Jeremiah 3 (BIB)
1 Кажуць: калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыдзе ад яго і зробіцца жонкаю другога мужа, дык ці можа яна вярнуцца да яго? Ці не апаганілася б гэтым краіна тая? А ты з многімі палюбоўнікамі блудадзейнічала, - і аднак жа вярніся да Мяне, кажа Гасподзь. 2 Узьвядзі вочы твае ўгору і паглядзі, дзе не блудадзеялі з табою? Пры дарозе сядзела ты дзеля іх, як Аравіцянін у пустыні, і апаганіла зямлю блудам тваім і хітрынай тваёю. 3 За тое былі затрыманы дажджы, і ня было дажджу позьняга; але ў цябе быў лоб блудніцы, - ты адкінула сорам. 4 Ці ня будзеш ты з гэтага часу заклікаць да Мяне: Войча мой! Ты быў правадніком маладосьці маёй! 5 Няўжо заўсёды Ён будзе ў гневе? і няўжо вечна будзе ўтрымліваць яго ў Сабе? Вось, што кажаш ты, а робіш ліхое і посьпех маеш у ім. 6 Гасподзь сказаў мне ў дні Ёсіі цара: ці бачыў ты, што рабіла адступніца, дачка Ізраіля? Яна хадзіла на кожную высокую гару і пад кожнае галінастае дрэва, і там распусьнічала. 7 І пасьля таго, як яна ўсё гэта рабіла, Я казаў: вярніся да Мяне; але яна не вярнулася; і бачыла гэта вераломная сястра яе Юдэя. 8 І Я бачыў, што, калі за ўсе пералюбныя ўчынкі адступніцы, дачкі Ізраіля, Я адпусьціў яе і даў ёй разводны ліст, вераломная сястра яе, Юдэя, не збаялася, а пайшла і сама распусьнічала. 9 І адкрытым блудадзействам яна апаганіла зямлю, і пералюбнічала з каменем і дрэвам. 10 Але пры ўсім гэтым вераломная сястра яе Юдэя не навярнулася да Мяне ўсім сэрцам сваім, а толькі на блізір, кажа Гасподзь. 11 І сказаў мне Гасподзь: адступніца, дачка Ізраілева, аказалася з большаю праўдаю, чым вераломная Юдэя. 12 Ідзі і абвясьці словы гэтыя на поўнач, і скажы: вярніся, адступніца, дачка Ізраілева, кажа Гасподзь. Я ня вылью на вас гневу Майго; бо Я мілажальны, кажа Гасподзь, - ня вечна буду гневацца. 13 Прызнай толькі віну тваю, бо ты адступілася ад Госпада Бога твайго і распусьнічала з чужымі пад кожным галінастым дрэвам, а голасу Майго вы ня слухаліся, кажа Гасподзь. 14 Вярнецеся, дзеці-адступнікі, кажа Гасподзь, бо Я спалучыўся з вамі, і вазьму вас па адным з горада, па два зь племя, і прывяду вас на Сіён. 15 І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго, якія будуць пасьвіць вас зь веданьнем і добрым розумам. 16 І будзе, калі вы размножыцеся і зробіцеся шматплоднымі на зямлі, у тыя дні, кажа Гасподзь, ня будуць казаць болей: «каўчэг запавету Гасподняга»; ён і не ўзгадаецца, і ня ўспомняць пра яго і ня будуць прыходзіць да яго, і яго ўжо ня будзе. 17 У той час назавуць Ерусалім тронам Госпада; і ўсе народы дзеля імя Госпада зьбяруцца ў Ерусалім і ня будуць болей рабіць з упартасьці злога сэрца свайго. 18 У тыя дні прыйдзе дом Юдаў да дому Ізраілевага, і пойдуць разам зь зямлі паўночнай у зямлю, якую Я даў у спадчыну бацькам вашым. 19 І казаў Я: як пастаўлю цябе ў лік дзяцей і дам табе жаданую зямлю, найпрыгажэйшую спадчыну мноства народаў? і сказаў: ты будзеш называць Мяне бацькам тваім і не адступішся ад Мяне. 20 Але, сапраўды, як жонка вераломна здраджвае сябру свайму, так вераломна ўчынілі са Мною вы, доме Ізраілеў, кажа Гасподзь. 21 Голас чуцен на вышынях, скрушлівы плач сыноў Ізраіля па тым, што яны скрывілі дарогу сваю, забылі Госпада Бога свайго. 22 Вярнецеся, мяцежныя дзеці: Я вылечу вашую непакорлівасьць. - Вось, мы ідзём да Цябе, бо Ты - Гасподзь Бог наш. 23 Праўда, дарма спадзяваліся мы на пагоркі і на мноства гор; праўда, у Госпадзе Богу нашым - выратаваньне Ізраіля! 24 З маладосьці нашай гэта гідота пажырала набытак бацькоў нашых, авечак іхніх і валоў іхніх, сыноў іхніх і дачок іхніх. 25 Мы ляжым у сораме сваім, і сорам наш пакрывае нас, бо мы грашылі перад Госпадам Богам нашым, - мы і бацькі нашыя, з маладосьці нашай і да гэтага дня, - і ня слухаліся голасу Госпада Бога нашага.
In Other Versions
Jeremiah 3 in the ANGEFD
Jeremiah 3 in the ANTPNG2D
Jeremiah 3 in the AS21
Jeremiah 3 in the BAGH
Jeremiah 3 in the BBPNG
Jeremiah 3 in the BBT1E
Jeremiah 3 in the BDS
Jeremiah 3 in the BEV
Jeremiah 3 in the BHAD
Jeremiah 3 in the BLPT
Jeremiah 3 in the BNT
Jeremiah 3 in the BNTABOOT
Jeremiah 3 in the BNTLV
Jeremiah 3 in the BOATCB
Jeremiah 3 in the BOATCB2
Jeremiah 3 in the BOBCV
Jeremiah 3 in the BOCNT
Jeremiah 3 in the BOECS
Jeremiah 3 in the BOGWICC
Jeremiah 3 in the BOHCB
Jeremiah 3 in the BOHCV
Jeremiah 3 in the BOHLNT
Jeremiah 3 in the BOHNTLTAL
Jeremiah 3 in the BOICB
Jeremiah 3 in the BOILNTAP
Jeremiah 3 in the BOITCV
Jeremiah 3 in the BOKCV
Jeremiah 3 in the BOKCV2
Jeremiah 3 in the BOKHWOG
Jeremiah 3 in the BOKSSV
Jeremiah 3 in the BOLCB
Jeremiah 3 in the BOLCB2
Jeremiah 3 in the BOMCV
Jeremiah 3 in the BONAV
Jeremiah 3 in the BONCB
Jeremiah 3 in the BONLT
Jeremiah 3 in the BONUT2
Jeremiah 3 in the BOPLNT
Jeremiah 3 in the BOSCB
Jeremiah 3 in the BOSNC
Jeremiah 3 in the BOTLNT
Jeremiah 3 in the BOVCB
Jeremiah 3 in the BOYCB
Jeremiah 3 in the BPBB
Jeremiah 3 in the BPH
Jeremiah 3 in the BSB
Jeremiah 3 in the CCB
Jeremiah 3 in the CUV
Jeremiah 3 in the CUVS
Jeremiah 3 in the DBT
Jeremiah 3 in the DGDNT
Jeremiah 3 in the DHNT
Jeremiah 3 in the DNT
Jeremiah 3 in the ELBE
Jeremiah 3 in the EMTV
Jeremiah 3 in the ESV
Jeremiah 3 in the FBV
Jeremiah 3 in the FEB
Jeremiah 3 in the GGMNT
Jeremiah 3 in the GNT
Jeremiah 3 in the HARY
Jeremiah 3 in the HNT
Jeremiah 3 in the IRVA
Jeremiah 3 in the IRVB
Jeremiah 3 in the IRVG
Jeremiah 3 in the IRVH
Jeremiah 3 in the IRVK
Jeremiah 3 in the IRVM
Jeremiah 3 in the IRVM2
Jeremiah 3 in the IRVO
Jeremiah 3 in the IRVP
Jeremiah 3 in the IRVT
Jeremiah 3 in the IRVT2
Jeremiah 3 in the IRVU
Jeremiah 3 in the ISVN
Jeremiah 3 in the JSNT
Jeremiah 3 in the KAPI
Jeremiah 3 in the KBT1ETNIK
Jeremiah 3 in the KBV
Jeremiah 3 in the KJV
Jeremiah 3 in the KNFD
Jeremiah 3 in the LBA
Jeremiah 3 in the LBLA
Jeremiah 3 in the LNT
Jeremiah 3 in the LSV
Jeremiah 3 in the MAAL
Jeremiah 3 in the MBV
Jeremiah 3 in the MBV2
Jeremiah 3 in the MHNT
Jeremiah 3 in the MKNFD
Jeremiah 3 in the MNG
Jeremiah 3 in the MNT
Jeremiah 3 in the MNT2
Jeremiah 3 in the MRS1T
Jeremiah 3 in the NAA
Jeremiah 3 in the NASB
Jeremiah 3 in the NBLA
Jeremiah 3 in the NBS
Jeremiah 3 in the NBVTP
Jeremiah 3 in the NET2
Jeremiah 3 in the NIV11
Jeremiah 3 in the NNT
Jeremiah 3 in the NNT2
Jeremiah 3 in the NNT3
Jeremiah 3 in the PDDPT
Jeremiah 3 in the PFNT
Jeremiah 3 in the RMNT
Jeremiah 3 in the SBIAS
Jeremiah 3 in the SBIBS
Jeremiah 3 in the SBIBS2
Jeremiah 3 in the SBICS
Jeremiah 3 in the SBIDS
Jeremiah 3 in the SBIGS
Jeremiah 3 in the SBIHS
Jeremiah 3 in the SBIIS
Jeremiah 3 in the SBIIS2
Jeremiah 3 in the SBIIS3
Jeremiah 3 in the SBIKS
Jeremiah 3 in the SBIKS2
Jeremiah 3 in the SBIMS
Jeremiah 3 in the SBIOS
Jeremiah 3 in the SBIPS
Jeremiah 3 in the SBISS
Jeremiah 3 in the SBITS
Jeremiah 3 in the SBITS2
Jeremiah 3 in the SBITS3
Jeremiah 3 in the SBITS4
Jeremiah 3 in the SBIUS
Jeremiah 3 in the SBIVS
Jeremiah 3 in the SBT
Jeremiah 3 in the SBT1E
Jeremiah 3 in the SCHL
Jeremiah 3 in the SNT
Jeremiah 3 in the SUSU
Jeremiah 3 in the SUSU2
Jeremiah 3 in the SYNO
Jeremiah 3 in the TBIAOTANT
Jeremiah 3 in the TBT1E
Jeremiah 3 in the TBT1E2
Jeremiah 3 in the TFTIP
Jeremiah 3 in the TFTU
Jeremiah 3 in the TGNTATF3T
Jeremiah 3 in the THAI
Jeremiah 3 in the TNFD
Jeremiah 3 in the TNT
Jeremiah 3 in the TNTIK
Jeremiah 3 in the TNTIL
Jeremiah 3 in the TNTIN
Jeremiah 3 in the TNTIP
Jeremiah 3 in the TNTIZ
Jeremiah 3 in the TOMA
Jeremiah 3 in the TTENT
Jeremiah 3 in the UBG
Jeremiah 3 in the UGV
Jeremiah 3 in the UGV2
Jeremiah 3 in the UGV3
Jeremiah 3 in the VBL
Jeremiah 3 in the VDCC
Jeremiah 3 in the YALU
Jeremiah 3 in the YAPE
Jeremiah 3 in the YBVTP
Jeremiah 3 in the ZBP