Acts 11 (BNTABOOT)
        
        
          1  1.  А апосталы і браты, якія былі ў Юдэі, пачулі, што і пагане прынялі слова Божае.  2  2.  І калі Пётар узыйшоў у Ерусалім, тыя, што з абрэзаных, сумняваліся ў ім,  3  3.  кажучы: «Да мужоў неабрэзаных ты хадзіў і еў з імі!»  4  4.  А Пётар, пачаўшы, выклаў па парадку, кажучы:  5  5.  «Я быў у горадзе Ёппе, молячыся, і ў захапленьні ўбачыў відзеж: нейкае начыньне, якое зыходзіла, быццам вялікі абрус, за чатыры канцы апусканы з неба, і прыйшло да мяне.  6  6.  Углядаючыся ў яго, я разгледзеў і ўбачыў чатырохногіх зямных, і зьвяроў, і паўзуноў, і птушкі нябесныя.  7  7.  Пачуў жа я голас, які гаварыў мне: “Устаўшы, Пётар, заколвай і еш”.  8  8.  А я сказаў: “Ніякім чынам, Госпадзе, бо нічога паганага ці нячыстага ніколі ня браў я ў вусны мае”.  9  9.  А голас адказаў мне другі раз з неба: “Што Бог ачысьціў, ты не пагань”.  10  10.  Сталася ж гэта тройчы, і ізноў усё ўзьнялося ў неба.  11  11.  І вось, у гэты момант спыніліся перад домам, у якім я быў, трох мужоў, пасланыя да мяне з Цэзарэі.  12  12.  А Дух сказаў мне ісьці з імі, нічога не сумняваючыся. Пайшлі ж са мною і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго мужа.  13  13.  І абвясьціў ён нам, як бачыў у доме сваім анёла, які стаў і сказаў яму: “Пашлі ў Ёппу мужоў і пакліч Сымона, называнага Пятром,  14  14.  які скажа табе словы, праз якія будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой”.  15  15.  Калі ж я пачаў гаварыць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас на пачатку.  16  16.  І ўзгадаў я слова Госпада, як Ён сказаў: “Ян хрысьціў вадою, а вы будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым”.  17  17.  Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як і нам, што паверылі ў Госпада Ісуса Хрыста, хто ж я такі, каб мог забараняць Богу?»  18  18.  Пачуўшы ж гэтае, яны супакоіліся і славілі Бога, кажучы: «Можа і паганам даў Бог навяртаньне дзеля жыцьця».  19  19.  А тыя, што расьцярушыліся пасьля прыгнёту, які стаўся за Стэфана, пайшлі аж да Фінікіі, і Кіпру, і Антыёхіі, нікому не гаворачы слова, адно толькі Юдэям.  20  20.  Былі ж некаторыя з іх мужы Кіпрыйскія і Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыёхію, гаварылі да эліністаў, дабравесьцячы Госпада Ісуса.  21  21.  І была рука Госпадава з імі, і вялікая лічба, паверыўшы, зьвярнулася да Госпада.  22  22.  А слова пра іх дайшло да вушэй царквы, што ў Ерусаліме, і яны паслалі Барнабу пайсьці аж у Антыёхію.  23  23.  Ён, прыйшоўшы і ўбачыўшы ласку Божую, узрадаваўся і маліў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,  24  24.  бо ён быў муж добры і поўны Духа Сьвятога і веры. І значная грамада дадалася да Госпада.  25  25.  А Барнаба выйшаў у Тарс шукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыёхію.  26  26.  Сталася ж, што яны цэлы год зьбіраліся ў гэтай царкве і навучалі значную грамаду; у Антыёхіі найперш вучняў сталі называць Хрысьціянамі.  27  27.  У тыя ж дні прыйшлі з Ерусаліму ў Антыёхію прарокі.  28  28.  А адзін з іх, на імя Агаў, устаўшы, праз Духа даў знак, што на ўсім сьвеце мае быць вялікі голад, які і стаўся за цэзара Кляўдыя.  29  29.  А вучні, кожны паводле магчымасьці сваёй, вызначылі паслаць [дапамогу] братам, што жылі ў Юдэі.  30  30.  І ўчынілі гэта, паслаўшы да старостаў праз рукі Барнабы і Саўла.
        
        
          In Other Versions
        
        
  
    Acts 11 in the ANGEFD
  
  
    Acts 11 in the ANTPNG2D
  
  
    Acts 11 in the AS21
  
  
    Acts 11 in the BAGH
  
  
    Acts 11 in the BBPNG
  
  
    Acts 11 in the BBT1E
  
  
    Acts 11 in the BDS
  
  
    Acts 11 in the BEV
  
  
    Acts 11 in the BHAD
  
  
    Acts 11 in the BIB
  
  
    Acts 11 in the BLPT
  
  
    Acts 11 in the BNT
  
  
    Acts 11 in the BNTLV
  
  
    Acts 11 in the BOATCB
  
  
    Acts 11 in the BOATCB2
  
  
    Acts 11 in the BOBCV
  
  
    Acts 11 in the BOCNT
  
  
    Acts 11 in the BOECS
  
  
    Acts 11 in the BOGWICC
  
  
    Acts 11 in the BOHCB
  
  
    Acts 11 in the BOHCV
  
  
    Acts 11 in the BOHLNT
  
  
    Acts 11 in the BOHNTLTAL
  
  
    Acts 11 in the BOICB
  
  
    Acts 11 in the BOILNTAP
  
  
    Acts 11 in the BOITCV
  
  
    Acts 11 in the BOKCV
  
  
    Acts 11 in the BOKCV2
  
  
    Acts 11 in the BOKHWOG
  
  
    Acts 11 in the BOKSSV
  
  
    Acts 11 in the BOLCB
  
  
    Acts 11 in the BOLCB2
  
  
    Acts 11 in the BOMCV
  
  
    Acts 11 in the BONAV
  
  
    Acts 11 in the BONCB
  
  
    Acts 11 in the BONLT
  
  
    Acts 11 in the BONUT2
  
  
    Acts 11 in the BOPLNT
  
  
    Acts 11 in the BOSCB
  
  
    Acts 11 in the BOSNC
  
  
    Acts 11 in the BOTLNT
  
  
    Acts 11 in the BOVCB
  
  
    Acts 11 in the BOYCB
  
  
    Acts 11 in the BPBB
  
  
    Acts 11 in the BPH
  
  
    Acts 11 in the BSB
  
  
    Acts 11 in the CCB
  
  
    Acts 11 in the CUV
  
  
    Acts 11 in the CUVS
  
  
    Acts 11 in the DBT
  
  
    Acts 11 in the DGDNT
  
  
    Acts 11 in the DHNT
  
  
    Acts 11 in the DNT
  
  
    Acts 11 in the ELBE
  
  
    Acts 11 in the EMTV
  
  
    Acts 11 in the ESV
  
  
    Acts 11 in the FBV
  
  
    Acts 11 in the FEB
  
  
    Acts 11 in the GGMNT
  
  
    Acts 11 in the GNT
  
  
    Acts 11 in the HARY
  
  
    Acts 11 in the HNT
  
  
    Acts 11 in the IRVA
  
  
    Acts 11 in the IRVB
  
  
    Acts 11 in the IRVG
  
  
    Acts 11 in the IRVH
  
  
    Acts 11 in the IRVK
  
  
    Acts 11 in the IRVM
  
  
    Acts 11 in the IRVM2
  
  
    Acts 11 in the IRVO
  
  
    Acts 11 in the IRVP
  
  
    Acts 11 in the IRVT
  
  
    Acts 11 in the IRVT2
  
  
    Acts 11 in the IRVU
  
  
    Acts 11 in the ISVN
  
  
    Acts 11 in the JSNT
  
  
    Acts 11 in the KAPI
  
  
    Acts 11 in the KBT1ETNIK
  
  
    Acts 11 in the KBV
  
  
    Acts 11 in the KJV
  
  
    Acts 11 in the KNFD
  
  
    Acts 11 in the LBA
  
  
    Acts 11 in the LBLA
  
  
    Acts 11 in the LNT
  
  
    Acts 11 in the LSV
  
  
    Acts 11 in the MAAL
  
  
    Acts 11 in the MBV
  
  
    Acts 11 in the MBV2
  
  
    Acts 11 in the MHNT
  
  
    Acts 11 in the MKNFD
  
  
    Acts 11 in the MNG
  
  
    Acts 11 in the MNT
  
  
    Acts 11 in the MNT2
  
  
    Acts 11 in the MRS1T
  
  
    Acts 11 in the NAA
  
  
    Acts 11 in the NASB
  
  
    Acts 11 in the NBLA
  
  
    Acts 11 in the NBS
  
  
    Acts 11 in the NBVTP
  
  
    Acts 11 in the NET2
  
  
    Acts 11 in the NIV11
  
  
    Acts 11 in the NNT
  
  
    Acts 11 in the NNT2
  
  
    Acts 11 in the NNT3
  
  
    Acts 11 in the PDDPT
  
  
    Acts 11 in the PFNT
  
  
    Acts 11 in the RMNT
  
  
    Acts 11 in the SBIAS
  
  
    Acts 11 in the SBIBS
  
  
    Acts 11 in the SBIBS2
  
  
    Acts 11 in the SBICS
  
  
    Acts 11 in the SBIDS
  
  
    Acts 11 in the SBIGS
  
  
    Acts 11 in the SBIHS
  
  
    Acts 11 in the SBIIS
  
  
    Acts 11 in the SBIIS2
  
  
    Acts 11 in the SBIIS3
  
  
    Acts 11 in the SBIKS
  
  
    Acts 11 in the SBIKS2
  
  
    Acts 11 in the SBIMS
  
  
    Acts 11 in the SBIOS
  
  
    Acts 11 in the SBIPS
  
  
    Acts 11 in the SBISS
  
  
    Acts 11 in the SBITS
  
  
    Acts 11 in the SBITS2
  
  
    Acts 11 in the SBITS3
  
  
    Acts 11 in the SBITS4
  
  
    Acts 11 in the SBIUS
  
  
    Acts 11 in the SBIVS
  
  
    Acts 11 in the SBT
  
  
    Acts 11 in the SBT1E
  
  
    Acts 11 in the SCHL
  
  
    Acts 11 in the SNT
  
  
    Acts 11 in the SUSU
  
  
    Acts 11 in the SUSU2
  
  
    Acts 11 in the SYNO
  
  
    Acts 11 in the TBIAOTANT
  
  
    Acts 11 in the TBT1E
  
  
    Acts 11 in the TBT1E2
  
  
    Acts 11 in the TFTIP
  
  
    Acts 11 in the TFTU
  
  
    Acts 11 in the TGNTATF3T
  
  
    Acts 11 in the THAI
  
  
    Acts 11 in the TNFD
  
  
    Acts 11 in the TNT
  
  
    Acts 11 in the TNTIK
  
  
    Acts 11 in the TNTIL
  
  
    Acts 11 in the TNTIN
  
  
    Acts 11 in the TNTIP
  
  
    Acts 11 in the TNTIZ
  
  
    Acts 11 in the TOMA
  
  
    Acts 11 in the TTENT
  
  
    Acts 11 in the UBG
  
  
    Acts 11 in the UGV
  
  
    Acts 11 in the UGV2
  
  
    Acts 11 in the UGV3
  
  
    Acts 11 in the VBL
  
  
    Acts 11 in the VDCC
  
  
    Acts 11 in the YALU
  
  
    Acts 11 in the YAPE
  
  
    Acts 11 in the YBVTP
  
  
    Acts 11 in the ZBP