Acts 7 (BIB)

1 Тады сказаў першасьвятар: ці так гэта? 2 А ён сказаў: мужы браты і бацькі! паслухайце. Бог славы зьявіўся бацьку нашаму Абрагаму ў Месапатаміі, да перасяленьня яго ў Харан, 3 і сказаў яму: выйдзі зь зямлі тваёй і з радзіны тваёй і з дома бацькі твайго, і ідзі ў зямлю, якую пакажу табе. 4 Тады ён выйшаў зь зямлі Халдэйскай і пасяліўся ў Харане; а адтуль, пасьля сьмерці бацькі ягонага, перасяліў яго Бог у гэтую зямлю, дзе вы цяпер жывяце; 5 і ня даў яму на ёй спадчыны ні на ступак нагі, а абяцаўся даць яе на валоданьне яму нашчадкам ягоным пасьля яго, калі ён яшчэ быў бязьдзетны. 6 І сказаў яму Бог, што нашчадкі ягоныя будуць прыхаднямі ў чужой зямлі і будуць у рабстве і прыгнёце гадоў чатырыста. 7 Але Я, сказаў Бог, учыню суд над тым народам, у якога яны будуць у рабстве; і пасьля таго яны выйдуць і будуць служыць Мне на гэтым месцы. 8 І даў яму запавет абразаньня. Пасьля гэтага ён спарадзіў Ісаака і абрэзаў яго восьмага дня; а Ісаак спарадзіў Якава, а Якаў - дванаццаць патрыярхаў. 9 Патрыярхі з зайздрасьці прадалі Язэпа ў Егіпет; але Бог быў зь ім, 10 і выбавіў яго ад усіх уціскаў ягоных, і дараваў мудрасьць яму і ўпадабаньне фараона, цара Егіпецкага, і той паставіў яго начальнікам над Егіптам і над усім домам сваім. 11 І прыйшоў голад і вялікі смутак на ўсю зямлю Егіпецкую і Ханаанскую, і бацькі нашыя не знаходзілі, чым пракарміцца. 12 А Якаў, пачуўшы, што ёсьць пшаніца ў Егіпце, паслаў туды бацькоў нашых першым разам; 13 а як прыйшлі яны другім разам, Язэп адкрыўся братам сваім і вядомы стаў фараону род Язэпаў. 14 Язэп, паслаўшы, паклікаў бацьку свайго Якава і ўсю радзіну сваю, семдзесят пяць душ. 15 Якаў перайшоў у Егіпет, і памёр сам і бацькі нашыя; 16 і перанесены былі ў Сіхем і пакладзены ў магілу, якую купіў Абрагам за цану серабра ў сыноў Эмора Сіхемавага. 17 А як наблізіўся час збыцца абяцаньню, за якое прысягнуў Бог Абрагаму, народ разрастаўся і множыўся ў Егіпце, 18 аж пакуль ня прыйшоў новы цар, які ня ведаў Язэпа; 19 гэты, намысьляючы ліхое супроць роду нашага, уціскаў бацькоў нашых, вымушаючы іх кідаць дзяцей сваіх, каб ня выжывалі. 20 У гэты час нарадзіўся Майсей і быў да спадобы Богу; тры месяцы яго кармілі ў доме бацькі ягонага, 21 А як выкінулі, узяла яго дачка фараонава і выхавала яго ў сябе як сына. 22 І навучылі Майсея ўсёй мудрасьці Егіпецкай і быў моцны ў словах і дзеях. 23 А як споўнілася яму сорак гадоў, запала яму ў серца адведаць братоў сваіх, сыноў Ізраілевых. 24 І, убачыўшы, як крыўдзілі аднаго, заступіўся і адпомсьціў за пакрыўджанага, забіўшы Егіпцяніна. 25 Ён думаў, зразумеюць браты яго, што Бог рукою ягонаю дае ім збавеньне; але яны не зразумелі. 26 На другі дзень, калі некаторыя зь іх сварыліся, ён зьявіўся і схіляў іх да згоды, кажучы: вы - браты; навошта крыўдзіце адзін аднаго? 27 А той, што крыўдзіў блізкага, адштурхнуў яго, кажучы: хто цябе паставіў начальнікам і судзьдзёю над намі? 28 Ці ня хочаш ты забіць і мяне, як учора забіў Егіпцяніна? 29 Ад гэтых словаў Майсей уцёк і стаўся прыхаднем у зямлі Мадыямскай, дзе нарадзіліся ад яго два сыны. 30 Як мінула сорак гадоў, зьявіўся яму ў пустыні, дзе гара Сынайская, анёл Гасподні ў полымі вогненнага цярновага куста. 31 Майсей убачыўшы зьдзівіўся з уявы; а калі падыходзіў разгледзець, быў яму голас Гасподні: 32 Я Бог бацькоў тваіх, Бог Абрагамаў і Бог Ісаакаў і Бог Якаваў. Майсей, ахоплены страхам, не адважыўся глядзець. 33 І сказаў яму Гасподзь: скінь абутак з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая. 34 Бачу Я ўціск народу Майго ў Егіпце і чую стогны ягоныя, і сышоў выбавіць яго; дык ідзі ж, Я пашлю цябе ў Егіпет. 35 Гэтага Майсея, якога яны адцураліся, сказаўшы: хто цябе паставіў начальнікам і судзьдзёю? - яго Бог рукою анёла, што зьявіўся яму ў цярновым кусьце, паслаў начальнікам і ратаўніком. 36 Ён вывеў іх, учыніўшы цуды і азнакі ў зямлі Егіпецкай і ў Чэрмным моры і ў пустыні за сорак гадоў. 37 Гэта той Майсей, які сказаў сынам Ізраілевым: Прарока паставіць вам Гасподзь Бог ваш з братоў вашых: Яго слухайце. 38 Гэта той самы, які быў на сходзе ў пустыні з анёлам, што гаварыў зь ім на гары Сынаі, і з бацькамі нашымі, і які прыняў жывыя словы, каб перадаць нам, 39 якому бацькі нашыя не хацелі быць паслухмянымі, а адмовіліся ад яго і павярнуліся сэрцамі сваімі да Егіпта, 40 сказаўшы Аарону: зрабі нам багоў, якія б ішлі наперадзе нас, бо з Майсеем, які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, ня ведаем, што здарылася. 41 І зрабілі ў тыя дні цяля, і прынесьлі ахвяру ідалу, і весяліліся перад творам рук сваіх. 42 А Бог адвярнуўся і пакінуў іх служыць войску нябеснаму, як напісана ў кнізе прарокаў: «дом Ізраілеў! Ці прыносілі вы Мне заколатае і ахвяры за сорак гадоў у пустыні? 43 Вы прынялі скінію Малохаву і зорку бога вашага Рэмфана, выявы, якія вы зрабілі, каб пакланяцца ім: і я перасялю вас за Вавілон». 44 Скінія сьведчаньня была ў бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Хто сказаў Майсею зрабіць яе паводле ўзору, ім бачанага. 45 Бацькі нашыя зь Ісусам, узяўшы яе, унесьлі ў валоданьні народаў, прагнаных Богам ад аблічча бацькоў вашых. Так было да дзён Давідавых; 46 гэты знайшоў мілату перад Богам і маліў, каб знайсьці жытло Богу Якаваму. 47 А Саламон збудаваў Яму дом. 48 Але Ўсявышні не ў рукатворных храмах жыве, як кажа прарок: 49 «неба - трон Мой, і зямля - падножжа ног Маіх; які дом збудуеце Мне, кажа Гасподзь, альбо якое месца на адпачынак Мой? 50 Ці ж не Мая рука стварыла ўсё гэта?». 51 Цьвёрдахрыбетныя! людзі зь неабрэзанымі сэрцамі і вушамі! вы заўсёды працівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы: 52 каго ж бо з прарокаў ня гналі бацькі вашыя? яны забілі прадвесьнікаў прышэсьця Праведніка, прадажнікамі і забойцамі Якога сталіся сёньня вы, 53 вы, якія прынялі ўстанаўленьнем анёльскім закон, і не захавалі. 54 Слухаючы гэта, яны рваліся сэрцамі і скрыгаталі на яго зубамі. 55 А Сьцяпан, напоўнены Духам Сьвятым, паглядзеўшы на неба, убачыў Божую славу і Ісуса, Які стаяў праваруч Бога, 56 і сказаў: вось, бачу я нябёсы расчыненыя і Сына Чалавечага, Які стаіць праваруч Бога. 57 Але яны, закрычаўшы моцным голасам, затыкалі вушы свае, і аднадушна кінуліся на яго, 58 і, вывеўшы за горад, пачалі біць яго камянямі. А сьведкі паклалі сваю адзежу да ног юнака, якога звалі Саўлам. 59 І білі камянямі Сьцяпана, які маліўся і казаў: Госпадзе Ісусе! прымі дух мой! 60 І, схіліўшы калені, усклікнуў моцным голасам: Госпадзе! ня лічы ім грэху гэтага! І, сказаўшы гэта, спачыў.

In Other Versions

Acts 7 in the ANGEFD

Acts 7 in the ANTPNG2D

Acts 7 in the AS21

Acts 7 in the BAGH

Acts 7 in the BBPNG

Acts 7 in the BBT1E

Acts 7 in the BDS

Acts 7 in the BEV

Acts 7 in the BHAD

Acts 7 in the BLPT

Acts 7 in the BNT

Acts 7 in the BNTABOOT

Acts 7 in the BNTLV

Acts 7 in the BOATCB

Acts 7 in the BOATCB2

Acts 7 in the BOBCV

Acts 7 in the BOCNT

Acts 7 in the BOECS

Acts 7 in the BOGWICC

Acts 7 in the BOHCB

Acts 7 in the BOHCV

Acts 7 in the BOHLNT

Acts 7 in the BOHNTLTAL

Acts 7 in the BOICB

Acts 7 in the BOILNTAP

Acts 7 in the BOITCV

Acts 7 in the BOKCV

Acts 7 in the BOKCV2

Acts 7 in the BOKHWOG

Acts 7 in the BOKSSV

Acts 7 in the BOLCB

Acts 7 in the BOLCB2

Acts 7 in the BOMCV

Acts 7 in the BONAV

Acts 7 in the BONCB

Acts 7 in the BONLT

Acts 7 in the BONUT2

Acts 7 in the BOPLNT

Acts 7 in the BOSCB

Acts 7 in the BOSNC

Acts 7 in the BOTLNT

Acts 7 in the BOVCB

Acts 7 in the BOYCB

Acts 7 in the BPBB

Acts 7 in the BPH

Acts 7 in the BSB

Acts 7 in the CCB

Acts 7 in the CUV

Acts 7 in the CUVS

Acts 7 in the DBT

Acts 7 in the DGDNT

Acts 7 in the DHNT

Acts 7 in the DNT

Acts 7 in the ELBE

Acts 7 in the EMTV

Acts 7 in the ESV

Acts 7 in the FBV

Acts 7 in the FEB

Acts 7 in the GGMNT

Acts 7 in the GNT

Acts 7 in the HARY

Acts 7 in the HNT

Acts 7 in the IRVA

Acts 7 in the IRVB

Acts 7 in the IRVG

Acts 7 in the IRVH

Acts 7 in the IRVK

Acts 7 in the IRVM

Acts 7 in the IRVM2

Acts 7 in the IRVO

Acts 7 in the IRVP

Acts 7 in the IRVT

Acts 7 in the IRVT2

Acts 7 in the IRVU

Acts 7 in the ISVN

Acts 7 in the JSNT

Acts 7 in the KAPI

Acts 7 in the KBT1ETNIK

Acts 7 in the KBV

Acts 7 in the KJV

Acts 7 in the KNFD

Acts 7 in the LBA

Acts 7 in the LBLA

Acts 7 in the LNT

Acts 7 in the LSV

Acts 7 in the MAAL

Acts 7 in the MBV

Acts 7 in the MBV2

Acts 7 in the MHNT

Acts 7 in the MKNFD

Acts 7 in the MNG

Acts 7 in the MNT

Acts 7 in the MNT2

Acts 7 in the MRS1T

Acts 7 in the NAA

Acts 7 in the NASB

Acts 7 in the NBLA

Acts 7 in the NBS

Acts 7 in the NBVTP

Acts 7 in the NET2

Acts 7 in the NIV11

Acts 7 in the NNT

Acts 7 in the NNT2

Acts 7 in the NNT3

Acts 7 in the PDDPT

Acts 7 in the PFNT

Acts 7 in the RMNT

Acts 7 in the SBIAS

Acts 7 in the SBIBS

Acts 7 in the SBIBS2

Acts 7 in the SBICS

Acts 7 in the SBIDS

Acts 7 in the SBIGS

Acts 7 in the SBIHS

Acts 7 in the SBIIS

Acts 7 in the SBIIS2

Acts 7 in the SBIIS3

Acts 7 in the SBIKS

Acts 7 in the SBIKS2

Acts 7 in the SBIMS

Acts 7 in the SBIOS

Acts 7 in the SBIPS

Acts 7 in the SBISS

Acts 7 in the SBITS

Acts 7 in the SBITS2

Acts 7 in the SBITS3

Acts 7 in the SBITS4

Acts 7 in the SBIUS

Acts 7 in the SBIVS

Acts 7 in the SBT

Acts 7 in the SBT1E

Acts 7 in the SCHL

Acts 7 in the SNT

Acts 7 in the SUSU

Acts 7 in the SUSU2

Acts 7 in the SYNO

Acts 7 in the TBIAOTANT

Acts 7 in the TBT1E

Acts 7 in the TBT1E2

Acts 7 in the TFTIP

Acts 7 in the TFTU

Acts 7 in the TGNTATF3T

Acts 7 in the THAI

Acts 7 in the TNFD

Acts 7 in the TNT

Acts 7 in the TNTIK

Acts 7 in the TNTIL

Acts 7 in the TNTIN

Acts 7 in the TNTIP

Acts 7 in the TNTIZ

Acts 7 in the TOMA

Acts 7 in the TTENT

Acts 7 in the UBG

Acts 7 in the UGV

Acts 7 in the UGV2

Acts 7 in the UGV3

Acts 7 in the VBL

Acts 7 in the VDCC

Acts 7 in the YALU

Acts 7 in the YAPE

Acts 7 in the YBVTP

Acts 7 in the ZBP