Genesis 46 (BIB)
1 І выправіўся Ізраіль з усім, што ў яго было, і прыйшоў у Вірсавію, і прынёс ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака. 2 І сказаў Бог Ізраілю ва ўяве начной: Якаве! Якаве! Ён сказаў: вось я. 3 Бог сказаў: Я Бог, Бог бацькі твайго; ня бойся ісьці ў Егіпет, бо там павяду ад цябе народ вялікі; 4 Я пайду з табою ў Егіпет, Я і выведу цябе назад; Язэп сваёю рукою закрые вочы твае. 5 Якаў выправіўся зь Вірсавіі; і павезьлі сыны Ізраілевыя Якава, бацьку свайго і дзяцей сваіх і жонак сваіх на калясьніцах, якія паслаў фараон, каб прывезьці яго. 6 І ўзялі яны быдла сваё і маёмасьць сваю, якую набылі ў зямлі Ханаанскай, і прыйшлі ў Егіпет, - Якаў і ўвесь род ягоны зь ім. 7 Сыноў сваіх і ўнукаў сваіх з сабою, дачок сваіх і ўнучак сваіх і ўвесь род свой прывёў ён з сабою ў Егіпет. 8 Вось імёны сыноў Ізраілевых, якія прыйшлі ў Егіпет: Якаў і сыны ягоныя. Першынец Якава Рувім. 9 Сыны Рувімавыя: Ханох і Фалу, Хецрон і Хармі. 10 Сыны Сымона: Емуіл і Ямін, і Агад і Яхін, і Цахар і Саўл, сын Хананэйкі. 11 Сыны Левія: Гірсон, Кааф і Мэрары. 12 Сыны Юдавыя: Ір і Анан, і Шэла і Фарэс і Зара; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай. Сыны Фарэсавыя былі: Эсром і Хамул. 13 Сыны Ісахаравыя: Тола і Фува, Ёў і Шымрон. 14 Сыны Завулонавыя: Сэрэд і Элон і Яхлэіл. 15 Гэта сыны Ліі, якіх яна нарадзіла Якаву ў Месапатаміі, і Дзіну, дачку ягоную. Усіх душ сыноў ягоных і дачок ягоных трыццаць тры. 16 Сыны Гадавыя: Цыфіён і Хагі, Шуні і Эцбон, Эры і Ароды і Арэлі. 17 Сыны Асіравыя: Імна і Ішва, і Ішві і Брыя, і Сэрах, сястра іхняя. Сыны Брыі: Хэвэ і Малхііл. 18 Гэта сыны Зэлфы, якую Лаван даў Ліі, дачцэ сваёй: яна нарадзіла іх Якаву шаснаццаць душ. 19 Сыны Рахілі, жонкі Якава: Язэп і Веньямін. 20 І нарадзіліся ў Язэпа ў зямлі Егіпецкай Манасія і Яфрэм, якіх нарадзіла яму Асэнэта, дачка Потыфэра, жраца Она. 21 Сыны Веньяміна: Бэла і Бэхер і Ашбэл; Гера і Нааман, Эхі і Рош, Муіпім і Хупім і Ард. 22 Гэта сыны Рахілі, якія нарадзіліся ў Якава, усяго чатырнаццаць душ. 23 Сын Данаў: Хушым. 24 Сыны Нэфталімавыя: Яхцэіл і Гуні, Ецэр і Шылэм. 25 Гэта сыны Валы, якую даў Лаван дачцэ сваёй Рахілі; яна і нарадзіла іх Якаву ўсяго сем душ. 26 Усіх душ, што прыйшлі зь Якавам у Егіпет, якія выйшлі са сьцёгнаў ягоных, апрача жонак сыноў Якаўлевых, усяго шэсьцьдзясят шэсьць душ. 27 Сыноў Язэпа, якія нарадзіліся ў Егіпце, дзьве душы. Усіх душ дома Якаўлевага, што перайшлі ў Егіпет, семдзесят пяць. 28 Юду паслаў ён перад сабою да Язэпа, каб ён паказваў дарогу ў Гесэм. І прыйшлі ў зямлю Гесэм. 29 Язэп запрог калясьніцу сваю і выехаў насустрач Ізраілю, бацьку свайму, у Гесэм, і, убачыўшы яго, упаў на шыю яму, і доўга плакаў на шыі ў яго. 30 І сказаў Ізраіль Язэпу: памру я цяпер, убачыўшы аблічча тваё; бо ты яшчэ жывы. 31 І сказаў Язэп братам сваім і дому бацькі свайго: я пайду, паведамлю фараону і скажу яму: браты мае і дом бацькі майго, якія былі ў зямлі Ханаанскай, прыйшлі да мяне; 32 гэтыя людзі пастухі авечак, бо скатаводы яны; і дробнае і буйное быдла сваё, і ўсё, што ў іх, прывялі яны. 33 Калі фараон пакліча вас і скажа: які занятак ваш? 34 дык вы скажэце: мы, рабы твае, уласьнікамі статкаў былі з маладосьці нашай да сёньня, і мы і бацькі нашыя, - каб вас пасялілі ў зямлі Гесэм. Бо гідотны Егіпцянам усякі пастухавечы.
In Other Versions
Genesis 46 in the ANGEFD
Genesis 46 in the ANTPNG2D
Genesis 46 in the AS21
Genesis 46 in the BAGH
Genesis 46 in the BBPNG
Genesis 46 in the BBT1E
Genesis 46 in the BDS
Genesis 46 in the BEV
Genesis 46 in the BHAD
Genesis 46 in the BLPT
Genesis 46 in the BNT
Genesis 46 in the BNTABOOT
Genesis 46 in the BNTLV
Genesis 46 in the BOATCB
Genesis 46 in the BOATCB2
Genesis 46 in the BOBCV
Genesis 46 in the BOCNT
Genesis 46 in the BOECS
Genesis 46 in the BOGWICC
Genesis 46 in the BOHCB
Genesis 46 in the BOHCV
Genesis 46 in the BOHLNT
Genesis 46 in the BOHNTLTAL
Genesis 46 in the BOICB
Genesis 46 in the BOILNTAP
Genesis 46 in the BOITCV
Genesis 46 in the BOKCV
Genesis 46 in the BOKCV2
Genesis 46 in the BOKHWOG
Genesis 46 in the BOKSSV
Genesis 46 in the BOLCB
Genesis 46 in the BOLCB2
Genesis 46 in the BOMCV
Genesis 46 in the BONAV
Genesis 46 in the BONCB
Genesis 46 in the BONLT
Genesis 46 in the BONUT2
Genesis 46 in the BOPLNT
Genesis 46 in the BOSCB
Genesis 46 in the BOSNC
Genesis 46 in the BOTLNT
Genesis 46 in the BOVCB
Genesis 46 in the BOYCB
Genesis 46 in the BPBB
Genesis 46 in the BPH
Genesis 46 in the BSB
Genesis 46 in the CCB
Genesis 46 in the CUV
Genesis 46 in the CUVS
Genesis 46 in the DBT
Genesis 46 in the DGDNT
Genesis 46 in the DHNT
Genesis 46 in the DNT
Genesis 46 in the ELBE
Genesis 46 in the EMTV
Genesis 46 in the ESV
Genesis 46 in the FBV
Genesis 46 in the FEB
Genesis 46 in the GGMNT
Genesis 46 in the GNT
Genesis 46 in the HARY
Genesis 46 in the HNT
Genesis 46 in the IRVA
Genesis 46 in the IRVB
Genesis 46 in the IRVG
Genesis 46 in the IRVH
Genesis 46 in the IRVK
Genesis 46 in the IRVM
Genesis 46 in the IRVM2
Genesis 46 in the IRVO
Genesis 46 in the IRVP
Genesis 46 in the IRVT
Genesis 46 in the IRVT2
Genesis 46 in the IRVU
Genesis 46 in the ISVN
Genesis 46 in the JSNT
Genesis 46 in the KAPI
Genesis 46 in the KBT1ETNIK
Genesis 46 in the KBV
Genesis 46 in the KJV
Genesis 46 in the KNFD
Genesis 46 in the LBA
Genesis 46 in the LBLA
Genesis 46 in the LNT
Genesis 46 in the LSV
Genesis 46 in the MAAL
Genesis 46 in the MBV
Genesis 46 in the MBV2
Genesis 46 in the MHNT
Genesis 46 in the MKNFD
Genesis 46 in the MNG
Genesis 46 in the MNT
Genesis 46 in the MNT2
Genesis 46 in the MRS1T
Genesis 46 in the NAA
Genesis 46 in the NASB
Genesis 46 in the NBLA
Genesis 46 in the NBS
Genesis 46 in the NBVTP
Genesis 46 in the NET2
Genesis 46 in the NIV11
Genesis 46 in the NNT
Genesis 46 in the NNT2
Genesis 46 in the NNT3
Genesis 46 in the PDDPT
Genesis 46 in the PFNT
Genesis 46 in the RMNT
Genesis 46 in the SBIAS
Genesis 46 in the SBIBS
Genesis 46 in the SBIBS2
Genesis 46 in the SBICS
Genesis 46 in the SBIDS
Genesis 46 in the SBIGS
Genesis 46 in the SBIHS
Genesis 46 in the SBIIS
Genesis 46 in the SBIIS2
Genesis 46 in the SBIIS3
Genesis 46 in the SBIKS
Genesis 46 in the SBIKS2
Genesis 46 in the SBIMS
Genesis 46 in the SBIOS
Genesis 46 in the SBIPS
Genesis 46 in the SBISS
Genesis 46 in the SBITS
Genesis 46 in the SBITS2
Genesis 46 in the SBITS3
Genesis 46 in the SBITS4
Genesis 46 in the SBIUS
Genesis 46 in the SBIVS
Genesis 46 in the SBT
Genesis 46 in the SBT1E
Genesis 46 in the SCHL
Genesis 46 in the SNT
Genesis 46 in the SUSU
Genesis 46 in the SUSU2
Genesis 46 in the SYNO
Genesis 46 in the TBIAOTANT
Genesis 46 in the TBT1E
Genesis 46 in the TBT1E2
Genesis 46 in the TFTIP
Genesis 46 in the TFTU
Genesis 46 in the TGNTATF3T
Genesis 46 in the THAI
Genesis 46 in the TNFD
Genesis 46 in the TNT
Genesis 46 in the TNTIK
Genesis 46 in the TNTIL
Genesis 46 in the TNTIN
Genesis 46 in the TNTIP
Genesis 46 in the TNTIZ
Genesis 46 in the TOMA
Genesis 46 in the TTENT
Genesis 46 in the UBG
Genesis 46 in the UGV
Genesis 46 in the UGV2
Genesis 46 in the UGV3
Genesis 46 in the VBL
Genesis 46 in the VDCC
Genesis 46 in the YALU
Genesis 46 in the YAPE
Genesis 46 in the YBVTP
Genesis 46 in the ZBP