Jeremiah 51 (BIB)

1 Так кажа Гасподзь: вось, Я падыму на Вавілон і на жыхароў ягоных супраціўнікаў Маіх. 2 І пашлю на Вавілон вейнікаў, і разьвеюць яго, і спустошаць зямлю яго, бо ў дзень бедства нападуць на яго з усіх бакоў. 3 Хай лучнік напінае лук супроць таго, хто напінае лук, і на таго, хто выстаўляецца бранёю сваёю; і ня літуйце юнакоў яго, зьнішчыце ўсё войска ягонае. 4 Пабітыя няхай упадуць на зямлі Халдэйскай і прабітыя - на дарогах яе. 5 Бо не аўдавеў Ізраіль і Юда ад Бога свайго, Госпада Саваофа, хоць зямля іх поўная грахамі перад Сьвятым Ізраілевым. 6 Уцякайце з асяродзьдзя Вавілона і ратуйце кожны душу сваю, каб не загінуць ад беззаконьня яго, бо гэта час помсты ў Госпада: Ён аддасьць яму аддачу. 7 Вавілон быў залатою чараю ў руцэ ў Госпада, што ап'яняла ўсю зямлю; народы пілі зь яе віно і вар'яцелі. 8 Раптоўна ўпаў Вавілон і разьбіўся; галасеце па ім, вазьмеце бальзаму на раны яго, можа, ён ацаліцца. 9 Лекавалі мы Вавілон, але не ацаліўся; пакіньце яго, і хадземце кожны ў сваю зямлю, бо вырак пра яго дастаў да нябёсаў і падняўся да воблакаў. 10 Гасподзь вывеў на сьвятло праўду нашу; хадземце і ўзьвесьцімце на Сіёне дзею Госпада Бога нашага. 11 Вастрэце стрэлы, напаўняйце калчаны; Гасподзь разбудзіў дух цароў Мідыйскіх, бо ў Яго ёсьць намер супроць Вавілона, каб зьнішчыць яго, бо гэта ёсьць помста Госпада, помста за храм Ягоны. 12 Насупроць сьцен Вавілона падымеце сьцяг, узмоцніце нагляд, расстаўце варту, падрыхтуйце засады, бо, як Гасподзь намысьліў, так і зробіць, што мовіў на жыхароў Вавілона. 13 О, ты, што жывеш каля водаў вялікіх, багаты скарбамі! прыйшоў канец твой, мера прагнасьці тваёй! 14 Гасподзь Саваоф, запрысягнуўся Самім Сабою: у ісьціне кажу, што напоўню цябе людзьмі, як саранчою, і падымуць крык супроць цябе. 15 Ён стварыў зямлю сілаю Сваёю, сьцвердзіў сусьвет мудрасьцю Сваёю і розумам Сваім расхінуў нябёсы. 16 Па голасе Яго шумяць воды на нябёсах, і Ён узводзіць воблакі ад краёў зямлі, творыць маланкі сярод дажджу і выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх. 17 Вар'яцее кожны чалавек у сваім веданьні, сарамаціць сябе кожны гутнік балванам сваім, бо балван ягоны ёсьць хлусьня, і няма ў ім духу. 18 Гэта - поўная пустата, дзея аблуды; у час наведаньня іх яны зьнікнуць. 19 Не такая, як іхняя, доля Якава, бо Бог ягоны ёсьць Творца ўсяго, і Ізраіль ёсьць жазло спадчыны Ягонай, імя Яго - Гасподзь Саваоф. 20 Ты ў мяне - молат, зброя вайсковая; табою Я пабіваў народы і табою разбураў царствы; 21 табою пабіваў каня і вершніка яго і табою пабіваў калясьніцу і калясьнічага яе; 22 табою пабіваў мужа і жонку, табою пабіваў і старога і маладога, табою пабіваў і юнака і дзяўчыну; 23 і табою пабіваў пастуха і статак ягоны, табою пабіваў і земляроба і працоўнае быдла ягонае, табою пабіваў і начальнікаў вобласьцяў і кіроўцаў гарадоў. 24 І аддам Вавілону і ўсім жыхарам Халдэі за ўсё тое ліха, якое яны чынілі на Сіёне на вачах у вас, кажа Гасподзь. 25 Вось, Я - на цябе, гара загубная, кажа Гасподзь, што руйнуе ўсю зямлю, і працягну на цябе руку Маю, і скіну цябе са скалаў і зраблю цябе гарою абгарэлаю. 26 І ня возьмуць зь цябе каменя для вуглоў і каменя на падмурак, а вечна будзеш запусьценьнем, кажа Гасподзь. 27 Падымеце сьцяг на зямлі, трубеце ў трубу сярод народаў, азбройце супроць яго народы, склічце на яго царствы Арарацкія, Мінійскія і Аскеназскія, пастаўце правадыра супроць яго, навядзеце коней, як страшную саранчу. 28 Азбройце супроць яго народы, цароў Мідыі, начальнікаў абласьцей і ўсіх кіроўцаў яе гарадоў і ўсю зямлю, падуладную ёй. 29 Трасецца зямля і трымціць, бо спраўджваюцца над Вавілонам намеры Госпада зрабіць зямлю Вавілонскую пусткаю без жыхароў. 30 Перасталі змагацца асілкі Вавілонскія, сядзяць ва ўмацаваньнях сваіх; вычарпалася сіла іхняя, зрабіліся як жанчыны, жытлішчы іхнія спалены, замкі іхнія патрушчаны. 31 Ганец бяжыць насустрач ганцу, і весьнік - насустрач весьніку, каб узьвясьціць цару Вавілонскаму, што горад яго ўзяты з усіх бакоў, 32 і броды захоплены, і агароджы спалены агнём, і ваяры ахоплены страхам. 33 Бо так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: дачка Вавілона падобная на гумно ў час малацьбы ў ім; яшчэ крыху, і настане час жніва яе. 34 Жэр мяне і грыз мяне Навухаданосар, цар Вавілонскі; зрабіў мяне пустым посудам; праглынуў мяне, як дракон; напаўняў чэрава сваё слодычамі маімі, вывяргаў мяне, 35 Крыўда мая і плоць мая - на Вавілоне, скажа насельніца Сіёна, і кроў мая - на жыхарах Халдэі, скажа Ерусалім. 36 Таму так кажа Гасподзь: вось, я ўступлюся ў тваю дзею і адпомшчу за цябе, і асушу мора яго, і высушу каналы яго. 37 І Вавілон будзе грудаю руінаў, селішчам шакалаў, жудасьцю і пасьмешышчам, без жыхароў. 38 Як ільвы зыркаюць усе яны, і заравуць як шчанюкі ільвіныя. 39 У час іхняга разгарачэньня зраблю ім гасьціну і ўпаю іх, каб яны павесяліліся і заснулі вечным сном, і не прачыналіся, кажа Гасподзь. 40 Зьвяду іх як ягнят на закол, як бараноў з казламі. 41 Як узяты Сэсах, і заваявана слава ўсёй зямлі! Як зрабіўся Вавілон жахам сярод народаў! 42 Памкнулася на Вавілон мора; ён пакрыты мноствам хваляў яго. 43 Гарады яго зрабіліся пустымі, зямля сухою, стэпам, зямлёю; дзе ня жыве ніводзін чалавек, і дзе не праходзіць сын чалавечы. 44 І наведаю Віла ў Вавілоне і вырву з вуснаў ягоных праглынутае ім, і народы ня будуць болей сьцякацца да яго, нават і муры Вавілонскія асыплюцца. 45 Выходзь з асяродзьдзя яго, народзе Мой, і ратуйце кожны душу сваю ад палымянага гневу Госпада. 46 Хай не аслабне сэрца вашае, і ня бойцеся чуткі, якая будзе пачута на зямлі; чутка прыйдзе ў адзін год, і потым на другі год, і на зямлі будзе гвалт, валадар паўстане на валадара. 47 Таму вось, прыходзяць дні, калі Я наведаю балваноў Вавілона, і ўся зямля ягоная будзе пасаромлена, і ўсе пабітыя яго ўпадуць сярод яго. 48 І ўзрадуюцца над Вавілонам неба і зямля і ўсё, што на іх; бо з поўначы прыйдуць да яго спусташальнікі, кажа Гасподзь. 49 Як Вавілон не скідаў пабітых Ізраільцян, так у Вавілоне будуць скінуты пабітыя ўсёй краіны. 50 Хто ўратуецца ад меча, уцякайце, ня спыняйцеся, спамянеце здалёк пра Госпада, і хай узыдзе Ерусалім на сэрца ваша. 51 Сорамна нам было, калі мы слухалі нагану; ганьба пакрывала твары нашыя, калі чужаземцы прыйшлі ў сьвятыню дома Гасподняга. 52 Затое вось, прыходзяць дні, кажа Гасподзь, калі я наведаю балваноў ягоных, і па ўсёй зямлі яго будуць стагнаць параненыя. 53 Хоць бы Вавілон узвысіўся да нябёсаў, і хоць бы ён на вышыні ўмацаваў цьвярдыню сваю; але ад мяне прыйдуць да яго спусташальнікі, кажа Гасподзь. 54 Праляціць гул ляманту ад Вавілона і вялікае разбурэньне - ад зямлі Халдэйскай, 55 бо Гасподзь спустошыць Вавілон і пакладзе канец ганарыстаму голасу ў ім. Зашумяць хвалі іх як вялікія воды, пачуецца шумны голас іх. 56 Бо прыйдзе на яго, на Вавілон, спусташальнік, і ўзяты будуць ратаборцы ягоныя, паламаныя будуць лукі іхнія; бо Гасподзь, Бог аддачаў, аддасьць аддачу. 57 І напаю дап'яна князёў яго і мудрацоў яго, начальнікаў вобласьцяў яго і кіроўцаў гарадоў яго, і ваяроў яго, і заснуць сном вечным і не прачнуцца, кажа Цар, - Гасподзь Саваоф імя Яго. 58 Так кажа Гасподзь Саваоф: тоўстыя муры Вавілона да падмурку будуць разбураны, і высокія брамы яго будуць спалены агнём; і вось, дарма працавалі народы, і плямёны мучылі сябе дзеля агню. 59 Слова, якое прарок Ерамія наказаў Сэраю, сыну Нірыі, сыну Маасэі, калі ён выпраўляўся ў Вавілон з Сэдэкіем, царом Юдэйскім, у чацьвёрты год яго цараваньня; Сэрая быў галоўны пасьцельнік. 60 Ерамія ўпісаў у адну кнігу ўсе бядоты, якія павінны былі прыйсьці на Вавілон, усе гэтыя прамовы, напісаныя на Вавілон. 61 І сказаў Ерамія Сэраю: калі ты прыйдзеш у Вавілон, дык глядзі, прачытай усе гэтыя прамовы, 62 і скажы: Госпадзе! Ты прамовіў пра месца гэтае, што зьнішчыш яго так, што не застанецца ў ім ні чалавека, ні быдла, а яно будзе вечнаю пустэльняю. 63 І калі закончыш чытаньне гэтай кнігі, прывяжы да яе камень і кінь яе на сярэдзіну Еўфрата, 64 і скажы: так апусьціцца Вавілон і не паўстане ад таго бедства, якое Я навяду на яго, і яны зусім зьнямогуцца. Дагэтуль прамовы Ераміі.

In Other Versions

Jeremiah 51 in the ANGEFD

Jeremiah 51 in the ANTPNG2D

Jeremiah 51 in the AS21

Jeremiah 51 in the BAGH

Jeremiah 51 in the BBPNG

Jeremiah 51 in the BBT1E

Jeremiah 51 in the BDS

Jeremiah 51 in the BEV

Jeremiah 51 in the BHAD

Jeremiah 51 in the BLPT

Jeremiah 51 in the BNT

Jeremiah 51 in the BNTABOOT

Jeremiah 51 in the BNTLV

Jeremiah 51 in the BOATCB

Jeremiah 51 in the BOATCB2

Jeremiah 51 in the BOBCV

Jeremiah 51 in the BOCNT

Jeremiah 51 in the BOECS

Jeremiah 51 in the BOGWICC

Jeremiah 51 in the BOHCB

Jeremiah 51 in the BOHCV

Jeremiah 51 in the BOHLNT

Jeremiah 51 in the BOHNTLTAL

Jeremiah 51 in the BOICB

Jeremiah 51 in the BOILNTAP

Jeremiah 51 in the BOITCV

Jeremiah 51 in the BOKCV

Jeremiah 51 in the BOKCV2

Jeremiah 51 in the BOKHWOG

Jeremiah 51 in the BOKSSV

Jeremiah 51 in the BOLCB

Jeremiah 51 in the BOLCB2

Jeremiah 51 in the BOMCV

Jeremiah 51 in the BONAV

Jeremiah 51 in the BONCB

Jeremiah 51 in the BONLT

Jeremiah 51 in the BONUT2

Jeremiah 51 in the BOPLNT

Jeremiah 51 in the BOSCB

Jeremiah 51 in the BOSNC

Jeremiah 51 in the BOTLNT

Jeremiah 51 in the BOVCB

Jeremiah 51 in the BOYCB

Jeremiah 51 in the BPBB

Jeremiah 51 in the BPH

Jeremiah 51 in the BSB

Jeremiah 51 in the CCB

Jeremiah 51 in the CUV

Jeremiah 51 in the CUVS

Jeremiah 51 in the DBT

Jeremiah 51 in the DGDNT

Jeremiah 51 in the DHNT

Jeremiah 51 in the DNT

Jeremiah 51 in the ELBE

Jeremiah 51 in the EMTV

Jeremiah 51 in the ESV

Jeremiah 51 in the FBV

Jeremiah 51 in the FEB

Jeremiah 51 in the GGMNT

Jeremiah 51 in the GNT

Jeremiah 51 in the HARY

Jeremiah 51 in the HNT

Jeremiah 51 in the IRVA

Jeremiah 51 in the IRVB

Jeremiah 51 in the IRVG

Jeremiah 51 in the IRVH

Jeremiah 51 in the IRVK

Jeremiah 51 in the IRVM

Jeremiah 51 in the IRVM2

Jeremiah 51 in the IRVO

Jeremiah 51 in the IRVP

Jeremiah 51 in the IRVT

Jeremiah 51 in the IRVT2

Jeremiah 51 in the IRVU

Jeremiah 51 in the ISVN

Jeremiah 51 in the JSNT

Jeremiah 51 in the KAPI

Jeremiah 51 in the KBT1ETNIK

Jeremiah 51 in the KBV

Jeremiah 51 in the KJV

Jeremiah 51 in the KNFD

Jeremiah 51 in the LBA

Jeremiah 51 in the LBLA

Jeremiah 51 in the LNT

Jeremiah 51 in the LSV

Jeremiah 51 in the MAAL

Jeremiah 51 in the MBV

Jeremiah 51 in the MBV2

Jeremiah 51 in the MHNT

Jeremiah 51 in the MKNFD

Jeremiah 51 in the MNG

Jeremiah 51 in the MNT

Jeremiah 51 in the MNT2

Jeremiah 51 in the MRS1T

Jeremiah 51 in the NAA

Jeremiah 51 in the NASB

Jeremiah 51 in the NBLA

Jeremiah 51 in the NBS

Jeremiah 51 in the NBVTP

Jeremiah 51 in the NET2

Jeremiah 51 in the NIV11

Jeremiah 51 in the NNT

Jeremiah 51 in the NNT2

Jeremiah 51 in the NNT3

Jeremiah 51 in the PDDPT

Jeremiah 51 in the PFNT

Jeremiah 51 in the RMNT

Jeremiah 51 in the SBIAS

Jeremiah 51 in the SBIBS

Jeremiah 51 in the SBIBS2

Jeremiah 51 in the SBICS

Jeremiah 51 in the SBIDS

Jeremiah 51 in the SBIGS

Jeremiah 51 in the SBIHS

Jeremiah 51 in the SBIIS

Jeremiah 51 in the SBIIS2

Jeremiah 51 in the SBIIS3

Jeremiah 51 in the SBIKS

Jeremiah 51 in the SBIKS2

Jeremiah 51 in the SBIMS

Jeremiah 51 in the SBIOS

Jeremiah 51 in the SBIPS

Jeremiah 51 in the SBISS

Jeremiah 51 in the SBITS

Jeremiah 51 in the SBITS2

Jeremiah 51 in the SBITS3

Jeremiah 51 in the SBITS4

Jeremiah 51 in the SBIUS

Jeremiah 51 in the SBIVS

Jeremiah 51 in the SBT

Jeremiah 51 in the SBT1E

Jeremiah 51 in the SCHL

Jeremiah 51 in the SNT

Jeremiah 51 in the SUSU

Jeremiah 51 in the SUSU2

Jeremiah 51 in the SYNO

Jeremiah 51 in the TBIAOTANT

Jeremiah 51 in the TBT1E

Jeremiah 51 in the TBT1E2

Jeremiah 51 in the TFTIP

Jeremiah 51 in the TFTU

Jeremiah 51 in the TGNTATF3T

Jeremiah 51 in the THAI

Jeremiah 51 in the TNFD

Jeremiah 51 in the TNT

Jeremiah 51 in the TNTIK

Jeremiah 51 in the TNTIL

Jeremiah 51 in the TNTIN

Jeremiah 51 in the TNTIP

Jeremiah 51 in the TNTIZ

Jeremiah 51 in the TOMA

Jeremiah 51 in the TTENT

Jeremiah 51 in the UBG

Jeremiah 51 in the UGV

Jeremiah 51 in the UGV2

Jeremiah 51 in the UGV3

Jeremiah 51 in the VBL

Jeremiah 51 in the VDCC

Jeremiah 51 in the YALU

Jeremiah 51 in the YAPE

Jeremiah 51 in the YBVTP

Jeremiah 51 in the ZBP