Genesis 34 (BIB)
1 Дзіна, дачка Ліі, якую яна нарадзіла Якаву, выйшла падзівіцца на дачок зямлі той. 2 І ўбачыў яе Сіхем, сын Эмора Эвэяніна, князя зямлі той, і ўзяў яе, і спаў зь ёю, і ўчыніў ёй гвалт. 3 І прыляпілася душа ягоная да Дзіны, дачкі Якава, і ён пакахаў дзяўчыну і гаварыў па сэрцы дзяўчыне. 4 І сказаў Сіхем Эмору, бацьку свайму, кажучы: вазьмі мне гэтую дзяўчыну за жонку. 5 Якаў дачуўся, што сын Эмораў зьняславіў Дзіну, дачку ягоную; але як што сыны яго былі пры быдле ягоным у полі, дык Якаў маўчаў, пакуль яны ня прыйшлі. 6 І выйшаў Эмор, бацька Сіхемаў, ад Якава, пагаварыць зь ім. 7 А сыны Якава прыйшлі з поля і калі пачулі, дык засмуціліся мужчыны тыя і запалалі гневам, бо няславу зрабіў ён Ізраілю, пераспаўшы з дачкою Якава: а так нельга было рабіць. 8 Эмор пачаў гаварыць ім і сказаў: Сіхем, сын мой, прыляпіўся душою да дачкі вашае; дайце ж яе за жонку яму; 9 параднецеся з намі: аддавайце за нас дачок вашых, а нашых дачок бярэце сабе; 10 і жывеце з намі: зямля гэтая перад вамі, жывеце і працуйце на ёй і набывайце яе ў валоданьне. 11 А Сіхем сказаў бацьку яе і братам яе: толькі б знайсьці мне ўпадабаньне ў вачах вашых, я дам, што ні скажаце мне; 12 назначце самы вялікі выкуп і дарункі: я дам, што ні скажаце мне, толькі аддайце мне дзяўчыну за жонку. 13 І адказвалі сыны Якава Сіхему і Эмору, бацьку ягонаму, з хітрынаю; а казалі так таму, што ён зьняславіў Дзіну, сястру іхнюю; 14 і сказалі ім: ня можам гэтага зрабіць, выдаць сястру нашую за чалавека, які неабрэзаны; бо гэта няслава нам; 15 толькі на той умове мы згодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб і ў вас увесь мужчынскі пол быў абрэзаны; 16 і будзем аддаваць за вас дачок нашых і браць за сябе вашых дочак, і будзем жыць з вамі, і складзем адзін народ; 17 а калі не паслухаецеся нас у тым, каб абразацца, дык мы возьмем дачку нашу і сыдзем. 18 І спадабаліся словы гэтыя Эмору і Сіхему, сыну Эмораваму. 19 Хлопец не забавіўся выканаць гэта, бо кахаў дачку Якава. А ён найбольш паважаны быў з дому бацькі свайго. 20 І прыйшоў Эмор і Сіхем, сын ягоны, да брамы горада свайго, і пачалі гаварыць жыхарам горада свайго і сказалі: 21 гэтыя людзі ў міры з намі; хай яны селяцца на зямлі і працуюць на ёй; а зямля вось прасторная перад імі. Будзем браць дачок іхніх сабе за жонак і нашых дачок выдаваць за іх. 22 Толькі на такой умове гэтыя людзі згаджаюцца жыць з намі і быць адным народам, каб і ў нас абрэзаны быў увесь мужчынскі пол, як яны абрэзаны. 23 Ці ж ня нам статкі іхнія і маёмасьць іхняя, і ўсё быдла іхняе? Толькі згодзімся зь імі, і будуць жыць з намі. 24 І паслухаліся Эмора і Сіхема, сына ягонага, усе, хто выходзіў з брамы горада ягонага: і абрэзаны быў увесь мужчынскі пол, - усе, хто выходзіў з брамы горада ягонага. 25 На трэці дзень, калі яны былі занядужалі, два сыны Якава, Сымон і Левій, браты Дзініныя, узялі кожны свой меч, і адважна напалі на горад, і аддалі сьмерці ўвесь мужчынскі пол; 26 і самога Эмора і Сіхема, сына ягонага, забілі мечам; і ўзялі Дзіну з дома Сіхемавага і выйшлі. 27 Сыны Якава прыйшлі да забітых і абабралі горад за тое, што зьняславілі сястру іхнюю. 28 Яны ўзялі дробнае і буйное быдла іхняе, і аслоў іхніх, і што ні было ў горадзе, і што ні было ў полі; 29 і ўсё багацьце іхняе і ўсіх дзяцей іхніх і жонак іхніх узялі ў палон, і абабралі ўсё, што было ў дамах. 30 І сказаў Якаў Сымону і Левію: вы абурылі мяне, зрабіўшы мяне ненавісным жыхарам гэтай зямлі, Хананэям і Фэрэзэям. У мяне людзей мала; зьбяруцца супроць мяне, паб'юць мяне, і зьнішчаны буду я і дом мой. 31 А яны сказалі: а хіба можна рабіць зь сястрою нашаю, як з распусьніцаю!
In Other Versions
Genesis 34 in the ANGEFD
Genesis 34 in the ANTPNG2D
Genesis 34 in the AS21
Genesis 34 in the BAGH
Genesis 34 in the BBPNG
Genesis 34 in the BBT1E
Genesis 34 in the BDS
Genesis 34 in the BEV
Genesis 34 in the BHAD
Genesis 34 in the BLPT
Genesis 34 in the BNT
Genesis 34 in the BNTABOOT
Genesis 34 in the BNTLV
Genesis 34 in the BOATCB
Genesis 34 in the BOATCB2
Genesis 34 in the BOBCV
Genesis 34 in the BOCNT
Genesis 34 in the BOECS
Genesis 34 in the BOGWICC
Genesis 34 in the BOHCB
Genesis 34 in the BOHCV
Genesis 34 in the BOHLNT
Genesis 34 in the BOHNTLTAL
Genesis 34 in the BOICB
Genesis 34 in the BOILNTAP
Genesis 34 in the BOITCV
Genesis 34 in the BOKCV
Genesis 34 in the BOKCV2
Genesis 34 in the BOKHWOG
Genesis 34 in the BOKSSV
Genesis 34 in the BOLCB
Genesis 34 in the BOLCB2
Genesis 34 in the BOMCV
Genesis 34 in the BONAV
Genesis 34 in the BONCB
Genesis 34 in the BONLT
Genesis 34 in the BONUT2
Genesis 34 in the BOPLNT
Genesis 34 in the BOSCB
Genesis 34 in the BOSNC
Genesis 34 in the BOTLNT
Genesis 34 in the BOVCB
Genesis 34 in the BOYCB
Genesis 34 in the BPBB
Genesis 34 in the BPH
Genesis 34 in the BSB
Genesis 34 in the CCB
Genesis 34 in the CUV
Genesis 34 in the CUVS
Genesis 34 in the DBT
Genesis 34 in the DGDNT
Genesis 34 in the DHNT
Genesis 34 in the DNT
Genesis 34 in the ELBE
Genesis 34 in the EMTV
Genesis 34 in the ESV
Genesis 34 in the FBV
Genesis 34 in the FEB
Genesis 34 in the GGMNT
Genesis 34 in the GNT
Genesis 34 in the HARY
Genesis 34 in the HNT
Genesis 34 in the IRVA
Genesis 34 in the IRVB
Genesis 34 in the IRVG
Genesis 34 in the IRVH
Genesis 34 in the IRVK
Genesis 34 in the IRVM
Genesis 34 in the IRVM2
Genesis 34 in the IRVO
Genesis 34 in the IRVP
Genesis 34 in the IRVT
Genesis 34 in the IRVT2
Genesis 34 in the IRVU
Genesis 34 in the ISVN
Genesis 34 in the JSNT
Genesis 34 in the KAPI
Genesis 34 in the KBT1ETNIK
Genesis 34 in the KBV
Genesis 34 in the KJV
Genesis 34 in the KNFD
Genesis 34 in the LBA
Genesis 34 in the LBLA
Genesis 34 in the LNT
Genesis 34 in the LSV
Genesis 34 in the MAAL
Genesis 34 in the MBV
Genesis 34 in the MBV2
Genesis 34 in the MHNT
Genesis 34 in the MKNFD
Genesis 34 in the MNG
Genesis 34 in the MNT
Genesis 34 in the MNT2
Genesis 34 in the MRS1T
Genesis 34 in the NAA
Genesis 34 in the NASB
Genesis 34 in the NBLA
Genesis 34 in the NBS
Genesis 34 in the NBVTP
Genesis 34 in the NET2
Genesis 34 in the NIV11
Genesis 34 in the NNT
Genesis 34 in the NNT2
Genesis 34 in the NNT3
Genesis 34 in the PDDPT
Genesis 34 in the PFNT
Genesis 34 in the RMNT
Genesis 34 in the SBIAS
Genesis 34 in the SBIBS
Genesis 34 in the SBIBS2
Genesis 34 in the SBICS
Genesis 34 in the SBIDS
Genesis 34 in the SBIGS
Genesis 34 in the SBIHS
Genesis 34 in the SBIIS
Genesis 34 in the SBIIS2
Genesis 34 in the SBIIS3
Genesis 34 in the SBIKS
Genesis 34 in the SBIKS2
Genesis 34 in the SBIMS
Genesis 34 in the SBIOS
Genesis 34 in the SBIPS
Genesis 34 in the SBISS
Genesis 34 in the SBITS
Genesis 34 in the SBITS2
Genesis 34 in the SBITS3
Genesis 34 in the SBITS4
Genesis 34 in the SBIUS
Genesis 34 in the SBIVS
Genesis 34 in the SBT
Genesis 34 in the SBT1E
Genesis 34 in the SCHL
Genesis 34 in the SNT
Genesis 34 in the SUSU
Genesis 34 in the SUSU2
Genesis 34 in the SYNO
Genesis 34 in the TBIAOTANT
Genesis 34 in the TBT1E
Genesis 34 in the TBT1E2
Genesis 34 in the TFTIP
Genesis 34 in the TFTU
Genesis 34 in the TGNTATF3T
Genesis 34 in the THAI
Genesis 34 in the TNFD
Genesis 34 in the TNT
Genesis 34 in the TNTIK
Genesis 34 in the TNTIL
Genesis 34 in the TNTIN
Genesis 34 in the TNTIP
Genesis 34 in the TNTIZ
Genesis 34 in the TOMA
Genesis 34 in the TTENT
Genesis 34 in the UBG
Genesis 34 in the UGV
Genesis 34 in the UGV2
Genesis 34 in the UGV3
Genesis 34 in the VBL
Genesis 34 in the VDCC
Genesis 34 in the YALU
Genesis 34 in the YAPE
Genesis 34 in the YBVTP
Genesis 34 in the ZBP