Ezekiel 7 (BIB)
1 І было мне слова Гасподняе: 2 І ты, сын чалавечы, скажы: так кажа Гасподзь Бог: зямлі Ізраілевай канец, - канец прыйшоў на чатыры краі зямлі. 3 Вось - канец табе; і пашлю на цябе гнеў Мой, і буду судзіць цябе паводле шляхоў тваіх, і ўскладу на цябе ўсе гідоты твае. 4 І не ўмілажаліцца зь цябе вока Маё, і не памілую, і аддам табе паводле шляхоў тваіх, і гідоты твае з табою будуць, і ўведаеце, што Я - Гасподзь. 5 Так кажа Гасподзь Бог: бяда адзіная, вось, ідзе бяда. 6 Канец прыйшоў, прыйшоў канец, стаў на цябе; вось дайшла, 7 дайшла ліхата да цябе, жыхар зямлі! прыходзіць час, набліжаецца дзень смуты, а не вясёлых гуканьняў у горах. 8 Вось, неўзабаве вылью на цябе лютасьць Маю і зьдзейсьню над табою гнеў Мой, і буду судзіць цябе паводле ўчынкаў тваіх і ўскладу на цябе ўсе гідоты твае. 9 І не ўмілажаліцца зь цябе вока Маё, і не памілую. Паводле ўчынкаў тваіх дам табе, і гідоты твае з табою будуць; і ўведаеце, што Я - Гасподзь каральнік. 10 Вось дзень! вось прыйшла, настала ліхата! жазло вырасла, ганарлівасьць разраслася. 11 Паўстае сіла на жазло няверства; нічога не застанецца ад іх, і ад багацьця іхняга і ад шуму іхняга, і ад пышнаты іхняй. 12 Прыйшоў час, настаў дзень; хто купіў, ня радуйся, і хто прадаў, ня плач, бо гнеў - над усім мноствам іх. 13 Бо, хто прадаў, ня вернецца да прададзенага, хоць бы і засталіся яны жывыя; бо прарочая ўява пра ўсё мноства іх не адменіцца, і ніхто сваім беззаконьнем не ўмацуе свайго жыцьця. 14 Затрубяць у трубу, і ўсё рыхтуецца, але ніхто ня йдзе на вайну; бо гнеў Мой над усім мноствам іх. 15 Па-за домам меч, а ў доме - пошасьць і голад. Хто ў полі, той памрэ ад меча; а хто ў горадзе, таго зжаруць голад і згубная пошасьць. 16 А ацалелыя зь іх уцякуць і будуць на горах, як галубы далін; усе яны будуць стагнаць, кожны за сваё беззаконьне. 17 Ва ўсіх рукі апусьцяцца, і ва ўсіх калені задрыжаць, як вада. 18 Тады яны апярэжуцца вярэтаю, і ахопіць іх трымценьне: і ва ўсіх на тварах будзе сорам, і ва ўсіх на галовах плешына. 19 Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцы, і золата ў іх будзе ў пагардзе. Срэбра іхняе і золата іхняе ня мецьме сілы выратаваць іх у дзень лютасьці Госпада. Яны не насыцяць імі душаў сваіх і не напоўняць нутробаў сваіх, бо яно было прычынаю беззаконьня іхняга. 20 І ў чырвоных уборах сваіх яны ператваралі яго ў гонар і рабілі зь яго выявы гнюсных сваіх ідалаў; затое і зраблю яго нячыстым для іх. 21 І аддам яго ў рукі чужым на здабычу і беззаконцам землі на рабаваньне, і яны апаганяць яго. 22 І адвярну ад іх аблічча Маё, і апаганяць запаветнае Маё; і прыйдуць туды рабаўнікі і апаганяць яго. 23 Зрабі ланцуг, бо зямля гэтая напоўнена крывавымі зладзействамі, і горад поўны гвалту. 24 Я прывяду найзлосьнейшых з народаў, і завалодаюць дамамі іхнімі. І пакладу канец пагардлівасьці моцных, і будуць апаганены сьвятыні іхнія. 25 Ідзе пагібель: будуць шукаць міру, і ня знойдуць. 26 Бяда пойдзе за бядою і вестка за весткаю; і будуць прасіць у прарока ўявы, і ня будзе вучэньня ў сьвятара і рады ў старцаў. 27 Цар будзе бедаваць, і князь апранецца ў жудасьць, і ў народу зямлі будуць дрыжаць рукі. Учыню зь імі паводле ўчынкаў іхніх, паводле судоў іхніх буду судзіць іх; і ўведаюць, што Я - Гасподзь.
In Other Versions
Ezekiel 7 in the ANGEFD
Ezekiel 7 in the ANTPNG2D
Ezekiel 7 in the AS21
Ezekiel 7 in the BAGH
Ezekiel 7 in the BBPNG
Ezekiel 7 in the BBT1E
Ezekiel 7 in the BDS
Ezekiel 7 in the BEV
Ezekiel 7 in the BHAD
Ezekiel 7 in the BLPT
Ezekiel 7 in the BNT
Ezekiel 7 in the BNTABOOT
Ezekiel 7 in the BNTLV
Ezekiel 7 in the BOATCB
Ezekiel 7 in the BOATCB2
Ezekiel 7 in the BOBCV
Ezekiel 7 in the BOCNT
Ezekiel 7 in the BOECS
Ezekiel 7 in the BOGWICC
Ezekiel 7 in the BOHCB
Ezekiel 7 in the BOHCV
Ezekiel 7 in the BOHLNT
Ezekiel 7 in the BOHNTLTAL
Ezekiel 7 in the BOICB
Ezekiel 7 in the BOILNTAP
Ezekiel 7 in the BOITCV
Ezekiel 7 in the BOKCV
Ezekiel 7 in the BOKCV2
Ezekiel 7 in the BOKHWOG
Ezekiel 7 in the BOKSSV
Ezekiel 7 in the BOLCB
Ezekiel 7 in the BOLCB2
Ezekiel 7 in the BOMCV
Ezekiel 7 in the BONAV
Ezekiel 7 in the BONCB
Ezekiel 7 in the BONLT
Ezekiel 7 in the BONUT2
Ezekiel 7 in the BOPLNT
Ezekiel 7 in the BOSCB
Ezekiel 7 in the BOSNC
Ezekiel 7 in the BOTLNT
Ezekiel 7 in the BOVCB
Ezekiel 7 in the BOYCB
Ezekiel 7 in the BPBB
Ezekiel 7 in the BPH
Ezekiel 7 in the BSB
Ezekiel 7 in the CCB
Ezekiel 7 in the CUV
Ezekiel 7 in the CUVS
Ezekiel 7 in the DBT
Ezekiel 7 in the DGDNT
Ezekiel 7 in the DHNT
Ezekiel 7 in the DNT
Ezekiel 7 in the ELBE
Ezekiel 7 in the EMTV
Ezekiel 7 in the ESV
Ezekiel 7 in the FBV
Ezekiel 7 in the FEB
Ezekiel 7 in the GGMNT
Ezekiel 7 in the GNT
Ezekiel 7 in the HARY
Ezekiel 7 in the HNT
Ezekiel 7 in the IRVA
Ezekiel 7 in the IRVB
Ezekiel 7 in the IRVG
Ezekiel 7 in the IRVH
Ezekiel 7 in the IRVK
Ezekiel 7 in the IRVM
Ezekiel 7 in the IRVM2
Ezekiel 7 in the IRVO
Ezekiel 7 in the IRVP
Ezekiel 7 in the IRVT
Ezekiel 7 in the IRVT2
Ezekiel 7 in the IRVU
Ezekiel 7 in the ISVN
Ezekiel 7 in the JSNT
Ezekiel 7 in the KAPI
Ezekiel 7 in the KBT1ETNIK
Ezekiel 7 in the KBV
Ezekiel 7 in the KJV
Ezekiel 7 in the KNFD
Ezekiel 7 in the LBA
Ezekiel 7 in the LBLA
Ezekiel 7 in the LNT
Ezekiel 7 in the LSV
Ezekiel 7 in the MAAL
Ezekiel 7 in the MBV
Ezekiel 7 in the MBV2
Ezekiel 7 in the MHNT
Ezekiel 7 in the MKNFD
Ezekiel 7 in the MNG
Ezekiel 7 in the MNT
Ezekiel 7 in the MNT2
Ezekiel 7 in the MRS1T
Ezekiel 7 in the NAA
Ezekiel 7 in the NASB
Ezekiel 7 in the NBLA
Ezekiel 7 in the NBS
Ezekiel 7 in the NBVTP
Ezekiel 7 in the NET2
Ezekiel 7 in the NIV11
Ezekiel 7 in the NNT
Ezekiel 7 in the NNT2
Ezekiel 7 in the NNT3
Ezekiel 7 in the PDDPT
Ezekiel 7 in the PFNT
Ezekiel 7 in the RMNT
Ezekiel 7 in the SBIAS
Ezekiel 7 in the SBIBS
Ezekiel 7 in the SBIBS2
Ezekiel 7 in the SBICS
Ezekiel 7 in the SBIDS
Ezekiel 7 in the SBIGS
Ezekiel 7 in the SBIHS
Ezekiel 7 in the SBIIS
Ezekiel 7 in the SBIIS2
Ezekiel 7 in the SBIIS3
Ezekiel 7 in the SBIKS
Ezekiel 7 in the SBIKS2
Ezekiel 7 in the SBIMS
Ezekiel 7 in the SBIOS
Ezekiel 7 in the SBIPS
Ezekiel 7 in the SBISS
Ezekiel 7 in the SBITS
Ezekiel 7 in the SBITS2
Ezekiel 7 in the SBITS3
Ezekiel 7 in the SBITS4
Ezekiel 7 in the SBIUS
Ezekiel 7 in the SBIVS
Ezekiel 7 in the SBT
Ezekiel 7 in the SBT1E
Ezekiel 7 in the SCHL
Ezekiel 7 in the SNT
Ezekiel 7 in the SUSU
Ezekiel 7 in the SUSU2
Ezekiel 7 in the SYNO
Ezekiel 7 in the TBIAOTANT
Ezekiel 7 in the TBT1E
Ezekiel 7 in the TBT1E2
Ezekiel 7 in the TFTIP
Ezekiel 7 in the TFTU
Ezekiel 7 in the TGNTATF3T
Ezekiel 7 in the THAI
Ezekiel 7 in the TNFD
Ezekiel 7 in the TNT
Ezekiel 7 in the TNTIK
Ezekiel 7 in the TNTIL
Ezekiel 7 in the TNTIN
Ezekiel 7 in the TNTIP
Ezekiel 7 in the TNTIZ
Ezekiel 7 in the TOMA
Ezekiel 7 in the TTENT
Ezekiel 7 in the UBG
Ezekiel 7 in the UGV
Ezekiel 7 in the UGV2
Ezekiel 7 in the UGV3
Ezekiel 7 in the VBL
Ezekiel 7 in the VDCC
Ezekiel 7 in the YALU
Ezekiel 7 in the YAPE
Ezekiel 7 in the YBVTP
Ezekiel 7 in the ZBP