Jude 1 (BNTABOOT)
1 1. Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, — пакліканым, якія асьвечаныя Богам Айцом і захаваныя Ісусам Хрыстом: 2 2. літасьць вам, і супакой, і любоў няхай памножацца! 3 3. Улюбёныя! Прыкладаючы ўсякую дбаласьць, каб пісаць вам пра агульнае збаўленьне, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамін — змагацца за веру, аднойчы перададзеную сьвятым. 4 4. Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца. 5 5. Я хачу нагадаць вам, якія аднойчы гэта даведаліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпецкае, тых, што не паверылі, пасьля загубіў, 6 6. і анёлаў, якія не захавалі свае ўлады, але пакінулі сваё жытло, у вечных путах пад цемраю на суд вялікага дня трымае. 7 7. Як Садом і Гамора і вакалічныя гарады, якія падобна да іх жылі ў распусьце і за іншым целам хадзілі, падпаўшы пад кару вечнага агню, пастаўленыя за прыклад, — 8 8. гэтаксама будзе і з гэтымі летуценьнікамі, якія апаганьваюць цела, адкідаюць панаваньне і блюзьняць супраць славы. 9 9. Міхал арханёл, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся за цела Майсея, не адважыўся вынесьці блюзьнерскага прысуду, але сказаў: «Няхай забароніць табе Госпад». 10 10. А гэтыя блюзьняць супраць таго, чаго ня ведаюць; а што паводле прыроды ведаюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе зьнішчаюць. 11 11. Гора ім, бо яны пайшлі шляхам Каіна, паддаліся падману нагароды Білеама, і ва ўпартасьці загінулі, як Карах. 12 12. Яны — небясьпека на вашых вячэрах любові; банкетуючы з вамі, пасуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, якія ветрам носяцца; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памёршыя, з корнем павырываныя; 13 13. лютыя хвалі марскія, якія пеняцца сорамам сваім; зоркі, што блукаюць, для якіх змрок цемры навекі захаваны. 14 14. Пра іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: «Вось, ідзе Госпад з дзясяткамі тысячаў сьвятых Сваіх, 15 15. [каб] учыніць суд над усімі і дакарыць усіх бязбожнікаў іхніх за ўсе ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чынілі, і за ўсе жорсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі». 16 16. Гэта наракальнікі, якія нічым не задавальняюцца, якія ходзяць паводле пажаданьняў сваіх; і вусны іхнія гавораць пыхліва, і яны зважаюць на аблічча дзеля карысьці. 17 17. Але вы, улюбёныя, памятайце словы, раней сказаныя апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста: 18 18. яны казалі вам, што ў апошні час зьявяцца лаяльнікі, якія ходзяць паводле сваіх бязбожных пажаданьняў. 19 19. Гэта тыя, якія адлучаюць сябе ад іншых, душэўныя, але ня маюць духа. 20 20. А вы, улюбёныя, будуючы сябе найсьвяцейшай верай вашаю, молячыся ў Духу Сьвятым, 21 21. захоўвайце сябе ў любові Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё вечнае. 22 22. І над аднымі літуйцеся з развагаю, 23 23. а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце са страхам, ненавідзячы нават вопратку, целам апаганеную. 24 24. А Таму, Які можа захаваць вас ад упадку і паставіць перад славаю Сваёю беззаганнымі і ў радасьці, 25 25. адзінаму мудраму Богу, Збаўцу нашаму, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага, слава і веліч, сіла і ўлада цяпер і на ўсе вякі. Амэн.
In Other Versions
Jude 1 in the ANGEFD
Jude 1 in the ANTPNG2D
Jude 1 in the AS21
Jude 1 in the BAGH
Jude 1 in the BBPNG
Jude 1 in the BBT1E
Jude 1 in the BDS
Jude 1 in the BEV
Jude 1 in the BHAD
Jude 1 in the BIB
Jude 1 in the BLPT
Jude 1 in the BNT
Jude 1 in the BNTLV
Jude 1 in the BOATCB
Jude 1 in the BOATCB2
Jude 1 in the BOBCV
Jude 1 in the BOCNT
Jude 1 in the BOECS
Jude 1 in the BOGWICC
Jude 1 in the BOHCB
Jude 1 in the BOHCV
Jude 1 in the BOHLNT
Jude 1 in the BOHNTLTAL
Jude 1 in the BOICB
Jude 1 in the BOILNTAP
Jude 1 in the BOITCV
Jude 1 in the BOKCV
Jude 1 in the BOKCV2
Jude 1 in the BOKHWOG
Jude 1 in the BOKSSV
Jude 1 in the BOLCB
Jude 1 in the BOLCB2
Jude 1 in the BOMCV
Jude 1 in the BONAV
Jude 1 in the BONCB
Jude 1 in the BONLT
Jude 1 in the BONUT2
Jude 1 in the BOPLNT
Jude 1 in the BOSCB
Jude 1 in the BOSNC
Jude 1 in the BOTLNT
Jude 1 in the BOVCB
Jude 1 in the BOYCB
Jude 1 in the BPBB
Jude 1 in the BPH
Jude 1 in the BSB
Jude 1 in the CCB
Jude 1 in the CUV
Jude 1 in the CUVS
Jude 1 in the DBT
Jude 1 in the DGDNT
Jude 1 in the DHNT
Jude 1 in the DNT
Jude 1 in the ELBE
Jude 1 in the EMTV
Jude 1 in the ESV
Jude 1 in the FBV
Jude 1 in the FEB
Jude 1 in the GGMNT
Jude 1 in the GNT
Jude 1 in the HARY
Jude 1 in the HNT
Jude 1 in the IRVA
Jude 1 in the IRVB
Jude 1 in the IRVG
Jude 1 in the IRVH
Jude 1 in the IRVK
Jude 1 in the IRVM
Jude 1 in the IRVM2
Jude 1 in the IRVO
Jude 1 in the IRVP
Jude 1 in the IRVT
Jude 1 in the IRVT2
Jude 1 in the IRVU
Jude 1 in the ISVN
Jude 1 in the JSNT
Jude 1 in the KAPI
Jude 1 in the KBT1ETNIK
Jude 1 in the KBV
Jude 1 in the KJV
Jude 1 in the KNFD
Jude 1 in the LBA
Jude 1 in the LBLA
Jude 1 in the LNT
Jude 1 in the LSV
Jude 1 in the MAAL
Jude 1 in the MBV
Jude 1 in the MBV2
Jude 1 in the MHNT
Jude 1 in the MKNFD
Jude 1 in the MNG
Jude 1 in the MNT
Jude 1 in the MNT2
Jude 1 in the MRS1T
Jude 1 in the NAA
Jude 1 in the NASB
Jude 1 in the NBLA
Jude 1 in the NBS
Jude 1 in the NBVTP
Jude 1 in the NET2
Jude 1 in the NIV11
Jude 1 in the NNT
Jude 1 in the NNT2
Jude 1 in the NNT3
Jude 1 in the PDDPT
Jude 1 in the PFNT
Jude 1 in the RMNT
Jude 1 in the SBIAS
Jude 1 in the SBIBS
Jude 1 in the SBIBS2
Jude 1 in the SBICS
Jude 1 in the SBIDS
Jude 1 in the SBIGS
Jude 1 in the SBIHS
Jude 1 in the SBIIS
Jude 1 in the SBIIS2
Jude 1 in the SBIIS3
Jude 1 in the SBIKS
Jude 1 in the SBIKS2
Jude 1 in the SBIMS
Jude 1 in the SBIOS
Jude 1 in the SBIPS
Jude 1 in the SBISS
Jude 1 in the SBITS
Jude 1 in the SBITS2
Jude 1 in the SBITS3
Jude 1 in the SBITS4
Jude 1 in the SBIUS
Jude 1 in the SBIVS
Jude 1 in the SBT
Jude 1 in the SBT1E
Jude 1 in the SCHL
Jude 1 in the SNT
Jude 1 in the SUSU
Jude 1 in the SUSU2
Jude 1 in the SYNO
Jude 1 in the TBIAOTANT
Jude 1 in the TBT1E
Jude 1 in the TBT1E2
Jude 1 in the TFTIP
Jude 1 in the TFTU
Jude 1 in the TGNTATF3T
Jude 1 in the THAI
Jude 1 in the TNFD
Jude 1 in the TNT
Jude 1 in the TNTIK
Jude 1 in the TNTIL
Jude 1 in the TNTIN
Jude 1 in the TNTIP
Jude 1 in the TNTIZ
Jude 1 in the TOMA
Jude 1 in the TTENT
Jude 1 in the UBG
Jude 1 in the UGV
Jude 1 in the UGV2
Jude 1 in the UGV3
Jude 1 in the VBL
Jude 1 in the VDCC
Jude 1 in the YALU
Jude 1 in the YAPE
Jude 1 in the YBVTP
Jude 1 in the ZBP