Numbers 23 (BIB)
1 І сказаў Валаам Валаку: пастаў мне тут сем ахвярнікаў і падрыхтуй мне сем цялят і сем бараноў. 2 Валак зрабіў так, як казаў Валаам, і ўзьнесьлі Валак і Валаам па цяляці і па барану на кожным ахвярніку. 3 І сказаў Валаам Валаку: пастой каля цэласпаленьня твайго, а я пайду; можа, Гасподзь выйдзе мне насустрач, і што Ён адкрые мне, я абвяшчу табе. 4 І сустрэўся Бог з Валаамам, і сказаў яму Валаам: сем ахвярнікаў паставіў я і ўзьнёс па цяляці і па барану на кожным ахвярніку. 5 І ўклаў Гасподзь слова ў вусны Валаамавыя і сказаў: вярніся да Валака і так кажы. 6 І вярнуўся да яго, і вось, ён стаіць каля цэласпаленьня свайго, ён і ўсе князі Маавіцкія. 7 І прамовіў прыпавесьць сваю і сказаў: зь Месапатаміі прывёў мяне Валак, цар Маава, ад гор усходніх: прыйдзі, пракляні мне Якава, прыйдзі, выкажы зло на Ізраіля! 8 Як пракляну я? Бог не праклінае яго. Як выкажу зло? Гасподзь не выказвае зла. 9 Зь вяршыні скал бачу яго і з пагоркаў гляджу на яго: вось, народ жыве асобна і сярод народаў ня лічыцца. 10 Хто палічыць пясок Якава і велічыню чацьвёртай часткі Ізраіля? Хай памрэ душа мая сьмерцю праведнікаў, і хай будзе скон мой, як і іхні! 11 І сказаў Валак Валааму: што ты са мною робіш? я ўзяў цябе, каб праклясьці ворагаў маіх, а ты, вось, дабраслаўляеш? 12 І адказваў ён і сказаў: ці не павінен я дакладна сказаць тое, што ўкладвае Гасподзь у вусны мае? 13 І сказаў яму Валак: ідзі са мною на другое месца, зь якога ты ўбачыш яго, але толькі частку яго ўбачыш, а ўсяго яго ня ўбачыш, і пракляні мне яго адтуль. 14 І ўзяў яго на месца вартаўнікоў, на вяршыню гары Фасгі, і паставіў сем ахвярнікаў, і ўзьнёс па цяляці і па барану на кожным ахвярніку. 15 І сказаў Валаку: пастой тут каля цэласпаленьня твайго, а я пайду туды насустрач. 16 І сустрэўся Гасподзь з Валаамам, і ўклаў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: вярніся да Валака і так кажы. 17 І прыйшоў да яго, і вось, ён стаіць каля цэласпаленьня свайго, і зь ім князі Маавіцкія. І сказаў яму Валак: што сказаў Гасподзь? 18 Ён прамовіў прытчу сваю і сказаў: устань, Валак, і паслухай, уважай мне, сыне Сэпфораў. 19 Бог не чалавек, каб няпраўду казаць, і ня сын чалавечы, каб Яму шкадаваць. Ці скажа Ён і ня зробіць? будзе казаць і ня выканае? 20 Вось, дабраслаўляць пачаў я, бо Ён дабраславіў, і я не магу зьмяніць гэтага. 21 Ня відаць бяды ў Якаве, і ня прыкметна няшчасьця ў Ізраіле; Гасподзь, Бог ягоны, зь ім, і трубны царскі гук у яго; 22 Бог вывеў іх зь Егіпта, імклівасьць адзінарога ў яго; 23 няма чарадзейства ў Якаве і няма варажнечы ў Ізраілі. Сваім часам скажуць пра Якава і пра Ізраіля: вось, што творыць Бог! 24 Вось народ, як ільвіца ўстае, і як леў падымаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не напэецца крыві забітых. 25 І сказаў Валак Валааму: ні клясьці не кляні яго, ні дабраслаўляць не дабраслаўляй яго. 26 І адказваў Валаам і сказаў Валаку: ці не казаў я табе, што я буду рабіць усё тое, што скажа мне Гасподзь? 27 І сказаў Валак Валааму: ідзі, я вазьму цябе на другое месца; можа, заўгодна будзе Богу, і адтуль праклянеш мне яго. 28 І ўзяў Валак Валаама на верх Фегора, абернутага да пустыні. 29 І сказаў Валаам Валаку: пастаў мне тут сем ахвярнікаў і падрыхтуй мне тут сем цялят і сем бараноў. 30 І зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці і барану на кожным ахвярніку.
In Other Versions
Numbers 23 in the ANGEFD
Numbers 23 in the ANTPNG2D
Numbers 23 in the AS21
Numbers 23 in the BAGH
Numbers 23 in the BBPNG
Numbers 23 in the BBT1E
Numbers 23 in the BDS
Numbers 23 in the BEV
Numbers 23 in the BHAD
Numbers 23 in the BLPT
Numbers 23 in the BNT
Numbers 23 in the BNTABOOT
Numbers 23 in the BNTLV
Numbers 23 in the BOATCB
Numbers 23 in the BOATCB2
Numbers 23 in the BOBCV
Numbers 23 in the BOCNT
Numbers 23 in the BOECS
Numbers 23 in the BOGWICC
Numbers 23 in the BOHCB
Numbers 23 in the BOHCV
Numbers 23 in the BOHLNT
Numbers 23 in the BOHNTLTAL
Numbers 23 in the BOICB
Numbers 23 in the BOILNTAP
Numbers 23 in the BOITCV
Numbers 23 in the BOKCV
Numbers 23 in the BOKCV2
Numbers 23 in the BOKHWOG
Numbers 23 in the BOKSSV
Numbers 23 in the BOLCB
Numbers 23 in the BOLCB2
Numbers 23 in the BOMCV
Numbers 23 in the BONAV
Numbers 23 in the BONCB
Numbers 23 in the BONLT
Numbers 23 in the BONUT2
Numbers 23 in the BOPLNT
Numbers 23 in the BOSCB
Numbers 23 in the BOSNC
Numbers 23 in the BOTLNT
Numbers 23 in the BOVCB
Numbers 23 in the BOYCB
Numbers 23 in the BPBB
Numbers 23 in the BPH
Numbers 23 in the BSB
Numbers 23 in the CCB
Numbers 23 in the CUV
Numbers 23 in the CUVS
Numbers 23 in the DBT
Numbers 23 in the DGDNT
Numbers 23 in the DHNT
Numbers 23 in the DNT
Numbers 23 in the ELBE
Numbers 23 in the EMTV
Numbers 23 in the ESV
Numbers 23 in the FBV
Numbers 23 in the FEB
Numbers 23 in the GGMNT
Numbers 23 in the GNT
Numbers 23 in the HARY
Numbers 23 in the HNT
Numbers 23 in the IRVA
Numbers 23 in the IRVB
Numbers 23 in the IRVG
Numbers 23 in the IRVH
Numbers 23 in the IRVK
Numbers 23 in the IRVM
Numbers 23 in the IRVM2
Numbers 23 in the IRVO
Numbers 23 in the IRVP
Numbers 23 in the IRVT
Numbers 23 in the IRVT2
Numbers 23 in the IRVU
Numbers 23 in the ISVN
Numbers 23 in the JSNT
Numbers 23 in the KAPI
Numbers 23 in the KBT1ETNIK
Numbers 23 in the KBV
Numbers 23 in the KJV
Numbers 23 in the KNFD
Numbers 23 in the LBA
Numbers 23 in the LBLA
Numbers 23 in the LNT
Numbers 23 in the LSV
Numbers 23 in the MAAL
Numbers 23 in the MBV
Numbers 23 in the MBV2
Numbers 23 in the MHNT
Numbers 23 in the MKNFD
Numbers 23 in the MNG
Numbers 23 in the MNT
Numbers 23 in the MNT2
Numbers 23 in the MRS1T
Numbers 23 in the NAA
Numbers 23 in the NASB
Numbers 23 in the NBLA
Numbers 23 in the NBS
Numbers 23 in the NBVTP
Numbers 23 in the NET2
Numbers 23 in the NIV11
Numbers 23 in the NNT
Numbers 23 in the NNT2
Numbers 23 in the NNT3
Numbers 23 in the PDDPT
Numbers 23 in the PFNT
Numbers 23 in the RMNT
Numbers 23 in the SBIAS
Numbers 23 in the SBIBS
Numbers 23 in the SBIBS2
Numbers 23 in the SBICS
Numbers 23 in the SBIDS
Numbers 23 in the SBIGS
Numbers 23 in the SBIHS
Numbers 23 in the SBIIS
Numbers 23 in the SBIIS2
Numbers 23 in the SBIIS3
Numbers 23 in the SBIKS
Numbers 23 in the SBIKS2
Numbers 23 in the SBIMS
Numbers 23 in the SBIOS
Numbers 23 in the SBIPS
Numbers 23 in the SBISS
Numbers 23 in the SBITS
Numbers 23 in the SBITS2
Numbers 23 in the SBITS3
Numbers 23 in the SBITS4
Numbers 23 in the SBIUS
Numbers 23 in the SBIVS
Numbers 23 in the SBT
Numbers 23 in the SBT1E
Numbers 23 in the SCHL
Numbers 23 in the SNT
Numbers 23 in the SUSU
Numbers 23 in the SUSU2
Numbers 23 in the SYNO
Numbers 23 in the TBIAOTANT
Numbers 23 in the TBT1E
Numbers 23 in the TBT1E2
Numbers 23 in the TFTIP
Numbers 23 in the TFTU
Numbers 23 in the TGNTATF3T
Numbers 23 in the THAI
Numbers 23 in the TNFD
Numbers 23 in the TNT
Numbers 23 in the TNTIK
Numbers 23 in the TNTIL
Numbers 23 in the TNTIN
Numbers 23 in the TNTIP
Numbers 23 in the TNTIZ
Numbers 23 in the TOMA
Numbers 23 in the TTENT
Numbers 23 in the UBG
Numbers 23 in the UGV
Numbers 23 in the UGV2
Numbers 23 in the UGV3
Numbers 23 in the VBL
Numbers 23 in the VDCC
Numbers 23 in the YALU
Numbers 23 in the YAPE
Numbers 23 in the YBVTP
Numbers 23 in the ZBP