Acts 11 (BIB)
1 Дачуліся апосталы і браты, якія былі ў Юдэі, што і язычнікі прынялі слова Божае. 2 І калі Пётр прыйшоў у Ерусалім, абрэзаныя дакаралі яго, 3 кажучы: ты хадзіў да людзей неабрэзаных і еў зь імі. 4 А Пётр пачаў ім пераказваць па парадку, кажучы: 5 у горадзе Ёпіі я маліўся і ў жарсьці бачыў уяву: сыходзіў нейкі посуд, нібы вялікае палатно, за чатыры рагі апусканае зь неба, і спусьцілася да мяне; 6 я паглядзеў у яго і, разглядваючы, убачыў чатырногаў зямных, зьвяроў, плазуноў і птушак нябесных. 7 І пачуў я голас, які сказаў мне: устань, Пётр, закалі і еж. 8 А я сказаў: не, Госпадзе, нішто паганае альбо нячыстае ніколі не ўваходзіла ў вусны мае. 9 І адказваў мне голас другі раз зь неба: што Бог ачысьціў, таго ты не ўважай за нячыстае. 10 Гэта было тройчы; і зноў узьнялося ўсё на неба. 11 І вось, у тую ж самую часіну трох чалавек, пасланых з Кесарыі да мяне, спыніліся перад домам, дзе быў я. 12 Дух сказаў мне, каб я ішоў зь імі, зусім не сумняваючыся; пайшлі са мною і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго чалавека. 13 Ён расказаў нам, як ён бачыў у доме сваім анёла (сьвятога), які стаў і сказаў яму: пашлі ў Ёпію людзей і пакліч Сымона, якога завуць Пятром; 14 ён скажа табе словы, якімі ўратуешся ты і ўвесь дом твой. 15 А калі я пачаў прамаўляць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас спачатку. 16 Тады ўзгадаў я слова Госпада, як Ён казаў: Ян хрысьціў вадою, а вы будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым. 17 І вось, калі Бог даў ім такі самы дар, як і нам, што ўверавалі ў Госпада Ісуса Хрыста, дык хто ж я, каб мог усупрацівіцца Богу? 18 Выслухаўшы гэта, яны супакоіліся і праславілі Бога, кажучы: відаць, і язычнікам даў Бог пакаяньне ў жыцьцё. 19 Тым часам тыя, што расьсеяліся ад ганеньняў, якія былі пасьля Сьцяпана, пайшлі да Фінікіі і Кіпра і Антыахіі, нікому не прапаведуючы слова, апрача Юдэяў. 20 А былі сярод іх і некаторыя Кіпрэйцы і Кірынейцы, якія, прыйшоўшы ў Антыахію, прамаўлялі да Элінаў, зьвястуючы Госпада Ісуса. 21 І была рука Гасподняя зь імі, і вялікае мноства ўвераваўшы навярнуліся да Госпада. 22 Дайшло слова пра іх да царквы Ерусалімскай, і даручылі Варнаву ісьці ў Антыахію. 23 Ён, як прыйшоў і ўбачыў мілату Божую, узрадаваўся і ўгаворваў усіх намерамі сэрца трымацца Госпада; 24 бо ён быў муж добры і поўны Духа Сьвятога і веры. І прыхілілася многа людзей да Госпада. 25 Потым Варнава пайшоў у Тарс шукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыахію. 26 Цэлы год зьбіраліся яны ў царкве і вучылі многа людзей; і вучні ў Антыахіі ўпяршыню пачалі называцца хрысьціянамі. 27 Тымі днямі прыйшлі зь Ерусаліма ў Антыахію прарокі. 28 І адзін зь іх, якога звалі Агаў, устаўшы, перш абвясьціў Духам, што па ўсім сьвеце будзе вялікі голад, які і быў пры кесары Клаўдзіі; 29 тады вучні пастанавілі, кожны паводле дастатку свайго, паслаць дапамогу братам, якія жывуць у Юдэі, 30 што і зрабілі, паслаўшы сабранае да прасьвітараў праз Варнаву і Саўла.
In Other Versions
Acts 11 in the ANGEFD
Acts 11 in the ANTPNG2D
Acts 11 in the AS21
Acts 11 in the BAGH
Acts 11 in the BBPNG
Acts 11 in the BBT1E
Acts 11 in the BDS
Acts 11 in the BEV
Acts 11 in the BHAD
Acts 11 in the BLPT
Acts 11 in the BNT
Acts 11 in the BNTABOOT
Acts 11 in the BNTLV
Acts 11 in the BOATCB
Acts 11 in the BOATCB2
Acts 11 in the BOBCV
Acts 11 in the BOCNT
Acts 11 in the BOECS
Acts 11 in the BOGWICC
Acts 11 in the BOHCB
Acts 11 in the BOHCV
Acts 11 in the BOHLNT
Acts 11 in the BOHNTLTAL
Acts 11 in the BOICB
Acts 11 in the BOILNTAP
Acts 11 in the BOITCV
Acts 11 in the BOKCV
Acts 11 in the BOKCV2
Acts 11 in the BOKHWOG
Acts 11 in the BOKSSV
Acts 11 in the BOLCB
Acts 11 in the BOLCB2
Acts 11 in the BOMCV
Acts 11 in the BONAV
Acts 11 in the BONCB
Acts 11 in the BONLT
Acts 11 in the BONUT2
Acts 11 in the BOPLNT
Acts 11 in the BOSCB
Acts 11 in the BOSNC
Acts 11 in the BOTLNT
Acts 11 in the BOVCB
Acts 11 in the BOYCB
Acts 11 in the BPBB
Acts 11 in the BPH
Acts 11 in the BSB
Acts 11 in the CCB
Acts 11 in the CUV
Acts 11 in the CUVS
Acts 11 in the DBT
Acts 11 in the DGDNT
Acts 11 in the DHNT
Acts 11 in the DNT
Acts 11 in the ELBE
Acts 11 in the EMTV
Acts 11 in the ESV
Acts 11 in the FBV
Acts 11 in the FEB
Acts 11 in the GGMNT
Acts 11 in the GNT
Acts 11 in the HARY
Acts 11 in the HNT
Acts 11 in the IRVA
Acts 11 in the IRVB
Acts 11 in the IRVG
Acts 11 in the IRVH
Acts 11 in the IRVK
Acts 11 in the IRVM
Acts 11 in the IRVM2
Acts 11 in the IRVO
Acts 11 in the IRVP
Acts 11 in the IRVT
Acts 11 in the IRVT2
Acts 11 in the IRVU
Acts 11 in the ISVN
Acts 11 in the JSNT
Acts 11 in the KAPI
Acts 11 in the KBT1ETNIK
Acts 11 in the KBV
Acts 11 in the KJV
Acts 11 in the KNFD
Acts 11 in the LBA
Acts 11 in the LBLA
Acts 11 in the LNT
Acts 11 in the LSV
Acts 11 in the MAAL
Acts 11 in the MBV
Acts 11 in the MBV2
Acts 11 in the MHNT
Acts 11 in the MKNFD
Acts 11 in the MNG
Acts 11 in the MNT
Acts 11 in the MNT2
Acts 11 in the MRS1T
Acts 11 in the NAA
Acts 11 in the NASB
Acts 11 in the NBLA
Acts 11 in the NBS
Acts 11 in the NBVTP
Acts 11 in the NET2
Acts 11 in the NIV11
Acts 11 in the NNT
Acts 11 in the NNT2
Acts 11 in the NNT3
Acts 11 in the PDDPT
Acts 11 in the PFNT
Acts 11 in the RMNT
Acts 11 in the SBIAS
Acts 11 in the SBIBS
Acts 11 in the SBIBS2
Acts 11 in the SBICS
Acts 11 in the SBIDS
Acts 11 in the SBIGS
Acts 11 in the SBIHS
Acts 11 in the SBIIS
Acts 11 in the SBIIS2
Acts 11 in the SBIIS3
Acts 11 in the SBIKS
Acts 11 in the SBIKS2
Acts 11 in the SBIMS
Acts 11 in the SBIOS
Acts 11 in the SBIPS
Acts 11 in the SBISS
Acts 11 in the SBITS
Acts 11 in the SBITS2
Acts 11 in the SBITS3
Acts 11 in the SBITS4
Acts 11 in the SBIUS
Acts 11 in the SBIVS
Acts 11 in the SBT
Acts 11 in the SBT1E
Acts 11 in the SCHL
Acts 11 in the SNT
Acts 11 in the SUSU
Acts 11 in the SUSU2
Acts 11 in the SYNO
Acts 11 in the TBIAOTANT
Acts 11 in the TBT1E
Acts 11 in the TBT1E2
Acts 11 in the TFTIP
Acts 11 in the TFTU
Acts 11 in the TGNTATF3T
Acts 11 in the THAI
Acts 11 in the TNFD
Acts 11 in the TNT
Acts 11 in the TNTIK
Acts 11 in the TNTIL
Acts 11 in the TNTIN
Acts 11 in the TNTIP
Acts 11 in the TNTIZ
Acts 11 in the TOMA
Acts 11 in the TTENT
Acts 11 in the UBG
Acts 11 in the UGV
Acts 11 in the UGV2
Acts 11 in the UGV3
Acts 11 in the VBL
Acts 11 in the VDCC
Acts 11 in the YALU
Acts 11 in the YAPE
Acts 11 in the YBVTP
Acts 11 in the ZBP