Acts 24 (BIB)

1 Празь пяць дзён прыйшоў першасьвятар Ананія з старэйшынамі і зь нейкім прамоўцам Тэртулам, якія скардзіліся правіцелю на Паўла. 2 Калі ж яго паклікалі, Тэртул пачаў вінаваціць яго, кажучы: 3 заўсёды і ўсюды з падзякаю шчыраю прызнаём мы, што табе, глыбокашаноўны Феліксе, абавязаны мы вялікім мірам, і дбаньню твайму - добрым ладам гэтага народу. 4 Але, каб дужа не дакучаць табе, прашу цябе выслухаць нас коратка з уласьцівай табе паблажлівасьцю. 5 Мы лічым гэтага чалавека пошасьцю грамадзтва, падбухторшчыкам бунту сярод Юдэяў, якія жывуць на сьвеце, і правадніком Назарэйскай ерасі, 6 які адважыўся нават апаганіць храм, мы ўзялі яго і хацелі судзіць яго паводле нашага закона. 7 Але тысячнік Лісій, прыйшоўшы, зь вялікім гвалтам забраў яго з рук нашых і паслаў да цябе, 8 загадаўшы і нам, скаржнікам яго, ісьці да цябе; ты можаш сам, разабраўшыся, даведацца ад яго пра ўсё тое, у чым мы вінавацім яго. 9 І Юдэі пацьвердзілі, сказаўшы, што гэта так. 10 А Павал, калі правіцель даў яму знак гаварыць, адказваў: ведаючы, што шмат гадоў справядліва судзіш народ гэты, я тым свабодней буду бараніць маю справу. 11 Ты можаш даведацца, што ня больш як дванаццаць дзён таму назад я прыйшоў у Ерусалім на пакланеньне; 12 і ні ў сьвяцілішчы, ні ў сынагогах, ні ў горадзе яны ня бачылі, каб я з кім спрачаўся альбо падбухторваў людзей на бунт, 13 і ня могуць даказаць таго, у чым цяпер вінавацяць мяне; 14 а ў тым прызнаюся табе, што паводле вучэньня, якое яны называюць ерасьсю, я сапраўды служу Богу бацькоў маіх, верачы напісанаму ў законе і прароках, 15 маючы спадзяваньне на Бога, што будзе ўваскрэсеньне мёртвых, праведных і няправедных, чаго і самі яны чакаюць; 16 так і сам дбаю заўсёды, каб мець беззаганнае сумленьне перад Богам і людзьмі; 17 праз многа гадоў я прыйшоў, каб прынесьці міласьціну народу майму і ахвяры; 18 пры гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў храме ня зь людзьмі і ня з бунтам; 19 а гэта былі некаторыя Асійскія Юдэі, якім варта было б стаць прад табою і зьвінаваціць мяне, калі што маюць супроць мяне; 20 альбо хай гэтыя самі скажуць, якую знайшлі яны ўва мне няпраўду, калі я стаў перад сынедрыёнам, 21 бадай што толькі тое адно слова, якое ўголас вымавіў я, стоячы сярод іх, што за вучэньне пра ўваскрэсеньне мёртвых судзіце вы сёньня мяне. 22 Выслухаўшы гэта, Фелікс адклаў іхнюю справу, дакладна даведаўшыся пра гэты шлях, сказаўшы: калі прыйдзе тысячнік Лісій, я выведаю ўсё пра гэта вучэньне. 23 А Паўла загадаў сотніку вартаваць, але ня ўціскаць яго і не забараняць нікому зь яго блізкіх служыць яму альбо адведваць яго. 24 Празь некалькі дзён Фелікс, прыйшоўшы з Друзілаю, жонкаю сваёю, Юдэйкаю, паклікаў Паўла, і слухаў яго пра веру ў Ісуса Хрыста. 25 І як той гаварыў пра праўду, пра ўстрымлівасьць і будучы суд, дык Фелікс вельмі перапалохаўся і адказваў: цяпер ідзі, а калі выберу час, паклічу цябе. 26 Пры гэтым спадзяваўся ён, што Павал дасьць яму грошай, каб адпусьціў яго: таму часта яго выклікаў і гутарыў зь ім. 27 Але праз два гады на Феліксава месца заступіў Порцый Фэст; хочучы дагадзіць Юдэям, Фелікс пакінуў Паўла ў кайданах.

In Other Versions

Acts 24 in the ANGEFD

Acts 24 in the ANTPNG2D

Acts 24 in the AS21

Acts 24 in the BAGH

Acts 24 in the BBPNG

Acts 24 in the BBT1E

Acts 24 in the BDS

Acts 24 in the BEV

Acts 24 in the BHAD

Acts 24 in the BLPT

Acts 24 in the BNT

Acts 24 in the BNTABOOT

Acts 24 in the BNTLV

Acts 24 in the BOATCB

Acts 24 in the BOATCB2

Acts 24 in the BOBCV

Acts 24 in the BOCNT

Acts 24 in the BOECS

Acts 24 in the BOGWICC

Acts 24 in the BOHCB

Acts 24 in the BOHCV

Acts 24 in the BOHLNT

Acts 24 in the BOHNTLTAL

Acts 24 in the BOICB

Acts 24 in the BOILNTAP

Acts 24 in the BOITCV

Acts 24 in the BOKCV

Acts 24 in the BOKCV2

Acts 24 in the BOKHWOG

Acts 24 in the BOKSSV

Acts 24 in the BOLCB

Acts 24 in the BOLCB2

Acts 24 in the BOMCV

Acts 24 in the BONAV

Acts 24 in the BONCB

Acts 24 in the BONLT

Acts 24 in the BONUT2

Acts 24 in the BOPLNT

Acts 24 in the BOSCB

Acts 24 in the BOSNC

Acts 24 in the BOTLNT

Acts 24 in the BOVCB

Acts 24 in the BOYCB

Acts 24 in the BPBB

Acts 24 in the BPH

Acts 24 in the BSB

Acts 24 in the CCB

Acts 24 in the CUV

Acts 24 in the CUVS

Acts 24 in the DBT

Acts 24 in the DGDNT

Acts 24 in the DHNT

Acts 24 in the DNT

Acts 24 in the ELBE

Acts 24 in the EMTV

Acts 24 in the ESV

Acts 24 in the FBV

Acts 24 in the FEB

Acts 24 in the GGMNT

Acts 24 in the GNT

Acts 24 in the HARY

Acts 24 in the HNT

Acts 24 in the IRVA

Acts 24 in the IRVB

Acts 24 in the IRVG

Acts 24 in the IRVH

Acts 24 in the IRVK

Acts 24 in the IRVM

Acts 24 in the IRVM2

Acts 24 in the IRVO

Acts 24 in the IRVP

Acts 24 in the IRVT

Acts 24 in the IRVT2

Acts 24 in the IRVU

Acts 24 in the ISVN

Acts 24 in the JSNT

Acts 24 in the KAPI

Acts 24 in the KBT1ETNIK

Acts 24 in the KBV

Acts 24 in the KJV

Acts 24 in the KNFD

Acts 24 in the LBA

Acts 24 in the LBLA

Acts 24 in the LNT

Acts 24 in the LSV

Acts 24 in the MAAL

Acts 24 in the MBV

Acts 24 in the MBV2

Acts 24 in the MHNT

Acts 24 in the MKNFD

Acts 24 in the MNG

Acts 24 in the MNT

Acts 24 in the MNT2

Acts 24 in the MRS1T

Acts 24 in the NAA

Acts 24 in the NASB

Acts 24 in the NBLA

Acts 24 in the NBS

Acts 24 in the NBVTP

Acts 24 in the NET2

Acts 24 in the NIV11

Acts 24 in the NNT

Acts 24 in the NNT2

Acts 24 in the NNT3

Acts 24 in the PDDPT

Acts 24 in the PFNT

Acts 24 in the RMNT

Acts 24 in the SBIAS

Acts 24 in the SBIBS

Acts 24 in the SBIBS2

Acts 24 in the SBICS

Acts 24 in the SBIDS

Acts 24 in the SBIGS

Acts 24 in the SBIHS

Acts 24 in the SBIIS

Acts 24 in the SBIIS2

Acts 24 in the SBIIS3

Acts 24 in the SBIKS

Acts 24 in the SBIKS2

Acts 24 in the SBIMS

Acts 24 in the SBIOS

Acts 24 in the SBIPS

Acts 24 in the SBISS

Acts 24 in the SBITS

Acts 24 in the SBITS2

Acts 24 in the SBITS3

Acts 24 in the SBITS4

Acts 24 in the SBIUS

Acts 24 in the SBIVS

Acts 24 in the SBT

Acts 24 in the SBT1E

Acts 24 in the SCHL

Acts 24 in the SNT

Acts 24 in the SUSU

Acts 24 in the SUSU2

Acts 24 in the SYNO

Acts 24 in the TBIAOTANT

Acts 24 in the TBT1E

Acts 24 in the TBT1E2

Acts 24 in the TFTIP

Acts 24 in the TFTU

Acts 24 in the TGNTATF3T

Acts 24 in the THAI

Acts 24 in the TNFD

Acts 24 in the TNT

Acts 24 in the TNTIK

Acts 24 in the TNTIL

Acts 24 in the TNTIN

Acts 24 in the TNTIP

Acts 24 in the TNTIZ

Acts 24 in the TOMA

Acts 24 in the TTENT

Acts 24 in the UBG

Acts 24 in the UGV

Acts 24 in the UGV2

Acts 24 in the UGV3

Acts 24 in the VBL

Acts 24 in the VDCC

Acts 24 in the YALU

Acts 24 in the YAPE

Acts 24 in the YBVTP

Acts 24 in the ZBP