Jeremiah 13 (BIB)

1 Так сказаў мне Гасподзь: ідзі, купі сабе льняны пояс і пакладзі яго на сьцёгны твае, але ў ваду не кладзі яго. 2 І я купіў пояс, паводле слова Гасподняга, і паклаў яго на сьцёгны мае. 3 І было мне слова Гасподняе другі раз, і сказана: 4 вазьмі пояс, які ты купіў, які на сьцёгнах тваіх, і ўстань, ідзі да Еўфрата і схавай яго там, у расколіне скалы. 5 Я пайшоў і схаваў яго каля Еўфрата, як загадаў мне Гасподзь. 6 Як прайшло многа дзён, сказаў мне Гасподзь: устань, ідзі да Еўфрата і вазьмі адтуль пояс, які Я загадаў табе схаваць там. 7 І я прыйшоў да Еўфрата, выкапаў і ўзяў пояс з таго месца, дзе схаваў яго, і вось - пояс быў сапсаваны, стаў ні на што не прыдатны 8 І было мне слова Гасподняе: 9 так кажа Гасподзь: так паламаю я гардунства Юды і вялікае гардунства Ерусаліма 10 Гэты нягодны народ, які ня хоча слухаць слоў Маіх, жыве паводле ўпартасьці сэрца свайго і ходзіць па сьледзе іншых багоў, каб служыць ім і пакланяцца ім, будзе як гэты пояс, які ні на што не прыдатны. 11 Бо, як пояс блізка ляжыць да сьцёгнаў чалавека, так Я наблізіў да сябе ўвесь дом Ізраілеў і ўвесь дом Юдаў, кажа Гасподзь, каб яны былі Маім народам і Маёю славаю, хвалою і акрасаю; але яны не паслухаліся. 12 Таму скажы ім слова гэтае: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: кожны вінны мех напаўняецца віном. Яны скажуць табе: хіба мы ня ведаем, што кожны вінны мех напаўняецца віном? 13 А ты скажы ім: так кажа Гасподзь: вось, Я напоўню віном да ап'яненьня ўсіх жыхароў гэтай зямлі і цароў, якія сядзяць на троне Давідавым, і сьвятароў і прарокаў і ўсіх жыхароў Ерусаліма, 14 І паламаю іх адзін аб аднаго, і бацькоў і сыноў разам, кажа Гасподзь; ня літую і не памілую і не пашкадую вынішчыць іх. 15 Слухайце і ўважайце; ня будзьце ганарыстыя, бо Гасподзь прамаўляе. 16 Узьнясеце славу Госпаду Богу вашаму, пакуль Ён яшчэ не навёў цемры, і пакуль яшчэ ногі вашыя не спатыкаюцца на горах мораку: тады вы будзеце чакаць сьвятла, а Ён аберне яго ў цень сьмерці і зробіць цемраю. 17 Калі ж вы не паслухаеце гэтага, дык душа мая ў запаветных мясьцінах будзе аплакваць гардунства ваша, будзе плакаць горка, і вочы мае будуць вылівацца сьлязьмі; бо статак Гасподні заведзены будзе ў палон. 18 Скажы цару і царыцы: упакорцеся, сядзьце ніжэй, бо ўпаў з галавы вашай вянок славы вашай. 19 Паўднёвыя гарады зачынены, і няма каму адчыняць іх; Юда ўвесь заводзіцца ў палон, заводзіцца ў палон увесь цалкам. 20 Узьвядзеце вочы вашыя і паглядзеце на тых, што шукаюць з поўначы: дзе статак, які быў дадзены табе, прыгожы статак твой? 21 Што скажаш, дачка Сіёна, калі Ён наведае цябе? Ты сама прывучыла іх начальнічаць над табою, ці ня схопяць цябе болі, як парадзіху? 22 І калі скажаш у сэрцы тваім: «за што спасьцігла мяне гэта?» - За безьліч беззаконьняў тваіх адгорнены прыпол у цябе, аголены пяты твае. 23 Ці можа Эфіоп перамяніць скуру сваю і барс - плямы свае? так і вы ці ж можаце рабіць добрае, прызвычаіўшыся рабіць благое? 24 Таму разьвею іх, як пыл, што разносіцца ветрам пустынным. 25 Вось доля твая, намераная табе Мною частка, кажа Гасподзь, бо ты забылася пра Мяне і паспадзявалася на няпраўду. 26 За тое будзе падняты прыпол твой, каб агалілася сарамата твая. 27 Бачыў Я распусту тваю і шалёныя пахацінствы твае, твае непатрэбствы і твае гідоты на пагорках у полі. Гора табе, Ерусаліме! ты і пасьля гэтага не ачысьцішся. Дакуль жа?

In Other Versions

Jeremiah 13 in the ANGEFD

Jeremiah 13 in the ANTPNG2D

Jeremiah 13 in the AS21

Jeremiah 13 in the BAGH

Jeremiah 13 in the BBPNG

Jeremiah 13 in the BBT1E

Jeremiah 13 in the BDS

Jeremiah 13 in the BEV

Jeremiah 13 in the BHAD

Jeremiah 13 in the BLPT

Jeremiah 13 in the BNT

Jeremiah 13 in the BNTABOOT

Jeremiah 13 in the BNTLV

Jeremiah 13 in the BOATCB

Jeremiah 13 in the BOATCB2

Jeremiah 13 in the BOBCV

Jeremiah 13 in the BOCNT

Jeremiah 13 in the BOECS

Jeremiah 13 in the BOGWICC

Jeremiah 13 in the BOHCB

Jeremiah 13 in the BOHCV

Jeremiah 13 in the BOHLNT

Jeremiah 13 in the BOHNTLTAL

Jeremiah 13 in the BOICB

Jeremiah 13 in the BOILNTAP

Jeremiah 13 in the BOITCV

Jeremiah 13 in the BOKCV

Jeremiah 13 in the BOKCV2

Jeremiah 13 in the BOKHWOG

Jeremiah 13 in the BOKSSV

Jeremiah 13 in the BOLCB

Jeremiah 13 in the BOLCB2

Jeremiah 13 in the BOMCV

Jeremiah 13 in the BONAV

Jeremiah 13 in the BONCB

Jeremiah 13 in the BONLT

Jeremiah 13 in the BONUT2

Jeremiah 13 in the BOPLNT

Jeremiah 13 in the BOSCB

Jeremiah 13 in the BOSNC

Jeremiah 13 in the BOTLNT

Jeremiah 13 in the BOVCB

Jeremiah 13 in the BOYCB

Jeremiah 13 in the BPBB

Jeremiah 13 in the BPH

Jeremiah 13 in the BSB

Jeremiah 13 in the CCB

Jeremiah 13 in the CUV

Jeremiah 13 in the CUVS

Jeremiah 13 in the DBT

Jeremiah 13 in the DGDNT

Jeremiah 13 in the DHNT

Jeremiah 13 in the DNT

Jeremiah 13 in the ELBE

Jeremiah 13 in the EMTV

Jeremiah 13 in the ESV

Jeremiah 13 in the FBV

Jeremiah 13 in the FEB

Jeremiah 13 in the GGMNT

Jeremiah 13 in the GNT

Jeremiah 13 in the HARY

Jeremiah 13 in the HNT

Jeremiah 13 in the IRVA

Jeremiah 13 in the IRVB

Jeremiah 13 in the IRVG

Jeremiah 13 in the IRVH

Jeremiah 13 in the IRVK

Jeremiah 13 in the IRVM

Jeremiah 13 in the IRVM2

Jeremiah 13 in the IRVO

Jeremiah 13 in the IRVP

Jeremiah 13 in the IRVT

Jeremiah 13 in the IRVT2

Jeremiah 13 in the IRVU

Jeremiah 13 in the ISVN

Jeremiah 13 in the JSNT

Jeremiah 13 in the KAPI

Jeremiah 13 in the KBT1ETNIK

Jeremiah 13 in the KBV

Jeremiah 13 in the KJV

Jeremiah 13 in the KNFD

Jeremiah 13 in the LBA

Jeremiah 13 in the LBLA

Jeremiah 13 in the LNT

Jeremiah 13 in the LSV

Jeremiah 13 in the MAAL

Jeremiah 13 in the MBV

Jeremiah 13 in the MBV2

Jeremiah 13 in the MHNT

Jeremiah 13 in the MKNFD

Jeremiah 13 in the MNG

Jeremiah 13 in the MNT

Jeremiah 13 in the MNT2

Jeremiah 13 in the MRS1T

Jeremiah 13 in the NAA

Jeremiah 13 in the NASB

Jeremiah 13 in the NBLA

Jeremiah 13 in the NBS

Jeremiah 13 in the NBVTP

Jeremiah 13 in the NET2

Jeremiah 13 in the NIV11

Jeremiah 13 in the NNT

Jeremiah 13 in the NNT2

Jeremiah 13 in the NNT3

Jeremiah 13 in the PDDPT

Jeremiah 13 in the PFNT

Jeremiah 13 in the RMNT

Jeremiah 13 in the SBIAS

Jeremiah 13 in the SBIBS

Jeremiah 13 in the SBIBS2

Jeremiah 13 in the SBICS

Jeremiah 13 in the SBIDS

Jeremiah 13 in the SBIGS

Jeremiah 13 in the SBIHS

Jeremiah 13 in the SBIIS

Jeremiah 13 in the SBIIS2

Jeremiah 13 in the SBIIS3

Jeremiah 13 in the SBIKS

Jeremiah 13 in the SBIKS2

Jeremiah 13 in the SBIMS

Jeremiah 13 in the SBIOS

Jeremiah 13 in the SBIPS

Jeremiah 13 in the SBISS

Jeremiah 13 in the SBITS

Jeremiah 13 in the SBITS2

Jeremiah 13 in the SBITS3

Jeremiah 13 in the SBITS4

Jeremiah 13 in the SBIUS

Jeremiah 13 in the SBIVS

Jeremiah 13 in the SBT

Jeremiah 13 in the SBT1E

Jeremiah 13 in the SCHL

Jeremiah 13 in the SNT

Jeremiah 13 in the SUSU

Jeremiah 13 in the SUSU2

Jeremiah 13 in the SYNO

Jeremiah 13 in the TBIAOTANT

Jeremiah 13 in the TBT1E

Jeremiah 13 in the TBT1E2

Jeremiah 13 in the TFTIP

Jeremiah 13 in the TFTU

Jeremiah 13 in the TGNTATF3T

Jeremiah 13 in the THAI

Jeremiah 13 in the TNFD

Jeremiah 13 in the TNT

Jeremiah 13 in the TNTIK

Jeremiah 13 in the TNTIL

Jeremiah 13 in the TNTIN

Jeremiah 13 in the TNTIP

Jeremiah 13 in the TNTIZ

Jeremiah 13 in the TOMA

Jeremiah 13 in the TTENT

Jeremiah 13 in the UBG

Jeremiah 13 in the UGV

Jeremiah 13 in the UGV2

Jeremiah 13 in the UGV3

Jeremiah 13 in the VBL

Jeremiah 13 in the VDCC

Jeremiah 13 in the YALU

Jeremiah 13 in the YAPE

Jeremiah 13 in the YBVTP

Jeremiah 13 in the ZBP