Acts 14 (BIB)
        
        
          1 У Іканіі яны ўвайшлі разам у Юдэйскую сынагогу і гаварылі так, што ўверавала вялікае мноства Юдэяў і Элінаў.  2 А Юдэі, якія ня верылі, падбілі і ўзбурылі супраць братоў сэрцы язычнікаў.  3 Але яны прабылі там досыць доўга, мужна дзеючы ў імя Госпада, Які, у сьведчаньне слову мілаты Сваёй, тварыў рукамі іхнімі азнакі і цуды.  4 Тым часам люд у горадзе падзяліўся: і адны былі на баку Юдэяў, а другія на баку апосталаў.  5 Калі ж язычнікі і Юдэі са сваімі начальнікамі кінуліся на іх, каб зьняважыць і пабіць іх каменьнем,  6 яны, дазнаўшыся пра гэта, адышлі ў Лікаонскія гарады Лістру і Дэрвію і ў іхняе навакольле,  7 і там дабравесьцілі.  8 У Лістры адзін чалавек, не валодаючы нагамі, сядзеў, бо кульгавы быў ад улоньня маці сваёй, і ніколі не хадзіў.  9 Ён слухаў прамоўцу Паўла, які, зірнуўшы на яго і ўбачыўшы, што ён мае веру на атрыманьне ацаленьня,  10 сказаў гучным голасам: табе кажу ў імя Госпада Ісуса Хрыста: стань на ногі твае проста! І той адразу ўскочыў і пачаў хадзіць.  11 А люд, убачыўшы, што зрабіў Павал, узвысіў свой голас, кажучы па-лікаонску: багі ў вобразе чалавечым зышлі да нас.  12 І называлі Варнаву Зэўсам, а Паўла Гермэсам, бо ён начальнічаў у слове,  13 а жрэц ідала Зэўса, пастаўленага перад іхнім горадам, прывёўшы да брамы валоў і прынёсшы вянкі, хацеў разам з народам прынесьці ахвяры.  14 Але апосталы Варнава і Павал, пачуўшы пра гэта, разадралі сваё адзеньне і, кінуўшыся ў народ, зычным голасам казалі:  15 мужы! што гэта вы робіце? і мы - падобныя на вас людзі, і зьвястуем вам, каб вы навярнуліся ад гэтых марных да Бога жывога, Які стварыў неба і зямлю і мора і ўсё, што ў іх;  16 Які ў мінулых пакаленьнях дапусьціў усім народам хадзіць сваімі шляхамі,  17 хоць і не пераставаў сьведчыць пра Сябе добрымі дзеямі, даючы нам зь неба дажджы і поры ўраджайныя і напаўняючы ежай і радасьцю сэрцы нашыя.  18 І кажучы гэта, яны ледзьве ўгаварылі людзей ня прыносіць ім ахвяры і ісьці кожнаму дамоў. Тым часам як яны, застаючыся там, вучылі,  19 з Антыахіі і Іканіі прыйшлі некаторыя Юдэі і, калі апосталы адважна прапаведавалі, пераканалі людзей адступіцца ад іх, кажучы: яны ня кажуць нічога праўдзівага, а ўсё хлусяць. І падбухторыўшы люд, пабілі Паўла камянямі і вывалаклі за горад, думаючы, што ён мёртвы.  20 Калі ж вучні сабраліся каля яго, ён устаў і пайшоў у горад, і на другі дзень адышоў з Варнавам у Дэрвію.  21 Абвясьціўшы Дабравесьце гэтаму гораду і прыдбаўшы многа вучняў, яны пайшлі назад празь Лістру, Іканію і Антыахію,  22 мацуючы душы вучням, умаўляючы заставацца ў веры і павучаючы, што праз многія скрухі належыць нам увайсьці ў Царства Божае.  23 А рукапаклаўшы ім прасьвітараў у кожнай царкве, яны памаліліся з постам і перадалі іх Госпаду, у Якога ўверавалі.  24 Потым, прайшоўшы празь Пісідыю, прыйшлі ў Памфілію;  25 і, прапаведаўшы слова Гасподняе ў Пэргіі, выйшлі ў Аталію,  26 а адтуль адплылі ў Антыахію, адкуль былі аддадзены мілаце Божай на дзею, якую і справілі.  27 Дабраўшыся туды і склікаўшы царкву, яны расказалі пра ўсё, што Бог учыніў зь імі і як Ён адчыніў дзьверы веры язычнікам;  28 і заставаліся там не малы час з вучнямі.
        
        
          In Other Versions
        
        
  
    Acts 14 in the ANGEFD
  
  
    Acts 14 in the ANTPNG2D
  
  
    Acts 14 in the AS21
  
  
    Acts 14 in the BAGH
  
  
    Acts 14 in the BBPNG
  
  
    Acts 14 in the BBT1E
  
  
    Acts 14 in the BDS
  
  
    Acts 14 in the BEV
  
  
    Acts 14 in the BHAD
  
  
    Acts 14 in the BLPT
  
  
    Acts 14 in the BNT
  
  
    Acts 14 in the BNTABOOT
  
  
    Acts 14 in the BNTLV
  
  
    Acts 14 in the BOATCB
  
  
    Acts 14 in the BOATCB2
  
  
    Acts 14 in the BOBCV
  
  
    Acts 14 in the BOCNT
  
  
    Acts 14 in the BOECS
  
  
    Acts 14 in the BOGWICC
  
  
    Acts 14 in the BOHCB
  
  
    Acts 14 in the BOHCV
  
  
    Acts 14 in the BOHLNT
  
  
    Acts 14 in the BOHNTLTAL
  
  
    Acts 14 in the BOICB
  
  
    Acts 14 in the BOILNTAP
  
  
    Acts 14 in the BOITCV
  
  
    Acts 14 in the BOKCV
  
  
    Acts 14 in the BOKCV2
  
  
    Acts 14 in the BOKHWOG
  
  
    Acts 14 in the BOKSSV
  
  
    Acts 14 in the BOLCB
  
  
    Acts 14 in the BOLCB2
  
  
    Acts 14 in the BOMCV
  
  
    Acts 14 in the BONAV
  
  
    Acts 14 in the BONCB
  
  
    Acts 14 in the BONLT
  
  
    Acts 14 in the BONUT2
  
  
    Acts 14 in the BOPLNT
  
  
    Acts 14 in the BOSCB
  
  
    Acts 14 in the BOSNC
  
  
    Acts 14 in the BOTLNT
  
  
    Acts 14 in the BOVCB
  
  
    Acts 14 in the BOYCB
  
  
    Acts 14 in the BPBB
  
  
    Acts 14 in the BPH
  
  
    Acts 14 in the BSB
  
  
    Acts 14 in the CCB
  
  
    Acts 14 in the CUV
  
  
    Acts 14 in the CUVS
  
  
    Acts 14 in the DBT
  
  
    Acts 14 in the DGDNT
  
  
    Acts 14 in the DHNT
  
  
    Acts 14 in the DNT
  
  
    Acts 14 in the ELBE
  
  
    Acts 14 in the EMTV
  
  
    Acts 14 in the ESV
  
  
    Acts 14 in the FBV
  
  
    Acts 14 in the FEB
  
  
    Acts 14 in the GGMNT
  
  
    Acts 14 in the GNT
  
  
    Acts 14 in the HARY
  
  
    Acts 14 in the HNT
  
  
    Acts 14 in the IRVA
  
  
    Acts 14 in the IRVB
  
  
    Acts 14 in the IRVG
  
  
    Acts 14 in the IRVH
  
  
    Acts 14 in the IRVK
  
  
    Acts 14 in the IRVM
  
  
    Acts 14 in the IRVM2
  
  
    Acts 14 in the IRVO
  
  
    Acts 14 in the IRVP
  
  
    Acts 14 in the IRVT
  
  
    Acts 14 in the IRVT2
  
  
    Acts 14 in the IRVU
  
  
    Acts 14 in the ISVN
  
  
    Acts 14 in the JSNT
  
  
    Acts 14 in the KAPI
  
  
    Acts 14 in the KBT1ETNIK
  
  
    Acts 14 in the KBV
  
  
    Acts 14 in the KJV
  
  
    Acts 14 in the KNFD
  
  
    Acts 14 in the LBA
  
  
    Acts 14 in the LBLA
  
  
    Acts 14 in the LNT
  
  
    Acts 14 in the LSV
  
  
    Acts 14 in the MAAL
  
  
    Acts 14 in the MBV
  
  
    Acts 14 in the MBV2
  
  
    Acts 14 in the MHNT
  
  
    Acts 14 in the MKNFD
  
  
    Acts 14 in the MNG
  
  
    Acts 14 in the MNT
  
  
    Acts 14 in the MNT2
  
  
    Acts 14 in the MRS1T
  
  
    Acts 14 in the NAA
  
  
    Acts 14 in the NASB
  
  
    Acts 14 in the NBLA
  
  
    Acts 14 in the NBS
  
  
    Acts 14 in the NBVTP
  
  
    Acts 14 in the NET2
  
  
    Acts 14 in the NIV11
  
  
    Acts 14 in the NNT
  
  
    Acts 14 in the NNT2
  
  
    Acts 14 in the NNT3
  
  
    Acts 14 in the PDDPT
  
  
    Acts 14 in the PFNT
  
  
    Acts 14 in the RMNT
  
  
    Acts 14 in the SBIAS
  
  
    Acts 14 in the SBIBS
  
  
    Acts 14 in the SBIBS2
  
  
    Acts 14 in the SBICS
  
  
    Acts 14 in the SBIDS
  
  
    Acts 14 in the SBIGS
  
  
    Acts 14 in the SBIHS
  
  
    Acts 14 in the SBIIS
  
  
    Acts 14 in the SBIIS2
  
  
    Acts 14 in the SBIIS3
  
  
    Acts 14 in the SBIKS
  
  
    Acts 14 in the SBIKS2
  
  
    Acts 14 in the SBIMS
  
  
    Acts 14 in the SBIOS
  
  
    Acts 14 in the SBIPS
  
  
    Acts 14 in the SBISS
  
  
    Acts 14 in the SBITS
  
  
    Acts 14 in the SBITS2
  
  
    Acts 14 in the SBITS3
  
  
    Acts 14 in the SBITS4
  
  
    Acts 14 in the SBIUS
  
  
    Acts 14 in the SBIVS
  
  
    Acts 14 in the SBT
  
  
    Acts 14 in the SBT1E
  
  
    Acts 14 in the SCHL
  
  
    Acts 14 in the SNT
  
  
    Acts 14 in the SUSU
  
  
    Acts 14 in the SUSU2
  
  
    Acts 14 in the SYNO
  
  
    Acts 14 in the TBIAOTANT
  
  
    Acts 14 in the TBT1E
  
  
    Acts 14 in the TBT1E2
  
  
    Acts 14 in the TFTIP
  
  
    Acts 14 in the TFTU
  
  
    Acts 14 in the TGNTATF3T
  
  
    Acts 14 in the THAI
  
  
    Acts 14 in the TNFD
  
  
    Acts 14 in the TNT
  
  
    Acts 14 in the TNTIK
  
  
    Acts 14 in the TNTIL
  
  
    Acts 14 in the TNTIN
  
  
    Acts 14 in the TNTIP
  
  
    Acts 14 in the TNTIZ
  
  
    Acts 14 in the TOMA
  
  
    Acts 14 in the TTENT
  
  
    Acts 14 in the UBG
  
  
    Acts 14 in the UGV
  
  
    Acts 14 in the UGV2
  
  
    Acts 14 in the UGV3
  
  
    Acts 14 in the VBL
  
  
    Acts 14 in the VDCC
  
  
    Acts 14 in the YALU
  
  
    Acts 14 in the YAPE
  
  
    Acts 14 in the YBVTP
  
  
    Acts 14 in the ZBP