Acts 18 (BIB)
1 Пасьля гэтага Павал, пакінуўшы Афіны, прыйшоў у Карынф; 2 і, знайшоўшы нейкага Юдэя, якога звалі Акіла, родам з Понта, які нядаўна прыйшоў зь Італіі, і Прыскілу, жонку ягоную, - бо Клаўдзій загадаў усім Юдэям пакінуць Рым, - пайшоў да іх, 3 і, як што быў аднаго рамяства, застаўся ў іх і працаваў: бо рамяство ў іх было - рабіць намёты. 4 А кожнай суботы ён прамаўляў у сынагозе і пераконваў Юдэяў і Элінаў. 5 А калі прыйшлі з Македоніі Сіла і Цімафей, дык Павал быў пануканы духам сьведчыць Юдэям, што Ісус ёсьць Хрыстос. 6 А як што яны ўпарціліся і ліхасловілі, дык ён, абтросшы вопратку сваю, сказаў да іх: кроў ваша на галовах вашых; я чысты; сёньня іду да язычнікаў. 7 І пайшоў адтуль, і прыйшоў да аднаго шанавальніка Бога, якога звалі Юст, дом якога быў каля сынагогі. 8 А Крысп, начальнік сынагогі, увераваў у Госпада з усім домам сваім, і многія Карынфяне, слухаючы, уверавалі і ахрысьціліся. 9 А Гасподзь у начной уяве сказаў Паўлу: ня бойся, а прамаўляй і не змаўкай, 10 бо Я з табою, і ніхто ня зробіць табе ліха; бо ў Мяне многа людзей у гэтым горадзе. 11 І ён заставаўся там год і шэсьць месяцаў, навучаючы іх слову Божаму. 12 Тым часам, у часы праконсульства Галіёна ў Ахаі, напалі Юдэі аднадушна на Паўла і прывялі яго на судзілішча, 13 кажучы, што ён вучыць людзей шанаваць Бога не па законе. 14 Калі ж Павал хацеў адкрыць вусны, Галіён сказаў Юдэям: Юдэі! калі б якая-небудзь была крыўда, або ліхі намысел, дык я меў бы прычыну выслухаць вас; 15 але калі ідзе спрэчка пра вучэньне і пра імёны і пра закон ваш, дык разьбірайцеся самі: я не хачу быць судзьдзёю ў гэтым. 16 І прагнаў іх ад судзілішча. 17 А ўсе Эліны, схапіўшы Сасьфена, начальніка сынагогі, білі яго перад судзілішчам; а Галіёна зусім не турбавала гэта. 18 Павал, пабыўшы яшчэ колькі дзён, разьвітаўся з братамі і адплыў у Сырыю, - і зь ім Акіла і Прыскіла, - абстрыгшы галаву ў Кенхрэях паводле зароку. 19 Дабраўшыся да Эфэса, пакінуў іх там, а сам увайшоў у сынагогу і гутарыў з Юдэямі. 20 Калі ж яны прасілі яго пабыць у іх даўжэй, ён не згадзіўся, 21 а разьвітаўся зь імі, сказаўшы: мне трэба мусова правесьці блізкае сьвята ў Ерусаліме; а да вас я вярнуся зноў, калі будзе заўгодна Богу. І выправіўся з Эфэса; (Акіла ж і Прыскіла засталіся ў Эфэсе). 22 Пабыўшы ў Кесарыі, ён прыйшоў у Ерусалім, прывітаў царкву і адышоў у Антыахію. 23 І забавіўшыся там нейкі час, выйшаў і праходзіў па чарзе краіну Галатыйскую і Фрыгію, мацуючы ўсіх вучняў. 24 Адзін Юдэй, якога звалі Апалос, родам з Александрыі, муж красамоўны і абазнаны ў Пісаньнях, прыйшоў у Эфэс. 25 Ён быў настаўлены ў пачатках шляху Гасподняга і, палаючы духам, прамаўляў і вучыў пра Госпада слушна, знаючы толькі хрышчэньне Янавае. 26 Ён пачаў адважна прамаўляць у сынагозе. Пачуўшы яго, Акіла і Прыскіла прынялі яго і яшчэ ясьней прасьвятлілі яму шлях Гасподні. 27 А калі ён намерыўся ісьці ў Ахаю, дык браты напісалі тамтэйшым вучням, каб прынялі яго; і ён, прыбыўшы туды, шмат паспрыяў тым, хто ўвераваў, мілатою: 28 бо ён цьвёрда выкрываў Юдэяў прылюдна, даводзячы Пісаньнямі, што Ісус ёсьць Хрыстос.
In Other Versions
Acts 18 in the ANGEFD
Acts 18 in the ANTPNG2D
Acts 18 in the AS21
Acts 18 in the BAGH
Acts 18 in the BBPNG
Acts 18 in the BBT1E
Acts 18 in the BDS
Acts 18 in the BEV
Acts 18 in the BHAD
Acts 18 in the BLPT
Acts 18 in the BNT
Acts 18 in the BNTABOOT
Acts 18 in the BNTLV
Acts 18 in the BOATCB
Acts 18 in the BOATCB2
Acts 18 in the BOBCV
Acts 18 in the BOCNT
Acts 18 in the BOECS
Acts 18 in the BOGWICC
Acts 18 in the BOHCB
Acts 18 in the BOHCV
Acts 18 in the BOHLNT
Acts 18 in the BOHNTLTAL
Acts 18 in the BOICB
Acts 18 in the BOILNTAP
Acts 18 in the BOITCV
Acts 18 in the BOKCV
Acts 18 in the BOKCV2
Acts 18 in the BOKHWOG
Acts 18 in the BOKSSV
Acts 18 in the BOLCB
Acts 18 in the BOLCB2
Acts 18 in the BOMCV
Acts 18 in the BONAV
Acts 18 in the BONCB
Acts 18 in the BONLT
Acts 18 in the BONUT2
Acts 18 in the BOPLNT
Acts 18 in the BOSCB
Acts 18 in the BOSNC
Acts 18 in the BOTLNT
Acts 18 in the BOVCB
Acts 18 in the BOYCB
Acts 18 in the BPBB
Acts 18 in the BPH
Acts 18 in the BSB
Acts 18 in the CCB
Acts 18 in the CUV
Acts 18 in the CUVS
Acts 18 in the DBT
Acts 18 in the DGDNT
Acts 18 in the DHNT
Acts 18 in the DNT
Acts 18 in the ELBE
Acts 18 in the EMTV
Acts 18 in the ESV
Acts 18 in the FBV
Acts 18 in the FEB
Acts 18 in the GGMNT
Acts 18 in the GNT
Acts 18 in the HARY
Acts 18 in the HNT
Acts 18 in the IRVA
Acts 18 in the IRVB
Acts 18 in the IRVG
Acts 18 in the IRVH
Acts 18 in the IRVK
Acts 18 in the IRVM
Acts 18 in the IRVM2
Acts 18 in the IRVO
Acts 18 in the IRVP
Acts 18 in the IRVT
Acts 18 in the IRVT2
Acts 18 in the IRVU
Acts 18 in the ISVN
Acts 18 in the JSNT
Acts 18 in the KAPI
Acts 18 in the KBT1ETNIK
Acts 18 in the KBV
Acts 18 in the KJV
Acts 18 in the KNFD
Acts 18 in the LBA
Acts 18 in the LBLA
Acts 18 in the LNT
Acts 18 in the LSV
Acts 18 in the MAAL
Acts 18 in the MBV
Acts 18 in the MBV2
Acts 18 in the MHNT
Acts 18 in the MKNFD
Acts 18 in the MNG
Acts 18 in the MNT
Acts 18 in the MNT2
Acts 18 in the MRS1T
Acts 18 in the NAA
Acts 18 in the NASB
Acts 18 in the NBLA
Acts 18 in the NBS
Acts 18 in the NBVTP
Acts 18 in the NET2
Acts 18 in the NIV11
Acts 18 in the NNT
Acts 18 in the NNT2
Acts 18 in the NNT3
Acts 18 in the PDDPT
Acts 18 in the PFNT
Acts 18 in the RMNT
Acts 18 in the SBIAS
Acts 18 in the SBIBS
Acts 18 in the SBIBS2
Acts 18 in the SBICS
Acts 18 in the SBIDS
Acts 18 in the SBIGS
Acts 18 in the SBIHS
Acts 18 in the SBIIS
Acts 18 in the SBIIS2
Acts 18 in the SBIIS3
Acts 18 in the SBIKS
Acts 18 in the SBIKS2
Acts 18 in the SBIMS
Acts 18 in the SBIOS
Acts 18 in the SBIPS
Acts 18 in the SBISS
Acts 18 in the SBITS
Acts 18 in the SBITS2
Acts 18 in the SBITS3
Acts 18 in the SBITS4
Acts 18 in the SBIUS
Acts 18 in the SBIVS
Acts 18 in the SBT
Acts 18 in the SBT1E
Acts 18 in the SCHL
Acts 18 in the SNT
Acts 18 in the SUSU
Acts 18 in the SUSU2
Acts 18 in the SYNO
Acts 18 in the TBIAOTANT
Acts 18 in the TBT1E
Acts 18 in the TBT1E2
Acts 18 in the TFTIP
Acts 18 in the TFTU
Acts 18 in the TGNTATF3T
Acts 18 in the THAI
Acts 18 in the TNFD
Acts 18 in the TNT
Acts 18 in the TNTIK
Acts 18 in the TNTIL
Acts 18 in the TNTIN
Acts 18 in the TNTIP
Acts 18 in the TNTIZ
Acts 18 in the TOMA
Acts 18 in the TTENT
Acts 18 in the UBG
Acts 18 in the UGV
Acts 18 in the UGV2
Acts 18 in the UGV3
Acts 18 in the VBL
Acts 18 in the VDCC
Acts 18 in the YALU
Acts 18 in the YAPE
Acts 18 in the YBVTP
Acts 18 in the ZBP