Isaiah 30 (BIB)

1 Гора непакорлівым сынам, кажа Гасподзь, якія робяць народы, але безь Мяне, і ў спрымірэнства ўступаюць, але бяз духа Майго, каб далучаць грэх да грэху: 2 ня спытаўшыся вуснаў Маіх, ідуць у Егіпет, каб падмацаваць сябе сілаю фараонавай і схавацца пад ценем Егіпта. 3 Але сіла фараона будзе вам сорамам, і прытулак пад ценем Егіпта - ганьбаю; 4 бо князі ягоныя ўжо ў Цаане, і паслы ягоныя дайшлі да Ханэса. 5 Усе яны будуць пасаромленыя за народ, ад якога карысьці няма ім; ня будзе ад яго ні дапамогі, ні карысьці, а - сорам і глум. 6 Цяжар на жывёлах, якія ідуць на поўдзень, па зямлі прыгнёту і ўціску, адкуль выходзяць ільвіцы ды ільвы, асьпіды і лятучыя зьмеі; яны нясуць на хрыбтах аслоў багацьці свае і на гарбах вярблюдаў скарбы свае народу, ад якога ня будзе ім карысьці. 7 Бо дапамога Егіпта будзе марная і дарэмная; таму Я сказаў ім: сіла іхняя - сядзець спакойна. 8 Цяпер ідзі, накрэсьлі гэта на дошцы ў іх, і запішы гэта ў кнігу, каб засталося на будучы час, назаўсёды, навечна. 9 Бо гэта люд мяцежны, дзеці хлусьлівыя, дзеці, якія ня хочуць слухаць закону Гасподняга, 10 якія празорлівым кажуць: «перастаньце прарочыць», і прарокам: «не прарочце нам праўды, кажэце нам даспадобнае, прадказвайце прыемнае; 11 сыдзеце з дарогі, ухілецеся ад шляху; зьвядзеце з вачэй нашых Сьвятога Ізраілевага». 12 Пасьля гэтага кажа Сьвяты Ізраілеў: за тое, што вы адкідаеце слова гэтае, а спадзеяцеся на падман і няпраўду, і абапіраецеся на тое, 13 дык беззаконьне гэта будзе вам, як выяўленая трэшчына, што пагражае руйнаваньнем высокага муру, разбурэньне якога настане раптоўна, у адно імгненьне. 14 І Ён разбурыць яе, як разьбіваюць гліняны посуд, не шкадуючы, так што ў абломках яго ня знойдзецца і чарапка, каб узяць жару з агменю, альбо зачарпнуць вады з сажалкі; 15 бо так кажа Гасподзь Бог, Сьвяты Ізраілеў: застаючыся на месцы і ў спакоі, вы ўратаваліся б; у цішыні і спадзяваньні і моцнасьць вашая; але вы не хацелі 16 і казалі: «не, мы на конях уцячэм», - затое і пабяжыце; «мы на хуткіх паскачам» - затое і перасьледавальнікі вашыя будуць борздыя. 17 Ад пагрозы аднаго пабяжыць тысяча, ад пагрозы пяцёх пабяжыце так, што рэшта вас будзе як тычка на вяршыні гары і як харугва на пагорку. 18 І таму Гасподзь чакае, каб памілаваць вас, і таму яшчэ стрымліваецца, каб умілажаліцца з вас; бо Гасподзь ёсьць Бог праўды: дабрашчасныя - усе, хто надзею кладзе на Яго! 19 Народ будзе жыць на Сіёне ў Ерусаліме; ты ня будзеш доўга плакаць, - Ён памілуе цябе, паводле голасу твайго, і як толькі пачуе яго, - адкажа табе. 20 Дасьць вам Гасподзь хлеб у гароце і ваду ў нягодзе; і настаўнікі твае ўжо ня будуць хавацца, і вочы твае будуць бачыць настаўнікаў тваіх; 21 і вушы твае будуць чуць словы за табою, што кажуць: «вось дарога, ідзеце па ёй», калі б вы збочылі направа, і калі б вы збочылі налева. 22 Тады вы будзеце лічыць за агіду аздобу балваноў з срэбра твайго і аздобу ідалаў з золата твайго; ты кінеш іх, як брыду; ты скажаш ім: прэч адгэтуль. 23 І дасьць Ён дажджу на насеньне тваё, якім засееш поле, і збажыну, плод зямлі, і яна будзе багатая і сакавітая; статкі твае ў той дзень будуць пасьвіцца на шырокіх пашах. 24 І валы і аслы, што ўрабляюць поле, есьцімуць корм салёны, ачышчаны шуфлем і гарфаю. 25 І на кожнай гары высокай і на кожным пагорку ўзвышаным пацякуць ручаі, патокі вады, у дзень вялікае бітвы, калі абваляцца вежы. 26 І сьвятло месяца будзе, як сьвятло сонца, а сьвятло сонца будзе сьвятлей у сем разоў, як сьвятло сямі дзён, таго дня, калі Гасподзь завяжа рану люду Свайго і загоіць накладзеныя на яго пошасьці. 27 Вось, імя Госпада ідзе здалёк, гарыць гнеў Ягоны, і полымя ў Яго вялікае, вусны ў Яго поўныя абурэньня, і язык у Яго, як агонь пажыральны, 28 і дыханьне ў Яго, як разьліты паток, які падымаецца нават да шыі, каб разьвеяць людзей на зьмізарненьне; і будуць у сківіцах люду цуглі, якія пакіруюць да аблуды. 29 А ў вас будуць песьні, як у ноч сьвяшчэннага сьвята, і весялосьць на сэрцы, як у таго, хто ідзе з жалейкаю на гару Гасподнюю, да цьвярдыні Ізраілевай. 30 І загрыміць Гасподзь велічным голасам Сваім і пакажа моц пляча Свайго моцным гневам і полымем пажыральнага агню, бураю і паводкаю і каменным градам. 31 Бо ад голасу Гасподняга скаланецца Асур, жазлом пабіваны. 32 І кожны рух вызначанага яму жазла, які Гасподзь скіруе на яго, будзе з тымпанамі і цытрамі, і Ён пойдзе супроць яго вайною спусташальнаю. 33 Бо Тофэт даўно ўжо гатовы; ён падрыхтаваны ўжо і цару, глыбокі і шырокі; у вогнішчы яго шмат агню і дроў; подзьмух Гасподні, як паток серкі, запаліць яго.

In Other Versions

Isaiah 30 in the ANGEFD

Isaiah 30 in the ANTPNG2D

Isaiah 30 in the AS21

Isaiah 30 in the BAGH

Isaiah 30 in the BBPNG

Isaiah 30 in the BBT1E

Isaiah 30 in the BDS

Isaiah 30 in the BEV

Isaiah 30 in the BHAD

Isaiah 30 in the BLPT

Isaiah 30 in the BNT

Isaiah 30 in the BNTABOOT

Isaiah 30 in the BNTLV

Isaiah 30 in the BOATCB

Isaiah 30 in the BOATCB2

Isaiah 30 in the BOBCV

Isaiah 30 in the BOCNT

Isaiah 30 in the BOECS

Isaiah 30 in the BOGWICC

Isaiah 30 in the BOHCB

Isaiah 30 in the BOHCV

Isaiah 30 in the BOHLNT

Isaiah 30 in the BOHNTLTAL

Isaiah 30 in the BOICB

Isaiah 30 in the BOILNTAP

Isaiah 30 in the BOITCV

Isaiah 30 in the BOKCV

Isaiah 30 in the BOKCV2

Isaiah 30 in the BOKHWOG

Isaiah 30 in the BOKSSV

Isaiah 30 in the BOLCB

Isaiah 30 in the BOLCB2

Isaiah 30 in the BOMCV

Isaiah 30 in the BONAV

Isaiah 30 in the BONCB

Isaiah 30 in the BONLT

Isaiah 30 in the BONUT2

Isaiah 30 in the BOPLNT

Isaiah 30 in the BOSCB

Isaiah 30 in the BOSNC

Isaiah 30 in the BOTLNT

Isaiah 30 in the BOVCB

Isaiah 30 in the BOYCB

Isaiah 30 in the BPBB

Isaiah 30 in the BPH

Isaiah 30 in the BSB

Isaiah 30 in the CCB

Isaiah 30 in the CUV

Isaiah 30 in the CUVS

Isaiah 30 in the DBT

Isaiah 30 in the DGDNT

Isaiah 30 in the DHNT

Isaiah 30 in the DNT

Isaiah 30 in the ELBE

Isaiah 30 in the EMTV

Isaiah 30 in the ESV

Isaiah 30 in the FBV

Isaiah 30 in the FEB

Isaiah 30 in the GGMNT

Isaiah 30 in the GNT

Isaiah 30 in the HARY

Isaiah 30 in the HNT

Isaiah 30 in the IRVA

Isaiah 30 in the IRVB

Isaiah 30 in the IRVG

Isaiah 30 in the IRVH

Isaiah 30 in the IRVK

Isaiah 30 in the IRVM

Isaiah 30 in the IRVM2

Isaiah 30 in the IRVO

Isaiah 30 in the IRVP

Isaiah 30 in the IRVT

Isaiah 30 in the IRVT2

Isaiah 30 in the IRVU

Isaiah 30 in the ISVN

Isaiah 30 in the JSNT

Isaiah 30 in the KAPI

Isaiah 30 in the KBT1ETNIK

Isaiah 30 in the KBV

Isaiah 30 in the KJV

Isaiah 30 in the KNFD

Isaiah 30 in the LBA

Isaiah 30 in the LBLA

Isaiah 30 in the LNT

Isaiah 30 in the LSV

Isaiah 30 in the MAAL

Isaiah 30 in the MBV

Isaiah 30 in the MBV2

Isaiah 30 in the MHNT

Isaiah 30 in the MKNFD

Isaiah 30 in the MNG

Isaiah 30 in the MNT

Isaiah 30 in the MNT2

Isaiah 30 in the MRS1T

Isaiah 30 in the NAA

Isaiah 30 in the NASB

Isaiah 30 in the NBLA

Isaiah 30 in the NBS

Isaiah 30 in the NBVTP

Isaiah 30 in the NET2

Isaiah 30 in the NIV11

Isaiah 30 in the NNT

Isaiah 30 in the NNT2

Isaiah 30 in the NNT3

Isaiah 30 in the PDDPT

Isaiah 30 in the PFNT

Isaiah 30 in the RMNT

Isaiah 30 in the SBIAS

Isaiah 30 in the SBIBS

Isaiah 30 in the SBIBS2

Isaiah 30 in the SBICS

Isaiah 30 in the SBIDS

Isaiah 30 in the SBIGS

Isaiah 30 in the SBIHS

Isaiah 30 in the SBIIS

Isaiah 30 in the SBIIS2

Isaiah 30 in the SBIIS3

Isaiah 30 in the SBIKS

Isaiah 30 in the SBIKS2

Isaiah 30 in the SBIMS

Isaiah 30 in the SBIOS

Isaiah 30 in the SBIPS

Isaiah 30 in the SBISS

Isaiah 30 in the SBITS

Isaiah 30 in the SBITS2

Isaiah 30 in the SBITS3

Isaiah 30 in the SBITS4

Isaiah 30 in the SBIUS

Isaiah 30 in the SBIVS

Isaiah 30 in the SBT

Isaiah 30 in the SBT1E

Isaiah 30 in the SCHL

Isaiah 30 in the SNT

Isaiah 30 in the SUSU

Isaiah 30 in the SUSU2

Isaiah 30 in the SYNO

Isaiah 30 in the TBIAOTANT

Isaiah 30 in the TBT1E

Isaiah 30 in the TBT1E2

Isaiah 30 in the TFTIP

Isaiah 30 in the TFTU

Isaiah 30 in the TGNTATF3T

Isaiah 30 in the THAI

Isaiah 30 in the TNFD

Isaiah 30 in the TNT

Isaiah 30 in the TNTIK

Isaiah 30 in the TNTIL

Isaiah 30 in the TNTIN

Isaiah 30 in the TNTIP

Isaiah 30 in the TNTIZ

Isaiah 30 in the TOMA

Isaiah 30 in the TTENT

Isaiah 30 in the UBG

Isaiah 30 in the UGV

Isaiah 30 in the UGV2

Isaiah 30 in the UGV3

Isaiah 30 in the VBL

Isaiah 30 in the VDCC

Isaiah 30 in the YALU

Isaiah 30 in the YAPE

Isaiah 30 in the YBVTP

Isaiah 30 in the ZBP