the SBT
Ezekiel 12 in the SBT1E
Ezekiel 12 in the SCHL
Ezekiel 12 in the SNT
Ezekiel 12 in the SUSU
Ezekiel 12 in the SUSU2
Ezekiel 12 in the SYNO
Ezekiel 12 in the TBIAOTANT
Ezekiel 12 in the TBT1E
Ezekiel 12 in the TBT1E2
Ezekiel 12 in the TFTIP
Ezekiel 12 in the TFTU
Ezekiel 12 in the TGNTATF3T
Ezekiel 12 in the THAI
Ezekiel 12 in the TNFD
Ezekiel 12 in the TNT
Ezekiel 12 in the TNTIK
Ezekiel 12 in the TNTIL
Ezekiel 12 in the TNTIN
Ezekiel 12 in the TNTIP
Ezekiel 12 in the TNTIZ
Ezekiel 12 in the TOMA
Ezekiel 12 in the TTENT
Ezekiel 12 in the UBG
Ezekiel 12 in the UGV
Ezekiel 12 in the UGV2
Ezekiel 12 in the UGV3
Ezekiel 12 in the VBL
Ezekiel 12 in the VDCC
Ezekiel 12 in the YALU
Ezekiel 12 in the YAPE
Ezekiel 12 in the YBVTP
Ezekiel 12 in the ZBP