Job 38 (BIB)

1 Гасподзь адказваў Ёву з буры і сказаў: 2 хто гэты, які азмрочвае наканаванае словамі бяз сэнсу? 3 Аперажы сёньня сьцёгны твае, як муж: Я буду пытацца ў цябе, і ты адказвай мне: 4 дзе быў ты, калі Я закладваў асновы зямлі? скажы, калі ведаеш. 5 Хто паклаў меру ёй, калі ведаеш? альбо хто працягваў па ёй вяроўку? 6 На чым умацаваны асновы яе, альбо хто паклаў кутні камень на ёй, 7 пры ўсеагульнай радасьці ранішніх зорак, калі сыны Божыя ўсклікалі ад захапленьня? 8 Хто зачыніў мора брамаю, калі яно вырвалася, выйшла як бы з чэрава, 9 калі воблакі зрабіў вопраткаю ягонай і мглу пялёнамі ягонымі, 10 і зацьвердзіў яму Маё вызначэньне, і паставіў завалы і браму, 11 і сказаў: дагэтуль дойдзеш і не пяройдзеш, і тут мяжа пагардлівым хвалям тваім? 12 Ці даваў ты калі ў жыцьці сваім загад раніцы і ці ўказваў зары месца яе, 13 каб яна ахапіла краі зямлі і страсянула зь яе бязбожных, 14 каб зямля зьмянілася, як гліна пад пячаткаю, і сталася, як рознаколерная вопратка, 15 і каб адабралася ў бязбожных сьвятло іхняе і дзёрзкая рука іхняя паламалася? 16 Ці сыходзіў ты ў глыбіню мора і ці ўваходзіў у дасьледаваньне бездані? 17 Ці адчынялася табе брама сьмерці, і ці бачыў ты браму ценю сьмяротнага? 18 Ці агледзеў ты шырыню зямлі? Растлумач, калі ведаеш усё гэта? 19 Дзе дарога да жытлішча сьвятла, і дзе месца цемры? 20 Ты, вядома, даходзіў да межаў яе і ведаеш сьцежкі да дома яе. 21 Ты ведаеш гэта, бо ты быў ужо тады народжаны, і лік дзён тваіх вельмі вялікі. 22 Ці ўваходзіў ты ў сховішчы сьнегу і ці бачыў ты скарбніцы граду, 23 якія сьцерагу я на час смутны, на дзень бітвы і вайны? 24 Па якім шляху разьліваецца сьвятло і разносіцца ўсходні вецер па зямлі? 25 Хто праводзіць пратокі для выліваньня вады і шлях граманоснай маланцы, 26 каб падаў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма чалавека, 27 каб насычаць пустыню і стэп і абуджаць травяныя зародкі да росту? 28 Ці ёсьць у дажджу бацька? альбо хто нараджае кроплі расы? 29 З чыйго чэрава выходзіць лёд, і іней нябесны, - хто родзіць яго? 30 Воды, як камень, мацнеюць, і паверхня бездані замярзае. 31 Ці можаш ты завязаць вузел Хіма і разьвязаць повязі Кесіль? 32 Ці можаш ты выводзіць сузорэі ў свой час і весьці Ас зь яе дзецьмі? 33 Ці ведаеш ты статуты неба, ці можаш усталяваць валадараньне яго на зямлі? 34 Ці можаш узвысіць голас твой да воблакаў, каб вада шчодра пакрыла цябе? 35 Ці можаш пасылаць маланкі, і ці пойдуць яны і ці скажуць табе: вось мы? 36 Хто ўклаў мудрасьць у сэрца, альбо хто даў сэнс розуму? 37 Хто можа разьлічыць воблакі сваёю мудрасьцю і ўтрымаць судзіны неба, 38 калі пыл абарочваецца ў гразь і камлыгі зьліпаюцца? 39 Ці ты ловіш здабычу ільвіцы і корміш маладых ільвянят, 40 калі яны ляжаць у бярлогах альбо тояцца пад ценем у засадзе? 41 Хто рыхтуе ворану корм ягоны, калі птушаняты яго крычаць да Бога, бадзяючыся безь ежы?

In Other Versions

Job 38 in the ANGEFD

Job 38 in the ANTPNG2D

Job 38 in the AS21

Job 38 in the BAGH

Job 38 in the BBPNG

Job 38 in the BBT1E

Job 38 in the BDS

Job 38 in the BEV

Job 38 in the BHAD

Job 38 in the BLPT

Job 38 in the BNT

Job 38 in the BNTABOOT

Job 38 in the BNTLV

Job 38 in the BOATCB

Job 38 in the BOATCB2

Job 38 in the BOBCV

Job 38 in the BOCNT

Job 38 in the BOECS

Job 38 in the BOGWICC

Job 38 in the BOHCB

Job 38 in the BOHCV

Job 38 in the BOHLNT

Job 38 in the BOHNTLTAL

Job 38 in the BOICB

Job 38 in the BOILNTAP

Job 38 in the BOITCV

Job 38 in the BOKCV

Job 38 in the BOKCV2

Job 38 in the BOKHWOG

Job 38 in the BOKSSV

Job 38 in the BOLCB

Job 38 in the BOLCB2

Job 38 in the BOMCV

Job 38 in the BONAV

Job 38 in the BONCB

Job 38 in the BONLT

Job 38 in the BONUT2

Job 38 in the BOPLNT

Job 38 in the BOSCB

Job 38 in the BOSNC

Job 38 in the BOTLNT

Job 38 in the BOVCB

Job 38 in the BOYCB

Job 38 in the BPBB

Job 38 in the BPH

Job 38 in the BSB

Job 38 in the CCB

Job 38 in the CUV

Job 38 in the CUVS

Job 38 in the DBT

Job 38 in the DGDNT

Job 38 in the DHNT

Job 38 in the DNT

Job 38 in the ELBE

Job 38 in the EMTV

Job 38 in the ESV

Job 38 in the FBV

Job 38 in the FEB

Job 38 in the GGMNT

Job 38 in the GNT

Job 38 in the HARY

Job 38 in the HNT

Job 38 in the IRVA

Job 38 in the IRVB

Job 38 in the IRVG

Job 38 in the IRVH

Job 38 in the IRVK

Job 38 in the IRVM

Job 38 in the IRVM2

Job 38 in the IRVO

Job 38 in the IRVP

Job 38 in the IRVT

Job 38 in the IRVT2

Job 38 in the IRVU

Job 38 in the ISVN

Job 38 in the JSNT

Job 38 in the KAPI

Job 38 in the KBT1ETNIK

Job 38 in the KBV

Job 38 in the KJV

Job 38 in the KNFD

Job 38 in the LBA

Job 38 in the LBLA

Job 38 in the LNT

Job 38 in the LSV

Job 38 in the MAAL

Job 38 in the MBV

Job 38 in the MBV2

Job 38 in the MHNT

Job 38 in the MKNFD

Job 38 in the MNG

Job 38 in the MNT

Job 38 in the MNT2

Job 38 in the MRS1T

Job 38 in the NAA

Job 38 in the NASB

Job 38 in the NBLA

Job 38 in the NBS

Job 38 in the NBVTP

Job 38 in the NET2

Job 38 in the NIV11

Job 38 in the NNT

Job 38 in the NNT2

Job 38 in the NNT3

Job 38 in the PDDPT

Job 38 in the PFNT

Job 38 in the RMNT

Job 38 in the SBIAS

Job 38 in the SBIBS

Job 38 in the SBIBS2

Job 38 in the SBICS

Job 38 in the SBIDS

Job 38 in the SBIGS

Job 38 in the SBIHS

Job 38 in the SBIIS

Job 38 in the SBIIS2

Job 38 in the SBIIS3

Job 38 in the SBIKS

Job 38 in the SBIKS2

Job 38 in the SBIMS

Job 38 in the SBIOS

Job 38 in the SBIPS

Job 38 in the SBISS

Job 38 in the SBITS

Job 38 in the SBITS2

Job 38 in the SBITS3

Job 38 in the SBITS4

Job 38 in the SBIUS

Job 38 in the SBIVS

Job 38 in the SBT

Job 38 in the SBT1E

Job 38 in the SCHL

Job 38 in the SNT

Job 38 in the SUSU

Job 38 in the SUSU2

Job 38 in the SYNO

Job 38 in the TBIAOTANT

Job 38 in the TBT1E

Job 38 in the TBT1E2

Job 38 in the TFTIP

Job 38 in the TFTU

Job 38 in the TGNTATF3T

Job 38 in the THAI

Job 38 in the TNFD

Job 38 in the TNT

Job 38 in the TNTIK

Job 38 in the TNTIL

Job 38 in the TNTIN

Job 38 in the TNTIP

Job 38 in the TNTIZ

Job 38 in the TOMA

Job 38 in the TTENT

Job 38 in the UBG

Job 38 in the UGV

Job 38 in the UGV2

Job 38 in the UGV3

Job 38 in the VBL

Job 38 in the VDCC

Job 38 in the YALU

Job 38 in the YAPE

Job 38 in the YBVTP

Job 38 in the ZBP