Hebrews 10 (BNTABOOT)

1 1. Бо Закон, які мае цень будучага дабра, а ня сам вобраз рэчаў, тымі ахвярамі, якія нязьменна прыносяцца штогод, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць [з імі]. 2 2. Бо іначай перасталі б прыносіць іх, бо ўжо ня мелі б сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, аднойчы ачышчаныя. 3 3. Але праз гэтыя [ахвяры] штогод узгадваецца пра грахі, 4 4. бо немагчыма, каб кроў валоў і казлоў забірала грахі. 5 5. Дзеля гэтага [Хрыстос], уваходзячы ў сьвет, кажа: «Ахвяры і дару Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў для Мяне. 6 6. Цэласпаленьні і [ахвяры] за грэх Ты не ўпадабаў. 7 7. Тады Я сказаў: “Вось, іду (на пачатку кнігі напісана пра Мяне) учыніць, Божа, волю Тваю”». 8 8. Сказаўшы перш, што «ахвяры, і дару, і цэласпаленьняў, і [ахвяры] за грэх Ты не захацеў і не ўпадабаў», а яны прыносяцца паводле Закону, 9 9. пасьля сказаў: «Вось, іду ўчыніць, Божа, волю Тваю». Касуе першае, каб паставіць другое. 10 10. Гэтай воляй мы асьвячоныя праз аднакротнае прынясеньне цела Ісуса Хрыста. 11 11. І ўсякі сьвятар штодня стаіць, спраўляючы служэньне і шматкроць прыносячы тыя самыя ахвяры, якія ніколі ня могуць зьняць грахоў. 12 12. А Ён, прынёсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога, 13 13. чакаючы яшчэ, пакуль ворагі Ягоныя будуць пакладзены як падножжа ног Ягоных. 14 14. Бо Ён адным дарам назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, якіх асьвяціў. 15 15. Сьведчыць жа нам і Дух Сьвяты, бо пасьля прадказана: 16 16. «Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх, 17 17. і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх больш не ўзгадаю». 18 18. А дзе адпушчэньне грахоў, ужо непатрэбны дар за іх. 19 19. Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню праз кроў Ісуса Хрыста, 20 20. шляхам новым і жывым, які Ён усталяваў для нас праз заслону, гэта ёсьць цела Сваё, 21 21. і маючы вялікага Сьвятара над домам Божым, 22 22. будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою. 23 23. Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў, 24 24. і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, 25 25. не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той. 26 26. Бо калі мы самахоць грашым, атрымаўшы пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяра за грахі, 27 27. але нейкае жахлівае чаканьне суду і жару агню, які мае пажэрці супраціўнікаў. 28 28. Хто адкінуў Закон Майсея пры двух ці трох сьведках, бяз літасьці памірае. 29 29. Наколькі, думаеце, цяжэйшае кары дастойны той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную палічыў, і Духа ласкі зьняважыў? 30 30. Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой». 31 31. Жахліва трапіць у рукі Бога Жывога! 32 32. Узгадайце ж ранейшыя дні вашыя, калі вы, прасьветленыя, вытрывалі вялікае змаганьне пакутаў, 33 33. ці то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзекі, ці то стаўшыся супольнікамі тых, якія пераносяць такое. 34 34. Бо вы і маім путам спачувалі, і рабунак маёмасьці вашае з радасьцю прыймалі, ведаючы, што маеце для сябе ў небе маёмасьць лепшую, якая застанецца. 35 35. Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду. 36 36. Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне. 37 37. Бо яшчэ крыху, зусім крыху, і надыйдзе Той, Які надыходзіць, і не замарудзіць. 38 38. «А праведны з веры жыць будзе»; і: «Калі хто будзе хістацца, не ўпадабае яго душа Мая». 39 39. Мы ж ня хісткія на загубу, але [стаім] у веры на здабыцьцё душы.

In Other Versions

Hebrews 10 in the ANGEFD

Hebrews 10 in the ANTPNG2D

Hebrews 10 in the AS21

Hebrews 10 in the BAGH

Hebrews 10 in the BBPNG

Hebrews 10 in the BBT1E

Hebrews 10 in the BDS

Hebrews 10 in the BEV

Hebrews 10 in the BHAD

Hebrews 10 in the BIB

Hebrews 10 in the BLPT

Hebrews 10 in the BNT

Hebrews 10 in the BNTLV

Hebrews 10 in the BOATCB

Hebrews 10 in the BOATCB2

Hebrews 10 in the BOBCV

Hebrews 10 in the BOCNT

Hebrews 10 in the BOECS

Hebrews 10 in the BOGWICC

Hebrews 10 in the BOHCB

Hebrews 10 in the BOHCV

Hebrews 10 in the BOHLNT

Hebrews 10 in the BOHNTLTAL

Hebrews 10 in the BOICB

Hebrews 10 in the BOILNTAP

Hebrews 10 in the BOITCV

Hebrews 10 in the BOKCV

Hebrews 10 in the BOKCV2

Hebrews 10 in the BOKHWOG

Hebrews 10 in the BOKSSV

Hebrews 10 in the BOLCB

Hebrews 10 in the BOLCB2

Hebrews 10 in the BOMCV

Hebrews 10 in the BONAV

Hebrews 10 in the BONCB

Hebrews 10 in the BONLT

Hebrews 10 in the BONUT2

Hebrews 10 in the BOPLNT

Hebrews 10 in the BOSCB

Hebrews 10 in the BOSNC

Hebrews 10 in the BOTLNT

Hebrews 10 in the BOVCB

Hebrews 10 in the BOYCB

Hebrews 10 in the BPBB

Hebrews 10 in the BPH

Hebrews 10 in the BSB

Hebrews 10 in the CCB

Hebrews 10 in the CUV

Hebrews 10 in the CUVS

Hebrews 10 in the DBT

Hebrews 10 in the DGDNT

Hebrews 10 in the DHNT

Hebrews 10 in the DNT

Hebrews 10 in the ELBE

Hebrews 10 in the EMTV

Hebrews 10 in the ESV

Hebrews 10 in the FBV

Hebrews 10 in the FEB

Hebrews 10 in the GGMNT

Hebrews 10 in the GNT

Hebrews 10 in the HARY

Hebrews 10 in the HNT

Hebrews 10 in the IRVA

Hebrews 10 in the IRVB

Hebrews 10 in the IRVG

Hebrews 10 in the IRVH

Hebrews 10 in the IRVK

Hebrews 10 in the IRVM

Hebrews 10 in the IRVM2

Hebrews 10 in the IRVO

Hebrews 10 in the IRVP

Hebrews 10 in the IRVT

Hebrews 10 in the IRVT2

Hebrews 10 in the IRVU

Hebrews 10 in the ISVN

Hebrews 10 in the JSNT

Hebrews 10 in the KAPI

Hebrews 10 in the KBT1ETNIK

Hebrews 10 in the KBV

Hebrews 10 in the KJV

Hebrews 10 in the KNFD

Hebrews 10 in the LBA

Hebrews 10 in the LBLA

Hebrews 10 in the LNT

Hebrews 10 in the LSV

Hebrews 10 in the MAAL

Hebrews 10 in the MBV

Hebrews 10 in the MBV2

Hebrews 10 in the MHNT

Hebrews 10 in the MKNFD

Hebrews 10 in the MNG

Hebrews 10 in the MNT

Hebrews 10 in the MNT2

Hebrews 10 in the MRS1T

Hebrews 10 in the NAA

Hebrews 10 in the NASB

Hebrews 10 in the NBLA

Hebrews 10 in the NBS

Hebrews 10 in the NBVTP

Hebrews 10 in the NET2

Hebrews 10 in the NIV11

Hebrews 10 in the NNT

Hebrews 10 in the NNT2

Hebrews 10 in the NNT3

Hebrews 10 in the PDDPT

Hebrews 10 in the PFNT

Hebrews 10 in the RMNT

Hebrews 10 in the SBIAS

Hebrews 10 in the SBIBS

Hebrews 10 in the SBIBS2

Hebrews 10 in the SBICS

Hebrews 10 in the SBIDS

Hebrews 10 in the SBIGS

Hebrews 10 in the SBIHS

Hebrews 10 in the SBIIS

Hebrews 10 in the SBIIS2

Hebrews 10 in the SBIIS3

Hebrews 10 in the SBIKS

Hebrews 10 in the SBIKS2

Hebrews 10 in the SBIMS

Hebrews 10 in the SBIOS

Hebrews 10 in the SBIPS

Hebrews 10 in the SBISS

Hebrews 10 in the SBITS

Hebrews 10 in the SBITS2

Hebrews 10 in the SBITS3

Hebrews 10 in the SBITS4

Hebrews 10 in the SBIUS

Hebrews 10 in the SBIVS

Hebrews 10 in the SBT

Hebrews 10 in the SBT1E

Hebrews 10 in the SCHL

Hebrews 10 in the SNT

Hebrews 10 in the SUSU

Hebrews 10 in the SUSU2

Hebrews 10 in the SYNO

Hebrews 10 in the TBIAOTANT

Hebrews 10 in the TBT1E

Hebrews 10 in the TBT1E2

Hebrews 10 in the TFTIP

Hebrews 10 in the TFTU

Hebrews 10 in the TGNTATF3T

Hebrews 10 in the THAI

Hebrews 10 in the TNFD

Hebrews 10 in the TNT

Hebrews 10 in the TNTIK

Hebrews 10 in the TNTIL

Hebrews 10 in the TNTIN

Hebrews 10 in the TNTIP

Hebrews 10 in the TNTIZ

Hebrews 10 in the TOMA

Hebrews 10 in the TTENT

Hebrews 10 in the UBG

Hebrews 10 in the UGV

Hebrews 10 in the UGV2

Hebrews 10 in the UGV3

Hebrews 10 in the VBL

Hebrews 10 in the VDCC

Hebrews 10 in the YALU

Hebrews 10 in the YAPE

Hebrews 10 in the YBVTP

Hebrews 10 in the ZBP