Acts 13 (BIB)

1 У Антыахіі ў тамтэйшай царкве былі некаторыя прарокі і настаўнікі: Варнава, і Сымон, якога звалі Нігер, і Луцый Кірынеец, і Манаіл, выхаваны разам зь Ірадам тэтрархам, і Саўл. 2 Калі яны служылі Госпаду і пасьціліся, Дух Сьвяты сказаў: даручэце Мне Варнаву і Саўла на дзею, да якое Я іх паклікаў. 3 Тады яны, папасьціўшыся і памаліўшыся і ўсклаўшы на іх рукі, адпусьцілі іх. 4 Тыя, пасланыя Духам Сьвятым, сыйшлі ў Селяўкію, а адтуль адплылі на Кіпр, 5 і, быўшы ў Саламіне, прапаведавалі слова Божае ў сынагогах Юдэйскіх; а мелі яны пры сабе і Яна для служэньня. 6 Праўшоўшы ўвесь востраў да Пафа, знайшлі яны аднаго чарадзея ілжэпрарока, Юдэя, якога звалі Варысус, 7 які быў з праконсулам Сергіем Паўлам, мужам разумным. Той, паклікаўшы Варнаву і Саўла, пажадаў пачуць слова Божае. 8 А Яліма чарадзей, - так тлумачыцца імя ягонае, - пярэчыў ім, стараючыся адвярнуць праконсула ад веры. 9 Але Саўл, ён жа і Павал, напоўніўся Духам Сьвятым і паглядзеўшы на яго, 10 сказаў: о, поўны ўсякае хітрыны і ўсякага зладзейства сыне д'яблаў, вораг усякай праўды! ці не перастанеш ты зводзіць з роўных дарог Гасподніх? 11 І цяпер, вось, рука Гасподняя на цябе: ты асьлепнеш і ня ўбачыш сонца да часу. І раптам напалі на яго морак і цемра, і ён, паварочваючыся то туды, то сюды, шукаў павадыра. 12 Тады праконсул, усачыўшы, што адбылося, увераваў, зьдзіўлены вучэньнем Гасподнім. 13 Адплыўшы з Пафа, Павал і ўсе, хто былі зь ім, прыбылі ў Пэргію, у Памфілію; але Ян, адлучыўшыся ад іх, вярнуўся ў Ерусалім. 14 А яны, ідучы з Пэргіі, прыбылі ў Антыахію Пісідыйскую і, увайшоўшы ў сынагогу ў дзень суботні, селі. 15 Пасьля чытаньня закона і прарокаў начальнікі сынагогі паслалі сказаць ім: мужы браты! калі ў вас ёсьць слова настаўленьня да люду, кажэце. 16 Павал, устаўшы і даўшы знак рукою, сказаў: мужы Ізраільскія і ўсе, хто баіцца Бога! паслухайце: 17 Бог народу гэтага выбраў бацькоў нашых і ўзвысіў гэты народ у бытнасьць у зямлі Егіпецкай, і рукою ўзьнесенай вывеў іх зь яе, 18 і каля сарака гадоў часу карміў іх у пустыні; 19 і, зьнішчыўшы сем народаў у зямлі Ханаанскай, падзяліў ім у спадчыну зямлю іхную, 20 і пасьля гэтага, каля чатырохсот пяцідзесяці гадоў, даваў ім судзьдзяў да прарока Самуіла; 21 потым прасілі яны цара, і Бог даў ім Сайла, сына Кісавага, мужа з роду Веньямінавага: так прайшло гадоў сорак. 22 Адхіліўшы яго, паставіў ім царом Давіда, пра якога і сказаў, пасьведчыўшы: «знайшоў Я мужа па сэрцы Маім, Давіда» сына Ясеевага, які спраўдзіць усе хаценьні Мае». 23 Зь ягоных жа нашчадкаў Бог паводле абяцаньня ўзьвёў Ізраілю Збаўцу Ісуса. 24 Перад самым зьяўленьнем Яго Ян прапаведаваў хрышчэньне пакаяньня ўсяму народу Ізраільскаму. 25 А пры канцы свайго шляху Ян казаў: за каго ўважаеце мяне? я ня Той; але вось, ідзе за мною, у Якога я ня варты разьвязаць абутак на нагах. 26 Мужы браты, дзеці роду Абрагамавага, і ўсе богабаязныя сярод вас! вам паслана слова збаўленьня гэтага. 27 Бо жыхары Ерусаліма і начальнікі іхнія, не пазнаўшы Яго і засудзіўшы, спраўдзілі словы прарочыя, чытаныя кожнае суботы, 28 і, не знайшоўшы ў Ім ніякай віны, вартае сьмерці, прасілі Пілата забіць Яго; 29 а калі выканалі ўсё напісанае пра Яго, дык, зьняўшы з дрэва, паклалі Яго ў магілу. 30 Але Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых; 31 Ён шмат дзён паяўляўся перад тымі, якія выйшлі зь Ім з Галілеі ў Ерусалім і якія сёньня - сьведкі Яго перад людзьмі. 32 І мы зьвястуем вам, што абяцаньне, дадзенае бацькам, Бог выканаў нам, дзецям іхнім, уваскрэсіўшы Ісуса, 33 як і ў другой псальме напісана: «Ты Сын Мой: Я сёньня Цябе нарадзіў». 34 А што ўваскрэсіў Яго зь мёртвых, так што Ён ужо не абярнуўся ў тло, пра гэта сказаў так: «Я дам вам нязьменныя міласьціны, абяцаныя Давіду». 35 Таму і ў іншым месцы кажа: «не дасі Сьвятому Твайму ўбачыць тленьне». 36 Давід у свой час паслужыўся волі Божай, спачыў, і далучыўся да бацькоў сваіх, і ўбачыў тленьне; 37 а Той, Каго Бог уваскрэсіў, ня ўбачыў тленьня. 38 Дык вось, хай будзе ведама вам, мужы браты, што дзеля Яго абвяшчаецца вам дараваньне грахоў; 39 і ва ўсім, у чым вы не маглі апраўдацца законам Майсеевым, апраўдваецца Ім кожны веруючы. 40 Глядзеце ж, каб ня прыйшло на вас тое, што прадказана ў прарокаў: 41 «глядзеце, пагарднікі, падзівуйцеся і счэзьніце; бо я чыню дзею ў дні вашыя, дзею, якой не паверылі б вы, калі б хто расказаў вам». 42 Калі яны выходзілі (з Юдэйскай сынагогі), прасілі язычнікі іх гаварыць пра тое самае ў другую суботу. 43 Калі ж сход быў распушчаны, многія Юдэі і богашаноўцы, навернутыя зь язычнікаў, пайшлі сьледам за Паўлам і Варнавам, якія, размаўляючы зь імі, угаворвалі іх заставацца ў ласкавай мілаце Божай. 44 У другую суботу амаль увесь горад сабраўся слухаць слова Божае; 45 але Юдэі, убачыўшы люд, напоўніліся зайздрасьцю і, выступаючы супроць і ліхасловячы, пярэчылі таму, што казаў Павал. 46 Тады Павал і Варнава мужна сказалі: вам першым трэба было абвясьціць слова Божае; але як вы адкідаеце яго і самі сябе робіце нявартымі вечнага жыцьця, дык вось, мы зьвяртаемся да язычнікаў: 47 Бо так наказаў нам Гасподзь: «Я паставіў цябе за сьветач язычнікам, каб ты быў ратункам да краю зямлі». 48 Язычнікі, чуючы гэта радаваліся і славілі слова Гасподняе, і ўверавалі ўсе, хто быў наперад вызначаны ў вечнае жыцьцё. 49 І слова Гасподняе шырылася па ўсёй краіне. 50 Але Юдэі, падбухторыўшы пабожных уплывовых жанчын і першых у горадзе людзей, пачалі ганеньне на Паўла і Варнаву, і выгналі іх з сваіх межаў. 51 А яны, абцярушыўшы на іх пыл з ног сваіх, пайшлі ў Іканію. 52 А вучні напаўняліся радасьцю і Духам Сьвятым.

In Other Versions

Acts 13 in the ANGEFD

Acts 13 in the ANTPNG2D

Acts 13 in the AS21

Acts 13 in the BAGH

Acts 13 in the BBPNG

Acts 13 in the BBT1E

Acts 13 in the BDS

Acts 13 in the BEV

Acts 13 in the BHAD

Acts 13 in the BLPT

Acts 13 in the BNT

Acts 13 in the BNTABOOT

Acts 13 in the BNTLV

Acts 13 in the BOATCB

Acts 13 in the BOATCB2

Acts 13 in the BOBCV

Acts 13 in the BOCNT

Acts 13 in the BOECS

Acts 13 in the BOGWICC

Acts 13 in the BOHCB

Acts 13 in the BOHCV

Acts 13 in the BOHLNT

Acts 13 in the BOHNTLTAL

Acts 13 in the BOICB

Acts 13 in the BOILNTAP

Acts 13 in the BOITCV

Acts 13 in the BOKCV

Acts 13 in the BOKCV2

Acts 13 in the BOKHWOG

Acts 13 in the BOKSSV

Acts 13 in the BOLCB

Acts 13 in the BOLCB2

Acts 13 in the BOMCV

Acts 13 in the BONAV

Acts 13 in the BONCB

Acts 13 in the BONLT

Acts 13 in the BONUT2

Acts 13 in the BOPLNT

Acts 13 in the BOSCB

Acts 13 in the BOSNC

Acts 13 in the BOTLNT

Acts 13 in the BOVCB

Acts 13 in the BOYCB

Acts 13 in the BPBB

Acts 13 in the BPH

Acts 13 in the BSB

Acts 13 in the CCB

Acts 13 in the CUV

Acts 13 in the CUVS

Acts 13 in the DBT

Acts 13 in the DGDNT

Acts 13 in the DHNT

Acts 13 in the DNT

Acts 13 in the ELBE

Acts 13 in the EMTV

Acts 13 in the ESV

Acts 13 in the FBV

Acts 13 in the FEB

Acts 13 in the GGMNT

Acts 13 in the GNT

Acts 13 in the HARY

Acts 13 in the HNT

Acts 13 in the IRVA

Acts 13 in the IRVB

Acts 13 in the IRVG

Acts 13 in the IRVH

Acts 13 in the IRVK

Acts 13 in the IRVM

Acts 13 in the IRVM2

Acts 13 in the IRVO

Acts 13 in the IRVP

Acts 13 in the IRVT

Acts 13 in the IRVT2

Acts 13 in the IRVU

Acts 13 in the ISVN

Acts 13 in the JSNT

Acts 13 in the KAPI

Acts 13 in the KBT1ETNIK

Acts 13 in the KBV

Acts 13 in the KJV

Acts 13 in the KNFD

Acts 13 in the LBA

Acts 13 in the LBLA

Acts 13 in the LNT

Acts 13 in the LSV

Acts 13 in the MAAL

Acts 13 in the MBV

Acts 13 in the MBV2

Acts 13 in the MHNT

Acts 13 in the MKNFD

Acts 13 in the MNG

Acts 13 in the MNT

Acts 13 in the MNT2

Acts 13 in the MRS1T

Acts 13 in the NAA

Acts 13 in the NASB

Acts 13 in the NBLA

Acts 13 in the NBS

Acts 13 in the NBVTP

Acts 13 in the NET2

Acts 13 in the NIV11

Acts 13 in the NNT

Acts 13 in the NNT2

Acts 13 in the NNT3

Acts 13 in the PDDPT

Acts 13 in the PFNT

Acts 13 in the RMNT

Acts 13 in the SBIAS

Acts 13 in the SBIBS

Acts 13 in the SBIBS2

Acts 13 in the SBICS

Acts 13 in the SBIDS

Acts 13 in the SBIGS

Acts 13 in the SBIHS

Acts 13 in the SBIIS

Acts 13 in the SBIIS2

Acts 13 in the SBIIS3

Acts 13 in the SBIKS

Acts 13 in the SBIKS2

Acts 13 in the SBIMS

Acts 13 in the SBIOS

Acts 13 in the SBIPS

Acts 13 in the SBISS

Acts 13 in the SBITS

Acts 13 in the SBITS2

Acts 13 in the SBITS3

Acts 13 in the SBITS4

Acts 13 in the SBIUS

Acts 13 in the SBIVS

Acts 13 in the SBT

Acts 13 in the SBT1E

Acts 13 in the SCHL

Acts 13 in the SNT

Acts 13 in the SUSU

Acts 13 in the SUSU2

Acts 13 in the SYNO

Acts 13 in the TBIAOTANT

Acts 13 in the TBT1E

Acts 13 in the TBT1E2

Acts 13 in the TFTIP

Acts 13 in the TFTU

Acts 13 in the TGNTATF3T

Acts 13 in the THAI

Acts 13 in the TNFD

Acts 13 in the TNT

Acts 13 in the TNTIK

Acts 13 in the TNTIL

Acts 13 in the TNTIN

Acts 13 in the TNTIP

Acts 13 in the TNTIZ

Acts 13 in the TOMA

Acts 13 in the TTENT

Acts 13 in the UBG

Acts 13 in the UGV

Acts 13 in the UGV2

Acts 13 in the UGV3

Acts 13 in the VBL

Acts 13 in the VDCC

Acts 13 in the YALU

Acts 13 in the YAPE

Acts 13 in the YBVTP

Acts 13 in the ZBP