1 Corinthians 14 (BIB)
1 Дасягайце любові; дбайце пра дары духоўныя, а асабліва пра тое, каб прарочыць. 2 Бо, хто гаворыць незнаёмаю моваю, той гаворыць ня людзям, а Богу, бо ніхто не разумее яго, ён тайны гаворыць духам; 3 а хто прарочыць, той гаворыць людзям на настаўленьне, на ўмаўленьне і суцяшэньне. 4 Той, хто гаворыць незнаёмаю мовай, настаўляе сябе; а хто прарочыць, той настаўляе царкву. 5 Жадаю, каб вы ўсе гаварылі мовамі; але лепей, каб вы прарочылі, бо хто прарочыць, той большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён пры гэтым будзе і тлумачыць, каб царква атрымала настаўленьне. 6 Цяпер, калі я прыйду да вас, браты, і пачну гаварыць незнаёмымі мовамі, дык якую дам вам карысьць, калі ня выслоўлюся вам ці то адкрыцьцём, ці пазнаньнем, ці прароцтвам, ці вучэньнем? 7 І бяздушныя рэчы, якія выдаюць гук, жалейка ці гусьлі, калі не выдаюць паасобных тонаў, як распазнаць тое, што іграюць на жалейцы ці на гусьлях? 8 І калі труба будзе выдаваць нявыразны гук, хто будзе рыхтавацца да бітвы? 9 Так, калі і вы языком вымаўляеце незразумелыя словы, дык як зразумеюць, што вы кажаце? Вы будзеце гаварыць на вецер. 10 Колькі, напрыклад, розных словаў на сьвеце, і ніводнага зь іх няма без значэньня; 11 але, калі я не разумею значэньня слоў, дык я для таго, хто гаворыць, чужаніца, і той, хто гаворыць, для мяне чужаніца. 12 Так і вы, дбаючы пра дары духоўныя, старайцеся ўзбагаціцца імі дзеля настаўленьня царквы. 13 А таму той, хто гаворыць незнаёмаю мовай, маліся за дар тлумачэньня. 14 Бо, калі я малюся на незнаёмай мове, дык, хоць дух мой і моліцца, але розум мой застаецца бяз плоду. 15 Што ж рабіць? Пачну маліцца духам, пачну маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам. 16 Бо, калі ты будзеш дабраслаўляць духам, дык той, хто стаіць на месцы простага чалавека, як скажа «амін» на тваё дзякаваньне? Бо ён не разумее, што ты кажаш. 17 Ты добра дзякуеш, але другі не настаўляецца. 18 Дзякую Богу майму: я больш за ўсіх вас гавару мовамі; 19 але ў царкве лепей хачу пяць словаў сказаць розумам маім, каб і іншых наставіць, чым процьму словаў незнаёмаю моваю. 20 Браты! ня будзьце дзеці розумам: на ліхое будзьце немаўляты, а розумам будзьце паўналетнія. 21 У законе напісана: «іншымі мовамі й вуснамі буду гаварыць народу гэтаму, але і тады не паслухаюцца Мяне, кажа Гасподзь». 22 Так што мовы - азнака ня вернікам, а няверуючым; а прароцтва - не для няверуючых, а для вернікаў. 23 Калі ўся царква сыдзецца разам і ўсе пачнуць гаварыць незнаёмымі мовамі, і ўвойдуць да вас недасьведчаныя альбо няверуючыя, - дык ці ня скажуць, што вы шалееце? 24 А калі ўсе прарочаць, і ўвойдзе хто няверуючы альбо недасьведчаны, дык усе яго выкрываюць, усе судзяць, 25 і такім чынам тайны сэрца ягонага выяўляюцца; і ён падае ніцма, кланяецца Богу і кажа: «у ісьціне з вамі Бог!». 26 Дык што ж, браты? Калі вы сыходзіцеся, і ў кожнага з вас ёсьць псальма, ёсьць павучаньне, ёсьць мова, ёсьць адкрыцьцё, ёсьць тлумачэньне, - хай ўсё гэта будзе на настаўленьне. 27 Калі хто гаворыць незнаёмаю моваю, гаварэце двое, ці самае большае трое, і тое паасобку, а адзін хай тлумачыць. 28 Калі ж ня будзе тлумача, дык маўчы ў царкве, а гавары сабе і Богу. 29 І прарокі няхай гавораць двое ці трое, а астатнія хай разважаюць; 30 калі ж каму з тых, што сядзяць, будзе адкрыцьцё, дык першы маўчы; 31 бо ўсе адзін за адным можаце прарочыць, каб усім вучыцца і ўсім атрымліваць суцяшэньне. 32 І духі прарочыя слухаюцца прарокаў, 33 таму што Бог ня ёсьць Бог незлагадзі, а спакою. Так бывае ва ўсіх цэрквах у сьвятых. 34 Жонкі вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, а быць у паслушэнстве, як і закон кажа. 35 Калі ж яны хочуць нечагась навучыцца, хай пытаюцца пра тое дома ў мужоў сваіх; бо ня прыстойна жанчыне гаварыць у царкве. 36 Хіба ад вас выйшла слова Божае? Альбо да вас адных дайшло? 37 Калі хто лічыць сябе прарокам альбо духоўным, той хай разумее, што я пішу вам, бо гэта запаведзі Гасподнія. 38 А хто не разумее, няхай не разумее. 39 Дык вось, браты, дбайце пра тое, каб прарочыць, але не забараняйце гаварыць і мовамі; 40 толькі ўсё мае быць прыстойна і належна.
In Other Versions
1 Corinthians 14 in the ANGEFD
1 Corinthians 14 in the ANTPNG2D
1 Corinthians 14 in the BNTABOOT
1 Corinthians 14 in the BOATCB
1 Corinthians 14 in the BOATCB2
1 Corinthians 14 in the BOGWICC
1 Corinthians 14 in the BOHLNT
1 Corinthians 14 in the BOHNTLTAL
1 Corinthians 14 in the BOILNTAP
1 Corinthians 14 in the BOITCV
1 Corinthians 14 in the BOKCV2
1 Corinthians 14 in the BOKHWOG
1 Corinthians 14 in the BOKSSV
1 Corinthians 14 in the BOLCB2
1 Corinthians 14 in the BONUT2
1 Corinthians 14 in the BOPLNT
1 Corinthians 14 in the BOTLNT
1 Corinthians 14 in the KBT1ETNIK
1 Corinthians 14 in the SBIBS2
1 Corinthians 14 in the SBIIS2
1 Corinthians 14 in the SBIIS3
1 Corinthians 14 in the SBIKS2
1 Corinthians 14 in the SBITS2
1 Corinthians 14 in the SBITS3
1 Corinthians 14 in the SBITS4
1 Corinthians 14 in the TBIAOTANT
1 Corinthians 14 in the TBT1E2