Matthew 13 (BIB)

1 Выйшаўшы таго ж дня з дома, Ісус сеў каля мора. 2 І сабралася да Яго мноства людзей, так што Ён увайшоў у лодку і сеў; а ўвесь люд стаяў на беразе. 3 І гаварыў ім шмат прытчамі, кажучы: вось, выйшаў сейбіт сеяць. 4 І калі сеяў ён, адно ўпала пры дарозе, і наляцелі птушкі і падзяўблі тое; 5 іншае ўпала на мясьціны камяністыя, дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло, таму што зямля была ня глыбокая. 6 А калі ўзышло сонца, завяла і, як ня мела карэньня, засохла; 7 іншае ўпала ў церне, і вырасла церне і заглушыла яго; 8 іншае ўпала на добрую зямлю і ўрадзіла плод: адно ў сто разоў, а другое ў шэсьцьдзясят, а тое ў трыццаць. 9 Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! 10 І прыступіўшы, вучні сказалі Яму: чаму прытчамі гаворыш ім? 11 Ён сказаў ім у адказ: таму, што вам дадзена ведаць таямніцы Царства Нябеснага, а ім ня дадзена; 12 бо хто мае, таму дадзена будзе і памножыцца; а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае; 13 дзеля таго прытчамі прамаўляю ім, што яны бачачы ня бачаць, і чуючы ня чуюць, і не разумеюць; 14 і збываецца над імі прароцтва Ісаі, якое кажа: «слыхам пачуеце, і не ўразумееце; і вачыма глядзець будзеце, і ня ўбачыце; 15 агрубела бо сэрца ў людзей гэтых, і вушыма цяжка чуюць, і вочы свае зьмежылі, каб ня ўгледзець вачыма, і вушыма не пачуць, і сэрцам не ўразумець, і ня зьвернуцца, каб Я ацаліў іх». 16 А вашы дабрашчасныя вочы, што бачаць; і вушы вашыя, што чуюць: 17 бо праўду кажу вам, што многія прарокі і праведнікі жадалі бачыць, што вы бачыце, і ня бачылі, і чуць, што вы чуеце, і ня чулі. 18 Але ж вы пачуйце прытчу пра сейбіта: 19 да кожнага, хто слухае слова пра Царства і не разумее, прыходзіць ліхадзей і крадзе пасеянае ў сэрцы ягоным: вось каго азначае пасеянае пры дарозе. 20 А пасеянае на камяністых мясьцінах азначае таго, хто чуе слова і адразу з радасьцю прымае яго; 21 але ня мае кораня ў сабе і нясталы: калі настане ўціск альбо ганеньне за слова, адразу спакушаецца. 22 А пасеянае ў церне азначае таго, хто чуе слова, але клопат веку гэтага і панада багацьця заглушае слова, і яно стаецца бясплодным. 23 А пасеянае на добрай зямлі азначае таго, хто чуе слова і разумее, які і плод прыносіць і дае адзін сто, другі шэсьцьдзясят, а той трыццаць. 24 Другую прытчу прапанаваў Ён ім, кажучы: Царства Нябеснае падобнае на чалавека, які пасеяў добрае насеньне на полі сваім; 25 калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў куколь сярод пшаніцы, і пайшоў; 26 калі ўзышла рунь і завязала плод, тады зьявіўся і куколь. 27 Прыйшоўшы, рабы гаспадара дома сказалі яму: гаспадар! ці ж ня добрае насеньне пасеяў ты на полі тваім? адкуль жа на ім куколь? 28 А ён сказаў ім: варожы чалавек гэта зрабіў. А рабы сказалі яму: хочаш, мы пойдзем, выпалем яго? 29 А ён сказаў: не, каб, выбіраючы куколь, вы не павырывалі разам зь ім і пшаніцы; 30 пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; а ў час жніва я скажу жняцам: зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапы, каб спаліць яго; а пшаніцу зьбярэце ў засекі мае. 31 Іншую прытчу прапанаваў Ён ім, кажучы: падобнае Царства Нябеснае на зерне гарчычнае, якое чалавек узяў і пасеяў на полі сваім, 32 якое, хоць меншае за ўсякае насеньне, але, калі вырастае, бывае большае за ўсякую траву і робіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і ўюць гнёзды ў гольлі яго. 33 Іншую прытчу сказаў Ён ім: падобнае Царства Нябеснае на закваску, якую жанчына ўзяўшы паклала ў тры меры мукі, пакуль не закісла ўсё. 34 Гэта ўсё казаў Ісус прытчамі люду, і бяз прытчы нічога не казаў ім, 35 каб збылося сказанае праз прарока, які кажа: «Разамкну ў прытчах вусны Мае; выкажу ўтоенае ад стварэньня сьвету». 36 Тады Ісус, адпусьціўшы людзей, увайшоў у дом. І прыступіўшы да Яго, вучні Яго сказалі: растлумач нам прытчу пра куколь на полі. 37 А Ён ім сказаў у адказ: сейбіт добрага насеньня ёсьць Сын Чалавечы; 38 поле ёсьць сьвет; добрае насеньне гэта - сыны Царства, а куколь - сыны ліхога; 39 вораг, які пасеяў яго, ёсьць д'ябал; жніво ёсьць сканчэньне веку, а жняцы - анёлы. 40 А таму, як зьбіраюць куколь і агнём паляць, гэтак сама будзе пры сканчэньні веку гэтага: 41 пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Царства Яго ўсе спакусы і тых, што чыняць беззаконьне, 42 і ўкінуць іх у печ вогненную; там будзе плач і скрыгат зубоў; 43 тады праведныя зазьзяюць, як сонца, у Царстве Айца іх. Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! 44 Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на скарб, схаваны на полі, які, знайшоўшы, чалавек утоіў, і ў радасьці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе поле тое. 45 Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на купца, які шукае прыгожых пэрлаў, 46 які, знайшоўшы адзін шматкаштоўны пэрл, пайшоў і прадаў усё, што меў, і купіў яго. 47 Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на нерат, закінуты ў мора і поўны рыбы ўсялякага роду, 48 які, калі ён напоўніўся, выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрае склалі ў начыньне, а благое кінулі прэч. 49 Так будзе пры сканчэньні веку: выйдуць анёлы і аддзеляць ліхіх з асяродзьдзя праведных, 50 і ўкінуць іх у печ вогненную: там будзе плач і скрыгат зубоў. 51 Сказаў ім Ісус: ці зразумелі вы гэта ўсё? Яны кажуць яму: так, Госпадзе! 52 А Ён сказаў ім: таму ўсякі кніжнік, навучаны Царству Нябеснаму, падобны на гаспадара дома, які выносіць са скарбніцы сваёй новае і старое. 53 І сталася, калі скончыў Ісус прытчы гэтыя, пайшоў адтуль. 54 І прыйшоўшы на бацькаўшчыну Сваю, вучыў іх у сынагозе іхняй, так што яны зьдзіўляліся і казалі: адкуль у Яго гэтая мудрасьць і сілы? 55 ці не цесьляроў Ён Сын? ці не Ягоную Маці завуць Марыя, і браты Яго Якаў і Ёсій, і Сымон і Юда? 56 і сёстры Яго ці ня ўсе сярод нас? адкуль жа ў Яго ўсё гэта? 57 І паняверыліся ў Ім. А Ісус сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба што толькі на бацькаўшчыне сваёй, і ў доме сваім. 58 І ня ўчыніў там многіх цудаў з-за няверства іхняга.

In Other Versions

Matthew 13 in the ANGEFD

Matthew 13 in the ANTPNG2D

Matthew 13 in the AS21

Matthew 13 in the BAGH

Matthew 13 in the BBPNG

Matthew 13 in the BBT1E

Matthew 13 in the BDS

Matthew 13 in the BEV

Matthew 13 in the BHAD

Matthew 13 in the BLPT

Matthew 13 in the BNT

Matthew 13 in the BNTABOOT

Matthew 13 in the BNTLV

Matthew 13 in the BOATCB

Matthew 13 in the BOATCB2

Matthew 13 in the BOBCV

Matthew 13 in the BOCNT

Matthew 13 in the BOECS

Matthew 13 in the BOGWICC

Matthew 13 in the BOHCB

Matthew 13 in the BOHCV

Matthew 13 in the BOHLNT

Matthew 13 in the BOHNTLTAL

Matthew 13 in the BOICB

Matthew 13 in the BOILNTAP

Matthew 13 in the BOITCV

Matthew 13 in the BOKCV

Matthew 13 in the BOKCV2

Matthew 13 in the BOKHWOG

Matthew 13 in the BOKSSV

Matthew 13 in the BOLCB

Matthew 13 in the BOLCB2

Matthew 13 in the BOMCV

Matthew 13 in the BONAV

Matthew 13 in the BONCB

Matthew 13 in the BONLT

Matthew 13 in the BONUT2

Matthew 13 in the BOPLNT

Matthew 13 in the BOSCB

Matthew 13 in the BOSNC

Matthew 13 in the BOTLNT

Matthew 13 in the BOVCB

Matthew 13 in the BOYCB

Matthew 13 in the BPBB

Matthew 13 in the BPH

Matthew 13 in the BSB

Matthew 13 in the CCB

Matthew 13 in the CUV

Matthew 13 in the CUVS

Matthew 13 in the DBT

Matthew 13 in the DGDNT

Matthew 13 in the DHNT

Matthew 13 in the DNT

Matthew 13 in the ELBE

Matthew 13 in the EMTV

Matthew 13 in the ESV

Matthew 13 in the FBV

Matthew 13 in the FEB

Matthew 13 in the GGMNT

Matthew 13 in the GNT

Matthew 13 in the HARY

Matthew 13 in the HNT

Matthew 13 in the IRVA

Matthew 13 in the IRVB

Matthew 13 in the IRVG

Matthew 13 in the IRVH

Matthew 13 in the IRVK

Matthew 13 in the IRVM

Matthew 13 in the IRVM2

Matthew 13 in the IRVO

Matthew 13 in the IRVP

Matthew 13 in the IRVT

Matthew 13 in the IRVT2

Matthew 13 in the IRVU

Matthew 13 in the ISVN

Matthew 13 in the JSNT

Matthew 13 in the KAPI

Matthew 13 in the KBT1ETNIK

Matthew 13 in the KBV

Matthew 13 in the KJV

Matthew 13 in the KNFD

Matthew 13 in the LBA

Matthew 13 in the LBLA

Matthew 13 in the LNT

Matthew 13 in the LSV

Matthew 13 in the MAAL

Matthew 13 in the MBV

Matthew 13 in the MBV2

Matthew 13 in the MHNT

Matthew 13 in the MKNFD

Matthew 13 in the MNG

Matthew 13 in the MNT

Matthew 13 in the MNT2

Matthew 13 in the MRS1T

Matthew 13 in the NAA

Matthew 13 in the NASB

Matthew 13 in the NBLA

Matthew 13 in the NBS

Matthew 13 in the NBVTP

Matthew 13 in the NET2

Matthew 13 in the NIV11

Matthew 13 in the NNT

Matthew 13 in the NNT2

Matthew 13 in the NNT3

Matthew 13 in the PDDPT

Matthew 13 in the PFNT

Matthew 13 in the RMNT

Matthew 13 in the SBIAS

Matthew 13 in the SBIBS

Matthew 13 in the SBIBS2

Matthew 13 in the SBICS

Matthew 13 in the SBIDS

Matthew 13 in the SBIGS

Matthew 13 in the SBIHS

Matthew 13 in the SBIIS

Matthew 13 in the SBIIS2

Matthew 13 in the SBIIS3

Matthew 13 in the SBIKS

Matthew 13 in the SBIKS2

Matthew 13 in the SBIMS

Matthew 13 in the SBIOS

Matthew 13 in the SBIPS

Matthew 13 in the SBISS

Matthew 13 in the SBITS

Matthew 13 in the SBITS2

Matthew 13 in the SBITS3

Matthew 13 in the SBITS4

Matthew 13 in the SBIUS

Matthew 13 in the SBIVS

Matthew 13 in the SBT

Matthew 13 in the SBT1E

Matthew 13 in the SCHL

Matthew 13 in the SNT

Matthew 13 in the SUSU

Matthew 13 in the SUSU2

Matthew 13 in the SYNO

Matthew 13 in the TBIAOTANT

Matthew 13 in the TBT1E

Matthew 13 in the TBT1E2

Matthew 13 in the TFTIP

Matthew 13 in the TFTU

Matthew 13 in the TGNTATF3T

Matthew 13 in the THAI

Matthew 13 in the TNFD

Matthew 13 in the TNT

Matthew 13 in the TNTIK

Matthew 13 in the TNTIL

Matthew 13 in the TNTIN

Matthew 13 in the TNTIP

Matthew 13 in the TNTIZ

Matthew 13 in the TOMA

Matthew 13 in the TTENT

Matthew 13 in the UBG

Matthew 13 in the UGV

Matthew 13 in the UGV2

Matthew 13 in the UGV3

Matthew 13 in the VBL

Matthew 13 in the VDCC

Matthew 13 in the YALU

Matthew 13 in the YAPE

Matthew 13 in the YBVTP

Matthew 13 in the ZBP