Luke 6 (BIB)

1 У суботу, першую пасьля другога дня Пасхі, давялося Яму праходзіць засеянымі палямі, і вучні Ягоныя зрывалі калосьсе і елі, расьціраючы рукамі. 2 А некаторыя фарысэі сказалі ім: навошта вы робіце тое, чаго нельга рабіць у суботу? 3 Ісус ім сказаў у адказ: хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі згаладаўся сам і тыя, што былі зь ім? 4 як ён увайшоў у дом Божы, узяў пакладныя хлябы, якіх нельга было есьці нікому, апрача адных сьвятароў, і еў, і даў тым, што былі зь ім? 5 І сказаў ім: Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і суботы. 6 А давялося і ў другую суботу ўвайсьці Яму ў сынагогу і вучыць. Там быў чалавек, у якога правая рука была сухая. 7 А кніжнікі і фарысэі сачылі за Ім, ці не ацаліць у суботу, каб знайсьці абвінавачаньне супроць Яго. 8 Але Ён, ведаючы намыслы іхнія, сказаў чалавеку з сухою рукою: устань і выступі на сярэдзіну. І той устаў і выступіў. 9 Тады сказаў ім Ісус: спытаюся Я ў вас: што трэба рабіць у суботу? дабро ці зло? выратаваць душу, ці загубіць? Яны маўчалі. 10 І паглядзеўшы на іх усіх, сказаў таму чалавеку: падай руку тваю. Той так і зрабіў: і стала рука ў яго здаровая, як другая. 11 А яны дайшлі да шаленства і раіліся паміж сабою, што б ім зрабіць зь Ісусам. 12 У тыя дні ўзыйшоў Ён на гару памаліцца і прабыў усю ноч, молячыся Богу. 13 А як разьвіднела, паклікаў вучняў Сваіх і выбраў зь іх дванаццаць, якіх і назваў апосталамі: 14 Сымона, якога назваў Пятрам, і Андрэя, брата ягонага, Якава і Яна, Піліпа і Барталамея, 15 Мацьвея і Тамаша, Якава Алфеевага і Сымона, называнага Зілотам, 16 Юду Якаўлевага і Юду Іскарыёта, які потым стаўся прадажнікам. 17 І сыйшоў зь імі, стаў Ён на роўным месцы, і мноства вучняў Ягоных, і мноства люду з усёй Юдэі і зь Ерусаліма, і з прыморскіх мясьцінаў Тырскіх і Сідонскіх, 18 якія прыйшлі паслухаць Яго і ацаліцца ад хваробаў сваіх, таксама і тыя, што пакутавалі ад нячыстых духаў; і ацаляліся. 19 І ўвесь люд імкнуўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла сіла і ацаляла ўсіх. 20 І Ён, узьвёўшы вочы Свае на вучняў Сваіх, казаў: дабрашчасныя ўбогія духам, бо ваша ёсьць Царства Божае. 21 Дабрашчасныя галодныя сёньня, бо насыціцеся. Дабрашчасныя, хто плача сёньня, бо засьмеяцеся. 22 Дабрашчасныя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі адлучаць вас і будуць зьневажаць і зьняславяць імя вашае, як ганебнае, за Сына Чалавечага. 23 Радуйцеся ў той дзень і весялцеся, бо вялікая вам узнагарода на нябёсах. Так рабілі з прарокамі бацькі іхнія. 24 Але гора вам, багатыя! бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэньне. 25 Гора вам, перанасычаныя сёньня! бо спрагнеце з голаду. Гора вам, хто сьмяецца сёньня! бо заплачаце і загалосіце. 26 Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць пра вас добра, бо так рабілі зь ілжывымі прарокамі бацькі іхнія. 27 А вам, хто слухае, кажу: любеце ворагаў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым, 28 дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, і малецеся за напасьнікоў вашых. 29 Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе верхнюю вопратку, не заважай узяць і кашулю. 30 Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і з таго, хто ўзяў тваё, ня зысквай назад. 31 І як хочаце, каб з вамі рабілі людзі, так і вы рабеце зь імі. 32 І калі любіце тых, хто любіць вас, якая вам за тое падзяка? 33 І калі чыніце дабро тым, хто вам чыніць дабро, якая вам за тое падзяка? бо і грэшнікі тое самае чыняць. 34 І калі пазычаеце тым, ад каго спадзеяцеся зыскаць назад, якая вам за тое падзяка? бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб спагнаць гэтулькі сама. 35 А вы любеце ворагаў вашых, і дабрачыньце, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе вам узнагарода вялікая, і будзеце сынамі Ўсявышняга; бо Ён добры і да няўдзячных і да ліхіх. 36 Дык вось, будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны. 37 Ня судзеце, і ня будзеце суджаныя; не асуджайце, і ня будзеце асуджаныя; даруйце, і дараваныя будзеце; 38 давайце, і дасца вам: мераю добраю, утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю адсыплюць вам ва ўлоньне ваша; бо якою мераю мерыце, такою самаю адмерыцца і вам. 39 Сказаў таксама ім прытчу: ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? ці не абодва ўпадуць у яму? 40 Вучань ня бывае вышэй за свайго настаўніка; але, удасканаліўшыся, будзе кожны, як настаўнік ягоны. 41 Што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а калоды ў сваім воку не адчуваеш? 42 Альбо, як можаш сказаць брату твайму: «браце! дай, я выму парушынку з вока твайго», калі сам ня бачыш калоды ў сваім воку! Крывадушнік! вымі сьпярша калоду са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго. 43 Няма добрага дрэва, якое б радзіла благі плод; і няма благога дрэва, якое б радзіла плод добры. 44 Бо ўсякае дрэва пазнаецца з плоду ягонага; бо ня зьбіраюць смокваў зь цярноўніку, і ня зьбіраюць вінаграду з хмызьняку. 45 Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а ліхі чалавек зь ліхога скарбу сэрца свайго выносіць ліхое; бо ад лішніцы сэрца маўляюць вусны ягоныя. 46 Што вы клічаце Мяне: «Госпадзе! Госпадзе!» і ня робіце таго, што Я кажу? 47 Кожны, хто прыходзіць да Мяне і слухае словы Мае і выконвае іх, скажу вам, на каго падобны: 48 ён падобны на чалавека, што будуе дом, які капаў, паглыбіўся і заклаў падмурак на камені, таму, калі сталася паводка, і вада націснула на гэты дом, дык не магла пахіснуць яго, бо ён пастаўлены быў на камені. 49 А хто слухае і ня выконвае, падобны на чалавека, які пабудаваў дом на зямлі без падмурка, які, калі націснула на яго вада, адразу абваліўся; і разбурэньне дома гэтага было вялікае.

In Other Versions

Luke 6 in the ANGEFD

Luke 6 in the ANTPNG2D

Luke 6 in the AS21

Luke 6 in the BAGH

Luke 6 in the BBPNG

Luke 6 in the BBT1E

Luke 6 in the BDS

Luke 6 in the BEV

Luke 6 in the BHAD

Luke 6 in the BLPT

Luke 6 in the BNT

Luke 6 in the BNTABOOT

Luke 6 in the BNTLV

Luke 6 in the BOATCB

Luke 6 in the BOATCB2

Luke 6 in the BOBCV

Luke 6 in the BOCNT

Luke 6 in the BOECS

Luke 6 in the BOGWICC

Luke 6 in the BOHCB

Luke 6 in the BOHCV

Luke 6 in the BOHLNT

Luke 6 in the BOHNTLTAL

Luke 6 in the BOICB

Luke 6 in the BOILNTAP

Luke 6 in the BOITCV

Luke 6 in the BOKCV

Luke 6 in the BOKCV2

Luke 6 in the BOKHWOG

Luke 6 in the BOKSSV

Luke 6 in the BOLCB

Luke 6 in the BOLCB2

Luke 6 in the BOMCV

Luke 6 in the BONAV

Luke 6 in the BONCB

Luke 6 in the BONLT

Luke 6 in the BONUT2

Luke 6 in the BOPLNT

Luke 6 in the BOSCB

Luke 6 in the BOSNC

Luke 6 in the BOTLNT

Luke 6 in the BOVCB

Luke 6 in the BOYCB

Luke 6 in the BPBB

Luke 6 in the BPH

Luke 6 in the BSB

Luke 6 in the CCB

Luke 6 in the CUV

Luke 6 in the CUVS

Luke 6 in the DBT

Luke 6 in the DGDNT

Luke 6 in the DHNT

Luke 6 in the DNT

Luke 6 in the ELBE

Luke 6 in the EMTV

Luke 6 in the ESV

Luke 6 in the FBV

Luke 6 in the FEB

Luke 6 in the GGMNT

Luke 6 in the GNT

Luke 6 in the HARY

Luke 6 in the HNT

Luke 6 in the IRVA

Luke 6 in the IRVB

Luke 6 in the IRVG

Luke 6 in the IRVH

Luke 6 in the IRVK

Luke 6 in the IRVM

Luke 6 in the IRVM2

Luke 6 in the IRVO

Luke 6 in the IRVP

Luke 6 in the IRVT

Luke 6 in the IRVT2

Luke 6 in the IRVU

Luke 6 in the ISVN

Luke 6 in the JSNT

Luke 6 in the KAPI

Luke 6 in the KBT1ETNIK

Luke 6 in the KBV

Luke 6 in the KJV

Luke 6 in the KNFD

Luke 6 in the LBA

Luke 6 in the LBLA

Luke 6 in the LNT

Luke 6 in the LSV

Luke 6 in the MAAL

Luke 6 in the MBV

Luke 6 in the MBV2

Luke 6 in the MHNT

Luke 6 in the MKNFD

Luke 6 in the MNG

Luke 6 in the MNT

Luke 6 in the MNT2

Luke 6 in the MRS1T

Luke 6 in the NAA

Luke 6 in the NASB

Luke 6 in the NBLA

Luke 6 in the NBS

Luke 6 in the NBVTP

Luke 6 in the NET2

Luke 6 in the NIV11

Luke 6 in the NNT

Luke 6 in the NNT2

Luke 6 in the NNT3

Luke 6 in the PDDPT

Luke 6 in the PFNT

Luke 6 in the RMNT

Luke 6 in the SBIAS

Luke 6 in the SBIBS

Luke 6 in the SBIBS2

Luke 6 in the SBICS

Luke 6 in the SBIDS

Luke 6 in the SBIGS

Luke 6 in the SBIHS

Luke 6 in the SBIIS

Luke 6 in the SBIIS2

Luke 6 in the SBIIS3

Luke 6 in the SBIKS

Luke 6 in the SBIKS2

Luke 6 in the SBIMS

Luke 6 in the SBIOS

Luke 6 in the SBIPS

Luke 6 in the SBISS

Luke 6 in the SBITS

Luke 6 in the SBITS2

Luke 6 in the SBITS3

Luke 6 in the SBITS4

Luke 6 in the SBIUS

Luke 6 in the SBIVS

Luke 6 in the SBT

Luke 6 in the SBT1E

Luke 6 in the SCHL

Luke 6 in the SNT

Luke 6 in the SUSU

Luke 6 in the SUSU2

Luke 6 in the SYNO

Luke 6 in the TBIAOTANT

Luke 6 in the TBT1E

Luke 6 in the TBT1E2

Luke 6 in the TFTIP

Luke 6 in the TFTU

Luke 6 in the TGNTATF3T

Luke 6 in the THAI

Luke 6 in the TNFD

Luke 6 in the TNT

Luke 6 in the TNTIK

Luke 6 in the TNTIL

Luke 6 in the TNTIN

Luke 6 in the TNTIP

Luke 6 in the TNTIZ

Luke 6 in the TOMA

Luke 6 in the TTENT

Luke 6 in the UBG

Luke 6 in the UGV

Luke 6 in the UGV2

Luke 6 in the UGV3

Luke 6 in the VBL

Luke 6 in the VDCC

Luke 6 in the YALU

Luke 6 in the YAPE

Luke 6 in the YBVTP

Luke 6 in the ZBP