Luke 6 (BNTABOOT)

1 1. І сталася ў другую суботу пасьля Пасхі, што Ён праходзіў праз палеткі, і вучні Ягоныя зрывалі каласы і елі, расьціраючы рукамі. 2 2. А некаторыя з фарысэяў сказалі ім: «Навошта вы робіце тое, чаго ня сьлед рабіць у суботу?» 3 3. І, адказваючы ім, сказаў Ісус: «Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім былі? 4 4. Як ён увайшоў у дом Божы, і ўзяў хлябы пакладныя, якіх ня можна было есьці нікому, апрача сьвятароў, і еў, і даў тым, што з ім былі». 5 5. І сказаў ім: «Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы». 6 6. І сталася, што ў іншую суботу ўвайшоў Ён у сынагогу і навучаў. І быў там чалавек, у якога правая рука была сухая. 7 7. А кніжнікі і фарысэі сачылі за Ім, ці аздаровіць у суботу, каб знайсьці абвінавачваньне супраць Яго. 8 8. Але Ён, ведаючы думкі іхнія, сказаў чалавеку, які меў сухую руку: «Устань і стань на сярэдзіну». І той, устаўшы, стаў. 9 9. Тады сказаў ім Ісус: «Спытаюся Я ў вас: “Што трэба рабіць у суботу: дабро ці зло? Збавіць душу ці загубіць?”» 10 10. І, паглядзеўшы на ўсіх іх, сказаў чалавеку: «Выцягні руку тваю». Ён так і зрабіў, і сталася рука ягоная здаровая, як другая. 11 11. А яны напоўніліся шалам і гаварылі адзін да аднаго, што ім зрабіць з Ісусам. 12 12. І сталася ў тыя дні, узыйшоў Ён на гару памаліцца, і быў усю ноч у малітве да Бога. 13 13. І калі настаў дзень, Ён паклікаў вучняў Сваіх і выбраў з іх дванаццаць, якіх і назваў апосталамі: 14 14. Сымона, якога назваў Пятром, і Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, 15 15. Мацьвея і Тамаша, Якуба Алфеявага і Сымона, называнага Зілотам, 16 16. Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаўся здраднікам. 17 17. І, зыйшоўшы разам з імі, стаў на роўным месцы, і натоўп вучняў Ягоных, і вялікае мноства народу з усяе Юдэі, і Ерусаліму, і прыморскіх гарадоў Тыру і Сідону, 18 18. якія прыйшлі паслухаць Яго і аздаравіцца ад хваробаў сваіх, і тыя, якіх мучылі духі нячыстыя, былі аздароўленыя. 19 19. І ўвесь натоўп шукаў дакрануцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла моц і аздараўляла ўсіх. 20 20. І Ён, падняўшы вочы Свае на вучняў Сваіх, сказаў: «Шчасьлівыя ўбогія, бо вашае ёсьць Валадарства Божае. 21 21. Шчасьлівыя вы, якія цяпер галодныя, бо вы насыціцеся. Шчасьлівыя вы, якія цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца. 22 22. Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі адлучаць вас, і будуць зьневажаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага. 23 23. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вось, вялікая нагарода вашая ў небе, бо гэтак рабілі з прарокамі бацькі іхнія. 24 24. Больш таго, гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымліваеце пацяшэньне сваё. 25 25. Гора вам, перасычаныя, бо будзеце галодныя. Гора вам, якія цяпер сьмеяцёся, бо будзеце плакаць і галасіць. 26 26. Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць пра вас добра, бо гэтак рабілі з фальшывымі прарокамі бацькі іхнія. 27 27. Але вам, якія слухаеце, кажу: Любіце ворагаў вашых, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, 28 28. дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас. 29 29. І таму, які ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто забірае ў цябе адзеньне, не перашкаджай узяць і кашулю. 30 30. Усякаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў у цябе, не патрабуй назад. 31 31. І як хочаце, каб рабілі вам людзі, гэтак і вы рабіце ім. 32 32. І калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі любяць тых, якія іх любяць. 33 33. І калі робіце дабро тым, якія вам дабро робяць, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі тое робяць. 34 34. І калі пазычаеце тым, ад якіх спадзеяцёся атрымаць назад, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць назад гэтулькі. 35 35. Больш таго, любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе нагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры і да няўдзячных і злых. 36 36. Дык будзьце ж міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны. 37 37. І не судзіце, і ня будзеце суджаныя; не асуджайце, і ня будзеце асуджаныя; даруйце, і вам будзе даравана; 38 38. давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую, націсьненую, стрэсеную і з верхам дадуць вам на ўлоньне вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана». 39 39. Сказаў жа ім прыповесьць: «Ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму? 40 40. Вучань не вышэй за свайго настаўніка, але, удасканаліўшыся, кожны будзе як настаўнік ягоны. 41 41. Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш? 42 42. Ці як можаш сказаць брату твайму: “Браце! Дазволь, выму сучок з вока твайго”, — калі сам ня бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік! Вымі спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць сучок, які ў воку брата твайго. 43 43. Бо няма добрага дрэва, якое прыносіць благі плод; і няма благога дрэва, якое прыносіць плод добры. 44 44. Бо ўсякае дрэва пазнаецца з уласнага плоду; бо не зьбіраюць фігаў з цярніны і ня здымаюць вінаграду з глогу. 45 45. Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу сэрца свайго выносіць злое; бо з багацьця сэрца гавораць вусны ягоныя. 46 46. Чаму называеце Мяне: “Госпадзе! Госпадзе!” — і ня робіце таго, што Я кажу? 47 47. Усякі, хто прыходзіць да Мяне, і слухае словы Мае, і робіць паводле іх, пакажу вам, да каго падобны. 48 48. Ён падобны да чалавека, што будуе дом, які капаў і заглыбіўся, і заклаў падмурак на скале, і калі сталася паводка, і вада ўдарыла на дом гэты, то не змагла захістаць яго, бо ён быў пабудаваны на скале. 49 49. А той, хто слухае і ня робіць, падобны да чалавека, што пабудаваў дом на зямлі без падмурку, які, калі ўдарыла на яго вада, адразу разваліўся; і разбурэньне яго было вялікае».

In Other Versions

Luke 6 in the ANGEFD

Luke 6 in the ANTPNG2D

Luke 6 in the AS21

Luke 6 in the BAGH

Luke 6 in the BBPNG

Luke 6 in the BBT1E

Luke 6 in the BDS

Luke 6 in the BEV

Luke 6 in the BHAD

Luke 6 in the BIB

Luke 6 in the BLPT

Luke 6 in the BNT

Luke 6 in the BNTLV

Luke 6 in the BOATCB

Luke 6 in the BOATCB2

Luke 6 in the BOBCV

Luke 6 in the BOCNT

Luke 6 in the BOECS

Luke 6 in the BOGWICC

Luke 6 in the BOHCB

Luke 6 in the BOHCV

Luke 6 in the BOHLNT

Luke 6 in the BOHNTLTAL

Luke 6 in the BOICB

Luke 6 in the BOILNTAP

Luke 6 in the BOITCV

Luke 6 in the BOKCV

Luke 6 in the BOKCV2

Luke 6 in the BOKHWOG

Luke 6 in the BOKSSV

Luke 6 in the BOLCB

Luke 6 in the BOLCB2

Luke 6 in the BOMCV

Luke 6 in the BONAV

Luke 6 in the BONCB

Luke 6 in the BONLT

Luke 6 in the BONUT2

Luke 6 in the BOPLNT

Luke 6 in the BOSCB

Luke 6 in the BOSNC

Luke 6 in the BOTLNT

Luke 6 in the BOVCB

Luke 6 in the BOYCB

Luke 6 in the BPBB

Luke 6 in the BPH

Luke 6 in the BSB

Luke 6 in the CCB

Luke 6 in the CUV

Luke 6 in the CUVS

Luke 6 in the DBT

Luke 6 in the DGDNT

Luke 6 in the DHNT

Luke 6 in the DNT

Luke 6 in the ELBE

Luke 6 in the EMTV

Luke 6 in the ESV

Luke 6 in the FBV

Luke 6 in the FEB

Luke 6 in the GGMNT

Luke 6 in the GNT

Luke 6 in the HARY

Luke 6 in the HNT

Luke 6 in the IRVA

Luke 6 in the IRVB

Luke 6 in the IRVG

Luke 6 in the IRVH

Luke 6 in the IRVK

Luke 6 in the IRVM

Luke 6 in the IRVM2

Luke 6 in the IRVO

Luke 6 in the IRVP

Luke 6 in the IRVT

Luke 6 in the IRVT2

Luke 6 in the IRVU

Luke 6 in the ISVN

Luke 6 in the JSNT

Luke 6 in the KAPI

Luke 6 in the KBT1ETNIK

Luke 6 in the KBV

Luke 6 in the KJV

Luke 6 in the KNFD

Luke 6 in the LBA

Luke 6 in the LBLA

Luke 6 in the LNT

Luke 6 in the LSV

Luke 6 in the MAAL

Luke 6 in the MBV

Luke 6 in the MBV2

Luke 6 in the MHNT

Luke 6 in the MKNFD

Luke 6 in the MNG

Luke 6 in the MNT

Luke 6 in the MNT2

Luke 6 in the MRS1T

Luke 6 in the NAA

Luke 6 in the NASB

Luke 6 in the NBLA

Luke 6 in the NBS

Luke 6 in the NBVTP

Luke 6 in the NET2

Luke 6 in the NIV11

Luke 6 in the NNT

Luke 6 in the NNT2

Luke 6 in the NNT3

Luke 6 in the PDDPT

Luke 6 in the PFNT

Luke 6 in the RMNT

Luke 6 in the SBIAS

Luke 6 in the SBIBS

Luke 6 in the SBIBS2

Luke 6 in the SBICS

Luke 6 in the SBIDS

Luke 6 in the SBIGS

Luke 6 in the SBIHS

Luke 6 in the SBIIS

Luke 6 in the SBIIS2

Luke 6 in the SBIIS3

Luke 6 in the SBIKS

Luke 6 in the SBIKS2

Luke 6 in the SBIMS

Luke 6 in the SBIOS

Luke 6 in the SBIPS

Luke 6 in the SBISS

Luke 6 in the SBITS

Luke 6 in the SBITS2

Luke 6 in the SBITS3

Luke 6 in the SBITS4

Luke 6 in the SBIUS

Luke 6 in the SBIVS

Luke 6 in the SBT

Luke 6 in the SBT1E

Luke 6 in the SCHL

Luke 6 in the SNT

Luke 6 in the SUSU

Luke 6 in the SUSU2

Luke 6 in the SYNO

Luke 6 in the TBIAOTANT

Luke 6 in the TBT1E

Luke 6 in the TBT1E2

Luke 6 in the TFTIP

Luke 6 in the TFTU

Luke 6 in the TGNTATF3T

Luke 6 in the THAI

Luke 6 in the TNFD

Luke 6 in the TNT

Luke 6 in the TNTIK

Luke 6 in the TNTIL

Luke 6 in the TNTIN

Luke 6 in the TNTIP

Luke 6 in the TNTIZ

Luke 6 in the TOMA

Luke 6 in the TTENT

Luke 6 in the UBG

Luke 6 in the UGV

Luke 6 in the UGV2

Luke 6 in the UGV3

Luke 6 in the VBL

Luke 6 in the VDCC

Luke 6 in the YALU

Luke 6 in the YAPE

Luke 6 in the YBVTP

Luke 6 in the ZBP