Romans 15 (BNTABOOT)
1 1. Мы, моцныя, павінны насіць слабасьці нямоглых і не дагаджаць сабе. 2 2. Бо кожны з нас няхай дагаджае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня. 3 3. Бо і Хрыстос не Сабе дагаджаў, але, як напісана: «Зьнявагі тых, якія зьневажаюць Цябе, упалі на Мяне». 4 4. Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею. 5 5. А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, 6 6. каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста. 7 7. Дзеля гэтага прыймайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў нас у славу Божую. 8 8. Бо я кажу, што Ісус Хрыстос стаўся служыцелем абразаньня дзеля праўды Божай, каб пацьвердзіць абяцаньні бацькам, 9 9. а [служыцелем] паганаў — дзеля літасьці, каб славілі Бога, як напісана: «Дзеля гэтага буду вызнаваць Цябе між паганамі і сьпяваць пра імя Тваё». 10 10. І яшчэ кажа: «Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго!» 11 11. І яшчэ: «Хваліце Госпада, усе пагане, і ўсхваляйце Яго, усе народы!» 12 12. І яшчэ Ісая кажа: «Будзе корань Есэя, Той, Які паўстане, панаваць над народамі; на Яго народы спадзявацца будуць». 13 13. А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога. 14 14. І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго. 15 15. А тым сьмялей пісаў я да вас, браты, часткова, каб нагадаць вам праз дадзеную мне ад Бога ласку 16 16. быць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай. 17 17. Дык маю пахвалу ў Хрысьце Ісусе ў тым, што Божае, 18 18. бо не адважуся гаварыць нешта такое, чаго не зрабіў Хрыстос праз мяне дзеля [прывядзеньня да] паслухмянасьці паганаў, словам і справаю, 19 19. у моцы знакаў і цудаў, у моцы Духа Божага, так што Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліму і ваколіцы аж да Ілірыка. 20 20. А пры гэтым я намагаўся дабравесьціць ня там, дзе быў абвешчаны Хрыстос, каб не будаваць на чужым падмурку, 21 21. але, як напісана: «Тыя, якім не было абвешчана пра Яго, убачаць, і тыя, якія ня чулі, зразумеюць». 22 22. Дзеля гэтага я і меў шмат перашкодаў, каб прыйсьці да вас. 23 23. Цяпер жа, ня маючы больш месца ў гэтых краях і шмат год маючы жаданьне прыйсьці да вас, 24 24. як толькі пайду ў Гішпанію, прыйду да вас, бо спадзяюся, праходзячы, пабачыцца з вамі, і што вы правядзяцё мяне туды, калі часткова насычуся [супольнасьцю] з вамі. 25 25. А цяпер я іду ў Ерусалім паслужыць сьвятым, 26 26. бо спадабалася Македоніі і Ахаі зрабіць нейкую падтрымку ўбогім сьвятым, якія ў Ерусаліме. 27 27. Спадабалася, бо яны вінаватыя іхнія, бо калі пагане сталіся супольнікамі іхнімі ў духоўным, дык павінны паслужыць ім у цялесным. 28 28. А зьдзейсьніўшы гэта і перадаўшы ім пад пячаткай плод гэты, адыйду праз вас у Гішпанію. 29 29. А ведаю, што, прыйшоўшы да вас, прыйду ў поўні дабраслаўленьня Эвангельля Хрыстовага. 30 30. Малю ж вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, стаць разам са мною ў малітвах за мяне да Бога, 31 31. каб быць мне выбаўленым ад тых, якія ня вераць, у Юдэі, і каб служэньне маё для Ерусаліму было адпаведным для сьвятых, 32 32. каб я ў радасьці прыйшоў да вас паводле волі Бога і супачыў з вамі. 33 33. А Бог супакою [няхай будзе] з усімі вамі. Амэн.
In Other Versions
Romans 15 in the ANGEFD
Romans 15 in the ANTPNG2D
Romans 15 in the AS21
Romans 15 in the BAGH
Romans 15 in the BBPNG
Romans 15 in the BBT1E
Romans 15 in the BDS
Romans 15 in the BEV
Romans 15 in the BHAD
Romans 15 in the BIB
Romans 15 in the BLPT
Romans 15 in the BNT
Romans 15 in the BNTLV
Romans 15 in the BOATCB
Romans 15 in the BOATCB2
Romans 15 in the BOBCV
Romans 15 in the BOCNT
Romans 15 in the BOECS
Romans 15 in the BOGWICC
Romans 15 in the BOHCB
Romans 15 in the BOHCV
Romans 15 in the BOHLNT
Romans 15 in the BOHNTLTAL
Romans 15 in the BOICB
Romans 15 in the BOILNTAP
Romans 15 in the BOITCV
Romans 15 in the BOKCV
Romans 15 in the BOKCV2
Romans 15 in the BOKHWOG
Romans 15 in the BOKSSV
Romans 15 in the BOLCB
Romans 15 in the BOLCB2
Romans 15 in the BOMCV
Romans 15 in the BONAV
Romans 15 in the BONCB
Romans 15 in the BONLT
Romans 15 in the BONUT2
Romans 15 in the BOPLNT
Romans 15 in the BOSCB
Romans 15 in the BOSNC
Romans 15 in the BOTLNT
Romans 15 in the BOVCB
Romans 15 in the BOYCB
Romans 15 in the BPBB
Romans 15 in the BPH
Romans 15 in the BSB
Romans 15 in the CCB
Romans 15 in the CUV
Romans 15 in the CUVS
Romans 15 in the DBT
Romans 15 in the DGDNT
Romans 15 in the DHNT
Romans 15 in the DNT
Romans 15 in the ELBE
Romans 15 in the EMTV
Romans 15 in the ESV
Romans 15 in the FBV
Romans 15 in the FEB
Romans 15 in the GGMNT
Romans 15 in the GNT
Romans 15 in the HARY
Romans 15 in the HNT
Romans 15 in the IRVA
Romans 15 in the IRVB
Romans 15 in the IRVG
Romans 15 in the IRVH
Romans 15 in the IRVK
Romans 15 in the IRVM
Romans 15 in the IRVM2
Romans 15 in the IRVO
Romans 15 in the IRVP
Romans 15 in the IRVT
Romans 15 in the IRVT2
Romans 15 in the IRVU
Romans 15 in the ISVN
Romans 15 in the JSNT
Romans 15 in the KAPI
Romans 15 in the KBT1ETNIK
Romans 15 in the KBV
Romans 15 in the KJV
Romans 15 in the KNFD
Romans 15 in the LBA
Romans 15 in the LBLA
Romans 15 in the LNT
Romans 15 in the LSV
Romans 15 in the MAAL
Romans 15 in the MBV
Romans 15 in the MBV2
Romans 15 in the MHNT
Romans 15 in the MKNFD
Romans 15 in the MNG
Romans 15 in the MNT
Romans 15 in the MNT2
Romans 15 in the MRS1T
Romans 15 in the NAA
Romans 15 in the NASB
Romans 15 in the NBLA
Romans 15 in the NBS
Romans 15 in the NBVTP
Romans 15 in the NET2
Romans 15 in the NIV11
Romans 15 in the NNT
Romans 15 in the NNT2
Romans 15 in the NNT3
Romans 15 in the PDDPT
Romans 15 in the PFNT
Romans 15 in the RMNT
Romans 15 in the SBIAS
Romans 15 in the SBIBS
Romans 15 in the SBIBS2
Romans 15 in the SBICS
Romans 15 in the SBIDS
Romans 15 in the SBIGS
Romans 15 in the SBIHS
Romans 15 in the SBIIS
Romans 15 in the SBIIS2
Romans 15 in the SBIIS3
Romans 15 in the SBIKS
Romans 15 in the SBIKS2
Romans 15 in the SBIMS
Romans 15 in the SBIOS
Romans 15 in the SBIPS
Romans 15 in the SBISS
Romans 15 in the SBITS
Romans 15 in the SBITS2
Romans 15 in the SBITS3
Romans 15 in the SBITS4
Romans 15 in the SBIUS
Romans 15 in the SBIVS
Romans 15 in the SBT
Romans 15 in the SBT1E
Romans 15 in the SCHL
Romans 15 in the SNT
Romans 15 in the SUSU
Romans 15 in the SUSU2
Romans 15 in the SYNO
Romans 15 in the TBIAOTANT
Romans 15 in the TBT1E
Romans 15 in the TBT1E2
Romans 15 in the TFTIP
Romans 15 in the TFTU
Romans 15 in the TGNTATF3T
Romans 15 in the THAI
Romans 15 in the TNFD
Romans 15 in the TNT
Romans 15 in the TNTIK
Romans 15 in the TNTIL
Romans 15 in the TNTIN
Romans 15 in the TNTIP
Romans 15 in the TNTIZ
Romans 15 in the TOMA
Romans 15 in the TTENT
Romans 15 in the UBG
Romans 15 in the UGV
Romans 15 in the UGV2
Romans 15 in the UGV3
Romans 15 in the VBL
Romans 15 in the VDCC
Romans 15 in the YALU
Romans 15 in the YAPE
Romans 15 in the YBVTP
Romans 15 in the ZBP