Jude 1 (BIB)
1 Юда, раб Ісуса Хрыста, брат Якава, пакліканым, якія асьвечаныя Богам Айцом і ахаваныя Ісусам Хрыстом: 2 міласьць вам і мір і любоў хай памножацца. 3 Любасныя! маючы ўсю руплівасьць пісаць вам пра супольнае збавеньне, я палічыў за патрэбнае напісаць вам умаўленьне - паспрыяць веры, адзін раз перададзенай сьвятым. 4 Бо пракраліся некаторыя людзі, спрадвеку прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што абарочваюць мілату Бога нашага ў нагоду да распусты і выракаюцца адзінага Валадара Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста. 5 Я хачу нагадаць вам, хто ўжо ведае гэта, што Гасподзь, вызваліўшы народ зь зямлі Егіпецкай, потым пагубіў тых, што ня веравалі, 6 і анёлаў, якія не захавалі сваёй годнасьці, але пакінулі сваё жытло, трымае ў вечных кайданах, пад цемрывам, на суд вялікага дня. 7 Як Садома і Гамора і навакольныя гарады, што падобна да іх блудадзеілі і ўганяліся за іншаю плоцьцю, дастаўшы кары вагнём вечным, пастаўлены ў прыклад, - 8 гэтак сама будзе і з гэтымі лятуценьнікамі, якія апаганьваюць плоць, адмаўляюць начальствы і ліхасловяць высокія ўлады. 9 Міхаіл Арханёл, калі гаварыў з д'яблам, спрачаючыся пра Майсеева цела, не адважыўся вымавіць зьняважлівага выраку, а сказаў: няхай забароніць табе Гасподзь. 10 А гэтыя ганьбуюць тое, чаго ня ведаюць; а што з прыроды, як бязмоўныя жывёлы ведаюць, тым і разбэшчваюць сябе. 11 Гора ім, бо ідуць дарогай Каінавай, упадаюць у змусту зьдзірства, як Валаам, і ў зацятасьці гінуць, як Карэй. 12 Такія бываюць спакусай на вашых вячэрах любові: банкетуючы з вамі, бяз страху напасваюцца; гэта - бязводныя хмары, што вецер носіць; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памерлыя, выкарчаваныя; 13 раз'юшаныя марскія хвалі, што з шумавіньнем выкідаюць сваю брыду, зоркі вандроўныя, якіх трымае морак цемрыва навекі. 14 Пра іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: вось, ідзе Гасподзь з процьмаю сьвятых анёлаў Сваіх - 15 чыніць суд над усімі і выкрыць усіх сярод іх бязбожных ва ўсіх справах, якія ад бязбожнасьці іхняй, і за ўсе жорсткія словы, якімі ганілі Яго бязбожныя грэшнікі. 16 Гэта - наракальнікі, нічым не задаволеныя, што ходзяць у сваіх пажадлівасьцях (бязбожна і беззаконна); вусны іхнія вымаўляюць пыхлівыя словы; і зважаюць на асобы з карысьлівасьці. 17 Але вы, любасныя, памятайце прадказанае апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста; 18 яны казалі вам, што апошнім часам зьявяцца агуднікі, якія будуць хадзіць у сваіх бязбожных пахацінствах. 19 Гэта - людзі, якія адлучаюць сябе (ад адзінства веры), душэўныя, але бяз духу. 20 А вы, любасныя, будуючыся на найсьвяцейшай веры нашай, молячыся Духам Сьвятым, 21 захоўвайце сябе ў любові Божай, чакаючы міласьці ад Госпада нашага Ісуса Хрыста, на вечнае жыцьцё; 22 і да адных будзьце літасьцівыя, з разважлівасьцю; 23 а другіх страхам ратуйце, вырываючы з вагню, выкрывайце са страхам, пагарджаючы нават вопраткаю, якая апаганена целам. 24 А Таму, Хто можа захаваць вас ад падзеньня і паставіць перад славаю Сваёю беспахібнымі ў радасьці, 25 адзінаму, самаму мудраму Богу, Збаўцу нашаму празь Ісуса Хрыста Госпада нашага, слава: веліч, сіла і ўлада перад усімі вякамі, сёньня і ўсявечна. Амін.
In Other Versions
Jude 1 in the ANGEFD
Jude 1 in the ANTPNG2D
Jude 1 in the AS21
Jude 1 in the BAGH
Jude 1 in the BBPNG
Jude 1 in the BBT1E
Jude 1 in the BDS
Jude 1 in the BEV
Jude 1 in the BHAD
Jude 1 in the BLPT
Jude 1 in the BNT
Jude 1 in the BNTABOOT
Jude 1 in the BNTLV
Jude 1 in the BOATCB
Jude 1 in the BOATCB2
Jude 1 in the BOBCV
Jude 1 in the BOCNT
Jude 1 in the BOECS
Jude 1 in the BOGWICC
Jude 1 in the BOHCB
Jude 1 in the BOHCV
Jude 1 in the BOHLNT
Jude 1 in the BOHNTLTAL
Jude 1 in the BOICB
Jude 1 in the BOILNTAP
Jude 1 in the BOITCV
Jude 1 in the BOKCV
Jude 1 in the BOKCV2
Jude 1 in the BOKHWOG
Jude 1 in the BOKSSV
Jude 1 in the BOLCB
Jude 1 in the BOLCB2
Jude 1 in the BOMCV
Jude 1 in the BONAV
Jude 1 in the BONCB
Jude 1 in the BONLT
Jude 1 in the BONUT2
Jude 1 in the BOPLNT
Jude 1 in the BOSCB
Jude 1 in the BOSNC
Jude 1 in the BOTLNT
Jude 1 in the BOVCB
Jude 1 in the BOYCB
Jude 1 in the BPBB
Jude 1 in the BPH
Jude 1 in the BSB
Jude 1 in the CCB
Jude 1 in the CUV
Jude 1 in the CUVS
Jude 1 in the DBT
Jude 1 in the DGDNT
Jude 1 in the DHNT
Jude 1 in the DNT
Jude 1 in the ELBE
Jude 1 in the EMTV
Jude 1 in the ESV
Jude 1 in the FBV
Jude 1 in the FEB
Jude 1 in the GGMNT
Jude 1 in the GNT
Jude 1 in the HARY
Jude 1 in the HNT
Jude 1 in the IRVA
Jude 1 in the IRVB
Jude 1 in the IRVG
Jude 1 in the IRVH
Jude 1 in the IRVK
Jude 1 in the IRVM
Jude 1 in the IRVM2
Jude 1 in the IRVO
Jude 1 in the IRVP
Jude 1 in the IRVT
Jude 1 in the IRVT2
Jude 1 in the IRVU
Jude 1 in the ISVN
Jude 1 in the JSNT
Jude 1 in the KAPI
Jude 1 in the KBT1ETNIK
Jude 1 in the KBV
Jude 1 in the KJV
Jude 1 in the KNFD
Jude 1 in the LBA
Jude 1 in the LBLA
Jude 1 in the LNT
Jude 1 in the LSV
Jude 1 in the MAAL
Jude 1 in the MBV
Jude 1 in the MBV2
Jude 1 in the MHNT
Jude 1 in the MKNFD
Jude 1 in the MNG
Jude 1 in the MNT
Jude 1 in the MNT2
Jude 1 in the MRS1T
Jude 1 in the NAA
Jude 1 in the NASB
Jude 1 in the NBLA
Jude 1 in the NBS
Jude 1 in the NBVTP
Jude 1 in the NET2
Jude 1 in the NIV11
Jude 1 in the NNT
Jude 1 in the NNT2
Jude 1 in the NNT3
Jude 1 in the PDDPT
Jude 1 in the PFNT
Jude 1 in the RMNT
Jude 1 in the SBIAS
Jude 1 in the SBIBS
Jude 1 in the SBIBS2
Jude 1 in the SBICS
Jude 1 in the SBIDS
Jude 1 in the SBIGS
Jude 1 in the SBIHS
Jude 1 in the SBIIS
Jude 1 in the SBIIS2
Jude 1 in the SBIIS3
Jude 1 in the SBIKS
Jude 1 in the SBIKS2
Jude 1 in the SBIMS
Jude 1 in the SBIOS
Jude 1 in the SBIPS
Jude 1 in the SBISS
Jude 1 in the SBITS
Jude 1 in the SBITS2
Jude 1 in the SBITS3
Jude 1 in the SBITS4
Jude 1 in the SBIUS
Jude 1 in the SBIVS
Jude 1 in the SBT
Jude 1 in the SBT1E
Jude 1 in the SCHL
Jude 1 in the SNT
Jude 1 in the SUSU
Jude 1 in the SUSU2
Jude 1 in the SYNO
Jude 1 in the TBIAOTANT
Jude 1 in the TBT1E
Jude 1 in the TBT1E2
Jude 1 in the TFTIP
Jude 1 in the TFTU
Jude 1 in the TGNTATF3T
Jude 1 in the THAI
Jude 1 in the TNFD
Jude 1 in the TNT
Jude 1 in the TNTIK
Jude 1 in the TNTIL
Jude 1 in the TNTIN
Jude 1 in the TNTIP
Jude 1 in the TNTIZ
Jude 1 in the TOMA
Jude 1 in the TTENT
Jude 1 in the UBG
Jude 1 in the UGV
Jude 1 in the UGV2
Jude 1 in the UGV3
Jude 1 in the VBL
Jude 1 in the VDCC
Jude 1 in the YALU
Jude 1 in the YAPE
Jude 1 in the YBVTP
Jude 1 in the ZBP