Matthew 14 (BIB)
1 У той час Ірад тэтрарх пачуў погалас пра Ісуса 2 і сказаў служкам сваім: гэта Ян Хрысьціцель; ён паўстаў зь мёртвых, і таму цуды ўчыняюцца ім. 3 Бо Ірад, узяўшы Яна, зьвязаў яго і пасадзіў у цямніцу празь Ірадыяду, жонку Піліпа, брата свайго; 4 таму што Ян казаў яму: нельга табе мець яе. 5 І хацеў яго забіць, але пабаяўся народу, бо яго ўважалі за прарока. 6 А ў дзень народзін Ірада, скакала дачка Ірадыяды перад усімі і дагадзіла Іраду; 7 таму ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна ні папросіць. 8 А яна, падбухтораная маці сваёю, сказала: дай мне тут у місе галаву Яна Хрысьціцеля. 9 І засмуціўся цар; але дзеля прысягі і тых, што ўзьляжалі зь ім, загадаў даць ёй, 10 і паслаў адцяць Яну галаву ў цямніцы. 11 І прынесьлі галаву яго ў місе, і далі дзяўчыне; а яна занесла маці сваёй. 12 А вучні яго, прыйшоўшы, узялі яго цела і пахавалі яго; 13 І пачуўшы, адплыў Ісус адтуль на лодцы ў пустэльнае месца адзін; а люд, пачуўшы пра тое, пайшоў за Ім з гарадоў пяшком. 14 І выйшаўшы, Ісус убачыў мноства людзей і пашкадаваў іх, і ацаліў хворых іх. 15 Калі ж зьвечарэла, прыступілі да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустэльная тут мясьціна, і час ужо позьні; адпусьці людзей, каб яны пайшлі ў селішчы і купілі ежы сабе. 16 Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці, вы дайце ім есьці. 17 Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбіны. 18 Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды. 19 І загадаў народу ўзьлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы ў неба, дабраславіў, разламаў і даў хлябы вучням, а вучні - народу. 20 І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных; 21 а тых, што елі, было каля пяці тысяч чалавек, апроч жанчын і дзяцей. 22 І адразу прымусіў Ісус вучняў Сваіх увайсьці ў лодку і выправіцца раней за Яго на той бок, пакуль Ён адпусьціць людзей. 23 І адпусьціўшы людзей, Ён узышоў на гару сам-насам памаліцца; і калі зьвечарэла, застаўся там адзін. 24 А лодка была ўжо на сярэдзіне мора, і яе біла хвалямі, бо вецер быў супраціўны. 25 А ў чацьвёртую варту ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры. 26 І вучні, убачыўшы Яго, што ішоў Ён па моры, сумеліся і казалі: гэта прывід; і ад страху закрычалі. 27 Але Ісус адразу загаварыў зь імі і сказаў: падбадзёрцеся; гэта Я, ня бойцеся. 28 Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! калі гэта Ты, загадай мне прыйсьці да Цябе па вадзе. 29 А Ён сказаў: ідзі. І выйшаўшы з лодкі, Пётр пайшоў па вадзе, каб падысьці да Ісуса. 30 Але, бачачы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Госпадзе! уратуй мяне. 31 Ісус адразу, працягнуўшы руку, падтрымаў яго і кажа яму: малаверны! навошта ты засумняваўся? 32 І калі ўвайшлі яны ў лодку, вецер аціх. 33 А тыя, што ў лодцы былі, падышлі, пакланіліся Яму і сказалі: сапраўды, Ты Сын Божы. 34 І пераправіўшыся, прыбылі ў зямлю Генісарэцкую. 35 І, пазнаўшы Яго, жыхары той мясьціны паслалі ва ўсё навакольле тое і прынесьлі да Яго ўсіх хворых, 36 і прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і каторыя дакраналіся, ацаляліся.
In Other Versions
Matthew 14 in the ANGEFD
Matthew 14 in the ANTPNG2D
Matthew 14 in the AS21
Matthew 14 in the BAGH
Matthew 14 in the BBPNG
Matthew 14 in the BBT1E
Matthew 14 in the BDS
Matthew 14 in the BEV
Matthew 14 in the BHAD
Matthew 14 in the BLPT
Matthew 14 in the BNT
Matthew 14 in the BNTABOOT
Matthew 14 in the BNTLV
Matthew 14 in the BOATCB
Matthew 14 in the BOATCB2
Matthew 14 in the BOBCV
Matthew 14 in the BOCNT
Matthew 14 in the BOECS
Matthew 14 in the BOGWICC
Matthew 14 in the BOHCB
Matthew 14 in the BOHCV
Matthew 14 in the BOHLNT
Matthew 14 in the BOHNTLTAL
Matthew 14 in the BOICB
Matthew 14 in the BOILNTAP
Matthew 14 in the BOITCV
Matthew 14 in the BOKCV
Matthew 14 in the BOKCV2
Matthew 14 in the BOKHWOG
Matthew 14 in the BOKSSV
Matthew 14 in the BOLCB
Matthew 14 in the BOLCB2
Matthew 14 in the BOMCV
Matthew 14 in the BONAV
Matthew 14 in the BONCB
Matthew 14 in the BONLT
Matthew 14 in the BONUT2
Matthew 14 in the BOPLNT
Matthew 14 in the BOSCB
Matthew 14 in the BOSNC
Matthew 14 in the BOTLNT
Matthew 14 in the BOVCB
Matthew 14 in the BOYCB
Matthew 14 in the BPBB
Matthew 14 in the BPH
Matthew 14 in the BSB
Matthew 14 in the CCB
Matthew 14 in the CUV
Matthew 14 in the CUVS
Matthew 14 in the DBT
Matthew 14 in the DGDNT
Matthew 14 in the DHNT
Matthew 14 in the DNT
Matthew 14 in the ELBE
Matthew 14 in the EMTV
Matthew 14 in the ESV
Matthew 14 in the FBV
Matthew 14 in the FEB
Matthew 14 in the GGMNT
Matthew 14 in the GNT
Matthew 14 in the HARY
Matthew 14 in the HNT
Matthew 14 in the IRVA
Matthew 14 in the IRVB
Matthew 14 in the IRVG
Matthew 14 in the IRVH
Matthew 14 in the IRVK
Matthew 14 in the IRVM
Matthew 14 in the IRVM2
Matthew 14 in the IRVO
Matthew 14 in the IRVP
Matthew 14 in the IRVT
Matthew 14 in the IRVT2
Matthew 14 in the IRVU
Matthew 14 in the ISVN
Matthew 14 in the JSNT
Matthew 14 in the KAPI
Matthew 14 in the KBT1ETNIK
Matthew 14 in the KBV
Matthew 14 in the KJV
Matthew 14 in the KNFD
Matthew 14 in the LBA
Matthew 14 in the LBLA
Matthew 14 in the LNT
Matthew 14 in the LSV
Matthew 14 in the MAAL
Matthew 14 in the MBV
Matthew 14 in the MBV2
Matthew 14 in the MHNT
Matthew 14 in the MKNFD
Matthew 14 in the MNG
Matthew 14 in the MNT
Matthew 14 in the MNT2
Matthew 14 in the MRS1T
Matthew 14 in the NAA
Matthew 14 in the NASB
Matthew 14 in the NBLA
Matthew 14 in the NBS
Matthew 14 in the NBVTP
Matthew 14 in the NET2
Matthew 14 in the NIV11
Matthew 14 in the NNT
Matthew 14 in the NNT2
Matthew 14 in the NNT3
Matthew 14 in the PDDPT
Matthew 14 in the PFNT
Matthew 14 in the RMNT
Matthew 14 in the SBIAS
Matthew 14 in the SBIBS
Matthew 14 in the SBIBS2
Matthew 14 in the SBICS
Matthew 14 in the SBIDS
Matthew 14 in the SBIGS
Matthew 14 in the SBIHS
Matthew 14 in the SBIIS
Matthew 14 in the SBIIS2
Matthew 14 in the SBIIS3
Matthew 14 in the SBIKS
Matthew 14 in the SBIKS2
Matthew 14 in the SBIMS
Matthew 14 in the SBIOS
Matthew 14 in the SBIPS
Matthew 14 in the SBISS
Matthew 14 in the SBITS
Matthew 14 in the SBITS2
Matthew 14 in the SBITS3
Matthew 14 in the SBITS4
Matthew 14 in the SBIUS
Matthew 14 in the SBIVS
Matthew 14 in the SBT
Matthew 14 in the SBT1E
Matthew 14 in the SCHL
Matthew 14 in the SNT
Matthew 14 in the SUSU
Matthew 14 in the SUSU2
Matthew 14 in the SYNO
Matthew 14 in the TBIAOTANT
Matthew 14 in the TBT1E
Matthew 14 in the TBT1E2
Matthew 14 in the TFTIP
Matthew 14 in the TFTU
Matthew 14 in the TGNTATF3T
Matthew 14 in the THAI
Matthew 14 in the TNFD
Matthew 14 in the TNT
Matthew 14 in the TNTIK
Matthew 14 in the TNTIL
Matthew 14 in the TNTIN
Matthew 14 in the TNTIP
Matthew 14 in the TNTIZ
Matthew 14 in the TOMA
Matthew 14 in the TTENT
Matthew 14 in the UBG
Matthew 14 in the UGV
Matthew 14 in the UGV2
Matthew 14 in the UGV3
Matthew 14 in the VBL
Matthew 14 in the VDCC
Matthew 14 in the YALU
Matthew 14 in the YAPE
Matthew 14 in the YBVTP
Matthew 14 in the ZBP