Jeremiah 10 (BIB)
1 Слухайце слова, якое Гасподзь кажа вам, доме Ізраілеў. 2 Так кажа Гасподзь: ня вучэцеся шляхам язычнікаў і ня бойцеся азнакаў нябесных, якіх язычнікі баяцца. 3 Бо статуты народаў - пустата: сьсякаюць дрэва ў лесе, абрабляюць яго рукамі цесьлі зь сякерай, 4 пакрываюць срэбрам і золатам, прымацоўваюць цьвікамі і молатам, каб ня хісталася. 5 Яны - як абчасаны слуп, і ня кажуць: іх носяць, бо хадзіць ня могуць. Ня бойцеся іх, бо яны ня могуць прычыніць ліха, але і добра рабіць ня маюць сілы. 6 Няма падобнага да Цябе, Госпадзе! Ты вялікі, і імя Тваё вялікае магутнасьцю. 7 Хто не збаіцца Цябе, Цару народаў? бо Табе аднаму належыць гэта; бо паміж усімі мудрацамі народаў і ва ўсіх царствах іх няма падобнага да Цябе. 8 Усе да аднаго яны бязглуздыя і дурныя; пустое вучэньне - гэта дрэва. 9 Расплюшчанае ў лісты срэбра прывезена з Тарсіса, золата - з Уфаза: твор мастака і рук гутніка; вопратка на іх - гіяцынт і пурпура: усё гэта - творы людзей умелых. 10 А Гасподзь Бог ёсьць ісьціна; Ён ёсьць Бог жывы і Цар вечны. Ад гневу Яго дрыжыць зямля, і народы ня могуць вытрымаць абурэньне Ягонае. 11 Так кажэце ім: багі, якія не стварылі неба і зямлі, зьнікнуць зь зямлі і з-пад нябёсаў. 12 Ён стварыў зямлю сілаю Сваёю, сьцьвердзіў сусьвет мудрасьцю Сваёю і розумам Сваім раскінуў нябёсы. 13 Па голасе Ягоным шумяць воды на нябёсах, і Ён падымае аблокі ад краёў зямлі, творыць маланкі сярод дажджу і выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх. 14 Вар'яцее кожны чалавек у сваім веданьні, сарамаціць сябе кожны гутнік балванам сваім, бо выплаўленае ім ёсьць мана, і няма ў ім духу. 15 Гэта - поўная пустата, справа аблудная; у час наведваньня іх яны зьнікнуць. 16 Не такая, як у іх, доля Якава; бо Бог яго ёсьць Творца ўсяго, і Ізраіль ёсьць жазло спадчыны Ягонай; імя Яго - Гасподзь Саваоф. 17 Прымай зь зямлі маёмасьць тваю, ты, якая маеш сядзець у аблозе; 18 бо так кажа Гасподзь: вось, Я выкіну жыхароў гэтай зямлі гэтым разам і заганю іх у цеснае месца, каб схапілі іх. 19 Гора мне ў маім смутку; пакутная рана мая, але я кажу сам сабе: «сапраўды, гэта - мая скруха, і я буду несьці яе; 20 намёт мой спустошаны і ўсе вяроўкі мае парваныя; дзеці мае пайшлі ад мяне, і няма іх: няма каму раскінуць намёта майго і разьвесіць кілімы мае; 21 бо пастыры зрабіліся бязглуздымі і ня шукалі Госпада, а таму яны і рабілі бязглузда, і ўвесь статак іхні расьсеяны». 22 Ляціць чутка: вось ён ідзе, і вялікі шум ад краіны паўночнай, каб гарады Юдэі зрабіць пустыняю, селішчамі шакалаў. 23 Ведаю, Госпадзе, што ня ў волі чалавека шлях ягоны, што не ва ўладзе хадыкі даваць кірунак ступакам сваім. 24 Карай мяне, Госпадзе, але па праўдзе, ня ў гневе тваім, каб ня прынізіць мяне, 25 вылі лютасьць Тваю на народы, якія ня ведаюць Цябе, і на плямёны, якія ня прызнаюць імя Твайго; бо яны зьелі Якава, зжэрлі яго і зьнішчылі яго і жытло ягонае спустошылі.
In Other Versions
Jeremiah 10 in the ANGEFD
Jeremiah 10 in the ANTPNG2D
Jeremiah 10 in the AS21
Jeremiah 10 in the BAGH
Jeremiah 10 in the BBPNG
Jeremiah 10 in the BBT1E
Jeremiah 10 in the BDS
Jeremiah 10 in the BEV
Jeremiah 10 in the BHAD
Jeremiah 10 in the BLPT
Jeremiah 10 in the BNT
Jeremiah 10 in the BNTABOOT
Jeremiah 10 in the BNTLV
Jeremiah 10 in the BOATCB
Jeremiah 10 in the BOATCB2
Jeremiah 10 in the BOBCV
Jeremiah 10 in the BOCNT
Jeremiah 10 in the BOECS
Jeremiah 10 in the BOGWICC
Jeremiah 10 in the BOHCB
Jeremiah 10 in the BOHCV
Jeremiah 10 in the BOHLNT
Jeremiah 10 in the BOHNTLTAL
Jeremiah 10 in the BOICB
Jeremiah 10 in the BOILNTAP
Jeremiah 10 in the BOITCV
Jeremiah 10 in the BOKCV
Jeremiah 10 in the BOKCV2
Jeremiah 10 in the BOKHWOG
Jeremiah 10 in the BOKSSV
Jeremiah 10 in the BOLCB
Jeremiah 10 in the BOLCB2
Jeremiah 10 in the BOMCV
Jeremiah 10 in the BONAV
Jeremiah 10 in the BONCB
Jeremiah 10 in the BONLT
Jeremiah 10 in the BONUT2
Jeremiah 10 in the BOPLNT
Jeremiah 10 in the BOSCB
Jeremiah 10 in the BOSNC
Jeremiah 10 in the BOTLNT
Jeremiah 10 in the BOVCB
Jeremiah 10 in the BOYCB
Jeremiah 10 in the BPBB
Jeremiah 10 in the BPH
Jeremiah 10 in the BSB
Jeremiah 10 in the CCB
Jeremiah 10 in the CUV
Jeremiah 10 in the CUVS
Jeremiah 10 in the DBT
Jeremiah 10 in the DGDNT
Jeremiah 10 in the DHNT
Jeremiah 10 in the DNT
Jeremiah 10 in the ELBE
Jeremiah 10 in the EMTV
Jeremiah 10 in the ESV
Jeremiah 10 in the FBV
Jeremiah 10 in the FEB
Jeremiah 10 in the GGMNT
Jeremiah 10 in the GNT
Jeremiah 10 in the HARY
Jeremiah 10 in the HNT
Jeremiah 10 in the IRVA
Jeremiah 10 in the IRVB
Jeremiah 10 in the IRVG
Jeremiah 10 in the IRVH
Jeremiah 10 in the IRVK
Jeremiah 10 in the IRVM
Jeremiah 10 in the IRVM2
Jeremiah 10 in the IRVO
Jeremiah 10 in the IRVP
Jeremiah 10 in the IRVT
Jeremiah 10 in the IRVT2
Jeremiah 10 in the IRVU
Jeremiah 10 in the ISVN
Jeremiah 10 in the JSNT
Jeremiah 10 in the KAPI
Jeremiah 10 in the KBT1ETNIK
Jeremiah 10 in the KBV
Jeremiah 10 in the KJV
Jeremiah 10 in the KNFD
Jeremiah 10 in the LBA
Jeremiah 10 in the LBLA
Jeremiah 10 in the LNT
Jeremiah 10 in the LSV
Jeremiah 10 in the MAAL
Jeremiah 10 in the MBV
Jeremiah 10 in the MBV2
Jeremiah 10 in the MHNT
Jeremiah 10 in the MKNFD
Jeremiah 10 in the MNG
Jeremiah 10 in the MNT
Jeremiah 10 in the MNT2
Jeremiah 10 in the MRS1T
Jeremiah 10 in the NAA
Jeremiah 10 in the NASB
Jeremiah 10 in the NBLA
Jeremiah 10 in the NBS
Jeremiah 10 in the NBVTP
Jeremiah 10 in the NET2
Jeremiah 10 in the NIV11
Jeremiah 10 in the NNT
Jeremiah 10 in the NNT2
Jeremiah 10 in the NNT3
Jeremiah 10 in the PDDPT
Jeremiah 10 in the PFNT
Jeremiah 10 in the RMNT
Jeremiah 10 in the SBIAS
Jeremiah 10 in the SBIBS
Jeremiah 10 in the SBIBS2
Jeremiah 10 in the SBICS
Jeremiah 10 in the SBIDS
Jeremiah 10 in the SBIGS
Jeremiah 10 in the SBIHS
Jeremiah 10 in the SBIIS
Jeremiah 10 in the SBIIS2
Jeremiah 10 in the SBIIS3
Jeremiah 10 in the SBIKS
Jeremiah 10 in the SBIKS2
Jeremiah 10 in the SBIMS
Jeremiah 10 in the SBIOS
Jeremiah 10 in the SBIPS
Jeremiah 10 in the SBISS
Jeremiah 10 in the SBITS
Jeremiah 10 in the SBITS2
Jeremiah 10 in the SBITS3
Jeremiah 10 in the SBITS4
Jeremiah 10 in the SBIUS
Jeremiah 10 in the SBIVS
Jeremiah 10 in the SBT
Jeremiah 10 in the SBT1E
Jeremiah 10 in the SCHL
Jeremiah 10 in the SNT
Jeremiah 10 in the SUSU
Jeremiah 10 in the SUSU2
Jeremiah 10 in the SYNO
Jeremiah 10 in the TBIAOTANT
Jeremiah 10 in the TBT1E
Jeremiah 10 in the TBT1E2
Jeremiah 10 in the TFTIP
Jeremiah 10 in the TFTU
Jeremiah 10 in the TGNTATF3T
Jeremiah 10 in the THAI
Jeremiah 10 in the TNFD
Jeremiah 10 in the TNT
Jeremiah 10 in the TNTIK
Jeremiah 10 in the TNTIL
Jeremiah 10 in the TNTIN
Jeremiah 10 in the TNTIP
Jeremiah 10 in the TNTIZ
Jeremiah 10 in the TOMA
Jeremiah 10 in the TTENT
Jeremiah 10 in the UBG
Jeremiah 10 in the UGV
Jeremiah 10 in the UGV2
Jeremiah 10 in the UGV3
Jeremiah 10 in the VBL
Jeremiah 10 in the VDCC
Jeremiah 10 in the YALU
Jeremiah 10 in the YAPE
Jeremiah 10 in the YBVTP
Jeremiah 10 in the ZBP