Acts 7 (BNTABOOT)

1 1. А першасьвятар сказаў: «Ці ж гэта так?» 2 2. Той жа мовіў: «Мужы браты і бацькі, паслухайце! Бог славы зьявіўся бацьку нашаму Абрагаму, калі той быў у Мэсапатаміі, перш, чым пасяліўся ў Харане, 3 3. і сказаў да яго: “Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх і ідзі ў зямлю, якую Я табе пакажу”. 4 4. Тады, выйшаўшы з зямлі Халдэйскае, ён пасяліўся ў Харане; адтуль пасьля сьмерці бацькі ягонага [Бог] перасяліў яго ў гэтую зямлю, у якой вы цяпер жывяцё. 5 5. І ня даў яму ў ёй спадчыны ані на стапу нагі; і абяцаў яму даць яе ў валоданьне яму і насеньню ягонаму пасьля яго, а ня меў ён дзіцяці. 6 6. Сказаў жа яму Бог, што насеньне ягонае будзе прыхаднем у зямлі чужой, і зьняволяць іх, і будуць рабіць ім зло чатырыста гадоў. 7 7. “І народ, які зняволіць іх, Я буду судзіць, — сказаў Бог, — і пасьля гэтага яны выйдуць і будуць служыць Мне ў гэтым месцы”. 8 8. І даў яму запавет абразаньня. І гэтак ён нарадзіў Ісаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень; і Ісаак — Якуба, і Якуб — дванаццаць патрыярхаў. 9 9. І патрыярхі, зайздросьцячы Язэпу, прадалі яго ў Эгіпет; і Бог быў з ім, 10 10. і выбавіў яго з усіх прыгнётаў ягоных, і даў яму ласку і мудрасьць перад фараонам, валадаром Эгіпту; і той паставіў яго за начальніка над Эгіптам і над усім домам сваім. 11 11. Прыйшоў жа голад на ўсю зямлю Эгіпту і Ханаану, і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці. 12 12. А Якуб, пачуўшы, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, паслаў спачатку бацькоў нашых, 13 13. і за другім разам Язэп быў пазнаны братамі ягонымі, і фараону выявіўся род Язэпавы. 14 14. А Язэп, паслаўшы, паклікаў бацьку свайго Якуба і ўсіх родзічаў сваіх, душаў семдзесят пяць. 15 15. Якуб жа зыйшоў у Эгіпет, і памёр сам і бацькі нашыя, 16 16. і перанесьлі іх у Сыхем, і паклалі ў магілу, якую набыў Абрагам за цану срэбра ў сыноў Гемора Сыхемава. 17 17. А як набліжаўся час абяцаньня, наконт якога прысягаў Бог Абрагаму, народ рос і памнажаўся ў Эгіпце 18 18. да часу, калі паўстаў іншы валадар, які ня ведаў Язэпа. 19 19. Той, хітруючы супраць роду нашага, рабіў зло бацькам нашым, каб яны выкідалі немаўлят, каб тыя не жылі. 20 20. У той час нарадзіўся Майсей, і быў мілы Богу; яго гадавалі тры месяцы ў доме бацькі ягонага. 21 21. Калі ж выкінулі яго, узяла яго дачка фараона і гадавала яго за сына сабе. 22 22. І быў настаўлены Майсей ва ўсёй мудрасьці Эгіпцянаў, і быў ён магутны ў словах і ўчынках. 23 23. Калі ж споўнілася яму сорак гадоў веку, прыйшло яму на сэрца даведацца братоў сваіх, сыноў Ізраіля. 24 24. І, убачыўшы, як некага крыўдзілі, заступіўся за яго і адпомсьціў за пакрыўджанага, ударыўшы Эгіпцяніна. 25 25. Ён жа думаў, што браты ягоныя зразумеюць, што Бог рукой ягонай дае ім выбаўленьне, а яны не зразумелі. 26 26. І на наступны дзень ён зьявіўся ім, як яны біліся, і вёў іх да згоды, кажучы: “Мужы, вы — браты! Чаму вы крыўдзіце адзін аднога?” 27 27. А той, што быў крыўдзіў бліжняга, адапхнуў яго, кажучы: “Хто паставіў цябе за начальніка і судзьдзю над намі? 28 28. Ці ты хочаш забіць мяне, як забіў учора Эгіпцяніна?” 29 29. Праз гэтае слова ўцёк Майсей і стаўся прыхаднем у зямлі Мадыям, дзе нарадзіў двух сыноў. 30 30. А калі споўнілася сорак гадоў, зьявіўся яму ў пустыні пад гарою Сынай анёл Госпадаў у полымі вагню куста. 31 31. Майсей жа, убачыўшы, зьдзівіўся відзежу, і калі ён набліжаўся, каб прыгледзецца, быў да яго голас Госпада: 32 32. “Я — Бог бацькоў тваіх, Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якуба”. Трасучыся, Майсей не адважыўся ўглядацца. 33 33. А Госпад сказаў яму: “Здымі сандалы з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, — зямля сьвятая. 34 34. Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго ў Эгіпце, і пачуў стагнаньне іхнае, і зыйшоў выбавіць іх. І цяпер ідзі, Я пашлю цябе ў Эгіпет”. 35 35. Таго Майсея, якога яны адракліся, кажучы: “Хто паставіў цябе за начальніка і судзьдзю?” — яго Бог за начальніка і выбавіцеля паслаў рукой анёла, які зьявіўся яму ў кусьце. 36 36. Ён вывеў іх, учыніўшы цуды і знакі ў зямлі Эгіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пустыні сорак гадоў. 37 37. Гэта той Майсей, які сказаў сынам Ізраіля: “Прарока паставіць вам Госпад, Бог ваш, з братоў вашых, як мяне; Яго слухайце”. 38 38. Гэта той, які быў у пустыні ў зборы з анёлам, які гаварыў на гары Сынай з ім і з бацькамі нашымі, які прыняў словы жывыя, каб даць нам, 39 39. якому не хацелі быць паслухмяныя бацькі нашыя, але адапхнулі яго і павярнулі сэрцы свае да Эгіпту, 40 40. кажучы Аарону: “Зрабі нам багоў, якія будуць ісьці наперадзе нас, бо з Майсеем гэтым, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім”. 41 41. І зрабілі ў тыя дні цяля, і прынесьлі ахвяру ідалу, і весяліліся ў справах рук сваіх. 42 42. А Бог адвярнуўся і аддаў іх служыць войску нябеснаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: “Дом Ізраіля, ці прыносілі вы Мне бітае і ахвяры сорак гадоў у пустыні? 43 43. І паднялі вы намёт Малоха і зорку бога вашага Рэмфана, абразы, якія вы зрабілі, каб ім пакланяцца. І Я перасялю вас ажно за Бабілон”. 44 44. Намёт сьведчаньня быў у бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Які гаварыў Майсею зрабіць яе паводле вобразу, які ён бачыў. 45 45. Яе, узяўшы, занесьлі бацькі нашыя з Егошуам у валоданьні паганаў, якіх Бог выгнаў ад аблічча бацькоў нашых, ажно да дзён Давіда, 46 46. які знайшоў ласку перад Богам і прасіў, каб знайсьці будыніну Богу Якуба. 47 47. Салямон жа пабудаваў Яму дом. 48 48. Але Найвышэйшы не жыве ў бажніцах, зробленых рукамі, як кажа прарок: 49 49. “Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які ж дом вы пабудуеце Мне, — кажа Госпад, — або якое месца супачынку Майго? 50 50. Ці ж не Мая рука ўчыніла ўсё гэтае?” 51 51. [Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы. 52 52. Каго з прарокаў не перасьледавалі бацькі вашыя, і пазабівалі прадвесьнікаў прыходу Праведніка, здраднікамі і забойцамі Якога вы цяпер сталіся, 53 53. вы, якія ўзялі Закон паводле пастановы анёлаў і не захавалі яго». 54 54. А слухаючы гэта, яны раз’юшваліся ў сэрцах сваіх і скрыгаталі зубамі на яго. 55 55. Ён жа, напоўнены Духам Сьвятым, углядаючыся ў неба, убачыў славу Божую і Ісуса, Які стаіць праваруч Бога, 56 56. і сказаў: «Вось, бачу неба адчыненае і Сына Чалавечага, Які стаіць праваруч Бога». 57 57. Яны ж, закрычаўшы моцным голасам, пазатыкалі вушы свае, і аднадушна рынуліся на яго, 58 58. і, выгнаўшы за горад, каменавалі яго. І сьведкі кінулі адзеньні свае ля ног дзяцюка, называнага Саўл, 59 59. і каменавалі Стэфана, які прызываў [Бога] і казаў: «Госпадзе Ісусе, прымі дух мой!» 60 60. І, укленчыўшы, закрычаў моцным голасам: «Госпадзе, не палічы ім грэху гэтага!» І, сказаўшы гэта, памёр.

In Other Versions

Acts 7 in the ANGEFD

Acts 7 in the ANTPNG2D

Acts 7 in the AS21

Acts 7 in the BAGH

Acts 7 in the BBPNG

Acts 7 in the BBT1E

Acts 7 in the BDS

Acts 7 in the BEV

Acts 7 in the BHAD

Acts 7 in the BIB

Acts 7 in the BLPT

Acts 7 in the BNT

Acts 7 in the BNTLV

Acts 7 in the BOATCB

Acts 7 in the BOATCB2

Acts 7 in the BOBCV

Acts 7 in the BOCNT

Acts 7 in the BOECS

Acts 7 in the BOGWICC

Acts 7 in the BOHCB

Acts 7 in the BOHCV

Acts 7 in the BOHLNT

Acts 7 in the BOHNTLTAL

Acts 7 in the BOICB

Acts 7 in the BOILNTAP

Acts 7 in the BOITCV

Acts 7 in the BOKCV

Acts 7 in the BOKCV2

Acts 7 in the BOKHWOG

Acts 7 in the BOKSSV

Acts 7 in the BOLCB

Acts 7 in the BOLCB2

Acts 7 in the BOMCV

Acts 7 in the BONAV

Acts 7 in the BONCB

Acts 7 in the BONLT

Acts 7 in the BONUT2

Acts 7 in the BOPLNT

Acts 7 in the BOSCB

Acts 7 in the BOSNC

Acts 7 in the BOTLNT

Acts 7 in the BOVCB

Acts 7 in the BOYCB

Acts 7 in the BPBB

Acts 7 in the BPH

Acts 7 in the BSB

Acts 7 in the CCB

Acts 7 in the CUV

Acts 7 in the CUVS

Acts 7 in the DBT

Acts 7 in the DGDNT

Acts 7 in the DHNT

Acts 7 in the DNT

Acts 7 in the ELBE

Acts 7 in the EMTV

Acts 7 in the ESV

Acts 7 in the FBV

Acts 7 in the FEB

Acts 7 in the GGMNT

Acts 7 in the GNT

Acts 7 in the HARY

Acts 7 in the HNT

Acts 7 in the IRVA

Acts 7 in the IRVB

Acts 7 in the IRVG

Acts 7 in the IRVH

Acts 7 in the IRVK

Acts 7 in the IRVM

Acts 7 in the IRVM2

Acts 7 in the IRVO

Acts 7 in the IRVP

Acts 7 in the IRVT

Acts 7 in the IRVT2

Acts 7 in the IRVU

Acts 7 in the ISVN

Acts 7 in the JSNT

Acts 7 in the KAPI

Acts 7 in the KBT1ETNIK

Acts 7 in the KBV

Acts 7 in the KJV

Acts 7 in the KNFD

Acts 7 in the LBA

Acts 7 in the LBLA

Acts 7 in the LNT

Acts 7 in the LSV

Acts 7 in the MAAL

Acts 7 in the MBV

Acts 7 in the MBV2

Acts 7 in the MHNT

Acts 7 in the MKNFD

Acts 7 in the MNG

Acts 7 in the MNT

Acts 7 in the MNT2

Acts 7 in the MRS1T

Acts 7 in the NAA

Acts 7 in the NASB

Acts 7 in the NBLA

Acts 7 in the NBS

Acts 7 in the NBVTP

Acts 7 in the NET2

Acts 7 in the NIV11

Acts 7 in the NNT

Acts 7 in the NNT2

Acts 7 in the NNT3

Acts 7 in the PDDPT

Acts 7 in the PFNT

Acts 7 in the RMNT

Acts 7 in the SBIAS

Acts 7 in the SBIBS

Acts 7 in the SBIBS2

Acts 7 in the SBICS

Acts 7 in the SBIDS

Acts 7 in the SBIGS

Acts 7 in the SBIHS

Acts 7 in the SBIIS

Acts 7 in the SBIIS2

Acts 7 in the SBIIS3

Acts 7 in the SBIKS

Acts 7 in the SBIKS2

Acts 7 in the SBIMS

Acts 7 in the SBIOS

Acts 7 in the SBIPS

Acts 7 in the SBISS

Acts 7 in the SBITS

Acts 7 in the SBITS2

Acts 7 in the SBITS3

Acts 7 in the SBITS4

Acts 7 in the SBIUS

Acts 7 in the SBIVS

Acts 7 in the SBT

Acts 7 in the SBT1E

Acts 7 in the SCHL

Acts 7 in the SNT

Acts 7 in the SUSU

Acts 7 in the SUSU2

Acts 7 in the SYNO

Acts 7 in the TBIAOTANT

Acts 7 in the TBT1E

Acts 7 in the TBT1E2

Acts 7 in the TFTIP

Acts 7 in the TFTU

Acts 7 in the TGNTATF3T

Acts 7 in the THAI

Acts 7 in the TNFD

Acts 7 in the TNT

Acts 7 in the TNTIK

Acts 7 in the TNTIL

Acts 7 in the TNTIN

Acts 7 in the TNTIP

Acts 7 in the TNTIZ

Acts 7 in the TOMA

Acts 7 in the TTENT

Acts 7 in the UBG

Acts 7 in the UGV

Acts 7 in the UGV2

Acts 7 in the UGV3

Acts 7 in the VBL

Acts 7 in the VDCC

Acts 7 in the YALU

Acts 7 in the YAPE

Acts 7 in the YBVTP

Acts 7 in the ZBP