Jeremiah 23 (BIB)

1 Гора пастырам, якія губяць і разганяюць авечак паствы Маёй! кажа Гасподзь. 2 Таму так кажа Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў пастырам, якія пасуць народ Мой: вы расьсеялі авечак Маіх і разагналі іх і не даглядалі іх; вось, я пакараю Вас за ліхія ўчынкі вашыя, кажа Гасподзь. 3 І зьбяру рэшту статку Майго з усіх краін, куды Я выгнаў іх, і вярну іх у двары іхнія, і будуць пладзіцца і множыцца. 4 І пастаўлю над імі пастыраў, якія будуць пасьвіць іх, і яны ўжо ня будуць баяцца і палохацца і ня будуць губіцца, кажа Гасподзь. 5 Вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, - і пастаўлю Давіду Галіну праведную, і зацаруе Цар і будзе рабіць мудра і будзе чыніць суд і праўду на зямлі. 6 У дні Яго Юда і Ізраіль будуць жыць у бясьпецы; і вось - імя Яго, якім будуць называць Яго: «Гасподзь - апраўданьне наша!» 7 Таму, вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі ўжо ня будуць казаць: «жывы Гасподзь, які вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай», 8 а: «жывы Гасподзь, Які вывеў і Які прывёў племя дома Ізраілевага зь зямлі паўночнай і з усіх земляў, куды Я выгнаў іх», і жыцьмуць на зямлі сваёй. 9 Пра прарокаў. Сэрца маё ўва мне разьдзіраецца, усе косткі мае дрыжаць: я - як п'яны, як чалавек, якога адолела віно, дзеля Госпада і дзеля сьвятых словаў Яго, 10 бо зямля напоўнена пералюбцамі, бо плача зямля ад праклёнаў; пасохлі пашы ў пустыні, і імкненьне іхняе - зло, і сіла іхняя - няпраўда, 11 бо іхні прарок і сьвятар - крывадушнікі; нават у доме Маім Я знайшоў бязбожнасьць іхнюю, кажа Гасподзь. 12 Затое дарога іхняя будзе ім, як коўзкія мясьціны ў цемры: іх штурхнуць - і яны ўпадуць там; бо Я навяду на іх бядоту, год наведваньня іх, кажа Гасподзь. 13 І ў прароках Самарыі Я бачыў вар'яцтва; яны прарочылі імем Ваала - і ўвялі ў аблуду народ Мой, Ізраіля. 14 Але ў прароках Ерусаліма бачу жахлівае: яны распусьнічаюць і ходзяць у фальшы, падтрымліваюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто не наварочваўся ад сваёй бязбожнасьці; усе яны перад Мною - як Садома, і жыхары яго - як Гамора. 15 Таму так кажа Гасподзь Саваоф пра прарокаў: вось, я накармлю іх палыном і напаю іх вадою з жоўцю, бо ад прарокаў Ерусалімскіх бязбожнасьць пашырылася на ўсю зямлю. 16 Так кажа Гасподзь Саваоф: ня слухайце словаў прарокаў, якія прарочаць вам: яны ашукваюць вас, расказваюць мроі сэрца свайго, а не ад вуснаў Гасподніх. 17 Яны ўвесь час кажуць паняверцам Маім: «Гасподзь сказаў: мір будзе ў вас». І, кожнаму, хто дзейнічае з упартасьці сэрца свайго, кажуць: «ня прыйдзе на вас бяда». 18 Бо хто стаяў у радзе Госпада і бачыў і чуў слова Ягонае? Хто ўважаў слову Яго - і пачуў? 19 Вось, ідзе бура Гасподняя зь лютасьцю, бура грозная, і ўпадзе на галаву бязбожных. 20 Гнеў Госпада не адвернецца, пакуль Ён ня зьдзейсьніць і пакуль ня выканае намераў сэрца Свайго; у наступныя дні вы ясна ўразумееце гэта. 21 Я не пасылаў прарокаў гэтых, а яны самі пабеглі; Я не казаў ім, а яны прарочылі. 22 Калі б яны стаялі ў радзе Маёй, дык абвясьцілі б народу Майму словы Мае і адводзілі б іх ад благога шляху іхняга і ад благіх дзеяў іхніх. 23 Хіба Я - Бог толькі зьблізку, кажа Гасподзь, а ня Бог здалёку? 24 Ці можа чалавек схавацца ў патайнае месца, дзе Я ня бачыў бы яго? кажа Гасподзь. Ці ж не напаўняю Я неба і зямлю? кажа Гасподзь. 25 Я чуў, што гавораць прарокі, якія Маім імем прарочаць ману. Яны кажуць: «мне сьнілася, мне сьнілася». 26 Ці доўга гэта будзе ў сэрцы ў прарокаў, якія прарочаць ману, прарочаць ашуканства свайго сэрца? 27 Ці думаюць яны давесьці народ Мой да забыцьця імя Майго празь сьненьні свае, якія яны пераказваюць адзін аднаму, як бацькі іх забылі імя Маё праз Ваала? 28 Прарок, які бачыў сон, няхай і расказвае яго як сон; а ў якога Маё слова, той няхай кажа слова Маё слушна. Што ёсьць супольнага ў мякіны з чыстым зернем? кажа Гасподзь 29 Слова Маё ці ж не падобнае на агонь, кажа Гасподзь, і ці ж не падобнае на молат, які разьбівае скалу? 30 Таму вось, Я - на прарокаў, кажа Гасподзь, якія крадуць словы Мае адзін у аднаго. 31 Вось, Я - на прарокаў, кажа Гасподзь, якія дзейнічаюць сваім языком, а кажуць: «Ён сказаў». 32 Вось, Я на прарокаў фальшывых сноў, кажа Гасподзь, якія расказваюць іх і ўводзяць народ Мой у аблуду сваімі падманамі і ашуканствам, тым часам як Я не пасылаў іх і не загадваў ім, і яны ніякай карысьці ня прыносяць народу гэтаму, кажа Гасподзь. 33 Калі спытае ў цябе народ гэты альбо прарок альбо сьвятар: «які цяжар ад Госпада», дык скажы ім: «які цяжар? Я пакіну вас, кажа Гасподзь». 34 Калі прарок альбо сьвятар альбо народ скажа: «цяжар ад Госпада», Я пакараю таго чалавека і дом ягоны. 35 Так кажэце адзін аднаму і брат брату: «што адказаў Гасподзь?» альбо: «што сказаў Гасподзь?» 36 а гэтага слова: «цяжар ад Госпада», наперад ня ўжывайце: бо цяжарам будзе такому чалавеку слова ягонае, бо вы пераварочваеце словы жывога Бога, Госпада Саваофа Бога нашага. 37 Так кажы прароку: «што адказаў табе Гасподзь? альбо: «што сказаў Гасподзь?» 38 А калі вы яшчэ казацьмеце: «цяжар ад Госпада», дык так кажа Гасподзь; за тое, што вы кажаце слова гэтае: «цяжар ад Госпада», тым часам як я паслаў сказаць вам: не кажэце «цяжар ад Госпада», 39 за тое вось, Я забуду вас зусім і пакіну вас, і горад гэты, які Я даў вам і бацькам вашым, адхілю ад аблічча Майго 40 і накладу на вас агуду вечную, якая не забудзецца.

In Other Versions

Jeremiah 23 in the ANGEFD

Jeremiah 23 in the ANTPNG2D

Jeremiah 23 in the AS21

Jeremiah 23 in the BAGH

Jeremiah 23 in the BBPNG

Jeremiah 23 in the BBT1E

Jeremiah 23 in the BDS

Jeremiah 23 in the BEV

Jeremiah 23 in the BHAD

Jeremiah 23 in the BLPT

Jeremiah 23 in the BNT

Jeremiah 23 in the BNTABOOT

Jeremiah 23 in the BNTLV

Jeremiah 23 in the BOATCB

Jeremiah 23 in the BOATCB2

Jeremiah 23 in the BOBCV

Jeremiah 23 in the BOCNT

Jeremiah 23 in the BOECS

Jeremiah 23 in the BOGWICC

Jeremiah 23 in the BOHCB

Jeremiah 23 in the BOHCV

Jeremiah 23 in the BOHLNT

Jeremiah 23 in the BOHNTLTAL

Jeremiah 23 in the BOICB

Jeremiah 23 in the BOILNTAP

Jeremiah 23 in the BOITCV

Jeremiah 23 in the BOKCV

Jeremiah 23 in the BOKCV2

Jeremiah 23 in the BOKHWOG

Jeremiah 23 in the BOKSSV

Jeremiah 23 in the BOLCB

Jeremiah 23 in the BOLCB2

Jeremiah 23 in the BOMCV

Jeremiah 23 in the BONAV

Jeremiah 23 in the BONCB

Jeremiah 23 in the BONLT

Jeremiah 23 in the BONUT2

Jeremiah 23 in the BOPLNT

Jeremiah 23 in the BOSCB

Jeremiah 23 in the BOSNC

Jeremiah 23 in the BOTLNT

Jeremiah 23 in the BOVCB

Jeremiah 23 in the BOYCB

Jeremiah 23 in the BPBB

Jeremiah 23 in the BPH

Jeremiah 23 in the BSB

Jeremiah 23 in the CCB

Jeremiah 23 in the CUV

Jeremiah 23 in the CUVS

Jeremiah 23 in the DBT

Jeremiah 23 in the DGDNT

Jeremiah 23 in the DHNT

Jeremiah 23 in the DNT

Jeremiah 23 in the ELBE

Jeremiah 23 in the EMTV

Jeremiah 23 in the ESV

Jeremiah 23 in the FBV

Jeremiah 23 in the FEB

Jeremiah 23 in the GGMNT

Jeremiah 23 in the GNT

Jeremiah 23 in the HARY

Jeremiah 23 in the HNT

Jeremiah 23 in the IRVA

Jeremiah 23 in the IRVB

Jeremiah 23 in the IRVG

Jeremiah 23 in the IRVH

Jeremiah 23 in the IRVK

Jeremiah 23 in the IRVM

Jeremiah 23 in the IRVM2

Jeremiah 23 in the IRVO

Jeremiah 23 in the IRVP

Jeremiah 23 in the IRVT

Jeremiah 23 in the IRVT2

Jeremiah 23 in the IRVU

Jeremiah 23 in the ISVN

Jeremiah 23 in the JSNT

Jeremiah 23 in the KAPI

Jeremiah 23 in the KBT1ETNIK

Jeremiah 23 in the KBV

Jeremiah 23 in the KJV

Jeremiah 23 in the KNFD

Jeremiah 23 in the LBA

Jeremiah 23 in the LBLA

Jeremiah 23 in the LNT

Jeremiah 23 in the LSV

Jeremiah 23 in the MAAL

Jeremiah 23 in the MBV

Jeremiah 23 in the MBV2

Jeremiah 23 in the MHNT

Jeremiah 23 in the MKNFD

Jeremiah 23 in the MNG

Jeremiah 23 in the MNT

Jeremiah 23 in the MNT2

Jeremiah 23 in the MRS1T

Jeremiah 23 in the NAA

Jeremiah 23 in the NASB

Jeremiah 23 in the NBLA

Jeremiah 23 in the NBS

Jeremiah 23 in the NBVTP

Jeremiah 23 in the NET2

Jeremiah 23 in the NIV11

Jeremiah 23 in the NNT

Jeremiah 23 in the NNT2

Jeremiah 23 in the NNT3

Jeremiah 23 in the PDDPT

Jeremiah 23 in the PFNT

Jeremiah 23 in the RMNT

Jeremiah 23 in the SBIAS

Jeremiah 23 in the SBIBS

Jeremiah 23 in the SBIBS2

Jeremiah 23 in the SBICS

Jeremiah 23 in the SBIDS

Jeremiah 23 in the SBIGS

Jeremiah 23 in the SBIHS

Jeremiah 23 in the SBIIS

Jeremiah 23 in the SBIIS2

Jeremiah 23 in the SBIIS3

Jeremiah 23 in the SBIKS

Jeremiah 23 in the SBIKS2

Jeremiah 23 in the SBIMS

Jeremiah 23 in the SBIOS

Jeremiah 23 in the SBIPS

Jeremiah 23 in the SBISS

Jeremiah 23 in the SBITS

Jeremiah 23 in the SBITS2

Jeremiah 23 in the SBITS3

Jeremiah 23 in the SBITS4

Jeremiah 23 in the SBIUS

Jeremiah 23 in the SBIVS

Jeremiah 23 in the SBT

Jeremiah 23 in the SBT1E

Jeremiah 23 in the SCHL

Jeremiah 23 in the SNT

Jeremiah 23 in the SUSU

Jeremiah 23 in the SUSU2

Jeremiah 23 in the SYNO

Jeremiah 23 in the TBIAOTANT

Jeremiah 23 in the TBT1E

Jeremiah 23 in the TBT1E2

Jeremiah 23 in the TFTIP

Jeremiah 23 in the TFTU

Jeremiah 23 in the TGNTATF3T

Jeremiah 23 in the THAI

Jeremiah 23 in the TNFD

Jeremiah 23 in the TNT

Jeremiah 23 in the TNTIK

Jeremiah 23 in the TNTIL

Jeremiah 23 in the TNTIN

Jeremiah 23 in the TNTIP

Jeremiah 23 in the TNTIZ

Jeremiah 23 in the TOMA

Jeremiah 23 in the TTENT

Jeremiah 23 in the UBG

Jeremiah 23 in the UGV

Jeremiah 23 in the UGV2

Jeremiah 23 in the UGV3

Jeremiah 23 in the VBL

Jeremiah 23 in the VDCC

Jeremiah 23 in the YALU

Jeremiah 23 in the YAPE

Jeremiah 23 in the YBVTP

Jeremiah 23 in the ZBP