Acts 28 (BNTABOOT)

1 1. Тады, уратаваўшыся, мы даведаліся, што востраў называецца Мэліта. 2 2. Барбары ж зьявілі нам незвычайную людзкасьць, бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа. 3 3. А калі Павал набраў мноства ламачча і клаў на агонь, яхідна, выйшаўшы ад жару, прычапілася да рукі ягонай. 4 4. Калі ж барбары ўбачылі зьвера, які вісеў на руцэ ягонай, гаварылі між сабою: «Напэўна, чалавек гэты забойца, якому, уратаванаму ад мора, прысуд жыць не дазваляе». 5 5. А ён, абтросшы зьвера ў агонь, не дазнаў аніякага ліха. 6 6. Яны ж чакалі, што ён стане пухнуць ці раптам упадзе мёртвы. А доўга чакаючы і бачачы, што нічога благога з ім ня сталася, зьмянілі думку і казалі, што ён — бог. 7 7. А ў тым месцы былі палі першага [чалавека] вострава, на імя Публі, які, прыняўшы нас, тры дні прыязна гасьцяваў. 8 8. Сталася ж, што бацька Публія ляжаў, хворы на гарачку і крываўку. Павал, увайшоўшы да яго і памаліўшыся, усклаў на яго рукі і аздаравіў яго. 9 9. Калі ж гэта сталася, і іншыя хворыя на востраве прыходзілі, і былі аздароўленыя. 10 10. І яны ўшанавалі нас шанаваньнем вялікім, і, як мы адплывалі, далі, што было патрэбна. 11 11. А праз тры месяцы паплылі мы на Александрыйскім караблі са знакам Дыяскуры, які зімаваў на востраве, 12 12. і, прыстаўшы ў Сіракузах, заставаліся [там] тры дні. 13 13. Адтуль, плывучы ўздоўж [берагу], прыйшлі мы ў Рэгію; і, як праз адзін дзень узьняўся паўднёвы вецер, на другі дзень прыйшлі ў Путэолі, 14 14. дзе, знайшоўшы братоў, былі запрошаныя імі застацца на сем дзён; і гэтак прыйшлі ў Рым. 15 15. Тамтэйшыя браты, пачуўшы пра нас, павыходзілі нам насустрач аж да Апіявае плошчы і Трох Корчмаў. Убачыўшы іх, Павал падзякаваў Богу і набраўся адвагі. 16 16. Калі ж мы прыйшлі ў Рым, сотнік перадаў вязьняў гетману, а Паўлу было дазволена жыць асобна з жаўнерам, які яго вартаваў. 17 17. Сталася ж, што праз тры дні Павал склікаў першых з Юдэяў, і калі яны зыйшліся, сказаў да іх: «Мужы браты! Нічога не зрабіўшы супраць народу ці звычаяў бацькоўскіх, я выдадзены як вязень з Ерусаліму ў рукі Рымлянаў. 18 18. Яны, дапытаўшы мяне, хацелі вываліць, бо ніякае сьмяротнае віны на мне не было. 19 19. А як Юдэі працівіліся, я быў змушаны прызваць [суд] цэзара, але не таму, што меўся ў чым вінаваціць народ мой. 20 20. Дзеля гэтае прычыны я запрасіў вас, каб пабачыць і паразмаўляць. Бо за надзею Ізраіля я закаваны ў ланцугі гэтыя». 21 21. Яны ж сказалі да яго: «Мы ані лістоў адносна цябе не атрымалі з Юдэі, ані ніхто з братоў, што прыходзілі, не абвяшчаў і не гаварыў пра цябе нічога злога. 22 22. Лічым жа вартым пачуць ад цябе, як ты думаеш, бо пра герэзію гэтую вядома нам, што ўсюды ёй працівяцца». 23 23. Вызначыўшы ж яму дзень, большасьць прыйшла да яго ў гасподу. І ён з ранку да вечара выкладаў ім, сьведчачы пра Валадарства Божае і пераконваючы іх пра Ісуса з Закону Майсея і Прарокаў. 24 24. І адны былі перакананыя сказаным, а другія ня верылі. 25 25. І, не згаджаючыся між сабою, яны пайшлі, калі Павал сказаў адно слова: «Добра сказаў да бацькоў нашых Дух Сьвяты праз прарока Ісаю, кажучы: 26 26. “Ідзі да народу гэтага і скажы: ‘Слыхам пачуеце, і не зразумееце; і, гледзячы, глядзець будзеце, і ня ўбачыце, 27 27. бо атлусьцела сэрца народу гэтага, і вушамі з цяжкасьцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб ня ўбачылі вачыма і не пачулі вушамі, і не зразумелі сэрцам, і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх’.” 28 28. Дык няхай будзе вам вядома, што паганам паслана збаўленьне Божае, яны і пачуюць». 29 29. І, як ён гэта сказаў, Юдэі выйшлі, маючы між сабою шмат спрэчак. 30 30. А Павал цэлыя два гады заставаўся ў сваёй нанятай кватэры і прымаў усіх, якія прыходзілі да яго, 31 31. абвяшчаючы Валадарства Божае і навучаючы пра Госпада Ісуса Хрыста з усёй адвагаю без перашкоды.

In Other Versions

Acts 28 in the ANGEFD

Acts 28 in the ANTPNG2D

Acts 28 in the AS21

Acts 28 in the BAGH

Acts 28 in the BBPNG

Acts 28 in the BBT1E

Acts 28 in the BDS

Acts 28 in the BEV

Acts 28 in the BHAD

Acts 28 in the BIB

Acts 28 in the BLPT

Acts 28 in the BNT

Acts 28 in the BNTLV

Acts 28 in the BOATCB

Acts 28 in the BOATCB2

Acts 28 in the BOBCV

Acts 28 in the BOCNT

Acts 28 in the BOECS

Acts 28 in the BOGWICC

Acts 28 in the BOHCB

Acts 28 in the BOHCV

Acts 28 in the BOHLNT

Acts 28 in the BOHNTLTAL

Acts 28 in the BOICB

Acts 28 in the BOILNTAP

Acts 28 in the BOITCV

Acts 28 in the BOKCV

Acts 28 in the BOKCV2

Acts 28 in the BOKHWOG

Acts 28 in the BOKSSV

Acts 28 in the BOLCB

Acts 28 in the BOLCB2

Acts 28 in the BOMCV

Acts 28 in the BONAV

Acts 28 in the BONCB

Acts 28 in the BONLT

Acts 28 in the BONUT2

Acts 28 in the BOPLNT

Acts 28 in the BOSCB

Acts 28 in the BOSNC

Acts 28 in the BOTLNT

Acts 28 in the BOVCB

Acts 28 in the BOYCB

Acts 28 in the BPBB

Acts 28 in the BPH

Acts 28 in the BSB

Acts 28 in the CCB

Acts 28 in the CUV

Acts 28 in the CUVS

Acts 28 in the DBT

Acts 28 in the DGDNT

Acts 28 in the DHNT

Acts 28 in the DNT

Acts 28 in the ELBE

Acts 28 in the EMTV

Acts 28 in the ESV

Acts 28 in the FBV

Acts 28 in the FEB

Acts 28 in the GGMNT

Acts 28 in the GNT

Acts 28 in the HARY

Acts 28 in the HNT

Acts 28 in the IRVA

Acts 28 in the IRVB

Acts 28 in the IRVG

Acts 28 in the IRVH

Acts 28 in the IRVK

Acts 28 in the IRVM

Acts 28 in the IRVM2

Acts 28 in the IRVO

Acts 28 in the IRVP

Acts 28 in the IRVT

Acts 28 in the IRVT2

Acts 28 in the IRVU

Acts 28 in the ISVN

Acts 28 in the JSNT

Acts 28 in the KAPI

Acts 28 in the KBT1ETNIK

Acts 28 in the KBV

Acts 28 in the KJV

Acts 28 in the KNFD

Acts 28 in the LBA

Acts 28 in the LBLA

Acts 28 in the LNT

Acts 28 in the LSV

Acts 28 in the MAAL

Acts 28 in the MBV

Acts 28 in the MBV2

Acts 28 in the MHNT

Acts 28 in the MKNFD

Acts 28 in the MNG

Acts 28 in the MNT

Acts 28 in the MNT2

Acts 28 in the MRS1T

Acts 28 in the NAA

Acts 28 in the NASB

Acts 28 in the NBLA

Acts 28 in the NBS

Acts 28 in the NBVTP

Acts 28 in the NET2

Acts 28 in the NIV11

Acts 28 in the NNT

Acts 28 in the NNT2

Acts 28 in the NNT3

Acts 28 in the PDDPT

Acts 28 in the PFNT

Acts 28 in the RMNT

Acts 28 in the SBIAS

Acts 28 in the SBIBS

Acts 28 in the SBIBS2

Acts 28 in the SBICS

Acts 28 in the SBIDS

Acts 28 in the SBIGS

Acts 28 in the SBIHS

Acts 28 in the SBIIS

Acts 28 in the SBIIS2

Acts 28 in the SBIIS3

Acts 28 in the SBIKS

Acts 28 in the SBIKS2

Acts 28 in the SBIMS

Acts 28 in the SBIOS

Acts 28 in the SBIPS

Acts 28 in the SBISS

Acts 28 in the SBITS

Acts 28 in the SBITS2

Acts 28 in the SBITS3

Acts 28 in the SBITS4

Acts 28 in the SBIUS

Acts 28 in the SBIVS

Acts 28 in the SBT

Acts 28 in the SBT1E

Acts 28 in the SCHL

Acts 28 in the SNT

Acts 28 in the SUSU

Acts 28 in the SUSU2

Acts 28 in the SYNO

Acts 28 in the TBIAOTANT

Acts 28 in the TBT1E

Acts 28 in the TBT1E2

Acts 28 in the TFTIP

Acts 28 in the TFTU

Acts 28 in the TGNTATF3T

Acts 28 in the THAI

Acts 28 in the TNFD

Acts 28 in the TNT

Acts 28 in the TNTIK

Acts 28 in the TNTIL

Acts 28 in the TNTIN

Acts 28 in the TNTIP

Acts 28 in the TNTIZ

Acts 28 in the TOMA

Acts 28 in the TTENT

Acts 28 in the UBG

Acts 28 in the UGV

Acts 28 in the UGV2

Acts 28 in the UGV3

Acts 28 in the VBL

Acts 28 in the VDCC

Acts 28 in the YALU

Acts 28 in the YAPE

Acts 28 in the YBVTP

Acts 28 in the ZBP