Colossians 1 (BIB)

1 Павал, воляю Божаю апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей брат, 2 сьвятым у Калосах і верным братам у Ісусе Хрысьце: 3 мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, увесь час у малітве за вас, 4 дачуўшыся пра веру вашую ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых, 5 маючы надзею на ўгатаванае вам на нябёсах, пра што вы раней чулі ў праўдзівым слове зьвеставаньня, 6 якое жыве ў вас, як і вы ўва ўсім сьвеце, і родзіць плод і ўзрастае, як і паміж вамі, з таго дня, як вы пачулі і ўведалі мілату Божую ў ісьціне, 7 як і навучыліся ад Эпафраса, любаснага супрацоўніка нашага, вернага вам службіта Хрыстовага, 8 які і паведаміў нам пра вашую духоўную любоў. 9 Таму і мы з таго дня, як гэта пачулі, не перастаём маліцца за вас і прасіць, каб вы дайшлі да поўнага спазнаньня волі Ягонай ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным, 10 каб жылі годна Бога, ува ўсім дагаджаючы Яму, родзячы плод ва ўсякай працы добрай і ўзрастаючы ў спазнаньні Бога, 11 мацуючыся ўсякаю сілаю праз магутнасьць славы Ягонай, ва ўсякай цярплівасьці і вялікадушнасьці з радасьцю, 12 дзякуючы Богу і Айцу, Які паклікаў нас да ўдзелу ў спадчыне сьвятых у сьвеце, 13 вызваліў нас з-пад улады цемры і ўвёў у Царства любаснага Сына Свайго, 14 у Якім мы маем адкупленьне Крывёю Ягонаю і дараваньне грахоў, 15 Які ёсьць вобраз Бога нябачнага, народжаны раней за ўсякае стварэньне; 16 бо Ён стварыў усё, што на нябёсах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: хай тое троны, хай тое дзяржавы, хай тое начальствы, хай тое ўлады, - усё Ім і для Яго створана; 17 і Ён ёсьць раней за ўсё, і ўсё існуе Ім. 18 І Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён пачатак, першынец зь мёртвых, каб меў Ён ва ўсім першынства: 19 бо заўгодна было Айцу, каб у Ім жыла ўся паўната, 20 і каб празь Яго замірыць з Сабою ўсё, устанавіўшы мір празь Яго, Крывёю крыжа ягонага, і зямное і нябеснае. 21 І вас, якія калісьці былі адчужаныя і ворагі думкамі, і схільнасьцю да ліхіх учынкаў, 22 цяпер замірыў у целе плоці Ягонай, сьмерцю (Ягонай), каб явіць вас сьвятымі і беззаганнымі і невінаватымі перад Сабою, 23 калі толькі вы цьвёрдыя і непахісныя ў веры і не адпадаеце ад надзеі зьвеставаньня, якое вы чулі, якое абвешчана ўсім стварэньням паднябесным, якому я, Павал, зрабіўся слугою. 24 Сёньня радуюся ў цярпеньнях маіх за вас і дапаўняю нястачу ў плоці маёй скрухаў Хрыстовых за цела Ягонае, якое ёсьць Царква, 25 якой я зрабіўся службітом згодна з устанаўленьнем Божым, давераным мне для вас, каб выканаць слова Божае, 26 тайну, схаваную ад вякоў і родаў, а сёньня адкрытую сьвятым Ягоным, 27 якім дабараволіў Бог паказаць, якое багацьце славы ў тайне гэтай для язычнікаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы, 28 Якога мы прапаведуем, настаўляючы на розум кожнага чалавека і навучаючы ўсялякай мудрасьці, каб паказаць кожнага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе; 29 дзеля чаго я і працую і змагаюся сілай Ягонай, якая дзее ўва мне магутна.

In Other Versions

Colossians 1 in the ANGEFD

Colossians 1 in the ANTPNG2D

Colossians 1 in the AS21

Colossians 1 in the BAGH

Colossians 1 in the BBPNG

Colossians 1 in the BBT1E

Colossians 1 in the BDS

Colossians 1 in the BEV

Colossians 1 in the BHAD

Colossians 1 in the BLPT

Colossians 1 in the BNT

Colossians 1 in the BNTABOOT

Colossians 1 in the BNTLV

Colossians 1 in the BOATCB

Colossians 1 in the BOATCB2

Colossians 1 in the BOBCV

Colossians 1 in the BOCNT

Colossians 1 in the BOECS

Colossians 1 in the BOGWICC

Colossians 1 in the BOHCB

Colossians 1 in the BOHCV

Colossians 1 in the BOHLNT

Colossians 1 in the BOHNTLTAL

Colossians 1 in the BOICB

Colossians 1 in the BOILNTAP

Colossians 1 in the BOITCV

Colossians 1 in the BOKCV

Colossians 1 in the BOKCV2

Colossians 1 in the BOKHWOG

Colossians 1 in the BOKSSV

Colossians 1 in the BOLCB

Colossians 1 in the BOLCB2

Colossians 1 in the BOMCV

Colossians 1 in the BONAV

Colossians 1 in the BONCB

Colossians 1 in the BONLT

Colossians 1 in the BONUT2

Colossians 1 in the BOPLNT

Colossians 1 in the BOSCB

Colossians 1 in the BOSNC

Colossians 1 in the BOTLNT

Colossians 1 in the BOVCB

Colossians 1 in the BOYCB

Colossians 1 in the BPBB

Colossians 1 in the BPH

Colossians 1 in the BSB

Colossians 1 in the CCB

Colossians 1 in the CUV

Colossians 1 in the CUVS

Colossians 1 in the DBT

Colossians 1 in the DGDNT

Colossians 1 in the DHNT

Colossians 1 in the DNT

Colossians 1 in the ELBE

Colossians 1 in the EMTV

Colossians 1 in the ESV

Colossians 1 in the FBV

Colossians 1 in the FEB

Colossians 1 in the GGMNT

Colossians 1 in the GNT

Colossians 1 in the HARY

Colossians 1 in the HNT

Colossians 1 in the IRVA

Colossians 1 in the IRVB

Colossians 1 in the IRVG

Colossians 1 in the IRVH

Colossians 1 in the IRVK

Colossians 1 in the IRVM

Colossians 1 in the IRVM2

Colossians 1 in the IRVO

Colossians 1 in the IRVP

Colossians 1 in the IRVT

Colossians 1 in the IRVT2

Colossians 1 in the IRVU

Colossians 1 in the ISVN

Colossians 1 in the JSNT

Colossians 1 in the KAPI

Colossians 1 in the KBT1ETNIK

Colossians 1 in the KBV

Colossians 1 in the KJV

Colossians 1 in the KNFD

Colossians 1 in the LBA

Colossians 1 in the LBLA

Colossians 1 in the LNT

Colossians 1 in the LSV

Colossians 1 in the MAAL

Colossians 1 in the MBV

Colossians 1 in the MBV2

Colossians 1 in the MHNT

Colossians 1 in the MKNFD

Colossians 1 in the MNG

Colossians 1 in the MNT

Colossians 1 in the MNT2

Colossians 1 in the MRS1T

Colossians 1 in the NAA

Colossians 1 in the NASB

Colossians 1 in the NBLA

Colossians 1 in the NBS

Colossians 1 in the NBVTP

Colossians 1 in the NET2

Colossians 1 in the NIV11

Colossians 1 in the NNT

Colossians 1 in the NNT2

Colossians 1 in the NNT3

Colossians 1 in the PDDPT

Colossians 1 in the PFNT

Colossians 1 in the RMNT

Colossians 1 in the SBIAS

Colossians 1 in the SBIBS

Colossians 1 in the SBIBS2

Colossians 1 in the SBICS

Colossians 1 in the SBIDS

Colossians 1 in the SBIGS

Colossians 1 in the SBIHS

Colossians 1 in the SBIIS

Colossians 1 in the SBIIS2

Colossians 1 in the SBIIS3

Colossians 1 in the SBIKS

Colossians 1 in the SBIKS2

Colossians 1 in the SBIMS

Colossians 1 in the SBIOS

Colossians 1 in the SBIPS

Colossians 1 in the SBISS

Colossians 1 in the SBITS

Colossians 1 in the SBITS2

Colossians 1 in the SBITS3

Colossians 1 in the SBITS4

Colossians 1 in the SBIUS

Colossians 1 in the SBIVS

Colossians 1 in the SBT

Colossians 1 in the SBT1E

Colossians 1 in the SCHL

Colossians 1 in the SNT

Colossians 1 in the SUSU

Colossians 1 in the SUSU2

Colossians 1 in the SYNO

Colossians 1 in the TBIAOTANT

Colossians 1 in the TBT1E

Colossians 1 in the TBT1E2

Colossians 1 in the TFTIP

Colossians 1 in the TFTU

Colossians 1 in the TGNTATF3T

Colossians 1 in the THAI

Colossians 1 in the TNFD

Colossians 1 in the TNT

Colossians 1 in the TNTIK

Colossians 1 in the TNTIL

Colossians 1 in the TNTIN

Colossians 1 in the TNTIP

Colossians 1 in the TNTIZ

Colossians 1 in the TOMA

Colossians 1 in the TTENT

Colossians 1 in the UBG

Colossians 1 in the UGV

Colossians 1 in the UGV2

Colossians 1 in the UGV3

Colossians 1 in the VBL

Colossians 1 in the VDCC

Colossians 1 in the YALU

Colossians 1 in the YAPE

Colossians 1 in the YBVTP

Colossians 1 in the ZBP